• Газеты, часопісы і г.д.
  • У святой краіне выгнання Імпрэсіі, адлюстраванні Ала Сямёнава

    У святой краіне выгнання

    Імпрэсіі, адлюстраванні
    Ала Сямёнава

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 488с.
    Мінск 2011
    108.25 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    А Ніна Рыгораўна прайшла праз усе пакуты і нейкі час, здавалася, была такой, як некалі. Прыгожай, энергічнай, элегантнай. Вострай на вока і на язык. Прыязджала чытаць лекцыі на курсы падрыхтоўкі настаўнікаў чаравала, царавала, вяла рэй. Выдавала кніжкі-практыкумы. Змагалася як магла апошнія гады, нясцерпна пакутуючы, працягваючы свой нялёгкі зямны ішіях. I ён, класны Даны, прайшоў гэты шлях побач з ёю. Прыняўшы сваю долю пакут.
    Калі развітваліся з Нінай Рыгораўнай, па ім было відаць, якія цяжкія, скрупіныя гэтыя гады былі і для яго...
    А быў той дзень негарачы, раздумліва-цёплы. Летні. Праводзіў яе ўвесь горад. Прыехаўшы знарок і трапіўшы незнарок былыя вучні. Да самага месца на пагорку, пад раскідзістым дубам. Прыгожае месца... Нейкая эстэтычная завершанасць пражытага жыцця.
    Апусцілася заслона яе жыццёвай драмы. I тыя, хто праводзіў яе, не меркавалі пра іншабыццё, пра каноны і дагматы, што звычайна суправаджаюць такія падзеі. Яны, былыя вучні, пасля памінак рушылі на замак. I не было мутасветнага адчування страты. Было дачыненне да нечага трансцэндэнтнага і неабходна звычайнага адначасова. I яшчэ вось тое чуццё нармальнага сыходу з жыцця. Адрабіўшы, адпакутаваўшы, выгадаваўшы дзяцей, даўшы веды некалькім пакаленням. I нават гэты апошні шлях прайшоўшы такім лагодным днём, адышоўшы натуральна, прыстойна. Як мае быць чалавеку. Пазней гэта думка часта закрадвалася ў свядомасць Даны, калі яна бачыла бессэнсоўныя, гвалтоўныя канцы жыцця пакуль па тэлебачанні: забойствы, землятрусы, паводкі, жах «звычайнай» смерці на вайне.
    Пра гэта не думалася тады, але гэта было ў свядомасці ці падсвядомасці? кожнага. I кожны меў на памяці яе, Ніну Рыгораўну, як святочны падарунак жыцця. I яе адыход як нечаканы і непаўторны выпадак сысціся разам тым, хто заканчваў школу трыццаць, дваццаць, дзесяць гадоў назад. I ва ўсіх было гэта агульнае настаўніца, настаўнікі, школа, іх горад. Адзіны корань, тое, што заўсёды будзе з імі, што іх лучыць, што з імі пажыццёва.
    Яны, не дамаўляючыся, нібыта выпадкова, праходкай, прыйшлі на пагорак па-над іх школай, насупраць Барысаглебскай царквы. Тут некалі жыла Дзіна Бабак, цяпер Дыяна Чаркасава. I колішняя яе суседка, пазнаўшы Дзіну і прызнаўшы астатніх, прынесла вяндліну, яйкі, каву, самавар і той бессмяротны народны напой, што ў такіх выпадках ставяць на стол. Потым падбег былы
    піянер Даны, Коля. Некалі Дана, васьмікласніца, была піянерважатай у сёмым, і быў у іх сярод іншых мерапрыемстваў «эпахальны» выпуск насценгазеты. У галалёд, што на іх горках рабіўся проста стыхійным бедствам, яна прыйшла, да вялікага здзіўлення сваіх «апекаванцаў» а так надарылася, што ў класе былі адны хлопцы. Гэты ўчынак Даны быў роўны немаведама якой сістэме довадаў наконт яе «аўтэнтычнасці» сваёй грамадскай ролі.
    Туды, на горку па-над школай, у дзень праводзін Ніны Рыгораўны, прыйшлі з імі і сын колішняга абаронцы Даны, дырэктара Карчэўскага, і Дэвік, які стаўся шанаваным рэнтгенолагам, слынным у горадзе спецыялістам. I яшчэ малазнаёмыя але таксама былыя вучні Ніны Рыгораўны.
    I перад імі быў горад у познечэрвеньскай зеляніне. I яны ўсе разумелі, што вось так яны больш ніколі не сустрэнуцца. I не будзе нечаканага і крыху дзіўнага застолля знаёмых і амаль знаёмых людзей, якіх звязваюць гэтае сённяшняе развітанне, іх юнацтва, іх горад. Гэта першы і апошні раз. I ў тым быў свой, асаблівы сэнс. I ніхто не вёў гаворку іптучную і непатрэбную пра тое, што вось, маўляў, трэба сустракацца, трэба памятаць... Кожны будзе прыязджаць але асобна, і ў кожнага будзе свая памяць, таксама асобная. Нішто не паўтараецца. Нават вось гэтае судатыкненне з далёкай рэальнасцю юнацтвам. I дотык лёгкі, хвілінны, амаль што ірэальны. Хаця ўсе атрыбуты прасторы, у якой пракінулася нітка з тых часоў у гэты дзень тут. Рэшткі абарончай вежы, дамы вуліцы Замкавай, царква, іх СШ № 2. He проста антураж: ахоўная прастора, дзе ўсё сваё, усе свае. I чар выпадку у ахоўнай прасторы. Гэта не традыцыйны збор, дзе кожны павінны трымаць справаздачу: хто ён, чаго дасягнуў, дзе жыве. Гэта хвіліны сярод іх штогадовай будзённасці. He свята. не правадзейная сустрэча... Хвіліны, у якіх не было пачатку, не будзе працягу. На нейкі час яны, занятыя, дарослыя людзі, апынуліся на ўзбочыне быцця, у аўце пазначаных неабходнасцю па-
    дзей і ўчынкаў. Было ўтульна і добра на гэтай узбочыне. На ўскрайку Сусвету і на ўласнай зямлі. Нібыта па-за гістарычным часам, і ў пэўна пазначаным часе. Вось з той самай прывілеяй канкрэтыкай сувязі часоў і адасобленасцю імгненняў. Усе яны хадзілі па тых самых вуліцах, тых самых шляхах. Але кожны сваёй парой. Сваім часам. I ў кожнага быў свой час душы. Свае хвіліны шчасця. А «шчасце можна знайсці толькі на пракладзеных сцежках». Здаецца, Шатабрыян?
    А на тыя «пракладзеныя сцежкі» Дана вярталася зноў і зноў. Зноў з наваградцамі, з той самай школы № 2. На ўгодкі яе школьнага выпуску. I зноў была школа. I вадзіла былых вучняў сённяшні дырэктар школы з такім знаёма-выразным прозвішчам Еўтушэнка, прыгожая, класічна строгая жанчвіна Ірына Міхайлаўна: у школьны музей, у толькі што адрамантаваныя класы і кабінеты. Было 20-е жніўня, школа чакала вучняў, усё зіхацела і ззяла. Адчувалася яна ў надзейных руках.
    А потым ішлі яны, як некалі ў школьныя гады, на замкавую гару, на пагорак Адама Міцкевіча... Ехалі скрушным шляхам пакланіцца Ніне Рыгораўне, любімай настаўніцы. Ускладвалі кветкі да яе магілы пад раскідзістым дубам у Градзілоўцы.
    I збіраліся ў Аляксандра Якаўлевіча, над якім, здаецца, гады не маюць аніякай улады і голас якога гучыць, як некалі, на школьнай сцэне. Але цяпер кожны свядома ўяўляў: ім пашанцавала, неверагодна пашанцавала з якой непадробна яркай індывідуальнасцю давялося сустрэцца на пачатку жыцця: высокі інтэлект, густ, талент. Талент Чалавека, Настаўніка, Матэматыка, Спевака.
    I кожны трымаў справаздачу. Толя Масловіч той самы незаменны член футбольнай каманды, на гульню якога беглі бегам глядзець хлопцы. (He кажучы пра дзяўчат.) Такі ж прыгожы, спартыўны, з густам апрануты, малады, нібыта і не мінулася столькі гадоў... За якія ён паспеў многае узначальваў канструктарскае бюро аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны, якое заўсёды называлі як сімвал, знак Рэспублікі Беларусь. Пражыў шчаслівае жыццё з каханай жанчынай і, падоб-
    на, не страціў памяці пачуццяў, калі яна пакінула гэтую зямлю. Усю сваю ўвагу аддаўшы дачцэ і ўнуку.
    I можна было радасна дзівіцца юнай энергіі хоць ты зноў стаў іх да валейбольнай сеткі інжынера Дзіны Драздовай і акушэра Люсі Паўлоўскай, рукі якой прынялі ці не добрую палову маладога насельніцтва горада. А спявалі яны нібыта каля вогнішча ў паходзе: звонка, ясна, бадзёра. Ну, не інакш хоць ты выпраўляй іх на якія найноўшыя выпрабаванні, а Дзіну яшчэ і на спаборніцтвы экстрэмалаў: яна хвацка вадзіла матацыкл.
    А якую жыццёвую раўнавагу набыла Вера Кветка гаспадыня, уладальніца хутара з немалым набыткам! Спакойная, упэўненая усё жыццё займаецца неабходнай справай і калі рабіла ў гандлі, і цяпер, на гаспадарцы...
    Як і Ліда Дук (Дана ўсіх неяк згадвала па дзявочых прозвішчах), урач-педыятр. Мяккая, мілая, з лагоднай усмешкай дзецям, мабыць, рабілася лягчэй ад адной гэтай усмешкі. Моцная, мужная... Перанесла цяжкія страты... Пахавала мужа то жыццё... Але і сына што можа быць горш...
    У той бядзе ёй дапамагла выстаяць яе сястра Святлана. Яна таксама была тут. Яна з другога выпуску, алепра тое асобая гаворка. Рамансы яна спявала хораша, з той пяшчотнай немітуслівай светлатой, што, мабыць, ішла ад існасці яе імя...
    А ў гэтую пяшчоту ўварвалася трывожная споведзь пошуку сутнасці жыцця Люды Старавойтавай выкладчыцы начартальнай геаметрыі. Уварвалася каб размова напоўнілася новымі сэнсамі, каб вызначылі сябе каардынаты прыродныя і набытыя, пабачылі нябачнае, наталілі свядомасць шчырасцю чалавечага духу...
    1 ўзгадалі тых, каго ўжо не магло быць з імі. Эму Баёк (Чупракову), Рамана Кінковіча, вучня з магутным прозвішчам Гегель... Гену Краўчука...
    I тых, хто проста не прыехаў: Алю Вахрамаву... Прыгажуню Марыну Кісцень, што, скончыўшы інстытут замежных моў, пабралася шлюбам з адным з самых
    бліскучых выпускнікоў СШ № 2 Валерам Шахлевічам, выхаванцам знакамітага МАІ (Маскоўскага авіяцыйнага інстытута)...
    I была цёплая, лагодная жнівеньская ноч... I неба у дыяментах, не інакш зорак спакойна пазірала і бласлаўляла той сход...
    Прасветленай значнасці... Для кожнага з іх. Быційнай...
    «Шчасце можна знайсці толькі на пракладзеных сцежках...»
    «3 НЕБА ЗОРАЧКУ ДАСТАНУ...»
    Увогуле галава Даны была забітая цытатамі, рэмінісцэнцыямі і ведамі, якія чамусьці ў яе жыцці не маглі прыдацца, і, падобна, наканавана было ім адысці разам з ёю. А можа, і раней? Памяць патрабуе практыкаванняў. А яе праца не заўсёды таму спрыяла.
    Але кнігі на ўсё жыццё засталіся калі не галоўным сэнсам, дык ледзь не адзіным апірышчам. Яе калыханкай, яе вясельнай песняй, яе ілюзіяй, яе спраўджанай і няспраўджанай драмай, яе асноўным набыткам. Сюжэт яе жыцця змясціў і жорсткія канфлікты, і трагедыі, і фарсы, і трагіфарсы, і п’есы абсурдысцкія, аднак за кожным разам, падбіваючы папярэднія рахункі, яна мусіла пазначаць для сябе, што не толькі летапіс яе жыцця беднаваты на падзеі, але і віхуры духу ператвараліся ў буры пылу, якія нібыта папярэджваюць навальніцу, але няма ані грому, ані дажджу. Свеціць памяркоўнае, няяркае сонца і няма ні ачышчальнай, асалоднай паслянавальнічнай прахалоды, ні азону, ні пераможнага шчэбету птушак. 3 цягам часу Дана прызвычаілася да гэтых ненавальнічных віхур, не заўважных старонняму воку, і не шкадавала на тое, што «навальніца заставалася там, па-над лесам». У тым была свая перавага нейкая больш істотная за знешні камфорт, калі і вопратка сухая, і фрызура не сапсавалася. Набываўся сталы быццёвы імунітэт. Раўнавага навошта розныя гіпербалы, недарэчнасці, нечаканасці? Жыццё не губляе свае на-
    дзейнае красы, нават калі яно пазбаўлена вялікіх і малых катаклізмаў. Кампазіцыя быццёвая ад таго не нашмат прайграе, дазваляе засяродзіцца на харастве дэталяў, на абаяльнасці пабочных калізій, на нязрушным прыгостве першай натуры і строгасці і вялікапышнасці другой.