Анёл у цені сваіх крылаў, безумоўна, вырашыў узнагародзіць Дану тым летам. На дзень нараджэння маці прэзентавала цэлую гару кніг: чатырохтомнік Лермантава ў блакітнай вокладцы, «Новую зямлю» з прыгожымі малюнкамі, маленечкія кніжачкі Багдановіча і Купалы. I «Дыпламат» Джэймса Олдрыджа. I яшчэ «Віцязь у тыгровай шкуры». Напачатку Дана захапілася «Віцязем...» Потым, высвятляючы, чаму кніга зрабіла такое ўражанне, шукала перакладчыка: ён не быў пазначаны. I толькі праз доўгі час, ужо ў іншым, дарослым жыцці, даведалася, што гэта быў класічны пераклад Забалоцкага, забароненага на тую пару. Чытала Дана ўзахліп Лермантава яго постаць уяўлялася трагічна-таямнічай, прывабнай. Сваіх, беларусаў, яна адкрыла для сябе значна пазней не было дзеда? He дарасла? Занадта яшчэ ліхаманілі яе ў дваннаццаць гадоў іншыя аповеды. У тое ж лета Дана адкрыла для сябе, на яе погляд, цэлы скарб праз некалькі дамоў ад іх зняла жытло жанчына, што рабіла ў гарадской бібліятэцы. Дана, як усе «запойшчыкі» з іх і суседняй школы, брала кнігі ў школьнай, раённай і гарадской бібліятэках. А ў бібліятэкаркі былі зборы твораў Стывенсана, Вальтэра Скота, Жуля Верна, Майна Рыда, Фенімора Купера, Дзюма-бацькі, спакуса падлеткаў. Але з парады той жа бібліяфілкі Дана ўпершыню прачытала Шэкспіра і Ралана, Стэндаля і Філдзінга, Голсуорсі і Растана, Шоу і Уайльда. Гэты свет, размаіты і яркі, быў куды як больш цікавы, чымся ў тых кніжках, што стосам ляжалі на століках у бібліятэках і пра якія зазначалася: рэкамендаваныя. «Кавалер залатой зоркі», «За цябе, Масква», «Жніво»... Гэтыя кніжкі не мелі ні пераваг фантазіі, ні судачынення з рэальнасцю. У іх былі нейкія сувязі з рэчаіснасцю, якіх не магла ўспрыняць Дана. I яна падзяліла: прыцягальны свет яе кніг і неаспрэчная рэальнасць, якая выдавала таксама вельмі цікавымі сустрэчамі, кантактамі, сувязямі. Стварала атмасферу, у якой кожны пэўна адчуваў факт свайго існавання. ФАКТЫ ІСНАВАННЯ I СУБСТАНЦЫІ БЫЦЦЯ Факт свайго існавання гэтая кабета з вёскі Нягневічы выдавала заўсёды грымотнымі іукамі голасу, мажной постаццю, нязбытна мажорным, нягледзячы на ўсе згрызоты лёсу, настроем. Быўіпы кірмашовым днём у горадзе, яна абавязкова заходзіла да Азарэвічаў. Кандратчыха інакш удаву Кандратчыка ніхто не зваў, трапіўшы ў кватэру да Вольгі Станіславаўны, адразу ішла ў «залю» толькі так ўяўляўся ёй вялікі пакой кватэры. Скідала хустку з галавы, ставіла стул чамусьці пасярод хаты і вымала з торбы слоікі. «Во! Малачко і смятанка». Малачком зваліся густыя вяршкі, а смятану можна было нажом рэзаць. 3 маці Кандратчыха была на «ты» на знак незвычайнай павагі, прыязнасці і таварыскасці. «Ты ж мне самы найблізкі чалавек. У царкву і да цябе». Дана ведала, што ў Кандратчыхі сваякі забілі мужа сякерай. Ці больш дакладна пасеклі. Колькі было ранаў нават экспертыза баялася памыліцца ў падліку. А зямля, з-за якой так крывава біліся, неўзабаве адышла ў калгас... Маці на судзе бараніла інтарэс Кандратчыхі. I даўно тое было, але Кандратчыха нечым так упадаба- ла абаронцу, што ледзь не кожнага месяца прыязджала з дабрадзейнай данінай. I барані Божа каб узяла грошы. Ці села за стол. Пачостка ў доме Азарэвічаў была рытуалам абавязковым, але ў цёткі з Нягневіч былі свае завядзёнкі. Затое ад варэння ці ад печыва не адмаўлялася. «Я так не ўмею», тлумачыла Кандратчыха. А на сваёй сядзібе яна ўмела ўсё: за жанчыну і за мужыка. Рабіла ў калгасе, на сваім дворышчы і ў хаце. Жыццё яе было падначалена адвечным законам, паводле якіх жылі яе аднавяскоўцы, яе маці, бацька, дзед, бабка і гэтак ледзь не да Адама і Евы. Райскіх садоў яна не прагла, Кандратчысе выдаваў зусім прыстойным яе ўласны надзел з ігрушамі і яблынямі. Вымогі цывілізацыі засталіся для яе на нейкім даўнім этапе, функцыянальна пазначаным гадавым гаспадарчым цыклам і асноўнымі каляндарнымі святамі, што вагаліся недзе паміж паганствам, хрысціянскімі канонамі і сённяшнім атэістычным ладам. Кандратчыха давярала больш каню, чым трактару, лічыла надзейнымі не грошы, а рэальны прадукт: сала, мяса, масла. Колькі іх ужо змянілася, на яе вяку, тых грошай. А ўвогуле была стыхійнай экзістэнцыялісткай і факт існавання лічыла вьппэйшым за субстанцыю быцця. He раздумвала над сэнсам цуда жыцця, не тлуміла сабе галаву марнасцю хуткапльхннага часу. Яна існавала. I кожным сваім пражытым днём тое пацвярджала. I адчувала сябе вельмі надзейна на зямлі. На гэтай, сваёй, нягневіцкай. I іншай не ведала. I не мела вялікай ахвоты зазнаць. Яна разумела, што недзе, па яе меркаваннях, не так скора, надыдзе немінучы момант расстання з гэтым светам. Але ў яе была і пэўнасць усё будзе, як у людзей. Нават свайго забітага мужа яна выправіла па той бок дабра і зла як належыць. Ну, дык будзе каму тое справіць і з ёю. Грунтоўна, сур’ёзна. I пакуль яна жыве, яна падпарадкоўваецца сваім уяўленням пра дабро, удзячнасць і справядлівасць. За што была ўдзячная пані Тэрэза, адкуль было знаёмства, Дана не ведала. Падобна фальваркі Азарэвічаў і бацькоў пані Тэрэзы былі некалі побач. Хаця пра тое ніколі не гаварылі. З’яўлялася пані Тэрэза раз ці два на год, улетку, з кошыкам малінаўкі, з аграмадным букетам гольчастых астраў. У шаўковай сіняй сукні з белым каўняром, урачыстая, старанна ўчасаная тугія косы ляжалі цяжкім вузлом на патыліцы. Яна ніколі не адмаўлялася, у адрозненне ад Кандратчыхі, ад пачосткі: піла гарбату, каву, відавочна атрымліваючы ад таго рытуалу і ад гасцявання ў іх хаце задавальненне. Назад вярталася з кніжкай, скрыначкай духоў, крэмам ці вазелінам. Некалі пані Тэрэза пабрала шлюб з мужыком, мела з таго вялікую знявагу сваякоў. Муж загінуў у трыццаць дзявятым годзе, на пачатку Другой сусветнай, яна засталася адна з двума дзецьмі. Цяпер мезальянс абярнуўся да ласкі лёсу, яна засталася ўдавой хаця і жаўнера польскай арміі, што не вельмі каб віталі сённяшнія ўлады, але затое тэхнічкай, прыбіральшчыцай. Пані Тэрэза была прыгожая, ветлівая, негаваркая. I, падобна, той суцэальнай гарантыі ўпарадкаванасці лёсу, як Кандратчыха, не адчувала. Як і не адчувала суцэльнай мэтазгоднасці свайго існавання, сваёй працы, ладу свайго жыцця. I, мабыць, апошняе сваё імгненне не прадчувала завершаным акордам, заканамерным канцом шляху. Ёй відавочна яшчэ хацелася прайграць нейкі акт жыцця, хаця было зразумела, што ўсе варыяцыі сюжета ўжо вычарпаныя. Пані Тэрэза ніколі не гаварыла пра сябе, не распытвала пра жыццё Вольгу Станіславаўну, ажно не прамінала выпадку пазначыць агульнае паміж імі удовы. I жанчыны, на якіх трымаецца дом. Можа, гэта вабіла і Кандратчыху? Але, падобна, тая не адчувала, што ў ланцужку яе існавання не стае нейкага звёнца. Жанчына, што насіла малако з Градзілоўкі, прыходзіла праз дзень, і гэта былі, так бы мовіць, рабочыя візіты. Кабета вылівала малако са збанка ў збанок, брала грошы і ішла дамоў. Тым больш што Вольга Станіславаўна была на працы, а ў Ніны гэтая наведвальніца цікавасці не выклікала. Ужо ў Мінску Азарэвічы і сям’я гэтай жанчыны апынуліся ў суседстве, і Данчына маці мела з таго незвычайную асалоду: акраечак былога, тамтэйшага жыц- ця. У сваім горадзе. Данчына маці змушаная была прыехаць у Мінск да дачкі з-за хваробы. He любіла ні гэтага горада, ні мікрараённага атачэння. Разумела неаспрэчнасць ходу жыцця, не пакутавала ад адзіноты ды яе і не было, але часам прамаўляла нібы сама сабе: «Там людзі гаварылі мне: “Пані адвакат, маю да вас інтэрас”. А тут я толькі твая мама». Ну, а паколькі Дана не была ні знакамітым чалавекам, ні санавітым, дык той статус быў ані грунтоўным. А субстанцыянальныя, быційныя стрыжні былі для Вольгі Станіславаўны неад’емна злучаныя з фактам існавання, са статусам сацыяльнага існення. Немаштабнасць, расплывістасць становішча, што так упадабала для сябе яе дачка, відавочна, было не «пад мыслі» Вольгі Станіславаўны. Сядзіць у сваім музеі, піша артыкульчыкі пра мастакоў. Хто іх цэніць? Хіба што героі допісаў... Дана лічыла спраўджанасць па іншых мерках. Гаварыць пра тое ніколі не было заводу, аднак Дана адчувала маўклівую незадаволенасць маці. Цікава, яе Хрысціна таксама была б расчараваная? Яна любіла пазначыць Дане лёс з пячаткай выбранніцтва... Хрысціна... Hi з кім не было так добра, лёгка, нікога Дана не любіла так, як Хрысціну. Іх часам былі вакацыі. Пра тое не дамаўлялася, не вызначалася. Так было. Хрысціна на год і на клас старэйшая за Дану, і падчас шкалення сустракацца ім не выпадала. Затое як толькі надыходзіў іх час, яны ледзь не штодня хадзілі адна да адной. Каб не размінуцца, рушылі па вуліцы Савецкай, паўз сабор дамініканаў, не заўважаючы, між іншым, парадаксальнасці гэтых злучэнняў. Потым дзяўчаты ііплі ў бібліятэку, выпраўляліся пасля яе да Даны, садзіліся на канапу, у розныя куткі, і чыталі. Часам сабраўшыся, наладжвалі гульні: паводле чытанага, гледжанага ў кіно і прыдуманага. Хадзілі па парку. Навыперадкі імчалі на замак. Лезлі на цэнтральную вежу на апошнюю, самую верхнюю, прыступку, дзе была невялікая пляцоўка. Сядзелі моўчкі. 3 дзяўчат іх горада толькі яны з Хрысцінай «бралі гэтую вышыню». Але не лічылі тое ані гонарам, ані надзвычайнай рызыкай, проста адтуль быў асабліва прыгожы краявід. Ну і, безумоўна, падабалася лезці на вежу, намацваючы нагой трывалы камень, адчуваючы паслухмянасць і спрыт цела. Да касцёла Хрысціна хадзіла з маці, адкрыта. Дана заўсёды адна. Але пані Магда чамусьці не вельмі любіла маці Хрысціны. Аднак гэтую звестку Дана пакідала ў нейкім далёкім закутку памяці. Без пані Магды яна не ўяўляла свайго жыцця. Ажно Хрысціна і яе маці, іх дом каля раённай бібліятэкі і могілак былі неад’емным, натуральным, абавязкова існуючым. Хата Хрысціны была непадалёк ад могілак, і дзяўчаты лічылі натуральным хадзіць туды. Могілкі былі старыя, мармуровыя мадонны і анёлы выйгравалі ў параўнанні з цяжкімі стандартнымі помнікамі аднаму і таму ж чалавеку. Іх горад чамусьці аддаваў перавагу правадыру ў цывільным. Мармуровыя мадонны сведчылі пра сувязь з найвышэйшым. Відавочна нагадвалі тыя часы, калі стандарт не гнаў ні дамоў, ні помнікаў. А самі эпітафіі і іх змест мелі на ўвазе ахоўную ўрачыстасць спрадвечнай латыні і высокую ісціну, што небыццё гэта толькі іншабыццё.