• Газеты, часопісы і г.д.
  • У святой краіне выгнання Імпрэсіі, адлюстраванні Ала Сямёнава

    У святой краіне выгнання

    Імпрэсіі, адлюстраванні
    Ала Сямёнава

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 488с.
    Мінск 2011
    108.25 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    «Прымі, Дух Святы...»
    Дабрачыннасць Даны і Хрысціны выдавала відавочныя хібы. Яны неяк не задумваліся пра тое, што тут месца апошняга супакою, часцінка вечнага... Успрымалі гэтую супольнасць дрэў, статуй, агароджаў, камяніц як прыгожае месца. I проста хадзілі тут, часам нават сядзелі на лаўках. I не адчувалі ні ўлады Вялікай Здані, ні свайго знаходжання на самым краі Леты. He было страху, не было разумення, што гэта побач зусім іншы пласт Быцця. Яны існавалі і не задумваліся над гэтым фактам.
    I Анёл у цені сваіх крылаў, мабыць, паглядаў на іх не злосна, але з відавочнай прыкрасцю. А мо і злаваў? Ажно гневу свайго не аказваў. На Хрысціну ўвогуле, здаецца, не злаваў ніхто. Яна заўсёды была ў гуморы, мілая, сімпатычная. 3 худзенькай, што драцінка, дзяўчынкі пе-
    ратварылася ў крамяную, ладную, спрытную дзяўчыну. Калі ім надышла пара хадзіць на танцы, Хрысціна ніколі не падпірала сцяну ці печку-кафлянку плячыма, робячы выгляд, што астылая печка казыча цяплом. Хрысціна, як кажуць, мела поспех. Яна ведала стыхійна нейкія таямніцы спакойнага, ураўнаважанага стаўлення да ўсіх, мела немітуслівую ўпэўненасць у сабе. Рабіла толькі патрэбныя справы. I прафесію выбрала неабходную, вартую і спакойную фармацэўт.
    На вакацыі Хрысціна любіла доўга і соладка спаць, потым, лежачы ў ложку, чытаць да полудня да вялікага дзіва сяброўкі. Дана ўзбівалася з ложка яшчэ да сонца, займалася рознымі справамі, не займалася нічым але прачыналася абавязкова рана, прачнуўіпыся, павінна была ўскочыць з ложка, прыбраць яго, пераплесці косы, вымыцца сцюдзёнай вадой. А ўвогуле пачаць дзень з ранку. I з дзеяння. Тым не менш Хрысціна настойвала на нейкіх малапрыдатных амплуа для Даны. Дана аддавала належнае шчодрасці сяброўкі і скептычна глядзела на свой адбітак у люстры. He, «у тваім гербе цнота лілей» не пра яе. Да таго ж рэчаіснасць сведчыць пра тое, што ў іх горадзе звяліся і рыцары, і героі. I ўсё ж ёй падабалася пайсці да Хрысціны надвячоркам. На плошчы, на «пятачку», як на плошчах усіх невялікіх гарадкоў свету, збіраліся мясцовыя маладзёны. Нормы этыкету патрабавалі, каб праскочыць, не пазнаючы і не вітаючыся. I сама праходка, немаведама чаму, выдавала рызыкоўнай. He тое каб там атабарылася плойма мушкецёраў, але ж чуўся запал гульні, не абвешчанай, але пакрыёма прызнанай.
    Анёл у цені сваіх крылаў, мабыць, сцішана пасміхаўся з яе. А пані Магда з вышыні ці далечыні? свайго паўвеку канстатавала: «Які ў цябе прыгожы ўзрост». Дана не разумела узрост як узрост. He разумела і сваю гаспадыню, у якой кватаравала ва ўніверсітэцкія гады: «Ну, што ты ўсё з кніжкай сядзіш? Такія гады...»
    Пазней, калі Дана дасягла пары, якую гжэчныя поляцы падаюць як узрост элеганцыі, часам, зірнуўшы ў
    люстра, яна згадвала і пані Магду, і сваю гаспадыню. Сапраўды, у тых гадоў была безліч пераваг, таму ўзросту належала калі не логіка разваг, не неаспрэчнасць ісціны, дык, безумоўна, перавага беспрычыннай радасці, напрыклад. Калі сам факт існавання святочны выпадак. Усё выдае ўдачай нечаканыя сустрэчы, неспадзяваныя візіты, планавыя, так бы мовіць, загадзя падрыхтаваныя дзействы. Потым надыходзіць час, калі кожная неспадзяванка раздражняе, што парушае пазначаны ход падзей, неабходнасць некуды ісці выдае толькі абавязкам і патрабуе «пратакольнай» адпаведнасці выпадку. А яе, той адпаведнасці, няма. I твар, які глядзіць з люстра, мае адбітак усіх нудот і згрызот жыцця. Стомленыя вочы, змардаваныя «ланіты», непатрэбныя, абмяклыя мышцы і непатрэбныя лініі твару. «Сотрн случайные черты...»
    Дана не пакутавала ад тых метамарфоз, але ёй здавалася алагічным, што на той момант, калі ёй трэба, яна не можа накінуць, прыстачыць, як урачыстае ўбранне, нейкі больш-менш прыстойны, адпаведны выгляд. Яна заўсёды рабіла, заўсёды да стомы, натура помсціла за гэта. А мастацтвазнаўца ў Дане аспрэчвала гэты вердыкт натуры. Дана прытрымлівалася традыцыйна класічных поглядаў і мела за асноўнае крэда мастацтва хараство. А ў жыцці хацела ўпарадкаванасці унутранай і знешняй. I для сябе хацела не красы, а дабрачыннага яе эрзацу: пэўнага стылю, дагледжанасці, прыстойнай касметычнай маскіроўкі. Праўда, калі мець давер да анатамаў, дык ёй усё ж пашанцавала яны сцвярджаюць, што з цягам часу ў людзей большае нос і вытыркаюцца вушы. Падобна, гэтае пакаранне яе абышло, дык і трэба дзякаваць лёсу.
    А ў тым, іх з Хрысцінай агульным існаванні, часам погляды сустрэчных гаварылі больш за люстэрка. Вочы людзей выдавалі нават больш лагоднымі і добразычлівымі, як тая халодная гладкасць шкла. Вочы Хрысціны таксама былі добразычлівыя. Як яна сама.
    I тым не менш ці то з бясспрэчнай логікі жыцця, ці то з-за легкадумнасці маладосці яны згубілі адна адну. Ніколі не перапісваліся. Было зразумела пры-
    едзем дамоў, пабачымся. Ажно з’ехала ў Гародню маці Хрысціны. Жыла апошнія гады з Данай яе маці. Сувязь часоў знікла ў стракатай мешаніне геаграфічных кропак і значных і нязначных падзей. Дзе і як вядзе свой рахунак з жыццём Хрысціна? Ці яшчэ вядзе?
    А можа, ёсць сэнс у тым, што яны засталіся адна для адной маладымі? I Хрысціна недзе далёка глядзіцца ў люстэрка. Ці паклала так званая мудрая сталасць адбітак на яе абліччы?
    Тады Хрысціна прынесла зачытаную польскую кніжачку. I Дана пазнала адзіную мелодыю, лейтматыў жыцця душы. Вобраз, ідэю ўвасаблення жаноцкасці і дзейснага існавання. Гражына! Нават этымалогія гэтага слова высвятляла яго сутнасць. Прыгожая... Красуня...
    I не дзе-небудзь, у чужых краёх, а тут, у іх, на замку, куды Дана лётае кожнага дня, адбыліся гераічныя падзеі. I выратавала ўсіх жанчына. Гэта не ціхамірная дыкенсаўская Агнэса ці яшчэ якая «кроткая», пяшчотная, квелая дабрачыннасць, што ўзнагароджвалася чамусьці хэпі-эндам. He, прыгожая, смелая, высакародная...
    Бясспрэчна, гэта яе ідэал. 3 Хрысцінай яны не гулялі ў Гражыну, яны, так бы мовіць, загартоўвалі сябе. На выпадак. А раптам іх горад зноў стане горадам рыцараў і герояў?
    3 Бэцяй такога быць не магло. Там заўсёды заставалася нейкая паласа адчужэння і існавалі паразуменні і непаразуменні нечага.
    Жыла Бэця ў тым месцы іх горада, якое звалася Псігуркамі Сабачымі Горкамі. Там і сапраўды адзін пагорак каціўся ў яміну, а яму насустрач бег другі, гэткая сабачая гарэзія. А мо гэта здавалася Дане, а на самай справе нейкія іншыя прычыны паспрыялі назве. Але так ці інакш, месца было такое пагорак, лагчына, зноў пагорак. Жыла Бэця ў цемнаватым паўпадвале. Страшэнна худы і вясёлы яе бацька даводзіў ім: «Уяўляеце, колькі прэмій атрымаў бы Пушкін? За “Каўказскага палонніка”, за “Цыганоў”, за “Палтаву"... Ну, а за “Яўгена Анегіна” хоць адразу ўсе прэміі яму аддавай».
    Чытанне было яго любімым заняткам, яго салодкай пакутай, яго сапраўдным жыццём. Усё астатняе толькі малацікавы абавязак. Бэціна маці, чалавек практычны, прымала рэчаіснасць, не наракаючы ні на што, заўсёды нешта гатавала, цыравала, мыла. I, да вялікага здзіўлення Даны, падавала на стол спачатку тушаную бульбу з вынятай з супу курыцай, а толькі потым суп. Курыца была рытуальнай. У доме Азарэвічаў аддавалі перавагу ялавічыне, свініне, бараніне, і толькі летам, разам з грыбамі і маладой бульбай, з’яўляліся кураняты. На пост назапашвалі алею і селядцоў, калі ўдавалася натрапіць на тую рыбку. Апошні тыдзень перад Вялікаднем звычайна елі сухары і пілі гарбату з варэннем. А ў Бэці на Пасху рабілі мацу. Як на погляд Даны, прыдатны на самы шчыры гюст наедак: тоненечкія сухія пласціны. Пра зыход, пра пустыню Дана даведалася пазней. А мацу Бэця прыносіла ў школу Катляры на свята не запрашалі. Быў такі негалосны закон канфесійнага суіснавання. Пазней, у кніжцы, выдадзенай Ватыканам, Дана прачытала пра іх горад:
    «Трапілі ўрэшце ў той горад, дзе палякі жылі побач з беларусамі, габрэі з татарамі, а ўсе разам выяўлялі ўласныя звычаі, уласную культуру, уласную ментальнасць, уласную веру, уласныя звьгчкі, схільнасці і непрыманні». Непрыманні? Анёл у цені сваіх крылаў, мабыць, пільна сачыў за злагадай канфесійнай і нацыянальнай. Ну, а класічныя Liberte, Fraternite, Eqalite1 былі ўзведзеныя, здаецца, да рангу абсалюту. Недасягальнага, але абвеіпчанага. Які нельга аспрэчваць, ажно і прытрымлівацца можна болып у тэорыі, што, як абвяшчалася, без практыкі безнадзейна мёртвая. I ўвогуле гэта толькі настаўленне да дзеяння. Таму кожны інструктар самай галоўнай установы ў кожным горадзе меркаваў па-свойму і прымерваў сяк-так пачутую і прачытаную тэорыю да ўласнага інтэлекту і інтарэсу. Паколькі большасць інтэлектаў мела грунтам біялагічным не вельмі
    1 Свабода, роўнасць, братэрства (фр.).
    складаны генетычны код і досыць стабільна стандартызаваныя паўшар’і мозгу, дык кожны інструктар быў роўны свайму начальніку, а кожны ўпаўнаважаны быў роўны інструктару. I ўраўнаважваць біялагічныя імпульсы і гістарычна спазнаны ход думак і дагматы (не, настаўленне да дзеяння) адзінай самай справядлівай тэорыі імкнуліся на ўзроўні класічна-схаластычным і адначасова ваенізаваным і канцылярскім. «Даеш!» Сяўбу, жніво, выбары, вытворчыя паказчыкі. Штурм, аўрал як норма жыцця. Натура Данчыных землякоў не прымала гэткага рытму, і жылі яны ледзь не да сярэдзіны пяцідзясятых на хутарах, адасоблена, адштурхоўваючыся падаткамі ад назалялага націску. Але паважаючы свабоду і роўнасць, з недаверам ставіліся да брацтва. Яно і ў сваяцтве не ўсё бывае добра, а чужыя браты? He, тут нешта не тое. Наконт светлых далячыняў недалёкай і далёкай будучыні не пярэчылі, больш трымаліся сённяшняга дня і вякамі зазначаных пастулатаў.
    Бацька Бэці, падобна, падзяляў гэтыя настроі, аднак гаварыў зазвычай з дзяўчатамі выключна на тэмы літаратурныя. I аддаваў перавагу класіцы. Бэціну маці і сацыяльныя, і эзатэрычна-літаратурныя акалічнасці мала цікавілі, усё, што адыходзіла ад канкрэтнага, уласнага, сямейнага клопату, не мела для яе сэнсу. Жыві тут, у гэтым падполе, што мыш. Затое калі сям’я Катляроў перасялілася ў вялізны, светлы пакой ці не перад самым ад’ездам яна акрыяла, часам нешта спявала сабе пад hoc. I нават перамаўлялася з Данай якім слоўцам чаго раней і ў думках, здаецца, не мела. «Мой бацька быў нэпманам. Такі, як гэты, у мяне быў уласны пакой». I Дана ўяўляла яе ў вазку рамізніка. I з вялікім рыдыкюлем.