Дзіўная завядзёнка тых гадоў ці ўвогуле школьнай навукі? батаніку трэба было вывучаць каля дошкі. Хаця побач быў жывы свет кветак, дрэў, птушак. Дана не ставіла таго дакорам Івану Данілавічу. Ён не парушаў афіцыйных высноў. Іван Данілавіч горача абараняў інтарэсы праграмы і граміў вейсманістаў-марганістаў так, нібыта яны былі яго асабістымі крыўдзіцелямі і маглі нанесці шкоду не толькі ўсяму чалавецтву, але і непасрэдна школе № 2. Пазней Дана даведалася аб прычынах гэтага энтузіязму: Іван Данілавіч адседзеў пэўны тэрмін паводле палітычнай нядобранадзейнасці. Спакойна Дана ставілася і да алгебры з геаметрыяй, хаця на ўсё жыццё засвоіла, што (a b)2 = a2 2аЬ + Ь2. Ці спрыяла гэта яе лагічнаму мысленню і кругагляду, яна не ведала, але была пэўная: задачкі трэба рашыць, тэарэму засвоіць, аксіёму запомніць. Разам з алгебрай і геаметрыяй з’явіўся яшчэ адзін прадмет чарчэнне. I калі магла быць поўная неадпаведнасць схільнасцяў дык гэта былі суадносіны Даны і чарчэння. Выгляд злева, выгляд справа. Паралельныя прамыя... Гэтыя прамыя ў Даны існавалі відавочна паводле Лабачэўскага і не мелі адносін да Еўкліда. Гэтыя нязломныя, пякельныя паралельныя абавязкова імкнуліся да перасячэння. Праўда, тут усё вырашалася, як пазначылі б у пару ўсеагульнага гандлю і абмену, спосабам бартару. Дана рабіла задачкі, перакладала з англійскай, а ёй рабілі, хай ён гарыць гарам, чарцёж. Затое англійская мова... Тут было прыцягненне што там Ньютан... Дана лавіла ў трафейных, недубліраваных фільмах яны ішлі з субцітрамі вымаўленне Робіна Гуда і лэдзі Гамільтон, шыкоўна даводзіла пагрозлівае «th», ставячы язык роўненька паміж зубамі, не саслізгваючы на прымітыўныя «фазэр», «мазэр», а дыфтонг «ing» цягнула доўгім насавым [ід], а не шкалярскім «інг». Праўда, і тут у Даны была свая засцярога. Англічанін падазрона хваліў Дану: «Яна на дзве галавы вышэй за вас усіх». Клас слухаў насцярожана. I зразумела каму магло падабацца быць ліліпутам. Потым, пры розных студыях і штудыях Дана наслухалася досыць кампліментаў наконт сваёй схільнасці да моў, але ўсё скончылася тым, што ў яе доўга пыліліся на паліцах Марк Твэн, Голсуорсі, Айрыс Мэрдак... The Sandcastle замак на пяску. У жыцці ёй толькі пару разоў давялося зграмаздаць некалькі фраз, не даючы сабе асаблівага клопату ні пра вышукі лексікі, ні пра вымаўленне тым больш. Тады яна спакойна магла сабе ўяўляць шлях ад гэтых: «Who is on duty today?»1 i «This is a pencil»2 да дыпламатычных гасцёўняў ці стасункаў на якіх далёкіх экзатычных астравах Барнэа, Галапагосы, Туамоту... Асабліва на той час, як у Даны быў перыяд вострага марынізму. Мела гэтае захапленне выток непасрэдна ў яе нараджэнні. Нарадзіцца ж ёй пашчасціла на далёкімдалёкім паўвостраве. Бацьку перадалі: «З’явілася на свет капітан з парахода “Чавыча”. На караблі была ці не адзіная на тую пару ў свеце жанчына капітан далёкага плавання. I Дана лічыла фразу наканаваннем Вышэйшым і, як умела, рыхтавала сябе да акіянскіх выпрабаванняў. Былі «засвоеныя» ўсе маладаступныя дрэвы ў ваколіцах і тыя самыя вежы на замку. Вядома, досыць прымітыўна. Дана гэта разумела, але па каментарах да Станюковіча, Стывенсана, Жуля Верна і іншых кніжак так-сяк вызначыла для сябе прызначэнні бом-брам-рэяў, бізаньмачтаў, гітаў, каб, не дай Божа, не выправілі па ваду на клоцік. Падкінуў ёй неяк неацэнную кніжачку сын аднаго з матчыных калег таксама збіраўся падацца ў маракі. Там іх было трох сыноў тры Будрысы, смяяўся бацька. 1 пасміхаўся кавалеры для Даны. Бацька быў чалавек натуры шырокай і будучай «нявестцы» даслаў на дзень нараджэння паўдывана, шыкоўнага, падобна, з нямецкіх «трафеяў». Царскі падарунак. Але падарунак, мабыць, шчыры, ён праз усё жыццё спадарожнічаў з Данай: аскепак германскай утульнасці. А сярэдняга сына задражнілі: абышла, маўляў, Дана яго вучыцца ў вучылішчы, вось, калі ласка, у форме. Здымак Даны ў марынарцы і сапраўднай бесказырцы быў не толькі падараваны будучым «прэтэндэнтам», 1 Хто дзяжурны? (англ.) 2 Гэта аловак (англ.) але і прышчаміўся на самым бачным месцы на вітрыне фотамайстэрні. Спачатку як знешне спраўджаная мара, потым як відавочна страчаная. Але заўсёды як нешта недарэчнае. Дана ніколі не мела пашаноты да рэкламы. А мару раструшчыла кантрольная па фізіцы. Дана не мела звычкі вытыркацца на першыя парты і займала сабе спакойнае месца на перадапошняй лаўцы. Так бы мовіць, ледзь не ложу абаніравала. Тут можна было пры выпадку нешта пачытаць на ўроку. I адстароніцца, глядзеўшы ў акно. Тым драматычным ранкам, падчас кантрольнай па фізіцы, «варыянт» Даны, ціхамірна і не даючы сабе клопату нешта абвяргаць, спісаў у яе рашэнне. А праз два дні фізік раздаў кантрольныя. I трымаў, паводле ўсіх законаў драмы, маналог. 3 якога выявілася зразумела, хто спісаў. Зразумела, у каго. Усім двоечкі. А вам, шаноўная Азарэвіч, перасесці на першую парту і сказаць маці, каб завяла да акуліста. Што там драма... Трагедыя. Шэкспір... Палавіна класа з-за яе маюць двойкі. Павінна сядзець, як апошняя двоечніца менавіта іх садзілі за періпую парту перад вачмі настаўніка. Ганьба ёй патрэбны акуляры. Ну, хто ж у іх школе насіў акуляры? Акуляры гэта яшчэ горай, як без косаў. Стрыжаныя хадзілі толькі інтэрнатаўскія. А ў акулярах не было ні-ко-га. Але самае галоўнае бывай, мараходка! Які ўжо марак, калі яна пераблытала 3 з 9. Ну, але на сушы таксама безліч цікавых заняткаў, акуляры можна не насіць, а толькі раз-пораз карыстацца імі. Да таго ж на пачатку і напрыканцы года заўсёды, акрамя кантрольных, была падзея, якая казытала ўяўленне. Збор дружыны. Вогнішча на замку. 3 ранку світальна пелі горны. Вербел бубнаў нагадваў пра мушкецёраў, італьянскіх берсальераў, касінераў Каліноўскага, пра рыцараў тых часоў, калі ў іх горадзе адбываліся гераічныя падзеі. Дане падабаўся цвёрды, рублены крок, урачыстая радасць, полымя кастра: «Рапарт здадзены!» «Рапарт прыняты!» Ці надавалі яны веры, калі адказвалі на заклік: «За справу ЛенінаСталіна будзьце гатовы!» «Заўсёды гатовы!»? Яны мелі на ўвазе гатовыя да барацьбы за справядлівасць. Ці былі кумірамі тыя правадыры? Безумоўна, не. Былі сімваламі нечага так. Дыскутаваць ніхто не збіраўся. I задаваць пытанні таксама. Таму лічылася, што ў каралеўстве, гэта значыць у Саюзе, усё цудоўна. Дзед сваіх таямніц не раскрываў. Маці таксама. А ў касцёле ні сястра Малгажата, ні пані Магда не задавалі ніякіх пытанняў. Ці то загадзя выдаючы ёй індульгенцыю. Ці то лічачы, што ўсё прыйдзе сваім парадкам. Што гэта было ў Даны? Своеасаблівы дуалізм? Легкадумнасць? Саўязычніцтва з хрысціянска-каталіцкай акрасай? Сумесь сацыяльнага верніцтва і нармальнай веры? Тады яна не задумвалася, а пазней адкінула адно і пакінула другое. He адкінуўшы і не адрынуўшы мінулае. Япо было. На думку Даны, усе, ці амаль усе часы, хіба што за выняткам часоў вайны і помарачы, мелі нейкія знакі адметнасці і сваю акрасу. Сістэма... Дана мелася абыходзіць яе ўладныя высновы. Заўважаць і не заўважаць. He лезці ёй на вочы, але і не прыстасоўвацца. He ісці ў авангардах, не плішчыцца ў «маякі», захоўваць свой унутраны суверэнітэт. Як і пазней, калі на нейкай адзнацы яе жыцця людзі сталі спачатку роіцца ў натоўпы мітынгуючых, потым наспела пара пачалі хапаць маёмасць, ваяўніча настойваць на суцэльнай уладзе грошай, а нехта і на ўладзе зброі, не забываючыся галёкаць пра высокія ідэалы. Ці бываюць увогуле добрыя часы і добрыя ўлады? А змест быцця не ў палітычных плынях. У рытуале прыроды, у паху зямлі, ва ўтульнай завесі туманоў. У слоіку з малаком. У бохане хлеба. Хаця... ёсць моманты, калі здаецца, што кожная брама ўдзельнічае ў жыцці дзяржавы. I кожная шыльда, кожны плакат сведчаць пра статус палітычны, эканамічны, сацыяльны. Гаркам партыі. Выканкам. «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!» «Прыорбанк». «Філіпс». Чамусьці абавязкова ў самым прыгожым, самым прывабным месцы нахабна, буйнамаштабна: «Павялічым надоі малака!» на лінялай чырвані. А пры іншым рэжыме на тых жа прыгожых узгорках як наўскапыта ўзняліся: «Мальбара», «Кэмэл», «Кока-кола». Былі лагеры, потым нібыта ўтварылася суцэльная зона, дзе гаспадары жыцця гандляры і крымінальнікі. Як на гэта глядзіць Анёл у цені сваіх крылаў? Сістэма... Дана часам адчувала ўсё ж яе ланцуговы хапок. У сёмым класе ўсе гуртам падалі заявы ў камсамол. I вось тут ачмурэлы троечнік Філіпенка, што заўсёды бессаромна спісваў у яе, абвясціў, што, па-першае, бацька Даны Азарэвіч немаведама дзе, прапаў без вестак але ж адкуль ён, паскуднік. гэтую звестку вышкрабаў? Дана сном-духам не ведала, дзе ягоны, Філіпенкавы, бацька, хто ён, ёй гэта было нецікава. Па-другое адкуль у гэтага слімака з’явіўся пафас? дык вось, па-другое, адзначыў Філіпенка, прымаюць толькі гых, хто нарадзіўся ў першай палове года, а Дана Азарэвіч з’явілася на свет толькі ў жніўні. Зноў адкуль ведае? Яна яго ніколі на дзень нараджэння не запрашала. Дырэктар школы абурыўся, выдаў гнеўную філіпіку таму Філіпенку. Ажно «праўдаіпукальнік» давёў свае важныя «агентурныя звесткі» ў райкам камсамола. Прынятыя важна пачапілі адзнакі УЛКСМ. Дана сціпла адышла ўбок. Пасля сёмага класа Філіпенка знік упёкся, падобна, недзе ў тэхнікум. А Дану прынялі ў камсамол ў ліпені. Усе былі на вакацыях, Дана зайшла ў райкам адна, атрымала білет, як звычайную паперчыну ў вокладцы, і спакойна рушыла дадому. Крыўды не было, не было і свята. 3 урачыстасцямі запраграмаванымі Дане не вельмі шанцавала. He супадалі яны з нейкім рытмам светапарадку. А што да Філіпенкавага выпаду і ўвогуле подласці, дык тут Дана так ніколі і не навучылася вялікаму мастацтву папярэджваць удар. He навучылася недаверу і асцярожлівасці. У яе заставалася не толькі ахілесава пята. Гэтых пят было болып, як павінна быць паводле натуры. I іх можна было ўжыгнуць, параніць, падпаліць. I тады, мабыць, Анёл у цені сваіх крылаў паглядаў на яе спагадліва. Ажно і з іроніяй. Ну, што? 1 калі ты навучышся разумець жыццё? Легкаверная. Легкадумная. Ідэалістка. ВЯСНА Але ж затое якім хвілінам відавочна спрыяў Анёл! Зімой. Летам. Вясною. Вясна звінела і ззяла ручаінамі, што дзелавіта і весела спяшаліся па Мінскай, Гродзенскай, Слонімскай, Першамайскай. Сонца нібыта разляцелася на мноства аскепак-бліскавак і вырашыла кватараваць на зямлі.