У Вітольда збіраліся многія. Можа, і не выбраныя, але пазначаныя, вызначаныя. Прыходзілі ў майстэрню любым днём, любой парою. Пазней Станіслаў думаў: мабыць, перашкаджалі Вітольду працаваць. Але гэтая стыхійнасць надавала зборням асобую акрасу. He паўсвецкія прыёмы па серадах ці аўторках, а нязмушаныя сустрэчы... Станіславу, як, мусіць, і іншым, падабаўся сам Вітольд. Нічога ад багемнай урачыстасці, затое нешта відарыснае ад формулы яго, Вітольдавага, лёсу, прасвечанага мярэсцівам з авангардных высілкаў пэндзлем, традыцыйнага высакародства і рэнесанснага інтэлектуалізму. Аскеза добраахвотнай нішчымніцы, адстароненасць ад афіцыёзу, пакутніцтва самавыяўлення, роздум... Нешта ад Мадыльяні і Ван Гога, але без самаспапяляючых схільнасцяў... Гэта меціла мастака ў вачах Станіслава асобым знакам. Манументаліст паводле адукацыі, Вітольд рабіў у нейкай арганізацыі, што часам давала яму канкрэтныя заказы, аднак у асноўным ён вёў жыццё вольнага мастака, займаўся жывапісам, чытаў, думаў... ...Прыходзячы ў майстэрню, Станіслаў часам заспяваў Вітольда на самоце, часам у яго нехта быў, здаралася майстэрня была паўнюткая людзьмі. Станіслаў завітваў у майстэрню кожным зручным і нязручным выпадкам. У «фортачцы» паміж лекцыямі, бегучы з клінікі, збіраючыся ў тэатр ці ў госці. Урэшце проста так, дзеля акрасы душы. Прылятаў у майстэрню з якім дробным прэзэнтам ці проста наедкам. Ну, і, зразумела, паводле завядзёнкі, з прыгаршчамі досціпаў, навінаў, новымі кружэлкамі. ...Пазнаёміўся Станіслаў з Вітольдам у бібліятэцы, і гэта паклала адбітак на стыль іх адносінаў. Як гэта там у вялікага француза? «Маёй калыскаю была бібліятэка, пыл, вавілон тамоў, пергамент, цішыня...» Мабыць, было яшчэ нешта, што аб’ядноўвала іх з Вітольдам, вызначала ўзаемную цікавасць і тое, што цяжка пазначыць словамі, паняццямі. Нездарма быў і нейкі капрыз Провіду ў тым, як нечакана, выпадкова-невыпадкова ўзнікаў Вітольд на яго, Станіслава, шляху. Асабіста, напамінам ускосным, канкрэтным. Як гэты партрэт. Як нядаўняя, перад ад’ездам, «сустрэча» з Вітольдам. У мастацкім салоне, у родным горадзе, Станіслаў зайшоў звычна паглядзець. 3 усяго, што там было выстаўлена, вызначыў адну карціну. Ці то сцежка, ці то рамантычна зарослая алея ў парку. Зеленавата-жоўтыя колеры, паўтоны. Дыстынктоўная рама, вохрыста-карычневая, з залацістым абадком па краі. Прозвішча аўтара не было. Толькі цана. Як і на ўсіх астатніх карцінах. «Дзіўна», падумаў Станіслаў. А яму адказалі: «У нас так прынята». «А хто ўсё ж аўтар?» «Лістовіч», пачуў ён адказ. ...Лістовіч... Вітольд... Недзе на ўскрайку свядомасці, эмацыянальнай і інтэлектуальнай памяці Станіслава ён заўсёды існаваў. Як удзельнічалі, прысутнічалі тыя, хто тады, у Вітольдавай майстэрні, трапіў на арбіту яго, Станіслава, існавання. I яны існавалі, прысутнічалі ў сваёй асабістай аўтаноміі. Так бы мовіць, асобы з «арыентацыяй знутры». «Inner directed», так, здаецца, вызначалі гэта дасведчаныя і абазнаныя ў псіхалогіі. ...Паэтэсы... Тая, у якой голас зрываўся ад хвалявання, а лісток з толькі што напісаным вершам дрыжаў у руцэ... I другая як пра яе пісалі: дачка Палесся... Вочы азёры... I яшчэ высокая, тоненькая... Таксама чытала вершы... I актрысы! Пасля спектакля... У вэлюме толькі што адыгранай ролі... Асабліва ён помніў адну... Бездакорны абрыс рухаў і жэстаў, нібыта яна яшчэ ў пеплуме і хітоне, са знакамітым карымбас валасамі, зацягнутымі ў грэчаскі вузел. Увасабленне ісціны і гульні, вяшчунні і вакханкі адначасова... ГІадобная на хлопчыка журналістка, уся як страла ў палёце. Феерверкі фактаў, вадаспад слоў... Яны ўсе здаваліся Станіславу ўвасабленнем прыгажосці, нібыта сышлі з тых выяў, паводле якіх ён уяўляў сабе жанчын. Станіслаў сыпаў жартамі, а ў душы нямеў, здранцвела стойваўся, баяўся змоўкнуць. Паўза... Чым яе запоўніць? Запоўніць паўзы было каму. А былі выпадкі, калі прысутнасць Станіслава ў майстэрні была суцэльнай паўзай, маналогам маўчання, ён цэлы вечар сядзеў моўчкі, слухаў, глядзеў, убіраў у сябе кожны жэст, кожны гук, кожны погляд, кожны позірк... Літаратары, акцёры, рэжысёры, каскадзёры, эмэнэсы (як жартам вызначалі абрэвіятурай малодшых навуковых супрацоўнікаў), кандыдаты розных навук, інтэлектуалы, што займаліся самаадукацыяй паводле вядомых і невядомых сістэм. На ўсіх была адзнака, пячатка: акрамя той, асноўнай. Адбітак бібліятэк, пошукаў у свеце вечных каштоўнасцяў і адзнака ўзросту усё наперадзе. He супольнасць, зборня індывідуумаў, адзінства множнасцяў. Лаўцоў нечаканасцяў у гульні жыцця. Плынь падзей, подых рэчаіснасці яны саступалі тут свету вобразаў, таемнай уладзе нават не хараства, a густаў... Фарбам будучых драм і трагедый, лірычным ілюзіям з філасофскім падтэкстам. Усе знаходзіліся ў магічным полі конадняў, вечнай традыцыі і вечнага чакання. I, можа, галоўнае яшчэ кожны, нават прымерваючы самую неверагодную маску, заставаўся самім сабой. He ведаючы таго, усе існавалі ў імгненнях, хвілінах, гадзінах, што пазней сталіся для кожнага аазісамі ў «пустэльні Быцця»... ...Стас тады ледзь не кінуў інстытут і не выправіўся заваёўваць свет вядомымі шляхамі рамантыкаў, паэтаў і мастакоў. Аднак у Парыж, як высветлілася, нават турыстам на які тыдзень трапіць было няпроста, а ў роднай Айчыне нават хіленькія мансарды мастакам выдзяляў Саюз мастакоў і выканкам. Прагу рамантыкі можна было спатоліць, выправіўшыся за туманам і ў напрамку, зусім процілеглым старажытнай Лютэцыі Парызіёрум1 гэты кірунак мала вабіў Станіслава, і ён скончыў інстытут, a суворая практыка дала магчымасць адчуць неабходнасць яго прафесіі. Але гэта было пазней. А тады ў Вітольдавай майстэрні Станіслаў глядзеў, слухаў, трызніў наяве. Лічыў усіх людзей добрымі і шчырымі, свет справядлівым, жанчын бездакорнымі. ...Галіну ён упершыню ўбачыў на трамвайным прыпынку. Тым разам Станіслаў выпадкова сустрэўся з Вітольдам. Амаль адначасова падышла яна. I ледзь не адразу скокнула на прыступку вагона трамвая з расчыненымі дзвярыма тады былі такія. «Кажуць, Вы выйшлі замуж?» наўздагон кінуў пытанне Вітольд. «Кажуць», адказала яна. I трамвай панёс яе ад іх. Тады ж Вітольд распавёў пра яе: балерына, прыма, лаўрэат міжнароднага конкурсу. Паводле ўяўленняў тагачаснага Станіслава, багіня... ...За якія правіны багі выціснулі Галіну з Алімпа ці Парнаса? Станіслаў не ведаў. Галіна трапіла ў аўтакатастрофу. Яна засталася жывая, здаровая. Нават фуэтэ і закрутныя антраша рабіла. Як многія. Але не як Галіна Веснавая. I яна кінула балет... А выпадак з ёю, 1 Лютэцыя Парызіёрум старажытная назва Парыжа (лац.). мабыць, падсвядома паўплываў на выбар спецыялізацыі Станіслава... Яна ж паступіла на мастацтвазнаўчы, занялася гісторыяй балета. Вучыла італьянскую мову. Гэта ад яе ён аднойчы пачуў: Da oggi a noi la cotidiana manna1. I яіпчэ: ...giri fortuna la sua rota Come le piace e il villan la sua marra2. Тэрцыны Дантэ... У траўні... У пару чаромхі і бэзу... 3 вуснаў багіні. Аднак калі шчыра Станіслаў доўга не выдзяляў Галіну сярод іншых у майстэрні Вітольда. Мабыць, да таго вечара... А ў той вечар яна прыйшла, як заўсёды, адна. Чытала вершы. I ў майстэрні з’явіўся Дзіма. Як адзначалі афішы і праграмы: Дзмітрый Дораш. 3 дамай. Дзіма Дораш прыгожы. Неўнікнёны. Герой-амант. У родны кут і на сваю родную акадэмічную сцэну ён вярнуўся пасля некалькіх сезонаў у адным з самых зорна вядомых на тую пару тэатраў Саюза. Рэч у тым, што будучыя лаўры ссыхалі яшчэ ў марах пасля начлегаў на вакзалах і без блізкай перспектывы маскоўскай прапіскі. Аднак водсвет знакамітага тэатра на абліччы Дзімы на адлегласці для ўсіх рабіўся яшчэ больш уражлівым, наперадзе была процьма жыццёвага часу, герой-амант не губляў свой кураж і адначасова паводзіў сябе натуральна, нязмушана, з лёгкасцю камільфо і чалавека з перспектывамі бліскучай кар’еры, увогуле жыццёвага prosperity3. Пазней ён вярнуўся ў той славуты тэатр на 1 Дай нам сёння кожнадзённую манну (іт}. 2 ...Хай Фартуна круціць сваё кола, як ёй падабаецца, а земляроб сваю матыку (im.). 3 Prosperity працвітанне (англ\ яго новым вітку рэжысёрам. Зазнаўшы арэлі славы і няславы, узлёты і падзенні. А ў той вечар не паспела Галіна выйсці за дзверы майстэрні, як Дзіму нібыта ветрам вынесла за ёю. I кумільгом вылецеў ён, Станіслаў. Чаму? Ён не мог бы растлумачыць. Ён не сачыў за імі. Проста ішоў, як самнамбула. Нібыта нейкая падсвядомая сіла вяла яго за гэтымі дваімі. Менавіта так: Станіслаў не прамовіў бы пра іх пара. Кожны сам па сабе. Ён і яна. Станіслаў не раўнаваў. He быў закаханы ў Галіну. Яе чар быў часткай агульнага чараўнічага кола, атачэння, асяроддзя. Можа, квінтэзіраваны час? He ад пабочных з’яў ад самой субстанцыі: хараства, жаноцкасці, Боскай прадвызначанасці. Што прымусіла яго пакіравацца за гэтымі дваімі з майстэрні? Падсвядома, можа, і такое якая таямніца ў гэтай асобы, калі Дзіму Дораша, як магнітам, пацягнула? Ды яшчэ і досыць бесцырымонна кінуўшы даму, з якой ён прыйшоў да Вітольда. А безумоўна магчыма, галоўнае, нават: усё, што адбывалася ў майстэрні Вітольда, пачало раптам выходзіць за межы азначанага свядомасцю Станіслава. Месца, дзе галоўнае не змянялася ад з’яўлення новых візітантаў, умоўнасць таго, што адбывалася, акрэсленасць і нібыта зададзенасць падзей, так бы мовіць, ледзь не застыгла-статуарнага кшталту, вызначанасць ілюзій усё разбуралася на вачах Станіслава. Ці, хутчэй, набывала нейкі іншы сэнс. Насуперак таму, які змест і сэнс надаваў гэтым выпадковасцям і выпадкам Станіслаў. У кожнага ж былі свае лабірынты душы і адстароненыя глыбіні... Магчыма, і жывая ісціна ў кожнага была свая? Свае міражы і падманы? Свая гульня люстэркаў розуму? Але ж яны недзе перасякаюцца, ствараюць нейкую сістэму... Адлюстроўваюць тое, што ёсць... I тое, што здаецца... I тое, што беларускі паэт называў «адвечнай тугой ідэалу...». I сённяшні вечар не капрыз выпадку, а дзіўнае, прадвызначанае, захапляючае? I нейкая жывая повязь паміж імі, трыма? Нешта падобнае круцілася тады ў галаве Станіслава, а Галіна і Дзмітрый гаварылі, нягучна смяяліся, прайшлі па мосце і рушылі на стромую вуліцу, што вяла паўз парк каля Опернага тэатра. Ішлі кожны сам па сабе, высокія, прыгожыя. Станіслаў падумаў: для балерыны яна трошкі высакаватая. Хаця Плісецкая... Таксама не крохатка...