Усё лятуць і лятуць тыя коні, Срэбнай збруяй далёка грымяць... Старадаўняй Літоўскай Пагоні He разбіць, не спыніць, не стрымаць. А яшчэ памятай калі Міцкевіч піша: «Litwo! Ojczyzno moje», ён гаворыць пра наш край, пра Беларусь. Мы ліцвіны. Ты не забывайся пра гэта, што б там ні прапісалі ў пашпарце». Чар Вільні застаўся на ўсё жыццё, хаця больш ніколі не давялося пабыць там хаця б некалькі дзён. Была ў Таліне, гадоў з дзесяць кожнага года ездзіла ў Юрмалу і адтуль наладжвала доўгія шпацыры на самоце ў Рыгу, a ў Вільні была заўсёды ад цягніка да цягніка. Дзень. He было дзе прыпыніцца, не было да каго звярнуцца, а потым Вільня і ўвогуле сталася замежжам, ці то блізкім, ці то далёкім, але недасяжным. I заўсёды з адзнакай таго даўняга ўражання, пад якое падпадаеш толькі ў маленстве. А перад тым як з’ехаць з іх горада, дзед пайшоў з Данай на замак, раскапаў ямінку, узяў у капшучок жменю зямлі і доўга стаяў каля бакавой вежы. Ціха і нібыта паміж іншым кінуў Дане: «Ніколі не з’язджай адсюль». Потым Дана раздумвала, што меў на ўвазе дзед з іх горада ці з Беларусі? I нгго ўвогуле было ў яго на душы... Кім ён быў, яе дзед? Няўдаліцай? Чалавекам, у якога ўсё субліміравалася ў сумленне? Ахвярай рэфлексій? Энтузіястам? Героем? I ў якіх стасунках ён быў з гісторыяй? Дане хацелася неяк абмінуць гэтую жорсткую і несправядлівую пані. Яна заўсёды пазбягала так званых грамадскіх подмасцяў, крыху выйшаўшы з шянерскага ўзросту. Партыі доўга была адна, як адзінае апірышча, увасабленне адной ідэі, і партый калі іх раптам стала такое млоства, што нават запомніць іх было немагчыма. ІІазбягала з’ездаў, сімпозіумаў, канферэнцый, нарад. I гэтаксама не любіла прыватнае, непрыбранае жыццё гарадскіх мікрараёнаў, гэтых сімбіёзаў вёскі, лагера і інтэрната. Некалі з жахам глядзела на расхрыстанае жыццё італьянскага Поўдня ў неарэалістаў: гвалт, бялізна вісіць паміж дамамі, нейкае жыццё нібыта ў шкля- ным посудзе. А потым гэты вар’яцкі modus vivendi вісеў у яе над галавой, лез у вочы, раздзіраў немым галасам магнітафонаў вушы, запаўзаў ва ўсе куткі свядомасці, церуіпыў смеццем галёкання розум, парушаў дысцыпліну адчуванняў. Дане падабалася адстароненая халаднаватасць і знешняя ўпарадкаванасць Балтыі, магчымасць быць незалежнай і ад мітусні перанаселеных, як вуллі, дамоўкарабкоў, і ад гісторыі з яе салодкімі клішэ афіцыйных уяўленняў, забаронамі-вердыктамі і крывавымі разорамі. I Дане заўсёды хацелася ўцячы ў тое імгненне, паводле Андрэя Балконскага пад Аўстэрліцам, адчуць сваю повязь з небам і аблокамі і лічыць, што гісторыя грымзлівая настаўніца, святло ісціны, жывая памяць і што там яшчэ пра яе гаварыў вялікі прамоўца? Дык што вось гэтая шматаблічная і старая-старая пані ціхамірна спачывае пад кустом бэзу ці пад якой немудрагелістай стакроткай. Нават пад той момант, калі можна было, утульна ўладкаваўшыся ў крэсле, глядзець, як гісторыя проста шыбуе да цябе: праз экран тэлебачання відаць, як падпісваюцца пагадненні, ратыфікуюцца дамовы, узнікаюць і знікаюць дзяржавы, як недзе адбываецца землятрус, усё заліла паводка, як забіваюць людзей і нішчаць будаванае чалавекам, яна не адчула гарманічнай сувязі з дзействамі той няўтомнай ткаллі Кліо. Плыня часу віравала сама па сабе, а яна ішла сваімі сцежкамі, старымі і непрыкметнымі, дзе часам з’яўляюцца здані выйшаўшага з моды рамантызму. А рэальнасць выдае сваю прывіднасць і мройлівасць. У дзеда, мабыць, адносіны з гэтай пані былі яшчэ больш складанымі. Ён усё спрабаваў у тую вузельню са стагоддзяў і тысячагоддзяў уплесці і нейкую сваю нітачку ці пакінуць літару (ці кропачку?) у вавілоне тамоў. Аднак аналы тыя былі раўнадушныя да статыстаў. Што для гісторыі чалавечая адзінка? Яна пераходзіць у індывідуум толькі на ўзроўні «вяршыцеляў лёсу». А як паглядаў на статыста Анёл у цені сваіх крылаў? Падобна, яму не вельмі падабалася, што дзед ад’язджае з радзімы. У кожным выпадку быць пахаваным побач са сваёй Марыяй дзеду не выпала... Тады Дана яшчэ не ведала безвыходнага значэння слова «назаўсёды». Ды і слова тое не вымаўлялася. «Да сустрэчы», пагладзіў па галаве Дану дзед. Мелася на ўвазе, што яны з маці будуць прыязджаць да яго. Усё ж чаму з’ехаў дзед? He пабачыў той зямлі, да якой імкнуў? He знайшоў на іх котлішчы нават цагліны? Ад фальварка не засталося і знаку. He хацеў хаваць свайго мінулага? He паразумеўся з дачкой? Маці ўгаворвала яго. «Дана расце. Бацькі няма. Ёй сама вучыцца. Вучыць мовы. Ды і мяне амаль што не бывае». Дзед, нават не пацвельваючыся, сцішана даводзіў: «А ці на карысць будуць тыя веды? Ды калі захоча «для разумнага веды лёгкія». А так спытаюць адкуль? Навошта? Супакойся, дачка, «Валадар неба і зямлі дасць табе радасць замест смутку твайго. Супакойся...» Дзед, верагодна, мудра здагадваўся, што яны могуць і не пабачыцца больш. Маці пачала хварэць. Дзед набіраў гады. Паміж імі было дзесяць тысяч кіламетраў. Паехала Вольга Станіславаўна ўжо толькі пакласці кветкі каля крыжа... Адышоў дзед у восемдзесят шэсць гадоў, пахаваўшы сваю Марыю ў сорак і так і векаваўшы адзін увесь век. Тады, у іх горадзе, дзед у сваёй неадменнай канфедэратцы памахаў Дане з «кукушкн», так зваўся цягнічок на іх вузкакалейцы. Маці праводзіла яго да Баранавічаў... Мабыць, ад дзеда Дане лёгка даваліся мовы. Але веды старога Азарэвіча адышліся разам з ім ніхто з нашчадкаў не пераняў іх: іронія лёсу, іронія часу. Калі Дана пачула неяк, што вядомы акцёр у дзяцінстве страшэнна злаваўся на бабку, як тая клікала яго пафранцузску, яна згадала свайго дзеда, і маці, і сябе. На тую пару ўжо і маці знайшла апошні прытулак на сталічных могілках. I праводзілі яе землякі і суседзі. I калегі. Прыехаў суддзя Жыткевіч, з Гродна, праз дваццаць гадоў пасля сумеснай працы ў іх горадзе. На тую пару ён займаў колішнюю Кацяўцову пасаду быў старшынёй абласнога суда. Прыехалі суддзі, натарыус, справаводы, сакратаркі... Суседзі... Была нейкая нітка ў хаосе жыцця, што не давала гэтым людзям забыць адзін аднаго. Гульні і трагічныя каверзы часу ўспрымаліся імі як нешта абавязковае, жудасна лагічнае, тое, чаго нельга пазбегнуць, і трэба падпарадкоўвацца нейкім вызначаным законам. Сацыяльным? Усясветным? Лакальна вызначаным? Пражытае і непражытае для іх япгчэ мае сваю сувязь, якую нельга парушыць. I ўмоўнасці побыту і звычаяў падпарадкоўваюць іх сабе. Яны не рушылі той «свет насілля», яны жылі за ладам, што праіснаваў 74 гады, і прымалі гістарычныя і сацыяльныя рэаліі як устойліва існуючыя, дзяржаву як уладаванне, у якім трэба весці сваю лінію жыцця, адпаведна з прынятымі законамі: юстыцыі, этыкі, маралі. У якіх адносінах яны былі з тымі старонкамі гісторыі, калі людзі іх прафесіі наўрад ці маглі быць убаку гэтага Дана не ведала і не даведаецца ніколі. Адно было пэўна зазначана ў біяграфіі маці. Падчас вайны яе выклікалі ў НКУС: людзей не хапала. I яна згадзілася ісці ў ваенізаваную пажарную ахову відаць, гульні з агнём былі самымі бяскрыўднымі. Потым яна наказвала Дане абавязкова ў біяграфіі пазначыць гэтую службу, хаця жарты з агнём працягваліся нядоўга: Вольгу Станіславаўну выправілі ў дзіцячы дом, дзе былі «цяжкія» падлеткі пасля ўцёкаў на фронт. Маці мела, акрамя юрыдычнага факультэта, яшчэ і педтэхнікум. Дана памятала з тых часоў пасёлак з пазабіванымі вокнамі замарожаны аб’ект. Ночы на адзіноце, з сабакам, і маці ў галіфэ і фрэнчы. А з дзіцячага дома помніліся пад’ём а шостай гадзіне, ссунутыя сталы, на якія маці клала яе дасыпаць. I яіпчэ перавернутую мэблю дзіцячага дома і маці ў нейкім кажуху: гулялі ў вайну. Пасля НКУСа Вольга Станіславаўна гатовая была хутчэй за ўсё і на Месячык на возе ехаць. ПАСТСКРЫПТУМ ДАБРАЧЫННАСЦЯЎ «Усё для фронту, усё для перамогі», гэты лозунг маці ўспрымала літаральна. Яна здала ўсе клейноты ў «фонд абароны». I здавала кроў. Група крыві ў яе была першая вельмі зручная для прамога пералівання. I тры разы з маці выкачвалі столькі, колькі было трэба. Донарпатрыёт пісалі ў мясцовых газетах. Газеты «з’ехалі» ў тым жа знакамітым куфры. Як высветлілася, дзейнасць донара-патрыёта мела досыць сумныя вынікі. Дванаццацігадзіяны працоўны дзень таксама зусім не спрыяў здароўю, а камандзіроўкі тым больш. Адноечы раніцай Вольга Станіславаўна не ўстала. I гэта была не якая-небудзь ангіна Дана з іх не «вылазіла», як відавочна грэбліва пазначала Ніна. У маці накрыж адняліся рука і нага. Доктар Гордзін дыягназ паставіў адразу гіпертанічны крыз. I дамовіўся з нейкім сваім знаёмым у Мінску пра кансультацыю. А мясцовая ўлада нават адшкадавала стары, зацёўханы «опель» з шафёрам на падарожжа. «Опель» глохнуў на самых рызыкоўных скрыжаваннях, шафёр злаваўся, маці нервавалася, медсястра, што суправаджала іх, захоўвала выгляд індыйскага Буды, a Дана нават не глядзела па баках, хаця ў Мінску была ўпершыню. Запомніла з таго разу больш назвы: Другая клініка, неўралагічнае аддзяленне, Ніжні базар незразумела чаму, бо ніякага базару не было. Лысаватыя горкі з нейкімі кволымі дрэўцамі каля Опернага тэатра і каля Свіслачы яны выраслі разам з ёю і сталі пазней, калі Дана атабарылася ў сталіцы, яе любімымі паркамі. Маці хварэла ўвесь красавік, травень, чэрвень і толькі недзе ў ліпені стала, пакульгваючы, збірацца на працу. А тут Анёл у цені крылаў згадаў пра іх і, мабыць, з ласкі сваёй міласць сваю аказаў. Маці выйграла грошы па аблігацыі. Hi тады, ні пазней Дана не ведала колькі. Яна ўвогуле неяк адстаронена ставілася да грашовых знакаў. Але вандроўку ў Мінск, вось гэтую, мела ў памяці доўга. Маці вырашыла павезці яе і Ніну ў Мінск. I зняла там апартаменты інакш і не скажаш нумар-люкс у гатэлі «Беларусь». Тры пакоі і дзве спальні-нішы. Сіні аксаміт мэблі і штораў. А на вокнах яшчэ крэмавыя шаўковыя са зборамі фіранкі. Калі Дана чытала Булгакава, дык згадвала вось такія крэмавыя шторы. У зале быў нават раяль. Маці набыла білеты ў оперны. I яны глядзелі балет. Музыка Залатарова ішоў ягоны балет «Князьвозера» уражання не зрабіла, але сам спектакль, raHeii, атмасфера тэатра, нейкая ўрачыстасць, храмавая ўзвышанасць надоўга былі з ёю. I як Вільня згадвалася саборамі, нейкім архітэктурна-ландшафтавым дзівам, так Мінск меў свае асацыяцыі з оперным тэатрам, люксам з сінім аксамітам і Другой клінікай. ГІакуль не прыйшоў універсітэт...