• Газеты, часопісы і г.д.
  • У святой краіне выгнання Імпрэсіі, адлюстраванні Ала Сямёнава

    У святой краіне выгнання

    Імпрэсіі, адлюстраванні
    Ала Сямёнава

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 488с.
    Мінск 2011
    108.25 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    «Caput mundi» «цэнтр сусвету».
    Апостальская сталіца... Той горад, дзе ёсць Лоджыя Благаславення, адкуль гучыць сакральнае «Urbi et Orbi» «Гораду і свету».
    ГІра гэты ж горад і вядомае Гётэва: «О Рым, ты цэлы свет!» I гераічнае Гарыбальдзіева: «Roma о morte»3.
    I вось тое, іранічнае: «The capital of the Middle East» «Сталіца Сярэдняга Усходу». Ha чыста амерыканскі капыл. Мабыць, вызначыў так які хлопец з Аклахомы ці Кентукі. Дзе-небудзь напрыканцы 40-х гадоў XX стагод-
    1 Quattro чатыры (іт.).
    2 Tempora nova новы час (іт).
    3 Roma о morte Рым або смерць (іт.).
    дзя. На хвалі перамогі войскаў кааліцыі, у засені плана Маршала, з поўнымі кішэнямі паўнавартасных даляраў і з пагардай да антычнага хараства і розных там кватрачэнта, чынквечэнта і іншага гістарычнага і мастацкага хлуду.
    Для Станіслава ж усе Протарэнесансы, Рэнесансы, Рысарджымента неслі ў сабе асобы знак застылых відзежаў мінулага, датычных не толькі Вечнага горада: збежышчы-сонмы анёлаў Джота, харалы Палестрыны, санаты Карэлі, старыя фаліянты кніг, роспісы і барэльефы Падуі, гукі арфаў і кіфар, чэлестаў і віёлаў...
    Расплывісты сэнс гармоніі і хаосу.
    ...Станіслаў паволі адыходзіў ад фантана каскадаў.
    Цяпер ён цалкам належаў гэтым імгненням. Нічога і нікога не згадваў. I не ведаў, ці хацелася б каго згадаць. Ведаў чаму...
    Я не спеша собрал бесстрастно Воспомннанья й дела.
    Менавіта «бесстрастно». Ніякіх жарсцяў. Суму. Жалю.
    Сістэматызаваў. Вызначыў. Паклаў на паліцу памяці. Далёкую. Хай сабе ляжаць. Успаміны і справы. Здрады і страты. Радасці і турботы. Ён узяў тайм-аўт у лёсу.
    Ён цяпер любіць толькі тое, што не можа падманваць і што нельга страціць. Мінулае. Мінулае, увасобленае ў харастве мясцовых палацца і роспісаў, скульптур і помнікаў, карцін і маляўнічых руін і каланад-таямніц...
    У прыгажосці ўсяго, што ўваходзіла і будзе ўваходзіць у яго жыццё... Ён не бярэ пад увагу чалавечыя адносіны.
    Гэта у мінулым.
    Ён не збіраецца ні пакутаваць, ні енчыць, ні шкадаваць...
    Проста на гэтай старажытнай зямлі ён будзе выцягваць пасля аўтакатастроф, альпінісцкіх і іншых спартыўных няўдач сыноў і дачок чалавечых. Даводзіць індывідуумаў да нармальнага, дадзенага Богам і продкамі фізіялагічнага стану. Паводле клятвы Гіпакрата, свайго ўмельства, умоў кантракту. He менш. Але і не болып. Усё
    ў межах прафесійных адносін і справы. Ніякіх іншых кантактаў. Ніякіх лірычных сюжэтаў. Нават калі гэта які мілы дзядок, дзьмухавец Божы, поўны, здаецца, альтруістычных памкненняў.
    Пазней можа здарыцца, што стварэнне, якое выдавала самою дабрынёю, вывалача адкуль-небудзь цэбар з памыямі і вылье іх табе на галаву. Проста так. Без якой прычыны.
    Станіслаў нікога не вінаваціў. Проста стаміўся ад бясконцага фальшу на розных узроўнях, ад высокіх слоў, за якімі толькі мізэрны разлік, ад ліхаманкавага кірмашу, дзе гандаль паводле вядомага: «Wszystko na spszedaz»«Усё на продаж».
    Няма добрых адносін, ёсць толькі ўзаемныя інтарэсы?
    Цынікам быў аўтар гэтых слоў ці проста ўмеў вызначыць сутнасць праяў?
    ...Цяпер болю няма. Гэта некалі былі раны, крыўды.
    Цяпер ён набыў імунітэт, падобны на лакалёвую анестэзію.
    Проста рэестр перамог, параз, страт, сатысфакцый, здрад. Спакойная інвентарызацыя перакрэсленых сяброўстваў, знаёмстваў, кантактаў.
    Калі вернецца на радзіму... Праз два гады. Тады будзе відаць. А цяпер для душы бажніцы і культуровыя традыцыі, вопыт пачуцця толькі ў харастве створанага вялікімі.
    Квінтэсэнцыя духу, увасобленая ў мармуры, фарбах, срэбры, золаце, бронзе...
    Холад мармуру... У ім часам больш цяпла, як у жывых істотах з натуральнай крывёю розных груп, з мускуламі ці проста з масай мясатлушчу, з суставамі, пазванкамі, з усёй «гаспадаркай» касцей прамянёвых, локцевых, галёначных і г. д., і г.д., адным словам, з усімі анатамічнымі і фізіялагічнымі першаіснасцямі.
    ...Мова жывапісу... Станіслаў уважліва глядзеў на выстаўленыя на продаж карціны... Невялікага памеру, найбольш партрэты, нацюрморты, пейзажы... Хаця... Тут, на П’яцца ды Навона, мабыць, прадстаўлены ўсе
    існуючыя і існаваўшыя напрамкі жывапісу... I розныя жанры... Розныя стылі...
    Станіслаў углядваўся ў карціны... Пейзаж у стылі позняга Клода Манэ... Партрэт дамы... Нешта ад майстроў кватрачэнта або чынквечэнта? Нешта ад Ларэнца Косты... Чысты, замкнёны твар, валасы, забраныя сеткай, глыбокі пурпуровы колер накідкі...
    Адзінокая свечка ў замглёным інтэр’еры, вока ў махнатых вейках, тонкая рука ў пальчатцы... Якія фарбы, дакладнасць малюнка! I нябачная цень вялікага майстра з Кадакеса...
    Партрэт-медальён жанчыны... Сінія-сшія вочы, доўгія, русалчыны, нібыта сатканыя з ветру лёгкія, закалыхваючыя валасы. Нешта вельмі знаёмае... У твары... Ды і ў стылі пісьма мастака...
    Галіна? I партрэт, падобна, Вітольда... Так. Няма сумніву. Эскіз алоўкам ён, Станіслаў, некалі бачыў... Але адкуль тут гэты партрэт?
    -	Quanto sconto?1 звярнуўся да мастака Станіслаў.
    Кошт прыдатны. I памер партрэта невялікі. Станіслаў аддаў грошы. Старанна падбіраючы словы, спытаў, адкуль карціна. Мастак, падобна, зразумеў яго, аднак Станіслаў кепска разбіраў словы адказу. Перапытаў паанглійску.
    Нешта праяснялася. Партрэт належаў мастаку з далёкай краіны. Мастак загінуў тут, у Італіі. Проста захлынуўся марской хваляй. Станіслаў ведаў гэта Нарутовіч. Пісалі ў газетах.
    А мастак з П’яцца ды Навона патлумачыў, што сябры небаракі забралі ўсе карціны, а гэты партрэт застаўся рабіў нехта іншы. I чамусьці дадаў: «А сіньёрына з партрэта жывая». Адкуль ведаў? Вёў размовы з Нарутовічам?
    Чаму гэты партрэт апынуўся ў яго? Яны з Вітольдам былі вельмі далёкія. Чаму, дарэчы, не стварыў партрэт Галіны сам? А можа, ён недзе таксама ёсць, такі партрэт?
    Тутэйшы мастак спытаў:
    1 Quanto sconto? Колькі каштуе? (zm.)
    Are you want to see her?1
    -	No, no2, цвёрда адказаў Станіслаў. I пакрочыў паўз Пантэон па віа дэль Корса.
    Ці хацеў бы ён бачыць яе?
    ...Чалавек з таго часу... 3 той духоўнай прасторы...
    Ён, Станіслаў Строцкі, гатовы перачытаць старонкі ўспамінаў... Аднак перажыць старонкі жыцця наноў?
    Немагчыма... На жаль?..
    Галіна... Асоба з Вітольдавай майстэрні... Майстэрні, што была паблізу ад бажніц, ракі, паркаў, Опернага тэатра...
    Станіслаў тады ўсе яго клікалі Стасам студэнт-медык, бегаў па клініках, анатамічках, бібліятэках, адпрацоўваў практычныя... Было так... I жыццё было поўнае яшчэ не пражытых гадоў. He перажытых імгненняў. Нягледзячы на ўсе практыкумы, Стас больш тэарэтычна ўяўляў карысць і высакароднасць сваёй прафесіі.
    Аднак выбраў яе свядома. Усім патрэбная. Пры ўсіх рэжымах. Сумны і навязлівы афіцыёз проста ніяк не датычыў Стаса. Ён, як госць, заходзіў на сходы, адбываў сваё на дэманстрацыях, аднак заклікі партыйных аракулаў, здранцвела-пафасная таўталогія іх пастулатаў, жаўнерная мітурга пастаноў, абвяшчэнне генеральных і негенеральных ліній выпадалі з эмпірыкі жыцця Стаса, з магічнага поля яго свядомасці.
    Затое процьма іншага цікавіла Стаса. Ён чытаў узахліп, дома і ў бібліятэках, прагна і бессістэмна. Усё па той самай гісторыі, якую называюць агульнай, кнігі па гісторыі архітэктуры, мастацтва, літаратуры, навуковыя манаграфіі і белетрызаваныя біяграфіі, кнігі філосафаў і паэтаў, мемуары і перыёдыку усё, што трапляла на вока і пад руку.
    Стас жыў у множнасці часавых рытмаў, у складаных суадносінах свайго «я» з непамыснай колькасцю іншых.
    1 Are you want to see her? Вы хацелі б пабачыць яе? (англ.)
    2 No, no не, не (англ^).
    Вёў, нібыта і наяве, размовы і спрэчкі з Гегелем і Леві Стросам, Шэлінгам і Камю, Юнгам і Гарадзі. Вызнаваў сябе ў медытацыях з Рыльке і Гарсіа Лоркам, Томасам Манам і Сартрам, Тэярам дэ Шардэнам і Чэславам Мілашам.
    У магічным полі жыцця Стаса заўсёды прысутнічала музыка. I Моцарт, і рок, і класічны джаз ён любіў іх аднолькава. Музыка прыцягвала і вабіла яго. Як прыцягвалі і вабілі жанчыны. Жывыя. I на карцінах.
    I на рэпрадукцыях карцін. Яго веданне анатоміі і фізіялогіі ніяк не ўплывала на крыху рамантызаванае ўяўленне пра жанчын. Магчыма, таму, што хараство іх упершыню ён адкрыў на выявах старых майстроў і майстроў новага часу. Праўда, яго аднакурсніцы не вытрымлівалі параўнання з жанчынамі Тыцыяна і Батычэлі, а танцоркі Дэга часам здаваліся яму больш рэальнымі, чым пасажыркі тралейбусаў, з якімі ён шчыміўся кожнай раніцы ў блакітны вагон. Аднак на вакацыі Стас выпраўляўся не інакш як з мальбертам і са спадзяваннем сустрэць... ну, напрыклад, падвойнік Одры Хэпбёрн...
    Усё гэта надавала агульнаму фону жыцця Стаса адценне будзённай святочнасці, а самому факту быцця асалодны прысмак. У рэальным існаванні, у вопыце дзён свет для Стаса складаўся з сонца, вясёлак, адзнак «выдатна», усмешак, шчаслівых выпадкаў, запланаваных і нечаканых сустрэч! Усё было наперадзе! I наперадзе былі, безумоўна, толькі перамогі, шчырыя сяброўствы, вялікае каханне, «палёты ў сне і наяве». Усё мела асаблівую акрасу ад гумару, розыгрышаў, амаль заўсёднага добрага настрою, ад шчаслівага смеху проста так, ні з чаго... I абавязковы «лёгкнй трёп» меў прысмак маладзёжных фестываляў, КВЗ, зорнага пылу, тралейбусных знаёмстваў, паэтычнага шаленства, мізантрапічнай іроніі Джойса, магічнай абаяльнасці Булгакава (Міхаіла, зразумела), кусліва-гжэчных досціпаў з джэнтльменскага набору аксёнаўска-гладзілінскіх хлопчыкаў. Усё было зорна, узорна, «пенкна».
    А Вітольдава майстэрня была тым месцам, дзе нібыта рэальна, арэчаўлена ўзнікалі прывідныя відзежы ўяўленняў Стаса.
    Найперш як тады здавалася Стасу да Вітольда прыходзілі людзі, на якіх быў адбітак асноўнага чалавечага вопыту, досведу, і, незалежна ад роду заняткаў, першаасновай тут быў sacre feu святы агонь. Знакамітых у майстэрні Стас не сустракаў. I гэта толькі пацвярджала, на яго думку, прыналежнасць гасцей да таго асяроддзя, дзе самадастатковасць асобы выдавала стрыжнем індывідуума, не залежнага ад знешніх абставін, ад мітусні будзёншчыны, ад шэрасці звычаёвага.
    Стас на тую пару спрабаваў прасочваць усе лабірынты творчых біяграфій славутасцяў, але ці не найболыпай ісцінай лічыў вызнанне Вівекананды самыя вялікія і геніяльныя робяць сваё жыццё незаўважным, не імкнуцца нечага дабіцца, таму што ведаюць сапраўдны кошт думкі. Праўда, наконт адной Асобы, што была не проста гістарычнай постаццю, Стас рашуча не згаджаўся... Ну, але Той Адзіны...