• Газеты, часопісы і г.д.
  • У святой краіне выгнання Імпрэсіі, адлюстраванні Ала Сямёнава

    У святой краіне выгнання

    Імпрэсіі, адлюстраванні
    Ала Сямёнава

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 488с.
    Мінск 2011
    108.25 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Возера было баладна-прыгожае, чыстае, яшчэ не засмечанае «акультурваннем» і цывілізацыяй. Ані душы, ані будынка зблізу.
    Зразумела нікога. Дана была адна. I ўрачыстасць была тут. He там у актавай зале. Тут чулася мелодыя яе жыцця. Мелодыя яе душы. Але тую мелодыю чула яна адна. Ніхто не схацеў даўмецца, чаго ёй стрэліла ў голаў ляцець сюды. I было крыўдна, ніхто не даў веры, што яна прыйшла сюды пеппіту. Што гэтыя дваццаць кіламетраў у яе сямнаццаць гадоў ды ў чэрвенькую ноч! Як гэта яна пазней чытала ў разумных кніжках? Экалогія развіцця ў іх была розная. Нават з Вольгай Станіславаўнай, для якой стэрэатыпы мыслення і ўспрымання іх атачэння былі калі не законам, дык абавязковымі правіламі. I Дана
    сваё першае «дарослае» лета правяла досыць сумна. Самым цікавым было субяседаванне ва ўніверсітэце. Хто яго прыдумаў невядома, але на той момант ёй гэтыя практыкаванні спадабаліся. Іх, залатых медалістаў, было ажно дзесяць чалавек на месца. I было прыемна адчуць сябе сярод пераможцаў. Прайшла! Знайшлося месца пад філфакаўскім сонцам!
    Напрыканцы жніўня Дана зрабіла развітальную праходку абарончым валам, зайшла ў касцёл, дзе заўсёды адчувала тую ж мелодыю існага, што і на слынным возеры. Згадала гукі, што ўзносіліся тут падчас візітаў той жанчыны, з яе, Даны, дзяцінства. Яны супадалі з мелодыяй яе душы. Як супадалі гукі мелодый Шапэна, Вівальдзі, Моцарта, Баха... I не супадалі з гэтай метрарытмікай сінкопы рэчаіснасці. Сляпая цвярозасць рэальнасці рабіла прымглёным святло загадкі, разбурала магію быцця, гармонію існага...
    Аднак, магчыма, у гэтых дысанансах і бясконцай размаітасці былі свой сэнс, свая логіка? Нават свой водар? Але ёй не было дадзена адчуванне гэтага сэнсу, гэтай логікі, чароўнасці гэтага водару. Думкай і пачуццём яна вярталася сюды...
    SANCTUM SANCTORUM
    I задавала сабе пытанне дзе прытулак душы тваёй?
    Пад небам, спаласаваным знакамі звышгукавікоў. На зямлі, закатаванай жорсткасцю і неўразуменнем, у скрыготных натоўпах, дзе столькі твараў, не праясненых ані думкай, ані чуццём.
    Яна адчувала сябе ўсё больш адстаронена як ля калодзежа бездані, нібыта ў прадчуванні трубнага гуку Чацвёртага Анёла. Яна шукала страчанай сувязі са светам. Згадвала тое, даўняе, пажыццёвае. Настойліва імкнулася ў куткі, дзе тая марнасць марнасцяў не правіла баль.
    Ішла ў будынак на гары, будынак, поўны кніг. Дрэвы з яго вокнаў здаваліся прыгожымі, як на выявах майстроў
    італьянскага кватрачэнта, а неба такім, нібыта яно не ведала ні крыжавання антэнамі, ні кіпцюроў і драпін ліній ЛЭПа, ні канквістадорскага наступу самалётаў... Яснае і цнатлівае, нават ягоная шэрань глядзелася адсюль злагаднай і класічна чыстай.
    I класічна прыгожымі выдавалі паркі, якімі яна ішла адсюль: стары, на ўзгорках, дзе кожнае дрэва нібыта пацвярджала мізэрную недаўгавекасць тых, што лічаць сябе вяршыняй светапарадку. I маладзейшы парк, праз дарогу, той самы, нягеглы падчас яе перпіага прыезду ў Мінск, а цяпер фацэтна-прыгожы: помнік Янку Купалу, музей, цяжкаватае хараство бронзавых красунь ля фантана, ліпы што векавечны сімвал згубленай утульнасці маёнткаў і фальваркаў, таемны постун клёнаў увосень рытуальна-прыгожых: нібы ганаровая варта ў якім каралеўскім палацы. Яна заўсёды не даходзіла да фантана там людзі і чарада каменных стварэнняў. Гэтую чараду патрактавана лічыць музеем пад адкрытым небам, вернісаж, аднак, зацягнуўся, і Дане страшэнна назалялі каменныя галубы, падобныя да парсючкоў, і невыразна нязграбныя цёткі без рук і ног. Хаос жыцця заставаўся недзе зусім далёка, калі яна трапляла да таполевых прысад у верхнім парку: цёмныя строгія ствалы на вясновым малодзіве і святочна ўзнёслыя на шыкоўным дыване з апалай гарача-залатой лістоты ў верасні. Тут Дана заўсёды востра адчувала: так, жыццё ўсё ж найвялікшы дарунак.
    Азірнуўшыся назад на сцяжыне над ракой, яна заўсёды прыпынялася зірнуць адсюль на лукавіну ракі, на купы дрэў, кожнай часцінкай сваёй істоты адчуваючы прыгоства ландшафту. I злагадную згоду з Быццём. Існуючае усё ж разумна. Існуючае прыгожа. Існуючае павінна быць. I нават здавалася «пакрыёма пранеслася слова, і слых... прыняў нешта ад яго».
    Гэтай самай сцяжынай Дана хадзіла раннім ранкам у нядзелю ў тое ўзнёсла-прыгожае збудаванне нібыта высокі Дух зазначыў яго на зямлі нават без дапамогі рук звычайных смяротных. Прасторава арганізаваная струк-
    тура... Так, здаецца, фармулююць у сваіх прафесійных гаворках дойліды... Выдатна арганізаваная структура. Замысленая так, каб было відаць здалёк: на горцы. Адно людзі, якія нават сонцу, мабыць, адвялі б сацыяльна і класава функцыянальнае месца, замаскавалі бажніцу з усіх бакоў мурамі. Але паспрыялі іншаму эфекту кожным разам касцёл узнікае на фоне неба як цуд, як нешта нечаканае, як дарунак лёсу. Святыня на горцы... Ёй падабаецца непаспешліва падымацца па прыступках...
    I згадваць: да таго храма, у яе горадзе, таксама вялі прыступкі. Ад ціхага ручая і парку...
    Дараваны Лёсам куток яе горад...
    Як гэта сцвярджаў абат Сугерый? «Наш дух занадта слабы, і толькі праз матэрыялізаваныя рэаліі ён здольны ўзвысіцца да ісціны». 3 XII стагоддзя, як жыў святар, дух не стаў больш моцным. Толькі праз матэрыялізаваныя рэаліі... Абат Сугерый меў на ўвазе іншыя рэаліі, больш сакральнага парадку, але... Дана ў сваёй зямлі і ў землях нетутэйшых заўсёды згадвала гэтыя словы: калі глядзела на бажніцы, кастэлі, святыні... Розум, веды, інтуіцыя магутны лёт духу, створанае людзьмі, якім было дадзена спрычыніцца да Высокага. Гісторыя і Натура разам.
    I гэтыя матэрыялізаваныя рэаліі, і другая прырода, і першая прырода спрыялі таму, каб расла душа, ачышчалася ад мітусні, размыкала ланцуг, якім яе спрабавалі аблытваць факты быцця, адыходзіла да сваёй і агульнай Таямніцы і адчувала тое, што на самым не, не донцы, на самым высокім краі душы. Нявыказанае. Невыслоўленае. Невыказнае...
    I вярталася душой і думкай у свой горад. Да родных пагоркаў. Да родных вежаў. Да той яе фары. Бо тут Высокая Воля пазначыла галоўны ўзлёт і галоўны спачын душы. Тут адчула яна святло Высокай Загадкі Быцця. Тут яе Існае. Яе Лёс. Яе Знак. Яе Sanctum Sanctorum.
    Раздзел II.
    GENIUS SAECULI
    ТЭРЦЫНЫ ТРАЎНЯ
    За суседнім столікам спрачаліся. Пра ноўменальных і даноўменальных багоў, пра розныя тыпы актуальнай бясконцасці, пра Юліяна і Прокла... Пра інтэлектуальных багоў...
    «Размова, годная вечнага горада», лянотна падумаў Станіслаў. Яму тая гаворка была нецікавая, аднак ён сядзеў адзін, сам-насам, а ў яго суседзяў былі галасы спрактыкаваных лектараў, і іх англійская ўрэзвалася ў свядомасць жорстка прамоўленымі тэрмінамі, класічнымі санантамі і палаталізаванымі, дыфтонгамі і манафтонгамі.
    Бездакорнай дыкцыі суразмоўцаў не перашкаджалі нават ракі ў белым віне, якіх яны паглыналі непаспешліва і са смакам.
    Станіслаў уздыхнуў з палёгкай, калі гэтыя двое разлічыліся і зніклі. Агульны пошум на адкрытай Tapa­ce рэстарана стаўся найлепшым акампанементам ледзь не фізічнаму адчуванню асалоды ад мяккага рымскага надвячорка, ад спалучэння знакамітага колеру Рыма трастэвэрыну, яго цёплых, жаўтавата-вохрыстых таноў, мігцення ліхтароў і лампіёнаў, бруіста-прахалодных, блакітна-іскрыстых фарбаў фантанаў, іх музыкі? спеваў? рэчытатываў?
    Усе колеры, фарбы, паўтоны набывалі тут, на ГГяцца ды Навона, асаблівы змест падтэкстам і падсветкай часоў: вялікапышнасці сеічэнта, густога сяйва тысячагоддзяў, гаркавата-слодычнага мроіва сённяшняга дня.
    Імгненні перагукаліся са светам вечных каштоўнасцяў і відавочнасцяў, што мелі адзнаку вечнага горада.
    Вось той сэрвіторэ1 нібы толькі што пазіраваў Караваджа, сіньярына ў доўгай спадніцы крочыць не інакш як хадою Адраджэння, а купка юнакоў у шортах выдае на ваяроў з цэнтурый Юлія Цэзара.
    ...Водар хараства закалыхваў, люляў, ствараў той час-пазачассе, калі кожная хвіліна кантрапунктная ў мелодыі жыцця. Нібыта і не адбываецца ніякіх падзей, але ўсё насычаецца сэнсам, усё нагадвае пра Боскую сутнасць існага.
    Лірычная ілюзія сапраўднага... Ці адзіна сапраўднага?
    Станіслаў з лёгкай пакорай пагойдваўся на хвалях чараў рэальнага і дамысленага, верагоднага і неверагоднага, убіраючы ў сябе кожнай клетачкай, кожным нервам тугу і радасць улётных імгненняў, стоеных спакус, акрасы звабнага. На нейкую долю часу ён, Станіслаў Строцкі, быў злітны, знітаваны са светабудовай, вольны і свабодны.
    На нейкую долю...
    Век расінкі,
    Ён і ёсць век расінкі, не болын, I ўсё ж, усё ж...
    Усё ж яму было хораша. Dolce far niente2 прыемяы занятак. Нешта надобнае круцілася ў галаве Станіслава.
    А Уайльдава «нішто так не стамляе, як лайдацтва» проста бліскавічны парадокс дэндзі. Хаця нельга ведаць тое, чаго не зазнаў. Пасля інстытута Станіслаў быў хранічна заняты, заўсёды нечаму падпарадкоўваўся. Жыццё ў сваёй маштабнасці рызьгкі, мужнасці, велічы празарэнняў заставалася недзе побач. Ён бег да сваіх пацыентаў, згараў у турботах штодзённасці: аперацыйны стол, палаты, гісторыі хвароб... А яшчэ ён мусіў падтрымліваць пэўныя сувязі і чамусьці заўсёды лічыў
    1 Сэрвіторэ служка (іт.).
    2 Dolce far niente салодкае гультайства (im.).
    сябе некаму абавязаным, выручаў сяброў, знаёмых, незнаёмых, спяшаўся, ляцеў, імкнуўся...
    Цяпер Станіслаў Строцкі нікуды не спяшаўся... Віват сіньёру Лантучы! I таму шчасліваму выпадку, які кінуў сіньёра на аперацыйны стол Строцкага. Бо сіньёр быў удзячны. Добры. Багаты.
    На гэты момант у Станіслава Строцкага быў кантракт са шпіталем, дзе сіньёр Лантучы меў у апякунскім савеце, падобна, немалую вагу, падмацаваную яго дыяканічнымі высілкамі. А пакуль у Станіслава былі два вольныя месяцы. У Італіі.
    I гістарычны час для Станіслава нібыта раствараўся ў бясконцасці часу нічым не занятых сутак і ў тапаграфіі Вечнага горада.
    ...Скончыўшы сваю вячэру і згадаўіпы, як гэта хораша гучыць па-італьянску «чэнарэ», Станіслаў пакіраваўся да каскаду Берніні. Нібыта парогі на рацэ гэты фантан... I што ўсё ж выводзяць тыя стругі? Можа, і не мелодыі... Прамаўляюць нешта... Значна... Настойліва... I лёгка... Тэрцыны? Тэрцэты? Рытурнэлі?
    Ці проста звычна ірвуць сетку часоў? Ужо чацвёртае стагоддзе... Хаця што гэтае quatt.ro1 для Вечнага горада? Які зведаў усё і росквіт, і поўны заняпад, і адраджэнне... I tempora nova2.