У святой краіне выгнання Імпрэсіі, адлюстраванні Ала Сямёнава

У святой краіне выгнання

Імпрэсіі, адлюстраванні
Ала Сямёнава
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 488с.
Мінск 2011
108.25 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
ством выдавалі лілеі каля абраза святой Тэрэзы мо таму, што і святая, і кветкі былі сімвалам цноты і чысціні. Тоеснасць сэнсаў. А хрызантэмы белыя як снег і пяшчотна-дробныя, як сняжынкі (тут ніколі не стаялі тыя, падобныя на баб-снегавікоў, з галовамі-шарамі). Гэтыя хрызантэмы ўвогуле нібыта з’явіліся на свет дзеля таго, каб упрыгожваць касцёл. Невялікі фарны то і ёсць фарны. Без асаблівай аздобы, але з арыстакратычнаспакойнай прастатой. Ніякага дэкору. Строгія абрысы, урачыстасць, усё запрашала да малітоўнага роздуму. Стральчатыя вокны, аднакалёрнасць сценаў, цёмнае, самавітае разьбярства спавядальні і амбона, нешыкоўная завершанасць алтара. Цішыня храма была працягам наўкольнай. Імшу на тую пару тут правілі. Неафіцыйна. Ксяндза не было. Касцёл лічыўся нібыта зачыненым. Даглядала, вартавала, садзіла кветкі каля касцёла сястра Малгажата, назарэтанка.
Яе сясцёр у Хрысце расстралялі падчас вайны немцы. За міласэрнасць. За дабрату. Яны прынеслі ахвяру. Сястра Малгажата падчас арышту законніц была ў шпіталі на службе і засталася жывою.
...Дзверы храма былі адчыненыя. Парафіяне хадзілі да касцёла. А зазвычай гадзін да васьмі там нікога не было. Дана была адна. Доўга стаяла каля дзвярэй, потым праходзіла ў правы неф, да абраза святой Тэрэзы. Урэшце садзілася на лаву...
Тады Дана яшчэ нічога не ведала ні пра споведзь святога Аўгусціна, ні пра «Шматграннасць рэлігійнага вопыту» Уільяма Джэймса, нічога не чула пра «Суму тэалогіі»... He ведала, што была святая Тэрэза Авільская і святая Тэрэза з Лізьё...
Афіцыйна касцёл адчынілі, калі Дана ўжо ад’ехала з горада, атрымаўшы атэстат сталасці, ва ўніверсітэт. Але ж усё роўна тут, у святыні, адчынялася ёй нешта вельмі важнае, пакрыёмае, падсвядома яна адчувала неабходнасць сваіх стасункаў з Сусветам, а дагмат Святой Тройцы рабіўся зразумелым, ачышчэнне здавалася блізкім, абавязковым, натуральным. Бог-айцец вядзе
шляхам Памяці, Бог-сын шляхам Розуму, Бог Дух Святы шляхам Любові.
А ітынерарый (шлях) падаваўся адзіным, выпрабаваным і зацверджаным канонамі спосабам жыцця. Аскеза... Толькі так... Гіём з Сен-Т’еры, Тамаш Аквінскі... Іх высновы непарушныя...
Як цішыня і маўчанне. Ідэальныя ўмовы для яе modus vivendi1. Засяроджанасць і праца. Хаця пазней цішыня стала вялікай раскошай. Рэдкім святам. Як за маску, Дана стала хавацца за шматслоўе так было зручна, так яна раскідвала шматкалёры-пацеркі і зачыняла галоўнае, што было на душы. Улюбёны ж стан быў маўчанне. Але маўчанне як стратэгію паводзін, як зброю жыцця яна ніколі не засвоіла. He ўмела змоўчаць калі ганьбілі іншых, не ўмела калі спрабавалі таўчы яе. Анёл у цені сваіх крыл што ён узважваў на шалях у гэтыя хвіліны?
Як ён паглядаў на калякасцельных жыхароў, на суседзяў Даны?
ВОПЫТ СУІСНАВАННЯ
Ці не самыя прыкметныя суседзі былі Хмары. Іх хата першая ад касцёла: два, адзін да аднаго, блакітнашэрыя дамочкі, прыгожая альтанка, гарод, два клёны, што звісалі над агароджай. Пазней новыя гаспадары ссеклі тыя клёны яны ім цянілі агарод. I альтанка знікла...
Тады... Пані Хмара ў свае ці не дзевяноста гадоў дайсці магла ўжо толькі да плота свайго дворышча. Аднак у капялюшыку, пальчатках, у гарнітуры шляхетна-арыстакратычнага пэрлёва-шэра-бэзавага колеру. Яе муж ішоў у касцёл таксама ў шэрым гарнітуры, абавязкова з парасонам тросткай-лясачкай. Сёй-той памятаў яшчэ, якія скалікі строілі мясцовыя кабеты, калі гэты хлопец-зух, бухгалтар (прафесія не на млыне кола круціць), у свае
1 Спосаб жыцця (лац.).
крышталёвыя дваццаць гадоў узяў шлюб са статэчнай удавой удвая старэйшай за яго.
Час замірыў і тыя порсткія плёткі, і прыцішыў дваццацігадовую розніцу, нібыта зменшыў яе. Двое людзей спакойна і годна падыходзілі да канца свайго жыццёвага шляху. У Даны яны так і засталіся на памяці. Сышлі з гэтага свету яны, калі Дана вучылася ў Мінску, неяк не за яе прысутнасцю, і не засталося адчування страты, што накладваюць немінуча хаўтуры. Нібыта адышліся Хмары як дзень позняй, але прыветна-лагоднай восені.
А насупраць касцёла жылі дзве сястры Жыжылеўскія. У іх былі самыя прыгожыя флёксы ў гародчыку. А ў гародзе было ўсяго патроху бульбы, гуркоў, маліны, трускалак. Еарод сыходзіў да дрэў, што выструніліся, як жывы плот. За дрэвамі яркая, прыгожая лугавіна. За домам Жыжылеўскіх быў размешчаны дзіцячы дом, былы пансіён назарэтанак, адабраны ў іх падчас вайны немцамі. Праз шмат гадоў Дана прачытала ў адной кніжцы, выдадзенай у Ватыкане, што Хмары далі прытулак назарэтанцы сястры Імельдзе, калі немцы сталі гаспадарыць у доме сясцёр Хрыстовых.
А ў доме Жыжылеўскіх, на пару юнацтва Даны, жыла сястра Малгажата, калі адчынілі касцёл, месціўся першы святар, які распачаў афіцыйныя набажэнствы ў касцёле.
За дзіцячым домам жыла Хайтайба. Яна продала гародніну: моркву, капусту буракі, памідоры, гуркі, цыбулю. I сама Хайтайба нагадвала нейкі дзіўны гароднінны гібрыд ці то капусты з буракамі, ці то морквы з памідорамі. Разбухлая, з абсівераным рыхлым тварам, у нейкіх трантах: немагчыма было разабраць, дзе спадніца, дзе камізэля, дзе хустка.
Палонскія, што жылі насупраць Азарэвічаў, пабудаваліся тут, прыехаўшы з вёскі, і ён адразу пачаў рабіць на мясакамбінаце. Жонка была праваслаўная, ён каталік, святы ў іх звычайна падвойваліся, але, дзякаваць Богу, хапала і на працяглыя Каляды, і на велікодную двухтыднёўку, і на будзённы дзень. Гэта іх пляменніку надавала вялікай увагі Ніна, а заадно і ягоным сваякам.
I мала цікавасці мела да суседзяў побач з іх домам прырода любіць захоўваць раўнавагу.
А побач з домам Азарэвічаў на месцы згарэлага котлішча ўсталяваўся чалавек сур’ёзны, акуратны, якога чамусьці ўсе звалі не па імені, не па прозвішчы, нават не па мянушцы, а выключна па роду заняткаў: цырульнік. У яго ўсё было дагледжанае і акуратнае, як бы стрыжанае і прычасанае. Хата з зашклёным ганкам, садочак, гарод. I ён сам, і яго жонка. I дачка іх, якую малой ніхто неяк і не бачыў і не чуў, нібыта яна адразу стала падрослай, падгадаванай.
3 другога боку Азарэвічаў жыла ўладальніца Дзюма і іншых прыцягальных тамоў Варвара Мікалаеўна са сваёй даўняй пакаёўкай, а цяпер з жанчынай, што вяла ўсю гаспадарку і мелася трымацца заведзенага некалі стылю адносін. Палову будынка ў Варвары Мікалаеўны рэквізавалі, і там жылі нейкія нетутэйшыя людзі. Заўважная была адна жанчына. Летам у нядзелю яна расчыняла вокны і дзверы і брала на змор усіх суседзяў, ставячы адну і тую ж пласцінку. «Валенкн, валенкн, да не подшнты, старенькн», салодкім, густым рэчытатывам выводзіла Русланава. Сама ўладальніца пласцінкі часам выходзіла на ганак да вялікага здзіўлення і гневу Варвары Мікалаеўны, у блішчастым цвяцістым капоце, які ўсё расшпільваўся у самым нечаканым месцы, і да яшчэ большага канфузу гаспадыні дома пачынала лузгаць семкі пад любімым бэзам Варвары Мікалаеўны. Ну, але тая жанчына вольная бывала толькі зрэдзьчасу, і зазвычай тут было ціха і спакойна, і ніхто не спакушаўся на этычныя і эстэтычныя асновы тутэйшых.
Затое Варвара Мікалаеўна ставілася з павагай да насельнікаў хаты, дзе жылі настаўнікі. Выкладчыца беларускай мовы і літаратуры Надзея Адамаўна і расійскай Марыя Пятроўна.
Дом быў прыкметны яшчэ і тым, што жыў у ім некалькі гадоў фізік Яфім Пятровіч, што кіраваў у школе струнным аркестрам, а сваім прадметам быў захоплены так, што калі пачынаў тлумачыць урок, дык завітваў у
такія эмпірэі, дзе яго ўжо мала хто разумеў, а ён нікога не чуў і не бачыў. Тым не менш яго любілі, трошкі пацвельваліся, але не злосна, і ў свой аркестр ён нейкім чынам зацягнуў і старанных адэптаў школьнай навукі, і кончаных бэйбусаў.
У доме, дзе жылі Азарэвічы, былі яшчэ тры кватэры. Той самы ларынголаг на першым паверсе, што часам абвяшчаў сваю нязгоду ці то з нейкімі высновамі свайго сямейнага жыцця, ці то ўвогуле са светапарадкам тады ў іх хаце было шумна, гаспадар аказваў уладу спосабам старым, як шлюбны лад, і жонка выяўляла незвычайны для яе важкой постаці спрыт, порстка выскокваючы праз акно.
Пасля перасялення Мазуркоў у гэтай трохпакаёўцы часта мяняліся гаспадары. Жыла старасвецкая пара з сястрой жонкі. Сястра, Вольга Іванаўна Ліпская, змусіла, не быўшы вялікай дзяячкай, адседзець тэрмін «за польскім часам», з прычын палітычных. He пакінулі яе сваёй увагай немцы. Ну, а паваенныя саветы далі тэрмін трывалы. Аднак Вольга Іванаўна, у акулярах такой таўшчыні, што вачэй не відаць, была сталай чытачкай бібліятэкі, праглынала ўсе часопісы і закідвала Дану пытаннямі. А што там Еўтушэнка? Той толькі набываў вядомасць. А што піша Аксёнаў? А як зараз пачуваецца Максім Танк? А хто гэта Уладзімір Караткевіч? А што новага надрукаваў Брыль?
Нязбытная была ў гэтай жанчыны цікавасць да людзей. I вера ў добрае. Зведала пакуты, спазнала іх сэнс і перастварэнне душы пакутамі і праз тое глыбінную сутнасць быцця... I дзень развітання з ёю быў вясновы, ясны, пагодны. I Анёл у цені сваіх крылаў, мабыць, узважваў у той дзень на сваіх вагах меру дабраты і даравання... Можа, заўважыў і машыну Антона Іванавіча, суседа яе, што выпраўляўся ў чарговы рэйс. Машыну сваю ён любіў, даглядаў, як рысака з радаводам, і вёў свой аграмадны «МАЗ» адначасна засяроджана і гуляючы. I з далёкіх сваіх рэйсаў вёз усё ў свой дом. Дзе была жонка, Ліза, пра якіх у народзе кажуць: «У дзеўках гюўная
вуліца, у жонках поўная печ». Што тых слоікаў з варэннем, з кампотамі, што кумпякоў вяндліны, кілбасаў было-было ў доме.
А галоўным аўтарытэтам у доме была Вольга Станіславаўна. Хіба што жыхары на першым паверсе, у двухпакаёўцы, не падзялялі таго піетэту. Самога, таямнічага супрацоўніка НКУСа, амаль ніколі не было ўдома. Затое яго адсутнасць кампенсавалі сваёй неаспрэчнай заўсёднай прысутнасцю жонка Клаўдзя Фёдараўна і яе маці. Абедзве яны нідзе не рабілі вялі дом. Вялі ўзорна, Клаўдзя Фёдараўна, маладая жанчына, мабыць, мела ахвоту быць на людзях, але з-за адсутнасці асяродка, што мела б столькі ж вольнага часу, як яна, больш займалася хатай, і цэлымі гадзінамі яны з маці сядзелі на вышараваным да жаўцізны, як і лесвіца, ганку і вышывалі. Клаўдзя Фёдараўна была гладка ўчасаная, з тонкімі рысамі твару, дагледжаная, ненатомленая, зазвычай у крэпдэшынавых квяцістых сукенках. Калі яна ўставала з ганка, дык здавалася, што нехта жартам падкінуў да гэтага тонкага твару і зграбнай таліі важкія, сялянскія клубы. Але Клаўдзя Фёдараўна на комплексы не пакутавала, была задаволена сабой, сваім жыццём, дагледжаным домам, магчымасцю чытаць, вязаць, вышываць.