У святой краіне выгнання Імпрэсіі, адлюстраванні Ала Сямёнава

У святой краіне выгнання

Імпрэсіі, адлюстраванні
Ала Сямёнава
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 488с.
Мінск 2011
108.25 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
зноў больш ці менш лакальныя канфлікты адбіралі жыццё ў маладых і старых, ператваралі ў нішто дабрабыт, адбіралі веру ў справядлівасць.
А на тым, першым сваім маскарадзе Дана таксама мела касцюм «у духу часу», як любіў паўтараць пазней адзін чалавек, што лічыў сябе літаратарам. Касцюм меўся паказваць «голуба міру». Тады ўсюды быў растыражыраваны «Голуб міру» Пікаса, і большасць цывілізаванага грамадства адной шостай часткі зямной кулі сур’ёзна лічыла малюнак галоўнай працай вялікага іспанца. «Адкрыцці» Пікаса, імпрэсіяністаў, імажыністаў, экспрэсіяністаў, кубістаў сталі адбывацца гадоў на пяцьсем пазней. I прыпала на студэнцкія Данчыны гады.
Напярэдадні маскараду маці Даны сядзела не адну ноч, нашываючы белае пер’е ці то курэй, ці то качак на белую марлю. Галоўны акцэнт быў на какетцы, рукавах і шапцы. Рукаво было аблямавана пер’ем, і калі Дана ўздымала рукі, дык выгляд атрымліваўся досыць дыстынктоўны. Ну, а каб яе строі не прыняў хто за намёк на пазасацыяльнае адзенне якой інфанты, на блакітнай стужцы праз плячо было назначана: «Голуб міру».
А прывезла ў школу Дану сама Капітанша Кацярына, на адзінай у горадзе «Пабедзе». Праўда, высветлілася, што Дана прыняла гэту каралеўскую міласць зусім не як дарунак лёсу. Яна буркнула: «Дзякуй», і збегла. Аднак Кацярына аказалася міласцівай да канца. I прыехала па Дану а дванаццатай гадзіне. Смяялася забіраю, як Папялушку. Праўда, у Даны крышталёвых чаравічкаў не было. Былі тыя самыя класічныя «балеткі», начышчаныя зубным парашком да нечуванай белаты.
Гэта быў першы баль. Першае свята, амаль як у дарослых, старшакласнікаў. I Даначакалаяго. Павінна здарыцца нешта незвычайнае. «Вайну і мір» Дана ўжо «праглынула». I была ўражаная Балконскім і Дорахавым. Наташа Растова ёй не вельмі спадабалася, але першы баль Наташы Дана запомніла. Ну, школа не велікасвецкая зала, аднак фантазія магла прымроіць што заўгодна...
На ганку школы Дана вызвалілася ад футра Капітаншы Кацярыны і ад яе самой. ГІерайшла пад апека-
ванне маці. Насунула на вочы маску: «Маска, хто вы?» Але яе адразу ўсе пазналі. I чароўныя прынцы недзе, мабыць, збіліся з дарогі, трапіўшы на баль. 1 добрыя феі, падкінуўшы «карэту» Капітаншы Кацярыны, вырашылі далей пралога казкі не пасоўвацца. Дана таксама яшчэ не мела на мэце, што казачны прынц, капітан Грэй, князь Балконскі павінны з’явіцца да яе. Дана была згодная на чужы баль. Але ж не было нікога, падобнага на Руі Блаза, Асоль ці хаця б на Наташу Растову!
Няўжо прыгоды больш не адбываюцца на іх зямлі? У іх горадзе рыцараў і герояў? Ніякага мройна-ўзнёслага свята, толькі строгія воклічы маці: «Выпрастай спіну, што ты як ваду нясеш?», «Не хіхікай», «Ты не змерзла?»
А можа, некаму здавалася ўсё зусім інакіпым? I для некага гэта быў баль? I свята? Вось для іх, незнаёмых, недасягальна дарослых старшакласнікаў? Яны збіраліся купкамі, гаварылі пра нешта сваё... I здаваліся Дане звычна-празаічнымі, як і настаўнікі, што сядзелі на лаўках ўздоўж сцяны. Толькі пазней Дана ўсвядоміла і ацаніла 31 снежня, а дванаццатай гадзіне настаўнікі былі ў школе! Са сваімі вучнямі!
Першы баль не адбыўся. Дзіцячыя святы адыходзілі ў мінулае. Дана была расчараваная.
I доўга яшчэ расчароўвалася ў святах, немаведама чаму чакаючы цуда, пакуль не зразумела да свята трэба быць падрыхтаванай. Трэба набыць унутраны вопыт, каб спрычыніцца той радасці. У іпколе. Дома. У касцёле. У жыцці.
дыялог
Затое вось гэтае свята было заўсёды з ёю. Будзённым днём. I ўрачыстым. У дзяцінстве і ў сталым веку. Вежы замка, касцёл пад чырвонай дахоўкай, зачынены і напаўразбураны, але ўсё роўна прыгожы касцёл дамініканаў, звівы вуліц, з якіх вясной лятуць маладыя і рамантычныя ручаіны адвеку і заўсёды маладыя і рамантычныя. За Ягайлам, за Міцкевічам, за Пілсудскім, за Брэжневым маладыя і рамантычныя.
Ім няма справы, які ў каго настрой. Які час, якая эпоха: ці то паскілзаюцца на схілах горада вершнікі магутнага князя, ці то фанабэрыста ляціць вазок асадніка, ці то фукае маторам эмтээсаўскі «газік». Зімой гэтыя вуліцы-горкі пакаранне для ног, што ўжо досыць папахадзілі па зямлі, і вясёлая рызыка для ступакоў гарэзліва-ненатомленых. Канькі, прыстасаваныя да валёнак пастромкамі і драўлянымі друзачкамі (шык пасляваеннага часу), імчаць адсюль самі. I кожны хлопецзух пачувае сябе ўвасабленнем руху, вечна маладым, назаўсёды спрытным, на ўсё жыццё бесклапотна-вясёлым. Імгненні лятуць, бы святочнае канфеці, свет поўны зіхоткіх чараў.
Дана не мела ні такога спрыту, ні такое рызыкі яна з’язджала з замка на лыжах. Ці седзячы на ўласным футры. Разам са шчанюком Вітусам. А ягоная маці аўчарка Рэгіна пяшчотна-паблажліва пазірала на малечу: свайго нашчадка і маладую гаспадыню. Хай сабе гарэзуюць на тое і маладосць. Колькі год было Рэгіне ніхто не ведаў. Як вывез з Нямеччыны вайсковец, што займаў да іх кватэру, той самы, у якога была набыта дубовая шафа. Азарэвічы ці не месяц-другі жылі ў адным пакоі, пакуль маёрава сям’я не з’ехала ў Пухавічы. Ці то нечым упадабала Азарэвічаў Рэгіна, ці то былі яшчэ якія абставіны ў яе сабачым жыцці, аднак праз нейкі час аўчарка з’явілася ў іх доме. I стала паўнапраўным сямейнікам. Прыгажуня. 3 вачыма, што разумелі ўсё. Калі былая гаспадыня Рэгіны, маёрава цешча, гулькаючы пульхнага вочак не відаць дзіцёнка-ўнука, прыгаворваючы: «Ой-ёй-ёй, шейка, как у чаечкн», Рэгіна паглядала на яе відавочна іранічным позіркам. Можа, таму і трапіла ў няміласць?
На Дану, Рэгіну, Вітуса, на ўсіх гараджан пазіралі звысоку вежы замка. Што ім да згрызот гэтых часовых насельнікаў? Яны, вежы, стаяць тут стагоддзі. Што ім змена часоў? Рэжымаў? Нораваў? Строяў? Што ім да парафіян, што ідуць да касцёла? Да забудоў гэтых парафіян? Тэатральныя дэкарацыі чарговага спектакля
часу. Хаця... Яны таксама частка дэкарацый. Ды і... толькі вежы. Толькі рэшты. Вось і храм дамініканцаў, замыслены на даўгалецце, на працягу аднаго жыцця Даны зачынялі, рабілі сховішчам, спалілі... і ўрэшце сабраліся рэстаўрыраваць. Той рэжым, на які прыпала значная, не, мабыць, большая частка яе жыцця, відавочна не быў у згодзе з вечнасцю. I са старадаўнінай. Тое, што прыйшло на замену, таксама было мала падобна на патрэбны людству лад. I тых, і другіх гаспадароў жыцця хто вёў шляхам Розуму? Шляхам Памяці? Шляхам Любові? Якім было іх sensibilite адчуванне? Чаму адны выракліся Таямніцы, а другія, падобна, абвясціўшы свабоду, выракліся ўсяго, што цэніць чалавек? Палітыкі ставяць спектаклі часу «до полной гнбелн всерьез», надаюць маштабы мізэрнаму. Гуляюць гульні эпохі.
I чым далей, тым часцей згадвалася сцэна пад Аўстэрліцам. I нават празарэнне Андрэя Балконскага: «Ён ведаў, што гэта «Voila une belle morte»1, вымавіў Напалеон, гледзячы на Балконскага... Князь Андрэй чуў, як называлі sire2 таго, хто сказаў гэтыя словы... Ён ведаў, што гэта быў Напалеон яго герой, але той хвілінай Напалеон здаваўся яму такім маленькім, мізэрным чалавекам у параўнанні з тым, што адбывалася зараз паміж яго душой і гэтым высокім, бясконцым небам з воблачкамі на ім... Яму падаліся такімі нікчэмнымі ўсе інтарэсы Напалеона, такім дробязным падаўся сам герой яго, з гэтым дробным славалюбствам і радасцю перамогі, у параўнанні з тым высокім, справядлівым і добрым небам, якое ён бачыў і зразумеў...»
I ўсё жыццё Дана аддавала перавагу гэтаму паразуменню з небам і воблакамі, гэтаму бясконцаму дыялогу, што ніколі не надакучваў, перад любымі інтарэсамі. I ўсё болып пэўнілася толькі гэта сапраўднае. 3 людзьмі той дыялог здараецца вельмі рэдка. Але ёй пашчасціла.
’ Вось выдатная смерць (фр.).
2 Ваша вялікасць (фр.).
ШЧАСЦЕ ВЫПАДКУ
Пэўна той раніцы Анёл у цені сваіх крылаў відавочна паспрыяў ёй. 3 касцёла, калі Дана падышла да яго, даносіліся гукі яна нават не ўсвядоміла адразу, што нехта спявае. Сапрана было чыстае, як усмех дзіцяці. Лірычнае сапрана, што мела, мабыць, схільнасць і да каларатуры. Старэнькі клавесін нягучна падыгрываў голасу. А голас не ляцеў, а ўзносіўся і сціхаў недзе высока пад скляпеннямі, потым зноў узнікаў і лёгка плыў далей.
Так было цэлае лета дзяўчынка прыходзіла і слухала ў пустым касцёле голас. Пазней адбылося знаёмства з жанчынай, што пела. На вуліцы яна сама падышла да Даны. А тая не схацела звязваць голас, тыя хвіліны з будзённага выгляду жанчынай, у шараватай паркалёвай сукенцы. Чар голасу не супадаў з уражаннем ад яго ўладальніцы. Дана яшчэ была ў палоне рамантычных мрояў, і несупадзенне выгляду і голасу было не тое каб асабістай абразай, але відавочным непаразуменнем. Яна ніколі ў жыцці не будзе глядзець на хоры, нібыта яе можа прычакаць пакаранне Лотавай жонкі. I таму, што не схоча парушаць канон, і таму, што будзе баяцца пабачыць твары, зусім не падобныя на тыя, што ёй уяўляліся, калі яна чула спевы. Яна будзе толькі слухаць што-небудзь накшталт:
Чысцейша Панна, Без жаднай сказы, Усцеражы нас хвароб, заразы. Ты найстрайнейша
Райска лілея, Авей паветра Вітана будзь, Марыя!
Жанчыну Дана не ўпадабала, але ўражанне ад голасу ў касцёле засталося. Уражанне, якое выпадала з часавых і побытавых рэалій, незвычайнасць гукаў, за якімі нібыта і не было нікога як быццам Высокі Дух субліміраваўся
ў гэты ясны і высокі голас. I пустата касцёла, яго строгія і класічна вызначаныя абрысы толькі падкрэслівалі гэта, акустыка святыні несла гукі пад нефы храма, нагадваючы пра першапачатковую існасць музыкі, яе Боскую прадвызначанасць.
Тады Дана кампазіцыю жыцця ўяўляла сабе ідэальнай. Свет выдаваў добрым, прыязным, добразычлівым. У тыя гады ёй пашанцавала яна мела стасункі з істотамі, што нібыта выпраменьвалі дабрату і цноту. На тую пару ёй гэта выдавала натуральным хіба бывае інакш? I потым яна адчувала сябе безабароннай перад злом, не тое каб слабай, проста не была падрыхтаваная да тых хітрыкаў, якімі д’ябальскага складу дэміург надзяляе сваіх «пратэжэ».
Тады... жыццё давала ёй свае шчасныя знакі.
Тым днём яны былі з Ірай. Каля касцёла кульгаваты Яцак пілаваў, так бы мовіць, дровы. Былі то тоненечкія сухадрэвіны, але цягаць пілу аднаму было нязручна. I яны падбіліся дапамагчы. Узнагародаю былі дзве шклянкі смачнага малінавага cipony. I галоўнае знаёмства. 3 сястрой Малгажатай. I пані Магдай.