А ўвечары дзяўчаты, што перайшлі ў дзявяты клас (Дана была за іх на клас маладзейшая), спявалі нейкую трывожна-незнаёмую песню: «Гвозднкн алые, багрянопряные, вчера нх вечером дала мне ты, а ночью сннлнсь мне сны небывалые, мне сннлнсь алые цветы любвн...» А далей было нешта зусім таемнае і недазволенае (?). Дана ўжо прачытала «Рамэо і Джульету», але іх чатырнаццаць гадоў не суадносіла са сваімі чатырнаццаццю. I ёй выдавала нечым надзвычай далёкім, і таямнічым, і прыцягальным гэтае: «Мне снйлось, будто бы она, уста- лая, склоннла голову на грудь мою. Н эту девушку с глазамн снннмн, с глазамн нежнымн с тех пор люблю». Гэта было яшчэ недзе далёка наперадзе і дражніла будучай трывогай і нечым недасягальна таямнічым. ІІакуль жа яны, падзяліўшы клас, дзе спалі, партамі, перакідваліся з той палавінай, на якой былі хлопцы, падушкамі і незабыўнымі тапкамі-гумоўкамі, смяяліся да хрыпаты, а потым паснулі на гімнастычных матах. I Дане трызніліся ў сне нейкія дзіўныя кветкі. Гваздзікоў яна яшчэ ніколі не бачыла нават на малюнку, не, бачыла ў фільме «Петэр» белыя гваздзікі ў пятлічцы, але тыя, з песні, «багряно-пряные», то было нешта зусім іншае, і Дана бачыла ў сне нейкі гібрыд шыпшыны, ружы і півоні. Такога відавочнага крыміналу, як «склоннла голову на грудь мою», Дана не ўяўляла сабе ні наяве, ні нават у сне яна ж не Бекі Тэчар, што цалавалася ў дванаццаць (?) гадоў з Томам Соерам. Аднак у яе сне, акрамя дзівосных кветак, яна бачыла Лёню Латуна... Ён быў дарослы, у нейкім прыгожым адзетку, і качаў ёй ваду з калонкі. I лілася вада блакітная, празрыстая, чыстаячыстая... I Дана ўсё хацела ўхапіць ваду ў прыгарпгчы і напіцца, а вада лілася з рук... Колькі вады той пралілося міма рук Даны... Ну, а ў тым далёкім часе ў Бярозаўцы раніцой Ніна Мікалаеўна пайшла па машыну. Ці то тэлефанаваць, ці то дамаўляцца. А яны спявалі, што душы заўгодна: «Па вуліцах кіруе вясёлае звяно...», «Ой, цвіце каліна», «У краіне далёкай Поўдня...» Песенькі мелі поспех, але публіка стала нервавацца. У Лёні, у адзінага, быў наручны гадзіннік. I гадзіннік ягоны сведчыў, што сышла Ніна Мікалаеўна а дзявятай гадзіне, а зараз ужо тры гадзіны аполудні. Ніну Мікалаеўну не тое каб не любілі, аднак любові да яе не адчувалі. Вечныя недазволы, кволасць, панурасць, вечнае бурчэнне цэлыя два дні. А тут на табе сышла, і духу не чуваць. Дэмакратычна не аднагалосна, але большасцю галасоў вырашылі ісці з Бярозаўкі пешшу. Нейкія дваццаць кіламетраў. Засталося некалькі чала- век. Астатнія вырушылі. На чале з Лёнем. Безумоўна, у праходку кінулася і Дана. Кіламетраў праз дзесяць іх дагнала машына. Можна сабе ўявіць, як нервавалася з-за іх, урвісаў, Ніна Мікалаеўна. Калі б што здарылася! У летні лагер, і, зразумела, у паход, выпраўляліся «дзеткі». Бацькі іх не парушалі незанатаваных нідзе законаў. Пуцёўкі маламаёмасным, дзецям загінуўшых, дзецям інвалідаў. Свае дзеці абыдуцца. Ці былі бацькі ва ўсім такія справядлівыя, хто іх ведае, ажно тут ніхто ім пальцам не змог бы тыцнуць. To з Бярозаўкі вырушылі «дзеткі» партсакратароў, старшыні райвыканкама, кампалка, ваенкама, нейкіх дырэктараў, нейкіх начальнікаў... Ніна Мікалаеўна была абураная. Паводзінамі Лёні Латуна і Даны асабліва. I мела рацыю. Яна ім давярала. Даверыла... Дана і адчувала за сабой правіну, і не. Занадта ж быў казытліва прывабны водар прыгоды, сапраўднай прыгоды, каб пазбыцца яе. Ну, якое ж вандраванне без неспадзеўкі! Да таго ж пасля паходу Дане сталі званіць. Увогуле ўдзельнікі паходу далі працы мясцовай тэлефоннай станцыі. Тэлефон на кватэрах у горадзе быў мала ў каго, але ва ўдзельнікаў паходу быў ва ўсіх. I акрамя ўражанняў ад першага паходу дадаўся клопат пра падарожжа будучае. А людзі, што прыходзілі на замак, бачылі там хлопца з артылерыйскім біноклем. Гэта быў Лёня. Ён глядзеў на ваколіцы. I на дом Азарэвічаў. На Данчын балкон. Амаль як у п’есах «плашча і шпагі». У Слонім і Гродна з імі паехала дзяўчына з райкама. Маладая, здаровая, вясёлая. «Дзеці», гаварыла яна. I яны не крыўдавалі. Ім падабалася бадзёрасць Кацярыны Васільеўны, яе чорны бант на тоўстай касе, яе нястомленасць жыццём. Усе яны былі па-юначы жорсткія і паюначы наіўныя. Дзеці... У Слоніме хадзілі на фабрыку кардону «Альбярцін», дзіваваліся на вербы над Шчарай, у цягніку «шпацыравалі» па паліцах вагона, не спускаючыся на падлогу у трэцім ярусе гэта было вельмі зручна рабіць. А іх, старэйшых і вышэйшых ростам, запхнулі на трэцюю паліцу: білеты былі купленыя дзіцячыя. У Гародні, ашалеўшы ад грому на тонкасуконнай фабрыцы і смуроду на тытунёвай, Дана зразумела не, яна ні ў якую індустрыю не пойдзе. Ніколі. Затое з’явілася яіпчэ адна спакуса. He тое каб мара ці там болып пэўны намер. Але гульня ў гульню. ШПАГА СІРАНО Пачалося гэта ў горадзе Гродне. Ці, мабыць, у гульнях раней. Апе тады, у паходзе, яны пабачылі горад над стромай гарой. Віраваў пад гарой Нёмап, а ў горадзе былі каналы, масткі над імі, паркі і дамы, усе апавітыя хмелем і дзікім вінаградам. На ўсё жыццё ён застаўся адным з самых любімых гарадоў Даны. He малы і не вялікі, утульны і зялёны. Чысцюткі і дагледжаны. Прыгожы. За адным з каналаў ці то прытокаў Нёмана месціўся старасвецкі белы дом. У ім было мноства драўляных крэслаў і таямнічае збудаванне: сцэна. 3 сапраўднай заслонай. I сапраўднымі акцёрамі. Тэатр... Прынамсі, тутэйшая трупа недзе давала спектаклі, была на гастролях. Слова якое! А тут зноў жа гастралявалі Алісава і Марцінсон. Зімою Дана бачыла іх у «Беспасажніцы». У кіно. Безумоўна, Дана лепш зірнула б на КтораваПарватава. Злодзей, але... Ну, аднак, Бог з ім, з Кторавым. Ад саміх гэтых словаў спектакль, гастролі, заслона патыхала нечым незвычайным. Нібыта яна, Дана, наблізілася ну, скажам, да цудадзейнай чары... Граля? He, мабыць, чары, у якую ўлілі напой, дзе размяшалі дзіўную рэальнасць, падобную і не падобную да той, дзе існавала Дана. I вось адтуль, з той рэальнасці, выходзіла актрыса Алісава і вяла рэчытатывам: «Мне говорнл он...», «Но... не любнл он...» Фільм «Беспасажніца» не так каб вельмі спадабаўся Дане, яна не разумела, чаго было паміраць па Парватаве. Як не разумела на тую пару безвыход- най самоты чэхаўскіх сясцёр: «У Маскву! У Маскву!» А чаго ж не паехаць? Вось Д’Артаньян тут усё зразумела, схацеў у Парыж, сеў на каня, ды і рушыў! Хаця і канёк быў нягеглы, і экіпіроўка тандэтная, і грошай з антонаву слязу. А тут ужо і цягнікі хадзілі, у часы Чэхава. I былі сёстры Прозаравы не бяднейшыя за знакамітага гасконца. I Гражына тут таксама ўсё было зразумела. Крыху пазней Дана далучыла да яе яшчэ Ларысу Рэйснер. Паэтка, камісар волжскай флатыліі, журналіст, жанчына-легенда... Пазней Дана і зразумела, і спазнала і драму Прозаравых, і кола дзён і рэзрух душы Ларысы Агудалавай, але недзе ў душы засталіся старыя сімпатыі да Гражыны, Ларысы Рэйснер, несмяротнага гасконца. Тады, у Гродне, яе пачало цікавіць дзейства само па сабе. Гульня, відачынства, «лнцедейство». Як падзеі, што нібыта ёсць адбітак жыцця, але і нешта, што вышэй за нормы звычайнага, упарадкаванага і падпарадкаванага жыцця. Выходзіла акцёрка. Жывая. He на экране. Жанчына з нейкім сваім жыццём, але і адстароненая ад яго. Маючы повязь з прысутнымі гледачамі і адстароненая ад іх. Відовішчам, дзействам, пачуццямі, яе, неад’емным, і чужым. Вось з’яўляецца прыгожая жанчына, у прыгожым адзенні, бярэ ў рукі гітару. Дана ведае, што будзе за гэтым. Але тое не мае значэння. Яна ловіць гукі голасу акцёркі, ёй падабаецца менавіта яе гульня. Дана адчувае, што яна нават не суперажывае, як то бывае, калі яна чытае. Ёй падабаецца сам працэс гульні. Дана не губляе свайго «я» і адчувае тыя «я», што прапануе акцёрка ў сваёй канцэртнай праграме. А Марцінсон яшчэ больш пацвярджае гэту норму выключна сцэнічных паводзін. Ён відавочна пасмейваецца са сваіх герояў. А яго шматлікія прыпадабненні толькі падкрэсліваюць гэта. I вось яны выходзяць на паклоны. Алісава прымае кветкі. Жанчына. У вэлюме ўсмешак. I ўсё ж не проста жанчына. Яна можа мяняць сваё аблічча. Свой жыц- цёвы статус. Перажываць чужое жыццё. I жыць чужым жыццём наноў. Яна можа нават паміраць. I жыць зноў. Актрыса! У іх горадзе было толькі кіно. Жывых артыстаў ніхто не бачыў. Прынамсі, тыя, хто вырас там, як яны. I пад уражаннем відовінгча назаўтра яны з Нэляй Рабаненка пайшлі гуляць, адмовіўшыся ад экскурсіі ў заапарк. Дана не хацела бачыць жывёл за кратамі, а Нэля прыехала з Масквы і, фыркнуўшы, запярэчыла, што яе ў заапарк вадзілі ледзь не штодня. Нэля ўвогуле была чалавекам, на якім ляжаў адбітак адметнасці, прыналежнасці да таго, чароўнага, свету. Яна прыехала з Масквы і хадзіла там не толькі ў заапарк, а і ў тэатр. Адзіны Данчын «выезд» у мінскі оперны ў разлік, безумоўна, не браўся. А самае галоўнае, Нэля была знаная школьная прымадонна. Яна ў сапраўдных пуантах рабіла сапраўдныя фуэтэ і іншыя балетныя па. Здараліся і збоі, але на тое ніхто не зважаў: ці то баяніст не трапляў пад рытм сваімі годнымі яе сталічнай пагарды местачковымі вальсамі (во каб Чайкоўскі! даводзіла сваю правату Нэля), ці то ўсё ж Нэля не ўмела падкфавацца пад пэўныя такты. Аднак так ці інакш Нэля мела не абы-які поспех на школьнай сцэне. Ну, а Дана, не прэтэндуючы на суперніцтва, брала сваё лезгінкай і «Балеро». Чэшскую полечку «Цыганачка смуглая, смуглая...» яны танчылі разам, і таксама «зрывалі апладысменты». I, безумоўна, сталічная «штучка» Нэля надала смеласці і Дане. Калі яны падышлі да будынка тэатра, яна, Нэля, кранула ручку адчынена. Увайшла. I правінцыялка Дана за ёю. Нэля святакрадства! узлезла на сцэну. Потым села на стул мабыць, не прыбралі звечара і пачала спяваць: «Мне говорнл он...» Тут Дана ўжо не магла стрываць. Закінуўшы за печку сваю правінцыйную сціпласць, яна ўзбілася на сцэну і выдала ледзь не ўвесь свой наяўны «рэпертуар». Стрымана стагнала раманс Ларысы, выструньвалася пад уласны голас у «Балеро» і нават пачала было арыю Разіны... Але тут, мабыць, цярпенне ў тых, хто слухаў і назіраў, скончылася, і яны пачалі бурна апладзіраваць. Гэта былі Алісава і Марцінсон. Што рабіў тым часам Анёл у цені сваіх крылаў? Мабыць, ён застаўся апекавацца родным горадам і з далечыні і вышыні сваёй паціху пазіраў, як акцёры выконвалі ролю добразычліўцаў і прыхільнікаў маладога пакалення. У кожным выпадку яны далі дзяўчатам свае адрасы. I нават узялі ў дзяўчат іх каардынаты.