• Часопісы
  • У святой краіне выгнання Імпрэсіі, адлюстраванні Ала Сямёнава

    У святой краіне выгнання

    Імпрэсіі, адлюстраванні
    Ала Сямёнава

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 488с.
    Мінск 2011
    108.25 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Сястру Малгажату Дана заўсёды бачыла здалёк. Тая нязвычна і прыгожа апранутая доўгая спадніца, чапец. He падобная ні да каго. Гэтая асобнасць адзеткам яе толькі падкрэслівалася галоўнае было не ў тым. Адчувальным было episteme1, тое веданне, што было недасягальным для атачэння. Тое празарэнне існага, дачыненне да субстанцыяльнага адухоўленасць. Для Даны, і не толькі для яе, сястра Малгажата была стварэннем іншага парадку. Хаця рабіла сястра, а яна ўвесь час нешта рабіла, «не ўжывала хлеба ляноты», працу звычайную: гадавала кветкі, прыбірала касцёл (калі яна даводзіла яго да ладу? з ранку да вечара касцёл быў адчынены), рабіла з вялікім густам, вось тую самую, жывую аздобу з кветак, акрасу... Гатавала... Мыла...
    1 Веды (ст.-грэч.).
    Як пазней зразумела Дана, сястра Малгажата па сутнасці выратавала касцёл ад нядобрых рук нядобрых людзей, пражыла не адзін і не два гады ў муры, прыняла пакуты хваробы веку: памерла ад раку лёгкіх.
    Дана вазіла сястры Малгажаце з Мінска лімоны, цукеркі, нейкія прысмакі. А яе на вакацыі заўсёды чакаў букет хрызантэм, а ўлетку пунсова-ружовыя трускалкі іх сястра Малгажата прыносіла ў парцалянавым кошыку, абкладзеным лістом. Твор мастацтва, абразок местачковай культуры...
    Маці Даны ў касцёл хадзіла нібыта выпадкова, між іншым. Адвакат, здаецца, не ўлада, і беспартыйная, але ўсё ж афіцыйная асоба...
    Аднак Вольга Станіславаўна не адну ноч праседзела разам з пані Магдай, каб пісаць апеляцыі, трэба адчыніць касцёл для вернікаў. Маці з таго таксама мела, мабыць, на тую пару рызыку... Як і ад знаёмства дачкі з жанчынамі пры касцёле. У жыццёвых, іюбытавых варунках найперш з пані Магдай.
    Пані Магда была чалавекам свецкім, святовым, у адрозненне ад сястры Малгажаты. Сваёй сям’і ў пані Магды не было і Дане пашчасціла зазнаць увагу і спагаду яе. Дарэчы, Дана не разумела ні тады, ні пазней гэтага з жальбой прамоўленага: самотная, адзінокая. Пані Магда не была ні самотнай, ні адзінокай. Магчыма, то не было splendid isolation1, але было станам, які дае магчымасць засяродзіцца на руху душы, спрычыніцца волі духу, спазнаць мудрасць не затлумленага клопатам жаночым, сямейным існавання. Пані Магда не была ні маралісткай, ні ментаркай, яна проста прыходзіла да іх у дом. Да маці. Пазней, можа, больш да дачкі. Без нагоды. 3 нагоды. Яна адна называла Дану яе імем. «Панна Дамініка», прамаўляла яна, пасміхаючыся. Хто і калі стаў клікаць Дамініку Данай ніхто і не памятаў. I мала хто ведаў, што яна не Данута, як то павінна было б вынікаць са скарочанага імя. «Дамініка!» пані
    1 Бліскучая адзінота (англ.).
    Магда прамаўляла гэта нават радасна-ўрачыста. Потым мала хто ў жыцці яе так клікаў, але было тое неверагодна прыемным напамінам. Часам пані Магда давала сабе клопат аднавіць строі, часам распачаць якое шытво. «Крыху памадэліруем», прамаўляла пані Магда. I яны мадэліравалі болып, падобна, душу, як постаць. Калі была пашытая тая самая сукенка, якую саромелася апранаць Дана занадта шыкоўная, дзед быў задаволены: «Насі доўга. Колеры нашай дзяржавы». Пані Магда падтрымала: «Святыя колеры».
    3 пані Магдай яны вялі доўгія размовы падчас школьных і студэнцкіх вакацый. Калі Дана з’ехала ў Мінск, пані Магда пісала ёй: «Дарагая мая! Набліжаецца нікому не вядомы дзень Твайго Імя. Сапраўдныя твае імяніны. I толькі тая твая старая, несучасная сяброўка лічыць гэты дзень важным для цябе.
    Ліст гэты ты павінна атрымаць напярэдадні, тады згадай сабе, што некалі жыла маладая, можа, прыгожая асоба з такім імем, што фігуруе ў календары. Звярніся да Яе, пад Яе абарону...
    He май сумніву, па той бок могуць быць у нас Сябры і Абаронцы. I калі нам цяжка, мы ва ўзбужэнні можам да Іх звяртацца і ў Іх шукаць парады. Толькі трэба прыслухоўвацца да Іх адказу, а можа, Іх адказ нам не заўсёды прыйдзецца даспадобы.
    Мы жывём сённяшнім днём, але здараецца так, што тое, што сёння выдае важным, надалей у будучым прымае зусім іншую вагу».
    «Sursum corda»1, суцяшала Дану пані Магда.
    Sursum corda! Трымайся! Згадвала Дана пані Магду, калі было скрушна і крыўдна, калі лірычныя ілюзіі і рамантычныя мроі раструшчваліся безапеляцыйнай рэчаіснасцю, што шчарупкі пад ботам рыбара. I брала мудрую кнігу і чытала: «...бачыў я пад сонцам, што не прыткім даецца ўспешлівы бег, не харобрым перамога, не мудрым хлеб, і не ў разумных багацце, і не спраўным благасць, але час і выпадак для ўсіх».
    ' Угору сэрцы (лац.).
    Час і выпадак здараліся зрэдзьчасу, але здараліся. Былі дарункі жыцця. I знаёмства з пані Магдай і сястрой Малгажатай з найважнейшых. I ведучы, больш падсвядома, у будзённай сумятні, падлік страт і набыткаў у адвечнай спрэчцы паміж марай і яе здзяйсненнем, спрадвечным і часовым, паміж Боскім і чалавечым, Дана ўсё сваё існенне ў чарадзе дзён адчувала іх прысутнасць у сваім жыцці як сімвал сапраўднага і справядлівага. Яны не прысутнічалі на дзействе яе жыцця, яны далікатна нагадвалі пра ідэалы і светлы наіў маленства.
    Хаця рэчаіснасць пасміхалася з ідэалу і наіву. I ў гады маленства. I ў часы дарослыя. Падкідваючы дзействы па прынцыпу абсурду.
    ПРЫНЦЫП АБСУРДУ
    99,9 працэнта іншых лічбаў статыстыка краіны не ведала. Толькі так амаль аднагалосна. У адзіных шэрагах. У адзіным парыве.
    «Адзіны парыў» рыхтавалі настаўнікі, службоўцы, розныя канцылярысты, актывісты-рабочыя. I, безумоўна, павінны былі весці рэй юрысты. Маці некалькі месяцаў запар прыходзіла ледзь не апоўначы. I яны, разам з Галінай Яўгенаўнай, суддзёй, ішлі пешшу лютаўскай завеяй, па вёсках. З’яўляліся закуржавелыя, скасцянелыя варылі бульбу, пілі гарбату. Галіна Яўгенаўна, адтаўшы, голасна смяялася і расказвала, як яна рабіла ў міліцыі маскоўскага метро. А на выбарчы ўчастак суддзя з’яўлялася, як на свята, у яркай-яркай сукенцы гэты колер лічыўся надзвычай модным і зваўся «электрык». У працэсе і на працы Галіна Яўгенаўна заўсёды была ў суровым англійскім гарнітуры ён выглядаў на ёй мундзірам. Можа, быў перашыты са старой формы? У госці ж да Азарэвічаў яна прыходзіла ў той самай яркай сукенцы, што і на выбары, заўсёды спявала, нібыта ўскрыквала, нейкія рускія прыпеўкі. I распеўна вяла шчымліва-голасныя песні. «В красной рубашоночке, хорошенькнй такой», захаплялася Галіна Яўгенаўна.
    Дзень выбараў быў што судны дзень. Маці падрывалася ледзь не сярод ночы: у шэсць гадзін трэба было ўжо адчыніць дзверы выбарчага ўчастка і быць напагатове. Здаецца, гадзіны са дзве-тры камісія сядзела там самнасам. Потым пачыналі паціху ісці выбарінчыкі. Гадзіне а дванаццатай аж гул ішоў. А ў дзве гадзіны агітатары пачыналі шныпарыць па адрасах. Хто не прагаласаваў? Тое было страшэнным грахом адмовфца ўдзельнічаць у выбарах. Калі хто настойваў на сваім вольным праве не галасаваць болып за ўсё пакутавалі агітатары: не змаглі давесці важнасць падзеі, садзейнічаюць парушэнню блока камуністаў і беспартыйных.
    Маці Даны і Галіна Яўгенаўна, так бы мовіць, сімвалізавалі сабой той блок і шчыравалі як маглі і нават больш за свае фізічныя магчымасці. Маці пасля ўсіх урачыстых падзей пакутавала на галаўны боль потым высветлілася, што гэта былі гіпертанічныя крызы. Галіна Яўгенаўна таксама не цвіла здароўем.
    Ну, але то быў нуднаваты і афіцыйна зацыклены свет дарослых. Для Даны і яе адналеткаў цікава было зусім іншае. На ўсіх выбарчых участках у дзвюх школах, у тэхнікумах, у школе механізацыі грала музыка. I можна было зусім свабодна, без запрашальных білетаў ці яшчэ якіх «квот» зайсці і танчыць. Незалежна ад узросту. Увогуле Дана не спяшалася стаць дарослай. Але ў дарослых было досыць многа пераваг, перш-наперш незалежнасць. I магчымасць заходзіць куды хочаш так ёй здавалася. А падчас выбараў у іх, падлеткаў, з’яўляліся перавагі. Ніякіх абавязкаў, нават галасаваць не трэба, a танцаваць можна колькі заўгодна і дзе заўгодна.
    Урэшце выбарчая мітусня заканчвалася. Абраннікі народныя, клішыравана падобныя адзін да аднаго, займалі свае месцы на партрэтах, якія выцягвалі аднекуль падчас дэманстрацый. Здавалася, што нідзе канкрэтна, акрамя тых сховішчаў і партрэтаў, яны не існуюць.
    Пазней Дана столькі разоў і ў такіх кантэкстах чула пра свабоду выбараў. Бачыла змены дэкарацый і змены «каравула» і асноўных дзеючых асоб, але галоўнае за-
    ставалася нязменным: прага ўлады, мітусня слоў пра волю, пра шчасце народа, а шчасце ўсё неяк, паводле вялікага паэта, было такім блізкім, такім магчымым, але заўсёды блукала, вандравала недзе не там, дзе быў яе народ, людзі, што жылі побач з ёю. I прыходзілі новыя гаспадары, з тымі ж і з новымі лозунгамі а нічога не мянялася. Стракацелі новыя героі, з іх ужо не паспявалі рабіць партрэтаў, абыходзіліся фотаздымкамі і кадрамі хронікі тым часам тэлехронікі, бо скрынка гэта замяніла сабой і сад, і агарод, і шпацыры, і відовішчы. Прынамсі, для большасці яе суайчыннікаў. I не суайчыннікаў таксама. Прыходзілі новыя, спрачаліся, ішлі напярэймы, выходзіў наперад зазвычай не лепшы. I ўсё адбывалася наноў. Круг рабіўся шырэйшы, але заставаўся кругам. Колцам. Палітычныя міжсабойчыкі. Мастацкія міжсабойчыкі. Каляграшовыя міжсабойчыкі. Там таксама былі таленавітыя, менш таленавітыя, зусім бязладныя і бяздарныя, але пры пасадзе ці нават пры месцейку, што жывіла многіх, і вабіла, і давала калі не наедак, дык магчымасць падыграць, пакрасавацца, падстаўбуніцца. I якінебудзь вызнаны дзеяч Адраджэння цягнуў на п’едэстал побач з Блокам цёгачку-паэтачку, якой цана ламаны грошык у самы ўдалы кірмашовы дзень.
    Людзі Данчынага маленства ці фарысействавалі, ці шчыра памыляліся, хто іх ведае, але цану памылкам сваім плацілі высокую, сваёй, не чужой, «гнбелью всерьез». Галіна Яўгенаўна, пазней старшыня абласнога суда ў Гродне, калі яе везлі ледзь не ў непрытомнасці, каб рабіць тэрмінова пункцыю спіннога мозгу, даводзіла, лежачы на насілках: «Завязіце мяне ў суд. Мне трэба здаць партыйныя дакументы». Яна была сакратаркай партбюро. Цвікі, паводле таго вызнання паэта, былі б з яе кволай абалонкі нетрывалыя, але свой крыжовы шлях яна прайшла і Галгофу сваю займела. Дзеля чаго ахвяра? Яна была ўпэўненая, што дзеля спраўджанай справядлівасці. А ці была справядлівасць пазней? I ці ўвогуле яна была калі-небудзь на зямлі? Хіба што якімі момантамі. Спарадычна. Як нагадванне пра найвышэйшы закон. А што Анёл у цені крылаў? Што тыя сілы, да