Плылі званы Барысаглебскай і Мікалаеўскай цэркваў, нястомна прастуджанымі галасамі вялі гамонку вароны. Заканчвалася чвэрць, надыходзіў канікулярны тыдзень. Надыходзіў Вялікдзень. 3 урачыстымі тварамі людзей у касцёле. 3 кнігай, якую дала чытаць пані Магда. «Аповесць пра адну душу». Аповесць святой Тэрэзы з Лізьё. I «здагадалася, даведалася, што кожны чалавек мае сваё прызванне і свой крыж... А святыя адным фактам свайго існавання ператвараюць зямлю граху, нянавісці і пакут у прыстанак праведнасці, любові і дабрачыннасці...» Праз гады ў яе горад і да яе фары ехалі людзі, каб пакланіцца пакутніцам-назарэтанкам. Можа, таму ля касцёла так любіла быць Дана? I адчувала тут запаветны прыстанак душы, адчувала ўлонне вялікага жыцця Боскага і Натуры, у іх спалучэнні, і спрычынялася сваім абмежаваным чалавечым «я» да агромністай сакральнай Існасці, да субстанцыі Спрадвечнага. Дана не знаходзіла для гэтага слоў, яна адчувала толькі незвычайнасць і самадастатковасць быцця. Боскае Хараство ў яго прастаце і адзінстве. I нейкім чынам у гэтае адзінства ўваходзіў і гоман Першамая. I радасць вясны. Калі можна было скінуць паліто і лёгка рушыць у школу, адтуль на плошчу. А там рубілі рытмы аркестры, нешта крычалі з трыбуны, і яны, школьнікі, голасна вялі сваё «ўра». Ці меліся яны задумвацца над семантыкай фразы «свята працоўных»? Над значэннем лозунгаў і колерам штандараў? He. Штандараў было мала, неслі больш кветкі, жывыя і папяровыя, нейкія стужкі, папяровыя ўпрыгожванні. I галоўнае была вясна, было свежаблакітнае неба, выпырсквала першае зяленіва, звінела сваімі песнямі птаства, гукала вясну. Хараство правіла сваё свята. Прымавэра... Прымавэра... Вяртанне вясны. Пасля дэманстрацыі яны звычайна ішлі на замак, у парк. Спявалі. Гаманілі. Што спявалі? Пра што вялі размовы? Гэта не мела значэння. Істотным было тое, што прыйшла вясна. Яна была сугучная з іх гадамі. 3 іх светаадчуваннем. Яшчэ кожны дзень пачынаецца ўваходам у цудоўнае, існуючае Існае рэча-існасць. А экзамены, што былі наперадзе, яны іх здавалі, пачынаючы з чацвёртага класа кожны год, толькі нагадвалі пра іншыя бакі заведзенага парадку, надавалі раўнавагу. He дазвалялі істоце падпарадкавацца выключна буйной весялосці ўваскрослай натуры. ХЛЕБ ЦВЯРОЗЫХ ІСЦІН I ВОДАР ШЫПШЫНЫ Экзамены давалі магчымасць падбіць рахункі. Пытанні адказы. Урачыстая строгасць настаўнікаў. Дана не задумвалася пра сістэму навучання, патрэбнасць ці непатрэбнасць нейкіх ведаў. Ёй падабалася размяркоўваць час так, каб, устаўшы на золаку, пасядзець са сшыткам пытанняў на лаўцы каля касцёла, хуценька прагнаць у галаве адказы, а потым цэлы дзень быць вольнай. Рэпетыцыя канікул. А потым пайсці на экзамен сабранай, падцягнутай, «у поўным узбраенні». Ёй гэта выдавала рэпетыцыяй галоўнага ў жыцці. I здавалася, як на экзаменах у школе, усё будзе справядліва і паводле правілаў. Пазней высветлілася, што школа і ўніверсітэт ці не самыя справядлівыя ўстановы на свеце. Усе маюць аднолькавыя шанцы. Усе на роўных. Без падману. У жыцці ўсё было інакш. Адным давалі аблегчаную праграму, другім найскладанейшую. А выстаўлялі ацэнкі па адваротным прынцыпе або цягнулі «экзамен», што бойку баксёраўпрафесіяналаў: да поўнай крывавай перамогі ці паражэння. Або расцягвалі экзамен даўжынёю ледзь не ў жыццё. Здавай не здавай, усё застаецца на месцы. I табе задаюць бясконцыя пытанні, а адказаў тваіх не чуюць, ды і нікому не патрэбныя тыя адказы. I падазроная алгебра часу вымалёўвае формулы, якія не пацвярджаюць аніякіх заканамернасцяў. I ты аказваешся ў магічным полі будзёншчыны, дзе пануюць постаці адміністрацыйнага абсурду і хімеры канцылярскай руціны. Там пад аховай Анёла ў цені сваіх крылаў усё ішло сваім парадкам. Экзамены праходзілі, як добра падрыхтаваны парад. Наступная пахвальная грамата займала сваё месца недзе ў матчыных сямейных аналах. А наперадзе былі канікулы. ...Тым летам пры школе быў так званы летні лагер. У піянерскія лецішчы атрымлівалі пуцёўкі тыя, хто быў, так бы мовіць, за пэўнай рысай матэрыяльнай неўладкаванасці. Для «заможных» зрабілі такія сходкі. Яны прыходзілі ў «піянерскі пакой», дзе быў сцяг дружыны, бубны, горны, шахматы, шашкі. 6-ы, 7-ы, 8-ы класы. I хто гуляў партьпо ў шахматы ці шашкі, хто ішоў у бібліятэку, хто проста перакідваўся словамі. Ніякага мячыка, ані валейбольнага, ані баскетбольнага, ані футбольнага. ГІару гадзін яны тут бавілі час і выпраўляліся дамоў, калі не хадзілі ў Літоўку палоць лён. Галоўнае ж было ў перспектыве: паходы на шклозавод «Нёман» у Бярозаўку і у Гродна і Слонім. Былі то, безумоўна, экскурсіі. Але ж яны адвольна выкарыстоўвалі значэнні слоў. Да таго ж паход гэта гучала рамантычна, ад слова нібыта патыхала дымам вогнішчаў, пылам шляхоў прыгод, водарам невядомага. Экскурсія тут было нешта нудотна-школьнае і нецікавае. I хаця ўсе яны зроду не былі ні на адной экскурсіі, ажно a priori адмяталі тое слова. Паход. Толькі паход. I вось золкім ранкам, а шостай гадзіне, выправіліся ў Бярозаўку. Машыну далі мясцовыя вайскоўцы: трохтонку, мабыць, добра пабітую яшчэ на шляхах вайны, з высокімі бортамі і без аніякага брызенту. Тое, што трэба. Дана апынулася каля самай кабіны і гэта быў край асалоды: ухапіцца аберуч за борт і адчуваць на твары вецер, а часам і «прывітанне» бяроз. «Ану-тка, песню нам спявай, вясёлы вецер...» Вецер быў вясёлы, меў вандроўніцкі, свавольны характар і відавочна сведчыў пра пачатак незвычайнай прыгоды. Вецер вандраванняў. Машына іх ляціць недзе ў плыні часу. I гэтая плынь у водары шчаслівых выпадкаў, у яркіх фарбах быцця, у мройлівай завесі загадак. Вытрусіўшы ўсіх іх за борт, пералічыўшы, Ніна Мікалаеўна выправілася з імі на гуту. I яны глядзелі на агонь, на плаўленае, цягучае, яшчэ не зацвярдзелае шкло, і, здаецца, мала хто ўяўляў тую прыгажосць, што атрымліваецца ўрэшце. У цэх гатовага шкла іх не вадзілі Ніна Мікалаеўна баялася не дай Божа, скінуць нейкі келіх. Ці ёй увогуле хацелася хутчэй паставіць чаканы «крыжык» і звесці «мерапрыемства» да той жаданай рысы, дзе яе прысутнасць будзе ўжо чыста сймвалічнай? Увогуле чалавека, менш прыстасаванага па складу натуры да працы, якой Ніна Мікалаеўна займалася, было цяжка знайсці. Старшая піянерважатая... Хваравітая жанчына, яна баялася скразнякоў, не любіла тлуму, не ведала, што рабіць з гэтымі башавэлкамі, якія, не паспеўшы выйсці за браму гуты, паляцелі да Нёмана. Ніна Мікалаеўна відавочна пакутавала, седзячы на беразе. На яе твары было напісана: вада халодная, віры, плаваць як след ніхто не ўмее дзе ж у іх сухапутным горадзе навучыцца? Толькі ручаіна ногі памачыць, і то курыцы. Ды дзве сажалкі, зацягнутыя шламам; ніхто і пад прымусам туды не ўлезе. Выручылі яе дзяўчаты, што назбіралі недзе на лугавіне шчаўя. Гатаваць абед той кон выцягнула, безумоўна, Дана. Яна мужна ўзялася мыць шчаўе і абіраць буль- бу. Хіба можна каму прызнацца, што яе да пліты Ніна і зблізку не падпускала? Усё з тым жа знішчальным прысудам: «Рукі як граблі». Але парадак працэдуры Дана назірала, асабліва як каля пліты завіхалася маці або Луіза Генрыхаўна. Бабухнула ў вар тушонку, бульбу, цыбулю, урэшце шчаўе. Затое вогнішча было пад неба кастравымі былі Толя Буланаў і Лёня Латун. Нацягалі хворасту, хмызу хоць барана засмажвай. I Дана рабіла выгляд, іпто ёй весела глядзець на гэтае вогнішча і ўвогуле што яна кожным днём гатуе абед: пра што гаворка. Самой працэдуры ўжывання гатаванага Дана чакала, як прысуду. Божухна мой, якая будзе ганьба! Матчына пястушка не ўмее поліўку зрабіцв! Але, падобна, ніхто не быў асабліва патрабавальным гурманам. Усё з’елі, ніхто ў Нёман не выліў. Памілавана! Мабыць, Анёл у цені сваіх крылаў паспрыяў тут, і не на жарт! У жыцці Дана навучылася пазней гатаваць неяк неўпрыкмет, сама. Набыла спрыту нават на выштукоўванні французскай кухні, але любові да гэтага занятку не займела. Хіба што на святы але не кожным днём! I чамусьці засталося ўяўленне, што яна некага ашуквае сваім кухарствам. Тады на Нёмане яна, адбыўшы сваю радоўку, уздыхнула з палёгкай. Зноў ладзілі вогнішча, але Лёня Латун умеў падпаліць яго так, нібыта ўсё жыццё ў лесе пражыў. Ён усё ўмеў, гэты Лёня, начальнік паходу. Быў ён на год старэйшы за Дану, але пачуваў сябе чалавекам сталым. Разоў з дваццаць падцягваўся на турніку, па бервяне спартыўным хадзіў, што па асфальце. Да таго ж насіў непадробна выцвілую бацькаву пілотку. I меў яркія блакітныя вочы. Чаму ён быў начальнік паходу, дзе і хто знайшоў такі «чын», ніхто не ведаў. Можа, быў такі рэскрыпт у Ніны Мікалаеўны? Лёню ніхто не выбіраў, але нікому і ў голаў не стрэліла б пярэчыць: ён адпавядаў сваёй «пасадзе». I, безумоўна, яму і Дане (актывістка, выдатніца, член савета дружыны) Ніна Мікалаеўна даручыла несці нейкія пакеты на шклозавод. Яны адчувалі сябе так, нібыта ішлі немаведама з якім важным даручэннем. Нават гаварылі спачатку шэптам. Але занёсшы тыя пакеты, адчулі сябе людзьмі вольнымі. I пайшлі ўжо зусім паволі і паважна між соснамі пасёлка. Тым часам стала добра прыпякаць. А Лёня, каб напіцца, купіў збан малака. Навошта? Так прызвычаіўся? Ці хацеў выглядаць у вачах сваёй спадарожніцы самастойным чалавекам? Дана ад малака адмовілася, і Лёня стаў качаць ваду з калонкі, заліўшы з галавы да пятаў і Дану, і сябе. I потым яны, мокрыя і вясёлыя, ішлі вуліцай і ніяк не маглі спыніць свой дурны і неадольны смех. Такі смех амаль з нічога бывае толькі ў юнацтве і маладосці, потым гэтая здольнасць знікае, і ўжо назаўсёды. Ці не ва ўсіх? I адбылося свята? Дзіва? Будзённым днём. На звычайнай вуліцы пасёлка Бярозаўка. Крыху адстаўшы ад Даны, Лёня недзе сарваў ружу-шыпшыну і паднёс ёй. Ад нечаканасці і радасці, яшчэ немаведама ад чаго Дана залілася чырванню, мабыць, да пятаў. Гэта быў не букет, не кветкі з нагоды... Была адна пунсовая ружа. Як знак. Як сімвал. Першая кветка, паднесеная.. рыцарам? кавалерам? Знак чаго? Будучага? Знак прадчування? «Кругом шнповннк алый цвел, стоялн темных лнп аллен...» Калі пазней Дана прачытала гэтыя радкі, яна згадала той гарачы ліпеньскі дзень, ружу і іх пасярод шараговага рабочага пасёлка, дзе не было ліпавых прысад. He было нейкага знаку з нябёсаў мабыць, Анёл у цені сваіх крылаў палічыў непатрэбным сваё ўмяшанне. Але цвіла шыпшына, і густа пахла хваіной...