У Баранавічах, здавалася, усё было супраць іх. Нават у дзень нараджэння Даны. Менавіта тады Ніна кляла яе: «Гэта ж не дзеўка, а чорт з макам. Квелая-квелая, a тут зямля ж гарыць пад нагамі!» Прынамсі, прычына для гневу была: новая блакітная маркізетавая сукенка да прыходу дарослых мала што пераўтварылася ў нешта невыразна шэрае і выразна бруднае, дык шматок ад яго застаўся навекі на баранавіцкім плоце. Да прыходу Ніны (яна выкіравалася на кірмаш) Дана, пабіўнгыся аб заклад, з гонарам асвойтала вішню і чарэшню, і, уздзябурыўшыся на плот, падбіралася да клёна. Пачуўшы лямант Ніны, тарганулася, і... высветлілася, што маркізет не самая трывалая матэрыя. Ну праўда, заклад у сына гаспадароў і яго сябрукоў яны перайшлі ажно ў чацвёрты клас выйграла Дана. Хто гэта выдумаў, што дзяўчаты не ўмеюць лазіць па дрэвах? Хто? У іх дурны футбол, і ў вайну яна гуляць, пэўна, не будзе, ажно тут трымайцеся, жаўнеры! (Хлопцы ўсё меліся падкрэсліваць, што яны будучыя ваяры.) У Даны свае меркаванні ёсць але ўсё тое вялікая таямніца: яна яшчэ стане не кім-небудзь, капітанам дальняга плавання! У свае сем гадоў не, ужо восем! яна не мела ў тым сумніву. ...Пазней Дана неаднойчы была ў Баранавічах, і неяк не выпадала трапіць у Вілейку. Так і засталася Вілейка горадам, у якім ёсць утульная гасцінная хата. Дзе святкуюць Каляды. Дзе цудоўнае паветра. Дзе бываюць розныя прыемныя выпадкі. А Баранавічы ляглі на памяць як горад перасадак, пераездаў, непрыемнасцяў... Для некага таксама, мабыць, засталіся горадам дзіцячай мары... Але тое ўсё было пралогам, інтэрлюдыяй. Галоўнае было ў іх горадзе. Дзе было незалежнае жыццё душы. Замак. Касцёл. Ваколіцы. Школа. Сябры. Настаўнікі. Суседзі. Людзі яе жыцця. НЕПАХІСНАСЦЬ РЭАЛЬНАСЦІ Напачатку, калі весці гаворку пра суседзяў, Луіза Генрыхаўна. Луіза Генрыхаўна была акуратная, абруселая, абеларушаная, украінізаваная немка. Вырасла яна на Украіне, потым жыла ў Расіі, замуж пайшла за беларуса. Дзеля зручнасці яе ўсе, акрамя маці Даны, называлі Лізаветай Андрэеўнай, і яна не крыўдавала. Луіза Генрыхаўна была ўдава і чакала са службы сына. Рабіла ў краме. У аддзеле галантарэі і парфумы. Усё жыццё, прыйшоўшы купіць духоў ці мыла, Дана згадвала Луізу Генрыхаўну. Луіза Генрыхаўна не стаяла, скасавурыўшыся, за прылаўкам, нібыта яе сюды накіравалі за нейкі грэх ці правіну. I не глядзела на пакупнікоў, як уладарыня на сваіх васалаў, што прыцёгліся немаведама чаго на яе светлыя вочы. He мелася трымаць усіх з таго боку прылаўка за зладзеяў. Луіза Генрыхаўна у чорным бліскучым халаце з бездакорна белым карункавым каўнерыкам увасабляла сабою ветлівасць, прыязнасць, добразычлівасць. Спакой. Яна была напагатове. He: «Чего нзволнте?» Але; «Чаго зажадаеце?» Па тым часе ў яе заўсёды былі духі «Магнолія» і «Камелія» іх любіла маці Даны. Заўсёды была і «Чырвоная Масква» Луіза Генрыхаўна сведчыла, што жонкі вайскоўцаў аддаюць перавагу толькі гэтай парфуме. Акрамя Кацярыны Пятроўны. Тая любіць «Белы бэз». Кацярына Пятроўна была знакамітасцю лакалёвай. Жонка кампалка, яна сама рулявала адзінай у іх горадзе «Пабедай», падчас вайны была на фронце. Яе звалі Капітаншай, хаця, здаецца, у мужа быў вышэйшы чын. Можа, сама мела капітанскія пагоны? Ну, а ў іх горадзе чыста жаночы чын у яе быў не меншы за генеральскі. Кожным выпадкам, жонкі мужчын вайсковых і цывільных гатовыя былі зашчаміць зрок сваім шаноўным палавінам, калі Кацярына пераможна бліскала нязбытным блакітам вачэй перад кінасеансам у РДК, дзе збіраўся «ўвесь горад». 1 ці не менш мясцовыя жонкі, шчаслівыя «ўладарніцы» мужоў на той небагаты на маладых і адносна маладых мужчын пасляваенны час, баяліся новай следчай Норы. Высокай, як выструненай, з такой жа пераможна залацістай хваляй валасоў, як у Кацярыны Пятроўны; заўсёды у скураным паліто і ў кіцелі. Кацярына ззяла не стомленымі аніякімі заняткамі вачмі і свежым тварам (яна нідзе не рабіла), шыкоўнымі трафейнымі футрамі, сукенкамі a la Марыка Рок і была падобная на «дзяўчыну мары». Кацярына Пятроўна больш падабалася Луізе Генрыхаўне можа, таму, што Нора не купляла ў яе духоў? Можа, таму, што ваенны статус Капітаншы быў у мінулым, а суровая Нора ўвасабляла сабой сённяшняе рэальнае становішча. Луіза Генрыхаўна неяк прамовіла каб выбіраць, то яна не вельмі б ірвалася мець суседкай каго з двухпавярховага пракурорскага будынка. А найлепшай рэкамендацыяй у вуснах Луізы Генрыхаўны былі словы: «Гэта мой сталы кліент». I Луіза Генрыхаўна здабывала, прасіла на базе ружовую пудру, пудру «рашэль», модныя рыдыкюлі, нейкія карункі, сутажы, гузікі, духмянае мыла каб збыцца прэйскурантнай нэндзы пасляваенных гадоў. Шаснаццатая крама, дзе рабіла Луіза Генрыхаўна, месцілася ў былых гандлёвых радах з традыцыйнай каланадай. Адразу як увойдзеш аддзел Луізы Генрыхаўны. Нібыта даніна традыцыі і добраму густу. У выхадны свой дзень Луіза Генрыхаўна смажыла вялізныя смакотныя катлеты, варыла кісель і ўвечары ішла ў кіно. На «Вялікі вальс», «Серэнаду Сонечнай Даліны», «Петэра». Яна любіла трафейныя фільмы: там былі прыгожыя жанчыны і шчаслівы канец. Ніхто, між іншым, не зважаў, здаецца, на тое, што гэтая кабета належала да пераможанай нацыі: дзіва калі згадаць лёс яе супляменнікаў у Саюзе. Прыйшоўшы ў кіно, Луіза Генрыхаўна ўсплёсквала рукамі: «Ах, Франчэска ГальІ», «Ах, Дзіна Дурбін!», «Ах, Марыка Рок!» I рашуча падводзіла рысу: «Ажно да Веры Халоднай ім далёка!» «О-о-о!» Луізы Генрыхаўны было шматзначным і важкім. Запярэчыць ніхто не мог. Веру Халодную ніхто не бачыў. Тым часам Дана ўжо ведала таямніцу хаця гэта былі тыя веды, што нічога, акрамя расчаравання, не даюць. Гадоў да васьмі Дана лічыла, што для кіно нехта ходзіць, глядзіць і здымае, занатоўвае на стужку. I было крыху ніякавата а раптам і яе нехта здымае? Потым яна даведалася, што ёсць акцёры, рэжысёры, аператары, процьма розных людзей, якія здымаюць фільмы, што ёсць спецыяльныя кінастудыі, і ўздыхнула з палёгкай і расчараваннем. Да таго ж, мабыць, больш за кіно Дана любіла кнігі. Луіза Генрыхаўна таксама любіла чытаць. Да раманаў ахвоты не мела. Затое была ў яе незвычайная цікавасць да кніг пра падарожжы і мемуары. Незацярушаная памяць Даны трымала ўсе прозвішчы і геаграфічныя назвы, да вялікага захаплення Луізы Генрыхаўны. Тая неаспрэчна ўсім абвяшчала: «Хадзячая энцыклапедыя». На іх кухні гэта гучала куды больш прывабна за Нінчына: «Рукі як граблі». I Дана была ўдзячная Луізе Генрыхаўне за падтрыманае саліднай асобай яе рэнамэ. Зорны час Луізы Генрыхаўны надыходзіў, калі набліжаліся святы і асабліва дні нараджэння. Ну, перад святамі ўсё ў непараўнана значных маштабах штогодна паўтарала дом каморніка ў Вілейцы. Толькі тут былі нейкія кілбасы па-венску, струдзелі, бужаніна. Час быў ужо болып багаты. I маці рабіла горы хрустоў, булкі, булачкі, пірагі, рулеты, гусь з яблыкамі, парасят з грэчневай кашай. Абавязковымі былі паляндвіцы і кумпякі ад Буячыхі і Ківачыхі лепш за іх у горадзе не вэндзіў ніхто. У святочны дзень збіраліся ў вялікім пакоі Азарэвічаў. На Каляды ў двух вялізных люстрах адбівалася яліна пад столь. На Вялікдзень горы залацістых яек. Азарэвічы былі каталікамі, Луіза Генрыхаўна пратэстанткай, Ніна праваслаўная. Гатавалі столькі, каб хапіла на ўсе святы. На Каляды аб’ядноўваў Новы год. Увесну Першае Мая. Святкавалі і Кастрычнік. I Май. Таксама са смакам. Ну, а дні нараджэння і дні анёла былі ў хаце падзеяй. Луіза Генрыхаўна падымала ўсіх на золку. Як прачнецца герой дня, кветкі павінны быць у вазах, падарункі раскладзены, вокны расчынены, і ўсе павінны выструніцца каля дзвярэй, нібыта прычэкваючы выхаду каранаванай асобы. Асабліва ўрачыстым, святочным выдаваў дзень нараджэння маці. Тое надаралася на пачатку чэрвеня, і хата літаральна патанала ў кветках. Чаромха, бэз, півоні: белыя, бела-ружовыя, ярка-ружовыя «каменкі». Кветкі ў іх хаце былі не толькі данінай звычаю яны панавалі, задавалі тон жыццю, былі сімвалам красы, прыязнасці. Мабыць, знакам мастацтва. Музеяў у іх горадзе не было, не было і карцін, калі не лічыць аматарскіх спроб доктара Мазурка, што жыў пад імі на першым паверсе. На яго кабінеце ў клініцы вісела назва «вухагорла-нос», усе паважна гаварылі пра яго: ларынголаг. Ён быў добрым спецыялістам, а да таго яшчэ мастаком і паляўнічым. Маляваў ён пейзажы і нацюрморты, кветкі ў вазах. Луіза Генрыхаўна і Данчына маці аддавалі перавагу кветкам жывым, а на зіму ставілі букеты з аўсяных сцяблоў і белых, празрыстых, як матылькі, лунарый. Вазы гэта таксама быў не проста посуд для кветак, a нібыта ўздых па былым сеўрскім, гесэнскім фарфоры. Побач, у Бярозаўцы, быў шклозавод. I кватэра і ў пакоях Азарэвічаў, і ў пакоі Луізы Генрыхаўны была поўная вялікіх, меншых, малюпасенечкіх крышталёвых ваз. Для півоняў і гладыёлусаў, для хрызантэмаў і астраў, для канваліяў і пралескаў. Праўда, у Волыі Станіславаўны была яшчэ ваза, у якую мелі гонар трапляць толькі бэз і чаромха, ну, і самыя высозныя півоні і гладыёлусы. Ваза была аграмадная (туды месцілася вядро вады), з вузкаватым горлам. А на яе высокіх баках блакітам выдавала возера з прыгожа-карычневымі чаратамі, сярод якіх паважна шпацыравалі буслы. Ваза стаяла на цяжкім дубовым стале і дадавала старасвецкай важкасці знойдзеным дзедавым дабротам. А Луіза Генрыхаўна ставілася да вазы і да мэблі Азарэвічаў з павагай старога антыквара, што знайшоў нечуваны рарытэт. Луіза Генрыхаўна любіла рэчьг трывалыя, самавітыя і надзейныя. Асабліва любіла дубовую шафу з бляшанай чорнай этыкеткай. Шафа была перакупленая ў маёра, што з’ехаў у Пухавічы, і надавала праўдзівасці легендзе пра астатнюю мэблю хаця, на погляд Даны, сапраўдная гісторыя была куды цікавейшая. Але пра тое маці загадала аніколі ні словам не азывацца. Дана была паслухмяная дачка а маці пэўна ведала: рамантычныя гісторыі не маюць вялікай пашаны ў тых людзей, што вызначалі і вызначаюць лёс многіх. Луіза ж Генрыхаўна нейкім генным чуццём, мабыць, адчувала сапраўдную «нямецкасць» шафы і дабрала да яе сімпатыі. Як і Вольга Станіславаўна, Луіза Генрыхаўна любіла чысціню. I стромая лесвічка ў два пралёты з пераходам была, як і падлога ў хаце, заўсёды мала што вышараваная да яйкавай жаўцізны, але і засланая чысцюткімі ходнікамі, зробленымі нейкай вясковай майстрыхай з матузкоў розных тканін яны былі светленькія, стракатыя, яркія.