• Газеты, часопісы і г.д.
  • У святой краіне выгнання Імпрэсіі, адлюстраванні Ала Сямёнава

    У святой краіне выгнання

    Імпрэсіі, адлюстраванні
    Ала Сямёнава

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 488с.
    Мінск 2011
    108.25 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Калі пачыналася «мастацкая частка», клікалі і Дану. Яна павінна была граць на акардэоне або спяваць ці танчыць.
    Праўда, чытаць вершы, і такія, якіх яна не ведала, аматараў была процьма. Чыталі Блока, Міцкевіча, Тувіма, Ясеніна, Надсана... А на акардэоне граў толькі Кулдыркаеў але ён быў госць рэдкі. Данчына ж умельства граць на акардэоне было вельмі адносным. Маці наняла музыкантшу тая, пабачыўшы, што ў дзяўчынкі ёсць слых і неблагая зрокавая памяць, хуценька навучыла яе вальсам, танга, а дзеля атракцыі яны засвоілі яшчэ і «Гумарэску» Дворжака. Там былі патрэбныя жвавыя пальцы, і неспрацаваныя рукі Даны скакалі па клавіятуры, беручы неймаверныя акорды да вялікага захаплення гасцей. Дана ж даўно адчувала ва ўсім гэтым нейкі падман, але з чаго і як вучаць музыцы не ведала. Маці неяк сама высветліла, што Дана не мае ўяўлення пра ноты, спытала пра «методу» і абурылася страшэнна. Аднак Лідзія Сямёнаўна, пабраўшы «колейны» шлюб, з’ехала тым часам у невядомым напрамку. Выходзіць замуж было яе галоўным заняткам, сэнсам жыцця, хобі, а між іншым, дзеля рызыкі і грошай, яна давала ўрокі музыкі: на фартэпіяна і акардэоне.
    «Навука» тая адбылася недзе ў трэцім-чацвёртым класе, але ж прывідны плён музіцыравання доўга цешыў наведвальнікаў хаты Азарэвічаў. Каронным нумарам Данчыных спеваў была песенька ці не з гарадскога фальклору, што сталася ў 50-я гады ў выкананні Розы Багланавай шлягерам, «Самара-гарадок». Дана сумленна падраблялася пад спявачку, падсмейвалася з гераіні песенькі і ўключыла, так бы мовіць, у рэпертуар яшчэ гарэзліва-іранічны раманс «Душачка». Сам-насам Дана захлыналася і арыяй Разіны, і душазначнымі рамансамі «Цёмна-вішнёвы шаль» і «Веснічкі». I збірала патроху па для «Балеро» Равэля: з кіно, з малюнкаў у кніжках, дзе ў прыгожых позах застылі тарэра і пікадоры, гранды і пеоны, ідальга і вакерас. Яна заліхвацкі блытала па караколес, сапатэо, оле, усе танцы Іспаніі і розных куткоў амерыканскай Лаціны, дадаючы туды і нешта ад маўрытанскай самбры і нават італьянскай карманьёлы. Тады яна гэтага не ведала. Але Іспанія таямніча высверквала з ілюстрацый дэ Сервантэса, са старонак Мерымэ, ледзь не кожны дзень нагадвала пра сябе знакамітай сегідыльяй Бізэ. Пазней Іспанія казытала ўяўленне рэпрадукцыямі і альбомамі Гоі і Сальвадора Далі, фіестамі і карыдамі на старонках Хемінгуэя. А потым магутна плынула кніжнай лавінай: Гарсіа Лорка, Рафаэль Альберці, Мігель дэ Унамуна, Рамон дэль ВальеІнклан, Піа Бароха... I іх моўнымі калегамі з-за акіяна: Алеха Карпенцьер, Гарсіа Маркес...
    А свае інтуітыўныя харэаграфічныя практыкаванні ўжо ў сталым узросце Дана згадвала, калі глядзела Антоніа Гадэса і Крысціну Оес іх танец пераўзышоў усе самыя палкія яе ўяўленні. А тады... на яе незабыўнае ўражанне зрабіла крэолка з фантастычным найменнем Ісідара Каварубіа дэ Лос-Ланос. Сюжэт Майна Рыда не вымагаў да крэолкі асаблівых сімпатый, павінны былі падабацца Морыс Джэральд і Луіза Пойндэкстэр, але ў памяць запала гэтая красуня. I вярэдзілі ўяўленне таямнічыя, ваблівыя назвы: савана, серапэ, гасіенда, прэрыя, пампасы... Іспанізавана-англізаваная, з індзейскім
    каларытам гэтая мясцовасць Тэхас ва ўяўленні Даны чамусьці супадала з настойлівым наступам гукаў Равэля.
    «Балеро» Дана танчыла з задавальненнем. Публіка не шкадавала апладысментаў. Дана нават тады разумела ім цану. Ну, хіба можна не захапляцца талентамі гаспадарскай дачкі? Тым больш што добраму настрою спрыялі смажаныя качкі і пульхныя пірагі і мноства розных прысмакаў і іскрыстыя хатнія наліўкі. Крамы ў гарадах не ламіліся ад харчу. I гэты кірмашова-хатні пяропых, выключна раённага, местачковага шкталту, пасля пасяджэнняў па дванаццаць гадзін запар хіба ж ён не схіляў да авацый? Да таго ж Дане пасавалі вузкія, упрыцён, чорныя нагавіцы з высокім пасам, са старых дзедавых, белая матчына блуза і тая ж самая аксамітавая камізэля з блыскаткамі. Гэта было падобна на гульню нават на тэатр.
    Тут, у пакоі, маці таксама была вясёлая, бадзёрая, ззяла ўсмешкай, гасціннасцю, любасцю. Ажно Дана ведала і той бок гасціннасці, па-за заслонай. Ніна касавурылася і кволілася, як толькі падаваўся знак пра гасцей, і маці смажыла, мясіла, выпякала, упрыгожвала, раскладвала тут Ніна і сапраўды не мела ад матухны-прыроды і намёку на густ. А маці стамлялася, злавалася, шыкала на ўсіх і Дана ненавідзела тых качак і тыя пірагі.
    Святы зусім іншае. Усё рабілася загадзя, спакойна, спакваля, спраўна, не за адну ноч. Аднак маці, мабыць, усё ж любіла быць гасціннай. Любіла гэтыя нячастыя сходкі, зборні, гаворкі. Проста хацела зрабіць добрае людзям. I калі частавала іх, і калі запрашала, каб жонка нейкага адваката, быўшы бухгалтарам-рэвізорам, падчас сваіх камандзіровак жыла ў іх. Шаблінская, як і Кацявец, вучылася колісь у гімназіі, латынь і французскую яна, праўда, не ўжывала, але прывозіла здымкі, дзе яна была зусім не падобная на сённяшнюю паважную кабету. У гімназічнай форме, у прыгожым капелюшы, у старадаўнім жакеце і з муфтай.
    Адноечы да іх прыязджала і матчына сяброўка, пагроза вобласці, палкоўнік юстыцыі, пракурор Антаніна Фёдараўна Сталыпіна.
    Выпадак быў не з пракурорскай кампетэнцыі і не з яе, так бы мовіць, практыкі. Антаніна Фёдараўна прыехала прыватным парадкам. Данчынай маці зрабілі прапанову ўзяць шлюб. Ці не з лёгкай рукі некага з яе калег, здаецца. Прэтэндэнтам на шлюб быў не хто-небудзь, a оперны спявак з Вільні. Бачыў і чуў яе падчас працэсаў у Гродне: можа, тэатр быў там на гастролях, можа, акцёр трапіў па нейкай іншай нагодзе. Але так ці інакш чуў, бачыў, шукаў. Знайшоў. Маці была настроена рашуча: «Мысліцца, яму патрэбна ахмістрыня і кухарка». Антаніна Фёдараўна з высока плоенымі валасамі, з паставай патомнай уладарыні, высокая, паважная, у доўгім блішчастым крэп-сацінавым капоце сядзела за сталом, як на троне, кубак кавы трымала ў руках, што сасуд капланкі. Словы нібыта падалі ў той кубачак і раствараліся там не, звякалі і асядалі на донцы. «Зразумей, мая ка-ха-ная, ка-лі на ва-кен-цы ня-ма фі-ран-кі, дык лепш га-зет-кай пры-крыць. А тут са-а-лідны ча-лавек. Ну, нават калі аманткі там, кветкі, што табе? Ты ж не паміраеш ад вялікай любові. Кватэра ў цэнтры Вільні, дача. (Па тых часах немаведама якая раскоша.) Будзеш жонкай не нейкага клерка ці настаўніка, а саліста тэатра. Такі іплюб, нават скасаваны, надае вагі жанчыне. А тым больш адвакатэсе. Уяўляеш, як кліенты будуць ляцець?»
    Але маці газеткі, нават сталічнай, на вокны не хацела. Яна любіла шторы з добрай тканіны. I яшчэ запавесы з цюлю. Кастэля дык кастэля. А не дык лепш аканіцы зачыніць і нікога не пушчаць.
    Дана тым часам нічога не мела супраць таго, каб маці, як меліся гаварыць дарослыя, «уладкавала жыццё». У Даны парады не пыталіся, і яна ўшчымілася са сваім маналогам-дазволам сама. Яна не супраць, будзе трымаць нейтралітэт. Бацькам нікога называць не збіраецца, але ж чыніць перашкод не стане.
    Пазалетась у маці быў яшчэ адзін сур’ёзны прэтэндэнт. Матчыны калегі ведалі пра «зайздросную партыю» і часам папікалі Вольгу Станіславаўну: «Ну, чаго ж...» Маці рабілася яшчэ больш сур’ёзнай, як звычайна,
    падымала правае брыво і з выглядам пакрыўджанай дабрачыннасці адпрэчвала: «У мяне ёсць дачка. Я жыву дзеля яе». Часам тое гаварылася і ў прысутнасці Даны, і ёй было няёмка. Чулася нешта занадта тэатральнае, астэтанцыйнае ў словах маці. Як і ў тым, што Вольга Станіславаўна любіла летам падчас адпачынку ці проста выхадным днём, апрануўшы Дану ў блакітную матроску і капялюш з блакітнай стужкай выкапаная класічная дзяўчына з «добрай сям’і», выпраўляцца ў парк на шпацыр.
    Дана любіла маці, але не любіла гэтую абавязковую, падкрэслена-перыядычную акцыю.
    Горад меў тры месцы, дзе збіраліся ўсе: круглым годам кірмаш, зімою і вяснова-восеньскай слотай кіно ў РДК, а пазней у кінатэатры, летам замак і парк. Гулялі, дарэчы, не на замчышчы, а ішлі ў парк той гарою, дзе быў пагорак Паэта, танцпляцоўка і пахілы доўгі спуск у парк. Нехта ішоў у парк каля школы, мінаючы горы, нехта кіраваўся паўз касцёл, як яны.
    ГІазней Дана зразумела маці. Так, Вольга Станіславаўна дэманстравала сваю сямейнасць, сваю незалежнасць, сваю абароннасць, сваю жаночую строгасць. Так, яна адна. Але ў яе ёсць праца, любімая, ёсць дачка, любімая, яны маюць што апрануць, ім не грэх выйсці на людзі. Пасля працы, пасля сумленных турбот. I гэта Дана была яе заслонай, яе фіранкай. He, жалезнай завесай кастэлі: накшталт тых, што апускаліся і падымаліся ў замках мастом цераз роў. Да таго ж пакрыёма гэтыя шпацыры аднаўлялі нешта з мінулага Азарэвічаў. I, дарэчы, калі быў дзед, праменады мелі нейкі іншы сэнс. Дзед не падкрэсліваў нічога. Апранаўся ён проста, але не падобна да іншых: грубай вязкі камізэля з пасам і кішэнямі або шарачковая куртка і выцвілая шапка з доўгім казырком канфедэратка, як тлумачыў Дане дзед. Маці нешта цёмна паглядала на тую шапку і купляла дзеду капелюшы велюравыя, саламяныя і розныя фуражкі-кепачкі. Дзед дзякаваў і складваў усе тыя ўборы ў шафу. I насоўваў на лоб выцвілую канфедэратку. Сустракаючыся са знаёмымі, ён цырымонна здалёк
    падымаў шапку. Урэшце мясцовы майстар-кравец Бузук аднавіў дзедавы гардэроб аднак выключна ў тым жа выглядзе, як таго схацеў дзед.
    СПРАВЯДЛІВАСЦЬ МАРАЎ
    I НЕСПРАВЯДЛІВАСЦЬ РЭЧАІСНАСЦІ
    Здаецца, неўразуменні паміж дзедам і маці адбываліся не толькі з-за канфедэраткі. «Я не хачу нічога хаваць, даводзіў дзед. Я не злодзей. Я вярнуўся да сябе на радзіму». Маці садзілася на канапу, запальвала папяросу «Казбек» іншых не ўжывала, і выгляд у яе рабіўся такі, нібыта ўсе бядоты свету абрынуліся на яе. «Зразумей, тата, пачнуць высвятляць, што, калі, як. Мне абавязкова з гэтай нагоды нагадаюць не толькі пра мужа, які згінуў падчас вайны немаведама дзе. Але і паходжанне. I сасланага бацьку. I... А ў Даны наперадзе жыццё». Аргумент быў неабвержны. Дзед сходзіў з хаты гуляць у шахматы. Калі Дана перайшла ў трэці клас, ён з’ехаў да стрыечнага брата. Той жыў адзін і быў ужо зусім нямоглы: паміраў ад раку. Пахаваўшы брата, дзед прыехаў, але праз год выправіўся да малодшага сына. Да магілы жонкі. У Сібір...
    Перад тым ён павёз Дану ў Вільню. Гара Гедыміна, Вострая Брама, касцёл Святой Ганны, сабор Пятра і Паўла на Антокалі... Касцёл, у якім ён браў шлюб са сваёй Марыяй. He расказваў, болып хадзіў моўчкі, згадваючы нешта сваё. Толькі часам прамаўляў слова: «Што б табе ні згадвалі, ведай: самая мудрая кніга Біблія. Чытай яе...» Дзед скрушна ўздыхаў у тым страчаным у Гомелі куфры была і Біблія, і яшчэ патрэбныя кнігі, якіх сёння не знойдзеш. «Зараз табе б самы час пачынаць чытаць. Сёння ты, можа, і не зразумееш мяне. Прыйдзе час зразумееш. Хачу верыць. зразумееш. Вось вы ў школе вучыце Багдановіча. А ты запомні такі ягоны верш: «Пагоня».