У святой краіне выгнання Імпрэсіі, адлюстраванні Ала Сямёнава

У святой краіне выгнання

Імпрэсіі, адлюстраванні
Ала Сямёнава
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 488с.
Мінск 2011
108.25 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Летам яны, здавалася, жылі на ганку. А Данчына маці адчувала няёмкасць ад гэтай кожнадзённай варты яна праходзіла спрацаваная, не заўсёды ў гуморы, і ёй былі зусім недарэчы позіркі гэтых вольных, адпачыўшых жанчын.
He была ў вялікім захапленні ад візітаў Іры, пляменніцы Клаўдзі Фёдараўны, і Дана. Сталічная госця была ўпэўненая, да правінцыялкі Даны ставілася звысоку, аднак таварышаваць ёй, падобна, тут больш не было з кім. I яны хадзілі разам гуляць у «два агні». Наладжвалі на ганку дома гульні ў «ручаёк», «глухі тэлефон», «фанты», «садоўніка».
У «ручайку» нехта «няпарны» падбіраў сабе «да пары» з тых, хто выстройваўся ў шэрагі пар. У «садоў-
ніку» кожны браў сабе назву кветкі ружа, лілея, бэз... А «садоўнік» крыўдаваў на тое, што ўсе кветкі яму абрыдлі, акрамя... Тая кветка, якую ўпадабаў «садоўнік», крычала: «Ой», а на пытанне: «Што з табой?» адказвала: «Закаханая»; а на чарговы запыт: «У каго?» мелася назваць чарговую «кветку»...
Гульні нечым падабаліся. Магчыма, тым, што лёгка так вымаўлялася пакрыёмае слова «закаханая», а яшчэ і выбарам часам ён прыпадаў на таго ці на тую, на каго прыпадала і ўвага ў жыцці. Як і ў тым «ручайку» трэба было ўзяць за руку, прайсці разам, нахінуўшы галовы праз узнятыя рукі: адчуць сябе абранай, выбранай і мець магчымасць выбраць самой. Проста так, як то бывае ў маленстве і юнацтве. Ты пэўна ведаеш, што гульня гэта гульня і ўсе трымаюцца яе правіл. I ўсё «понарошку» і крыху сур’ёзна. I нібыта не толькі Анёл у цені сваіх крылаў паблажліва пазірае аднекуль з бліжэйшага ад замкавых вежаў воблака, але і цэлы гурт небанасельнікаў злёгку пасміхаецца з наіўнага спектакля, рэпетыцыі і будучага дзейства, што ў рэальнасці часта несла ў сабе магчымасць махлярства, аблуду, здраду, імкненне перахітрыць, нешта схаваць, а ў нечым пазначыць тое, чаго там ніколі не было. I тым больш чароўнай і нязмушанай чулася музыка былога, якою тут, здавалася, было насычана паветра, і незвычайнымі здаваліся зусім шараговыя суседскія хлопцы і дзяўчаты. I нават просценькая камізэлька выдавала рэнесансным калетам ці якім-небудзь шыкоўным брандэбурам часоў Людовіка XIV. А ўвогуле такое прымройвалася на хвіліну, бо гэтыя постаці рэальнасці выдавалі толькі чарнавым накідам тых, што павінны былі з’явіцца ў «сапраўдным», «дарослым» жыцці. Нейкі гібрыдабсалют з кніг Дзюма і Грына, Джэка Лондана і Майна Рыда. I герояў фільмаў: Жана Марэ і таго невядомага, што быў на экране Робінам Гудам. Жыццё пазней крышыла і ламала стэрэатыпы і класічна-юнацкія ўяўленні: істоты са знешнасцю Марціна Ідэна аказваліся Санча Пансамі, а Жульены Сарэлі лічылі сябе Сірано дэ Бержэракамі. А паскуднікі, накшталт тых, што жылі каля
МТС, рабіліся начальнікамі і неяк мелі гарт захоўваць свой статус пры ўсіх выкірунках грамадскага лёсу. Якое пакаранне ўзважваў для іх на сваіх шалях Анёл у цені сваіх крылаў?
А хлопцы, што жылі за МТС, заўсёды дражніліся неяк цёмна, малазразумела. I адчувалася вельмі крыўдна. Дана не ведала іх у твар, былі яны нейкай падплотнай, бруднай масай. Заўсёды вышчэрваліся наўздагон і адразу збягалі. Заставалася ўражанне, што яе закідалі камякамі зямлі...
Такі ж быў Драбышэўскі ў іх класе. Паскудненькі, хітранькі. I, як пазней зразумела Дана, заўсёды згаладнелы. Калі ў школу прывозілі батоны з разынкамі за два рублі трыццаць капеек, Драбышэўскі хапаў батон і глытаў яго за некалькі хвілін. Можа, таму і быў такі злосны?
НАІЎ МІЛАСЭРНАСЦІ
Хаця... Прыехаў у іх клас Віця Собалеў. 3 Севастопаля. 3 сям’і, мабыць, не багацейшай за сям’ю Драбышэўскага. Дана зразумела гэта, калі Валера Чыкала, сын вайскоўца, амаль што выдатнік, прыйшоў, парыпваючы новымі чаравікамі, а Драбышэўскі зрабіў з таго рыпу падзею, дык неяк адразу высветлілася, што Віця старанна хавае пад лаву свае ногі ў нечым цыравана-латаным. I што чорная яго суконная гімнасцёрачка (яна нагадвала гімназічную форму) таксама цыраваная на локцях. Але Віця быў упэўнена-спакойны, амаль заўсёды ніжэй за адзнаку «выдатна», як і ўладальнік новых чаравікаў, не апускаўся.
Увогуле-то ўсе яны мелі амаль што аднолькавы шык. I хлопцы, і дзяўчаты у фуфайках, якія зваліся чамусьці футболкамі, фланелевых ці вельветавых. Усе зімой у валёнках з галёшамі. Хлопцы як хлопцы у нагавіцах, а дзяўчаты ў форменных сукенках, карычневых ці сініх з белымі каўнерыкамі, чорных фартушках і дзе ж было ўзяць цёплыя панчохі ці гетры? усе спрэс у піараварах: сацінавых, байкавых, вельветавых. Пасляваенная
школьная дэмакратыя. I яны ўсе былі ў той уніформе: і дачка першага сакратара райкама Ларыса Бандарэнка, і Галя Каспяровіч, бацька якой рабіў на электрастанцыі, і яна, Дана.
Ці было гэта справядліва? У кожным выпадку не было зайздрасці. He было бегу навыперадкі. Яны былі паза прывілеямі. Па-за рэчавай мітуснёй. У іх проста быў нейкі абутак. I адзетак. Калі Дане справілі бела-чырвоную сукенку: белыя крэпдэшынавыя рукавы і манішка, а ўсё астатняе чырвоная воўна, а да таго яшчэ і шыкоўныя чырвоныя басаножкі на венскім абцасіку, Дане было няёмка. Яна выдзялялася з усіх. «Заможнасць» прыціскала яе. Нават заахвочваючае Ірчына: «Ой, вось бы табе зараз у Мінск! На праспект!» неяк не давала настрою. Белая варона.
Яны праглі справядлівасці. Меліся быць міласэрнымі. Хаця само тое слова не было ў цане.
Яны праглі актыўнай дзейнасці. Тым часам прачыталі «Цімура і яго каманду» і «Як гартавалася сталь». I хацелі свае высакародныя памкненні ўвасобіць у канкрэтных учынках.
Трэба ствараць суполку. Першы збор быў прызначаны ў Галі Каспяровіч. Яна жыла наўпрост на электрастанцыі, у маленькім пакойчыку, дзе месціліся яе бацькі і двое дзяцей, малодіпых за яе. Аднак удзень дарослых не было, ды і малых звычайна да вечара адводзілі ў садок. I ў Галінай хаце былі дзве прыцягальныя рэчы: радыёпрыёмнік і радыёла. Прыёмнікі былі ў многіх, радыёла была прыналежнасцю адметнай. А планы ашчаслівіць, ну, не так каб усё чалавецтва, але ўсіх нямоглых акругі неверагодна супадалі, як ім здавалася, з хрыплаватымі галасамі Бернеса і Уцёсава. « А помнрать нам рановато, есть у нас еіцё дома дела», пэўніў адзін. «В этом доме пустом мы танцуем вдвоём, ну, сжажнте хоть слово», сцішана прасіў другі. Тэарэтычная частка наконт вялікіх учынкаў міласэрнасці была адпрацавана дасканала, але на практыцы здзейсніць подзвігі ананімна, інкогніта ім не ўдалося. А менавіта ж так рабіла ўсё каманда Цімура. Слоўцы
гэтыя «ананімна» і «інкогніта» усім падабаліся, прынеслі іх Валера і Віця, вымаўляліся яны з адчуваннем уласнай хай сабе запазычынай інтэлектуальнай вагі.
Ну, а калі цэлы гурт падшыванцаў з’явіўся з прапановай прынесці вады і дроў адной апекаванай, дык яна, разліўшы з перапуду ваду з вядра, ляснула веснічкамі перад іх носам, а ўжо з ганка перапалохана паабяцала давесці да ведама ў школу. Гэта і зусім рушыла іх планы.
Пазней, калі Дане даводзілася чытаць з’едлівакрытычныя заўвагі наконт тэорыі малых спраў, яна згадвала іх няўдалы дзіцячы вопыт. Але ніколі не пагадзілася з марнасцю тых малых учынкаў. Часам прынесці каму хлеба і слоік малака дае куды больш карысці, чымся высокія тэарэтычныя памкненні і словы, словы, словы... «Любіць чалавецтва лягчэй, як зрабіць дабро суседу», Рыгор Скаварада меў рацыю. Дана ў сваім жыцці сустракала столькі гарачых барацьбітоў, змагароў, трыбунаў, палымяных прамоўцаў і так мала проста прыстойных людзей... I чамусьці заўсёды інтарэсы груповак выдаваліся за інтарэсы прагрэсіўнага чалавецтва, а сябра абявязкова выдавалі за вялікі талент. I перспектыўна патрэбную асобу абавязкова рабілі незвычайна даравітай, імя прыгадвалі пры выпадку і без асобай патрэбы і ўсё спадала ў нябыт, калі раптам асоба знікала са сваёй службовай арбіты ці зусім пайшла з жыцця. Тут, праўда, здаралася і іншае. Памяць пра істоту часам пачыналі любіць, абагаўляць, рабіць рэальнае з неіснуючага.
Тады... Тады ў іх была нагода прыходзіць да Галі. He абы-што збор цімураўцаў. Іх было некалькі чалавек. Таямніца захоўвалася шчыра і старанна. Яны адчувалі на сабе гэты водсвет патаемных добрых спраў не мела значэння, што больш прывідных, і, як матылькі на агонь, ляцелі на гукі радыёлы. Тым часам у Галі з’явіліся новыя пласцінкі.
I ці то анёльскі голас Леакадзіі Масленнікавай паўплываў, ці то Шульжэнка так чароўна маханула знакамітай сіняй хустачкай, але 5 «В» вырашыў перайсці на тактыку асобных учынкаў. Бачыш трэба дапамагчы, дапамагай. «А потым справаздачы на зборы атра-
да», вякнула было Алка Паравая, але яе зашыкалі і засмяялі. Губляецца ж увесь сэнс. Яны павінны рабіць дабро пакрыёма. Так, як рабіў Цімур. Ці Робін Гуд. 5 «В» быў пад уражаннем трафейнага фільма пра героя Шэрвудскага лесу.
Потым і гэтая задума, як большасць высакародных задум... не тое каб зусім не спраўдзілася, але неяк зачаўрэла. Ці то ў Галі не з’явілася больш новых пласцінак, ці то бацькі даведаліся пра зборы і яны ім не прыйшліся даспадобы. Ці то з прычыны ад’езду галоўных завадатараў Собалева і Чыкалы. Ці, можа, з натуральнай прычыны дабро неабавязкова рабіць гуртам. Можна і паасобку.
МАСКАРАД
Да таго надарыліся дзве падзеі. Першая Новы год. Другая выбары. I не проста Новы год, а бальмаскарад. Для старэйшых восьмыхдзясятых класаў. Ажно для ўладальнікаў маскарадных строяў будзе зроблена выключэнне. Калі зробяць касцюмы, пусцяць і недалеткаў. Колька Шаптун з 6 «А» надзеў кірзавыя боты і шаўковую чорную сукенку і пачапіў медаль маці-гераіні. Тады адносіны да ўзнагарод былі самыя пашанотныя. Але гэтыя дзёрзкасць і відавочная гарэзія ўсім спадабаліся. Рогату было на ўсю школу. Колька адчуваў сябе сапраўдным героем. Прэміі яму, праўда, не далі. Періпую прэмію атрымаў Сурвіла з дзясятага класа. У яго касцюм быў звышідэйны «Мір». На галаве папяровы Крэмль, а на ім самім нейкі цёмны балахон. Тэма была модная і яшчэ вельмі актуальная у школе было поўна пераросткаў. 3-за вайны. У школе былі дзеці з дзіцячага дома з-за вайны. У школе былі бязбацькавічы з-за вайны. Галоўны тост у застоллях дарослых быў «за мір ва ўсім свеце». Пакаленне Даны, крыху падросшы, падсмейвалася з рытуальнага тостазаклінання, ажно калі іх жыццё перайшло на сваю другую палавіну, яны зразумелі сакральны наіў сваіх бацькоў: