• Газеты, часопісы і г.д.
  • У святой краіне выгнання Імпрэсіі, адлюстраванні Ала Сямёнава

    У святой краіне выгнання

    Імпрэсіі, адлюстраванні
    Ала Сямёнава

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 488с.
    Мінск 2011
    108.25 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Дана не чакала лістоў. Хіба жыхары Парнаса ці якой гэта ў дадзеным выпадку гары? пішуць лісты смяротным? Сама яна таксама не пісала. Таму што ніколі нікому не навязвала сваю прыязнасць і прыхільнасць. Да таго ж Марцінсон не выдаваў на амплуа ні сацыяльнага героя, ні героя-аманта. Хіба ён мог быць Гамлетам, Карлам Моарам ці Рамэа? Дана тым часам «глытала» Шэкспіра і Шылера і даравала прынцу дацкаму ягонае «быць альбо не быць». Усё ж урэшце выявілася быць, быць, быць.
    Роля Пячорына таксама не ўваходзіла відавочна ў рэпертуар Марцінсона. Так што можна было спакойна вучыць урокі і думаць пра ўласнае жыццё. Тым больш што жыццё давала такую магчымасць.
    У іх з’явіўся новы класны. Матэматык. Падобны да Дружнікава. На першым жа школьным вечары высветлілася, што ў яго выдатны барытон. А на першым жа класным сходзе ён прапанаваў паставіць п’есу. «Белы анёл». Паводле Кальма. На ролю хлопчыка-негра ўсе аднагалосна прапанавалі Дэвіка парык не патрэбны, у яго кучаравыя валасы. Роля Анжэлы «белага анёла» дасталася Дане.
    Ідэя п’ескі Кальма была вельмі модная. Тады «на тэатры» праблема расавай сегрэгацыі была ў пашане, як і «расійскае пытанне» там дзейнічалі добрыя негры і злосныя белыя, былі агенты ФБР, прагрэсіўныя журналісты і двухаблічныя і прыгожыя «міс».
    Неграў шэраговыя грамадзяне тады бачылі хіба што ў фільме «Цырк», наконт дзейнасці замежных журналістаў ведалі мала, але казытала ўяўленне сама выява «амеры-
    канскага» жыцця, існаванне нейкага іншага свету. Тым больш што паводле п’есы Дане наплойвалі ў локаны валасы, па тым часе неверагодная вольнасць на фоне прабораў і гладка ўчасаных косаў. Да таго ж Дана Анжэла апранала матчыну белую блузку са складкамі і сваю ружовую маскарадную спадніцу. I як Дане здавалася ператварылася ў капрызлівую, ганарлівую, далёкую дзяўчыну з Амерыкі. I, як умела, «выкрывала», сапраўдную сутнасць «белага анёла».
    На рэпетыцыях сам класны паказваў Дэвіку што, як, да чаго. I гэта было вельмі цікава калі строгі і, здавалася, скрозь у аксіёмах і тэарэмах, Аляксандр Якаўлевіч бегаў, скакаў, крычаў. I нават прасіў яе, вучаніцу. Белага анёла з Далёкай Амерыкі. Усё ж калі Аляксандр Якаўлевіч спяваў, ён быў далёка, на сцэне, ва ўладзе тых гукаў, што звычайна чуліся толькі па радыё, а тут ён нібыта сыходзіў з настаўніцкага п’едэстала. Які ўсё ж для Даны быў непарушны. Ці то выхаванне, ці то самі настаўнікі, іх стыль паводзін, іх уменне трымаць дыстанцыю але для Даны яны заўсёды былі тым, кім былі па сваёй службе. Іх можна было любіць ці не любіць, паважаць ці не паважаць, але ў межах вызначаных канкрэтнымі рэаліямі каардынат. У тым арэоле, які быў любімы, неад’емны, абавязковы школа. Сярэдняя № 2.
    Настаўнікі былі цікавыя і менш цікавыя. Адны заставаліся надоўга ў памяці, іншыя знікалі хутка. Характарыстыку, якую напісала ў чацвёртым класе Дане іх Ганна Цярэнцьеўна, яе вучаніца памятала ўсё жыццё: «Характар прамы, настойлівы, але вельмі крыўдлівы».
    I ўсё жыццё помнілася строгая пастава Раісы Навумаўны, яе прыгожы сіні гарнітур. I мяккая ветлівасць Зінаіды Захараўны. I прыкметная постаць Марыі Васілеўны. I ўрокі фізікі Кірыла Міхайлавіча Карчэўскага, дырэктара і яе заступніка перад Філіпенкам.
    I было ўзрушэнне. Яна, не падобная ні на каго.
    МАЛАНКА ІНДЫВІДУАЛЬНАСЦІ, АБО ІМПЕРАТЫЎ ЦЭЗАРА
    «Прыйшоў, пабачыў, перамог». Гэты імператыў Цэзара, як і Гегелева «маланка індывідуальнасці», стасаваўся да яе Ніны Рыгораўны.
    Яна прыйшла да іх у сёмым класе, разбурыўшы ўсе стэрэатыпы ўяўленняў пра настаўніцу. Стандартызаваны выгляд выкладчыцы быў патрактаваны ў адным са шлягераў тых гадоў: «...с седымн прядкамн, над школьнымн тетрадкамн...» Ну, а калі яшчэ не было сівых косаў, дык цёмны гарнітур ці сукенка гэта ўжо было нормай, эталонам, адзіна прынятым стылем, добрым тонам.
    Ніна Рыгораўна з’явілася ў белай блузе гэта не пярэчыла завядзёнцы. Але гвалт над школьна-грамадскім густам! у ярка-пунсовай спадніцы, шыкоўнай, шырачэзнай, такую спадніцу магла б насіць Кармэн. Як і тыя квяцістыя, стракатыя строі, што пазней апранала выкладчыца рускай мовы і літаратуры. Здаецца, настаўніц рускай літаратуры «за вочы» прыязна клікалі «русалачкамі». Ніна Рыгораўна «русалачкай» не была. Валасы што смоль, тонкія, нават вытанчаныя рысы твару. Вострыя, жывыя, пранізлівыя вочы. Рухі рэзкія, нечаканыя. Уся яна прыгожая. Падкрэслена яркая. Пераможная. Ззяючая.
    А ідучы са іпколы, яны бачылі Ніну Рыгораўну што сышоўшую з партрэта красуню мінулага стагоддзя. Дане яна здавалася падобнай на партрэт Варанцовай-Дашкавай быў у періпым томе блакітнага чатырохтомнічка Лермантава. Паліто ў талію. Чорны велюравы капялюш-цыліндр. Тая ж непадробна-арыстакратычная пастава, што ў гераіні лермантаўскіх часоў, такая ж далонямі ахапіць талія. Тая ж недасяжная яркая краса.
    Гэта на фоне настаўніцкіх малавыразных адзеткаў, на фоне іх, вучнёўскіх, шараварчыкаў і пераніцаваных, перашытых, падлатаных сукенак. На гэтым сірочым, шэра-сінім фоне з’явілася Ніна Рыгораўна.
    Ці было гэта педагагічна? Ці не было тое выклікам? Адно было пэўна яна стварыла ў школе атмасферу свята, незвычайнасці, рамантычнай узнёсласці. Артыстызму.
    Таму што ўрокі яе былі такімі ж яркімі, святочнымі, як яна сама. Урокі Ніны Рыгораўны былі лекцыямі, канцэртамі. Як пазначылі б напрыканцы стагоддзя ток-шоу.
    Ніна Рыгораўна вяла восьмыядзясятыя класы. Іх сёмы, як пэўніла Нэля Рабаненка, Ніна Рыгораўна ўзяла, таму што тут мела гонар вучыцца яна, Нэля, дачка кампалка. Муж Ніны Рыгораўны быў ці то ягоным намеснікам, ці то проста падначаленым. Так ці інакш Нэля з’ехала з горада напрыканцы другой чвэрці, a Ніна Рыгораўна засталася. У сёмым класе, у восьмым, у дзявятым, у апошнім дзясятым... Засталася на ўсе школьныя гады. На ўсё жыццё...
    А тады ў школе пачалася эпідэмія. Пандэмія нават. Усе дзяўчаты хацелі быць настаўніцамі. Усе рушылі на філфак. He абышло гэта і Дану. Але пазней яна здрадзіла, скончыўшы яшчэ і факультэт мастацтвазнаўства. I пакінуўшы літаратурныя сцежкі.
    Тады, упершыню ўвайшоўшы ў іх клас, першага верасня пяцьдзясят другога года, Ніна Рыгораўна прамовіла, нібыта адчыніла заслону: «Тэма сённяшняга ўрока біяграфія Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна». Дана пра сябе пазяхнула: «Ну, гэта мы ўжо даўно ведаем». Іранічнае стаўленне Даны мела пад сабой дзве падставы. Першае ваяўнічае ігнараванне, невуцтва яе трынаццаці гадоў, калі біяграфія ўяўлялася, паводле высноў іх былых настаўнікаў, як некалькі дат, некалькі фактаў з падручніка і некалькі партрэтаў з падручніка і хрэстаматыі. Другое Дана бачыла новую настаўніцу летам. У абставінах зусім не акадэмічных. Яны з маці зайшлі ў мясную лаўку да Палонскага. Нейкая жанчына прыдзірліва пераварочвала кавалкі мяса. Палонскі цярпліва чакаў новая кліентка. Потым вельмі лоўка зманіпуліраваў тымі акарачкамі, нешта закінуў пад прылавак, нешта вывалак з-пад яго. «Во, гэта зусім іншае», -
    узрадавалася пакуішіца. А Палонскі, здаволены, потым пасмейваўся: «Я ж перавярнуў той самы кавалак, які яна дзесяць разоў глядзела». Маці тактоўна змоўчала. Дана ж пра сябе адзначыла не ўсім даецца навука Луізы Генрыхаўны і Ніны. Хаця сама Дана доўга яшчэ не ўмела адрозніць свініну ад ялавічыны, а кумпячок ад паляндвіцы. На яе скепсіс тое, аднак, не паўплывала. Гэта ж трэба дарослая жанчына, а не мае такіх неаспрэчных местачковых ведаў.
    Так што ў Дане сядзела ўжо, так бы мовіць, саркастычна-іранічная вакцына. Ці, хутчэй, месціўся дзейсны, жывы, атрутны мікроб недаверу. Але ўрок пачаўся і голас настаўніцы не даваў магчымасці запаўзці глыбока ў сваю шчарупку і думаць зноў жа пра нешта сваё. Асабліва седзячы на першай парце.
    Голас чапляўся, знаходзіў Дану, прымушаў слухаць. I Дана не заўважыла, калі і куды падзеўся той мікроб. Яна слухала пра ліцэй, пра Кюхлю, пра сям’ю Раеўскіх, ігра дачку ў Гурзуфе, пра Адэсу, пра губернатара Варанцова, пра сустрэчу з Міцкевічам, пра...
    Я жнл тогда в Одессе пыльной...
    Там долго ясны небеса,
    Там хлопотлнво торг обнльный
    Свон подьемлет паруса;
    Там всё Европой дышлт, веет.
    Всё блеіцет югом м пестреет Разнообразностью жнвой.
    Ніна Рыгораўна цытавала і цытавала. Па памяці. Пазней Дана зразумела настаўніцы, мабыць, быў асабліва блізкі позні Пушкін. Увогуле больш эпічнаіранічны бок ято таленту, яго натуры. Калі яны праходзілі «Яўгена Анегіна», Ніна Рыгораўна ледзь не ўвесь раман у вершах цытавала па памяці. Прымушала вучыць іх. Усе, нават тыя, хто далей траяка па літаратуры не сунуўся, маглі «шыкануць» строфамі са знакамітага твора. I прачытаць па памяці не толькі:
    Мой дядя самых честных правнл, Когда не в шутку занемог, Он уважать себя заставнл Н лучше выдумать не мог...
    Але і тое, што запомнілася тады, а зразумелася пазней:
    Но я плоды свонх мечтаннй Н гармоннческнх затей Чнтаю только старой няне...
    У школе з’явіўся драматычны гурток. Першыя займелі поспех і ўлаўраваліся мясцовым прызнаннем дзесяцікласнікі. Яны ставілі «Юбілей» і «Мядзведзя» Чэхава. I шалёныя апладысменты здабылі Мая Гадзіён і Рая Гіліна. Яны, з сёмага «Б», глядзелі. Смяяліся. Пляскалі ў далоні да болю.
    Потым нейкі час увагу забраў струнны аркестр, спевы Воўкі Сяліцкага з дзявятага і чачотка Толіка Сафіенкі. Струнны граў усё ад «Касіў Ясь канюшыну» да папуры з балетаў Чайкоўскага. Сяліцкі, праігнараваўшы рэпертуар усіх модных айчынных спевакоў, ад Уцёсава да Бунчыкава, прасвяціў публіку амерыканскім кантры і песенькамі Джо Хіла: «Однажды забастовку обьявнлн мы опять, лншь Кейзн-машнннст однн решнл не бастовать...» Асабліва падабаўся ўсім прыпеў: «Кейзн Джон отправнлся на небо, Кейзн Джон работает в аду, Кейзн Джон как будто здесь н не был. Вот н проснт всех штрейкбрехеров нметь в внду». Публіка не заўважала відавочнай неадпаведнасці знаходжання Кейзі Джона і месцазнаходжання пекла: ну, якія ж нябёсы? Падабаўся лёгкі рытм музыкі, тое, што штрэйкбрэхер, значыцца адступнік справядліва пакараны. Нечаканы быў і сам герой, зусім нетутэйшы, і такія дзействы, як забастоўка, слухачы тут жа высветлілі, што па-англійску гэта страйк.
    Лаўры Сяліцкага ніхто не аспрэчваў. Ягоны «барматок» набываў ледзь не класічную важкасць. У Аляксандра
    Якаўлевіча быў зусім іншы, сур’ёзны, класічны рэпертуар, голас, якога ніколі і блізка не меў Воўка. Але ён быў настаўнік. Яму было наканавана весці рэй. I тое, што спяваў матэматык, можна было пачуць па радыё, Воўкавы песні па радыё тады не спявалі. Прынамсі, па тым, што трансліравалі на адной шостай зямной кулі.