I наадварот не мела значэння тое, што хлопец, які жыў на дзіўнай вуліцы, спрэс забудаванай драўлянымі дамамі і чамусьці з назвай Каменная, хвацкі танцор. Ён мог танчыць, як мядзведзь, мог зусім не ўмець скакаць. Ён з’явіўся з туману быцця з іншай прычыны. I іх агульныя хвіліны, якія жыццё ашчадна збірала ў дзесяцігоддзі, Натура пазначала зусім іншым знакам, знакам Лёсу. I было чыстым выпадкам, што разумны рыжанін, які прыехаў на дзявяты кіламетр ад Мінска браць навуку, заўважыў яе на танцах. Галоўным у іх адносінах была, мабыць, бясконцая дуэль, у якой, так бы мовіць, бралі ўдзел Арыстоцель і Шапэнгаўэр, Томас Ман і Ніцшэ і іншыя славутасці, цытатамі з якіх высноўвалі сваю сістэму абароны і наступу Дана і рыжанін. I яшчэ вязкі кветак, якімі закідваў балтыец ганарлівую дзяўчыну з Заходняй Беларусі. I яе бясконцая ўпартасць у сцвярджэнні свайго імунна-непахіснага эмансіпэ, і яго іранічнае адчуванне сваёй гістарычна вызначанай перамогі: мужчына галоўны, а жанчына... ну не так каб знакамітыя «чатыры К»: Kinder, Kiiche, Kleider, Kirche1. Аднак... Жанчына для адчування Красы, акрасы жыцця, для рыцарскага захаплення, для... пакланення, для прыродай вызначаных «праграм», але не для роўнай працы... 1 Дзеці, кухня, строі, царква (ням.). ...Рыжанін павінны быў чакаць Дану адным летам на сваім узбярэжжы, і, безумоўна, у самы апошні момант захварэла Вольга Станіславаўна, і рыжанін застаўся спраўляць сподзіў з яе маўчання на сваім узбярэжжы, а Дана не так хадзіла, як кідалася, па абарончым вале, аднак лічыла, што адбіць тэлеграму або напісаць ліст няёмка і нават непрыстойна. Парушыцца нешта ў іх адносінах і ўвогуле: гэта не адпавядае стылю паводзін Даны. Яна павінна была прыехаць і даць, нібыта між іншым, званок па тэлефоне: «Асвойваю мясцовы каларыт». Так што Таццяна з яе не атрымалася. А на подзвігі Гражыны не выдарылася моманту. 3 рыжанінам засталося шматкроп’е, да якога ён у якасці постскрыптума (?) даслаў дзве віншавальныя тэлеграмы з Таліна; тым часам штудыі ён скончыў і з’ехаў правіць свае справы, як ён сам пазначыў, неаддзельныя ад Балтыі. У тэлеграмах было крыху недаўмення, крыху крыўды, шмат скепсісу і іроніі. Скепсіс і іронія прыдаліся і Дане, хаця весці слоўныя дуэлі стала нецікава і не было з кім. I тым больш падабаліся танцы. Як дзейства самадастатковае, як самавыяўленне паэзіі быцця, як нешта асабістае і надасабовае. Чытанне ў сваім адстоі давала канцэнтрат рацыё і эмоцый, танцы іспытвалі склад душы на экстэнсіўнасць адчуванняў, выдавалі існаванне нейкім сілуэтным, мройным абрысам, у якім панавалі мелодыя, рытм і рухі, пераўтвараючы яе «я» ў некалькі «я», тоесных і нятоесных рэальнай асобе Даны. I падвышалі яе над рэчаіснасцю і набліжалі да бясконцасці. Дана нібыта набывала лёгкасць, роўную бязважкасці, палётную радасць і нейкія сакральныя знакі жаноцкасці натуры. Хаця выразнага ўяўлення аб прызначэнні жанчыны ў Даны так і не было. Акрамя хіба таго, што, паводле канцон трубадураў, «ваша воля для мяне закон» і жаданне, што трапіла нават у сацарт, хай сабе і праз персанажа негераічнага: «3 неба зорачку дастану...». А ўвогуле ў мужчын таксама досыць складаны status quo. Асабліва калі браць пад увагу высілкі дзяржаўныя. Чамусьці індывідуум губляе свой суб’ектывісцкі шарм, як толькі ўдаецца дапасці да стырна ўлады. I, мабыць, больш за ўсё імпанавала Дане адстароненая, занятая канкрэтнай справай асоба... Але зноў жа рабілася праблематычным і цьмяным, што ёсць сапраўдны занятак, справа. I ўсё большую вагу для яе набываў унутраны вопыт, хаця рэнесансу свайго краю яна хацела даць веры і бачыла мала перадумоў да той прыўкраснай будучыні. Як гэта прамоўлена ў слыннага паляка? «Мы вучыліся жыць з катасрофай як інтэгральнай часткай гістарычнага часу». Катастрофа выбуховая, катастрофа паўзучая, катастрофа патаемная. Чэслаў Мілаш адчувае, разумее вызначальнае светаадчуванне нашага часу. I, магчыма, гэта існаванне з катастрофай абумовіла і рытмы часу, а не толькі знакамітая НТР? I, можа, невыпадкова так захлыналася ў танцы Еўропа напярэдадні сусветных войнаў? Старая Еўропа спрабавала надаць імпэту прысмеркам багоў і сваім уласным сутонням? Чуццё надтачыць тэмпам? Але была і ёсць у музыцы кожнага часу і ў тых гуках, што жывуць і жывяць дух стагоддзя, і самадастатковасць, і свая суцэльная дадзенасць. I ва ўзросце, калі пачынае адчувацца атрафія эмоцый, Дана спрабавала ставіць старыя пласцінкі. Але была не толькі настальгія, не толькі ўспамін. Той час наплываў відавочна, уладна, усё астатняе збывалася ў тумане і знікала. Заставаліся толькі тымчасовыя фантазіі, ілюзіі, радасці... «3 неба зорачку дастану...» Нібы і жарт. Нібы і мара пра высокі жэст. Лёгка і проста. ТОЛЬКІ ШМАТКРОГГІ Лёгка і проста, як дастаць чарэшняў у судовым садзе. Чарэшні гэтыя лічыліся нібыта і несапраўднымі цвердаватыя, невялікія, светла-чырвонага колеру. 3 судоўцаў ніхто на іх не квапіўся. Няма сваіх, дык у нядзелю кірмаш, навязуць аксамітава-цёмных, сакаўных, і жоўтых, мяккіх, празрыстых. I танна, і хітра. Але ў Даны былі свае выгоды. Чарэшня ужо добра падрослая, а яшчэ не старая: добра трымала яе сорак восем шаснаццацігадовых кіляў, і Дана ўзбівалася высакавата, садзілася на суку і паціху ласавалася. Адсюль, праз лістоту, зусім інакшым выдаваў сад, і судовы будынак, і ліпеньскае неба. Хораша што на Святой гары сядзець. Лепш толькі на замкавай вежы. «Вітаю вас», пачула Дана адноечы з суседняй яблыні. I ад нечаканасці ледзь не страціла раўнавагу. Гэта быў нейкі дарослы незнаёмы чалавек. На Данчын шаснаццацігадовы погляд, зусім з іншага, дарослага свету. У пракурорскім мундзіры. Мабыць, ведаў, чыя яна дачка, распытваў пра школу, пра тое, куды яна збіраецца ехаць. Дана толькі што здала выпускныя экзамены, і незнаёмы, пэўна, разумеў ні пра што іншае Дана ні думаць, ні гаварыць не можа. Незнаёмы давёў Дану дахаты і больш яна яго ніколі не бачыла. Але ва ўніверсітэце пяць гадоў на кожнае свята атрымлівала віншавальную паштоўку, дзе абавязкова пазначалася іх «неземное знакомство». Шсаў ён на рускай мове, заўсёды выбіраў прыгожыя паштоўкі і прыгожыя канверты. Адваротны адрас быў пазначаны горадам і нечытэльным подпісам. Паштоўкі Дана знаходзіла ва ўніверсітэцкай скрынцы на літару «А». Ад маці Дана даведалася, што чалавек гэты быў следчым і прыязджаў у іх горад па службовых справах. Дане падабалася гэтая таямнічасць містэр X і тое, што чалавек гэты не меўся весці з ёю знаёмства. Паштоўкі. Толькі паштоўкі. Нібыта напамін пра яе горад. Мабыць, не абышлося без увагі Анёла ў цені сваіх крылаў. Як і ў тым выпадку, калі чалавек у марской форме ў Севастопалі, праходзячы міма, з нейкай невядомай радасці падараваў Дане букет кветак. А незнаёмы ў Львове даў ёй у краме оптыкі акуляры, не ўзяўшы грошы, свае акуляры Дана забылася ў Стрыйскім парку, не інакш пакінула на памяць тамтэйшым вавёркам. А ў дзень папярэдніх падрахункаў пражытага дзень не сумны і не вясёлы чалавек, ад якога ёй не выпадала чакаць увагі, прынёс чырвоную ружу і дыстынктоўны снапок восеньскіх кветак. I жанчына, што не ведала Дану, не адпрэчыла яе просьбы ў Святой Кнізе. I нібыта кампенсуючы даўнюю матчыну страту аддала сваю Біблію той парой, калі Кнігу зрабілі рарытэтам і амаль што недазволеным выданнем. У жанчыны гэта быў не адзін асобнік Кнігі, але тым не менш... Анёл у цені сваіх крылаў падаваў Дане свой знак памяці. 3 таго, адзінага месца на зямлі. Дзе на слынным возеры была сустрэча з кабетай, падобнай адначасова на чараўніцу і на бабу-ягу. Кабету з роду вядомага Марыю Капніст. Яна дасылала Дане кароткія лісты з Кіева на паштоўках рэпрадукцыях карцін Урубеля. Усе гэтыя сустрэчы засталіся ў памяці як нейкія напаміны пра дабрату і высакародства, што раптам сустракаюцца ў жыцці як знакі рэальнасці, што складаюцца не толькі з будзённа чаканага, абавязковага, патрэбнага, карыснага, але і са шчасця выпадкаў, за якімі няма ні кошту неабходнасці, ні няпэўнага Святла Загадкі, што пазначае толькі твае, незапланаваныя і не супадаючыя ні з чыімі, святы, імгненныя, рухомыя, не заўважныя нікому. Як мастак паміж Натурай і чыстай ідэяй аб шчасці і радасці. Як напамін пра тую пару, калі ўсё наступнае здавалася спакусна інтрыгуючым, а жыццё выдавала незвычайнай, захапляючай гульнёй, дзе яшчэ не праглядваўся морак штодзёншчыны, тлумны стандарт жыцця. Былі вядомыя яшчэ толькі рэжым і дысцыпліна але яны падабаліся, складвалі дні ў нешта строгае і ясна вызначанае. I было вядома ад гэтага можна адысці любым момантам, збегчы ў шыкоўную раскошу мроі, дачакацца свята канікул. I хадзіць сцежкамі, дзе, здаецца, лунае той дух, што ведае шлях да сапраўднага, высноўнага, існага. Калі не ведае пра гаркату плачу. СМЕХ СЛЯЗЫ ...Яны развітваліся са школай, з горадам, з бацькамі, з блізкімі. Развітваліся лёгка, нават нецярпліва нарэшце пачынаецца сапраўднае жыццё. Скончылі падрыхтоўку. Будуць жыць самастойна. Студэнцтва ад аднаго гэтага слова займала дух. Яны яшчэ не ведалі прыцягальнасці магнітнага поля сваёй зямлі, горада маленства і юнацтва, яны не ўсведамлялі, які зарад духу яны атрымалі тут. Пакуль яны жылі «чуццём дарогі», «чуццё глебы» прыйшло пазней. Яны яшчэ не ведалі магічнай улады вобразаў дзяцінства, гармоніі той пары, таго максімуму варыяцый жыцця, якіх не зазнае ўжо ніякая іншая пара. Усё паперадзе тут не было яшчэ ні іроніі, ні самападманнай надзеі. У гэтым, можа, і ёсць заўсёды разгадка прыцягальнасці тых гадоў. Нават калі зусім не рамантызаваць юначую пару, духоўная спадчына кожнага там. 1 Дане тут не былі блізкія Дастаеўскі, Марыяк, Джойс... 3 іх пярэкрутнай свядомасцю, паталагічнымі спазмамі памяці. Яна разумела Сент-Экзюперы, Пруста, Както, «на ўсё жыццё пазначаных метай, пячаткай дзяцінства». Высветленых даўнім, ранішнім святлом жыцця. Дана заўсёды адчувала гэты знак як галоўнае і неад’емнае ў сваёй асобе. Як святло і цяпло тых дзён, як грунт культуровага тыпу асобы і як грунт асобы ўвогуле. Апошнія дні... Апошні школьны баль... Усе святочныя, прыгожа ўбраныя. Але знайшоўся дзяцюк, што адной фразай, нязграбнай, грубай, здратаваў усё тое вяселле і ўрачыстасць. Усім, не толькі Дане. I Дане стала сумна і схацелася сысці. Чаму б не на слыннае возера?