• Газеты, часопісы і г.д.
  • У святой краіне выгнання Імпрэсіі, адлюстраванні Ала Сямёнава

    У святой краіне выгнання

    Імпрэсіі, адлюстраванні
    Ала Сямёнава

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 488с.
    Мінск 2011
    108.25 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Королева нграла
    В башне замка Шопена...
    Дама відавочна замысліла будоўлю паветрана-мройнага палаца, з радкоў Севяраніна, іскрыстага бляску камянёў на пярсцёнках і замглёных поглядаў. Падобна, аматарка «повсесердно утвержденного» не адчувала, што пыл часу не самы лепшы падмурак для збудавання, нават калі гэта паветраны замак.
    Пакуль мужчына з тварам вікінга раздумваў, як яму, не пакрыўдзіўшы, вызначыць, што ён не падтрымлівае высілкаў дамы, яна, падпарадкоўваючыся выключна нечаму падсвядомаму, рашуча разбурыла першыя зладаванні замка:
    Н вннмая Шопену, Полюбнл её паж... -
    і выслізнула з ліфта...
    «Вельмі вам удзячны», пачула за спіной голас мужчыны з тварам вікінга.
    ...Назаўтра пасля выпадку ў ліфце яна вырашыла выправіцца ў горад: пахадзіць па старых вулках, завітаць у крамы, можа, набыць білет на канцэрт у знакамітай бажніцы.
    Упершыню за ўвесь час, што яна бавіла тут, апранула не світар і штроксы, а сукенку, плашч, боты на высокім абцасе. Яна зрабіла гэта інстынктыўна. Але ж інстынкт, падсвядомасць падказалі ёй і гэта: трэба пазбегнуць сустрэчы з ім яе раўнавага была відавочна пад пагрозай. Першае, пра што яна падумала, прачнуўшыся: дзе цяпер ён.
    ...Цэнтр горада яна ведала няблага, але звычайна прыпынялася ў скверы непадалёк вакзала, каб удакладніць маршрут па схеме горада.
    Збіраецеся заваёўваць горад? Але я ўжо прынёс ключы ад брамы, пачула яна за сваёй спіной.
    Гаварылі па-расійску, з ледзь чутным акцэнтам. Ён! Яшчэ не азірнулася, не паглядзела, не ўбачыла аднак ведала пэўна: ён!
    Бяру даніну хараством, усё яшчэ не гледзячы на яго, расцягваючы словы, адказала яна.
    -	А за вялікадушнасць вам частка даніны, ён працягнуў ружу колеру золаку.
    -	«Кварту восені вып’ю...» распеўна згадала яна, узяўшы ружу.
    I яны пайшлі скверам, не зважаючы на позіркі здзіўленых гараджан, якія спяшаліся па сваіх справах будзённы дзень, раніца, восень: пара размеркаванага парадку дня, дзелавых сустрэч, цвярозых рашэнняў. Гэтыя двое відавочна парушалі спланаваны пейзаж працоўнага дня darba diene. Што за выявы ў духу Вато? Ружа! Кавалер! Рамантычна-легкадумная дама!
    Неўзабаве яны сышлі з поля зроку занятых людзей. Выправіліся на спатканне з забудаванай прасторай як на спатканне з жывой істотай. Хадзілі па вузенькіх вулках старога горада, і яна распавядала пра таго самага беларускага рыцара літаратуры, пра якога пыталася маскоўская літаратарка, пра рамантыка і рэаліста, пра тое, як ён любіў гэты горад, хадзіў па бясконцых Пілсйела і збіраўся пажартаваць тут з самой пані смерцю: хіба можна каго знайсці ў лабірынце шматлікіх замкавых вулак? Іранічны рамантык.
    Новы знаёмы вёў размову пра «Сагу аб Фрыцьёфе» і пра яе аўтара, Эсайяса Тэгнера, пра тое, што збіраецца рабіць фільм. Праўда, яшчэ не вырашыў: толькі пра вікінга Фрыцьёфа ці, паралельна, пра аўтара сагі: паэта, вучонага, святара. Яе спадарожнік распавядаў пра яго, Тэгнеравы, і свой край Швецыю, расказваў аб радзіме сваёй маці Лапландыі.
    Потым яны яшчэ вялі гаворку. Пра што не мела значэння. Чыталі вершы: ён па-шведску, яна пабеларуску, і разумелі адно аднаго. Заходзілі ў нейкія кавярні, трапілі на выставу мастакоў...
    Наступным днём выправіліся ў Тукумс, які нагадваў ёй горад яе дзяцінства, а яму яго. Потым у Сігулду, і абодвум здавалася, што яны ў царстве сапраўднага, дзе кожны з іх чуў галоўную мелодыю свайго жыцця. Трапілі яшчэ ў Рунсдале, прыгожы палац, збудаваны Растрэлі на пляскатым, што блін, зямельным масіве.
    Шпацыравалі ў бок Асары па ўзбярэжжы. Часам яна брала алоўкі і блакнот, ён кінакамеру або фотаапарат.
    Яна затэлефанавала на працу і купіла пуцёўку яшчэ на цэлы тэрмін. А ён меўся тут быць ледзь не да самых Калядаў.
    Яны блукалі па ўзбярэжжы... I яна ведала, што ён таксама адчувае свята восені. Як і яна...
    Пра спатканні не дамаўляліся, ён ведаў, што раніцай сустрэне яе, яна была ўпэўненая, што заўтра ўбачыць яго.
    ...Нейкім вечарам, толькі што развітаўшыся з ім, яна пачула стук у дзверы. Гэта быў ён. Яна не здзівілася. Так і павінна быць. I дарагое віно, і банбаньерка з цукеркамі усё зразумела. Ну, не піва ж будуць ужываць абраннікі восені: толькі гэтае старажытнае вытворнае ад вінаграднай лазы лятарослі віннай. Ад віна патыхала сонцам, зямлёй, вясковай прасторай... Чуўся водар даўніны, чар мелодый патаемных сустрэч, угадваліся фарбы дыстынктоўных гасцяванняў.
    Ён прынёс нават прыгожыя келіхі гэта яна таксама ўспрыняла як належнае: ну, не з гранёных жа шклянак піць такое віно...
    Яны вялі гаворку і словы зноў не мелі значэння. Часам яна ўлоўлівала нейкую канкрэтнасць, рэальнасць фактаў у прамоўленым ім.
    «Мая сястра доўга жыла ў Італіі. Там аддаюць перавагу чырвонаму віну».
    «У Эсайяса Тэгнера я знайшоў цікавы ліст...»
    «Мне падабаецца тут сыр. 3 кменам».
    Ёй здавалася, што яна чуе не толькі ягоны голас, але і гукі мелодый (Моцарта? Глюка?), вызнае нейкія мройныя таямнічыя знакі не інакш як з самых высокіх сфер.
    I выразна-будзённы, настойлівы стук у дзверы падаўся ёй несправядлівым глупствам, нечым нелагічным, недарэчным, як дробат барабана падчас самага спеўнага арпеджыа арфы.
    Гэта была аматарка паэзаў Севяраніна:
    У вас няма кіпяцільніка?
    He. У мяне тэрмас з кавай.
    Даруйце.
    Дама імкнулася праслізнуць у пакой, але яна не запрашала суседку прайсці.
    Праз некалькі хвілін аматарка паэзаў зноў пастукала ў дзверы:
    Ці не разжывуся на дымедрол?
    На бяссонніцу не пакутую. Наша доктарка раіць на такія выпадкі доўгія шпацыры.
    Суседка знікла.
    Ён засмяяўся:
    Паліцыя маралі?
    Мабыць. Мясцовыя дабрахоты.
    -	Ну, сёння яна павінна ўжо супакоіцца.
    -	Наўрад. Вы кепска ведаеце жанчын...
    -	Трапная заўвага, ён уважліва паглядзеў на гаспадыню пакоя і пачаў развітвацца.
    Яна ж, хаця і злавалася на суседку, не мела пэўнасці, што вечар сапсаваны. Хутчэй адкладзены. I наперадзе вечары, калі рэальнасць аказваецца большым цудам, як самы чароўны сон.
    Спала яна моцна і прачнулася з адчуваннем радасці. Яна бачыла і хацела ведаць толькі колер світанку сустрэчы. Пра фарбы фіналу не хацела згадваць.
    Пра гэтыя фарбы ёй нагадаў твар жанчыны ў ліфце. Вядомая журналістка, яна летась такою ж парой гасцявала тут. 3 маладым, прыгожым чалавекам. Была яна вытанчана-элегантная, шчаслівая. Гэтым годам шчаслівая каханка прыгажуна не страціла сваёй зграбнасці і пекнаты, але журналістку нібыта попелам пасыпалі. Шараватая, як нежывая...
    Адна...
    А шведскі вікінг сёння з’ехаў у горад, папярэдзіў загадзя.
    Яна прайшла звычна ўзбярэжжам у Дзінтары, выпіла кавы, доўга хадзіла паркам у Булдуры...
    Да вячэры збіралася доўга, зрабіла некалькі выразных штрыхоў на твары: стрэлкі каля вачэй, ледзь заўважны тон на павекі. Паглядзела на сябе ўважліва ў люстэрка здаецца, праходкі пайшлі ёй на карысць...
    ...Народу ў сталоўцы было мала ці яшчэ збіраліся, ці вячэралі ў іншых месцах.
    Яго не было...
    Яна спакойна паднялася да сябе ў нумар. Села ў крэсла.
    Вечар падлічваў хвіліны. Спакойна, мерна. Хвіліны нябачна пераўтвараліся ў гадзіны. Восем... Дзевяць... Дзесяць... Цішыня цяжка насоўвалася на яе. Адзінацаць гадзін, поўнач, гадзіна апоўначы...
    Урэшце яна накіравалася ў ванную і стала пад душ. Вада супакойліва цурчэла, у мыла быў водар вясны, шампунь лёгка ператвараўся ў пену. А што, калі ўзяць ды падысці да яго дзвярэй, пастукаць... А другой гадзіне ночы? «Женіцлна, Ваше веллчество, как вы явнллсь сюда?» А хутчэй: «Учлтесь властвовать собою!»
    He. Яна ціха і сціпла пойдзе спаць.
    Яна старанна раскладвае канапу. Стараняа адкусвае яблык. Чамусьці п’е каву. Кладзецца ў ложак і бачыць, як халаднавата пабліскваюць шыбы вокнаў, стыне абыякавай канкрэтыкай стол.
    Яна ведае гэтае катаванне чаканнем. Стрэлкі гадзінніка як замарожаныя. Усе рэчы зрабіліся варожымі: бясспрэчныя сведкі няславы расстання. Аграмадны пісьмовы стол, крэслы...
    Яна ўстае і выходзіць у лоджыю... Застылыя дрэвы, цёмныя вокны дамоў, пустыя сцежкі парка, пустыя тратуары нібыта куток іншай планеты...
    Рэальныя рэчы страчваюць сапраўдныя абрысы...
    ...Яна стаіць вельмі доўга, ні пра што не думаючы.
    Потым рашуча зноў накіроўваецца ў душ, пускае халодную ваду, доўга стаіць пад ледзянымі стругамі.
    Апранаецца, старанна зашпільваючы ўсе гузікі, акуратна завязвае вузел хустачкі на шыі. I таксама акуратна, педантычна пачынае збіраць рэчы.
    Урэшце прыходзіць раніца. Ясная, чыстая, дабрамысная.
    Яна спускаецца да мора, кідае рытуальную манетку і выпраўляецца ў Маёры, па таксоўку. He, яна не аддасць свой зямны рай. Каб потым вяртацца сюды з шэрым, пашэрхлым тварам, маркоціцца ўспамінамі. Яна вернецца да цвярозай яснасці адзіноты і незалежнасці. Да высакароднага холаду адстароненасці.
    Яна аддае ключы адміністратарцы, нешта мармыча пра нечаканыя абставіны.
    ...Таксоўка мякка рушыць з месца.
    На перакрыжаванні дарогі каля Дзінтары яна бачыць высокага мужчыну з цэлым бярэмем белых і чырвоных ружаў. Гэтага мужчыну яна пазнала б сярод тысячы.
    Спыніцеся! сутаргава хапае яна кіроўцу машыны за рукаво, і тут жа рашуча дадае: He! Едзем!
    Яшчэ крыху і яны выязджаюць на шашу.
    «Ружы... У псіхолагаў гэта завецца: цукеркава-кветкавы перыяд», яна ўважліва глядзіць, як кіроўца вырульвае на шашу.
    Яе восень засталася там, на ўзбярэжжы. Разам з высокім мужчынам з тварам вікінга...
    Як гэта? У знакамітага паэта?
    Wypi? kwart$ jesieni, Do parku pustego wroc§, Na zimn^, ciemn^ ziemi§ Pod jasny ksi^zyc si^ rzuc§.
    ...Месяца не было... Была раніца. I ўзышло сонца.
    Лічыльнік акуратна адстукваў кіламетры. Неўзабаве вакзал.
    «Я кварту восені вып’ю...»
    ІНТЭРВ’Ю
    Гастролі... Яны пачыналіся з афішаў калі ўрачыста выструньваліся святочнымі свечкамі каштаны і нібыта ўсю свежасць вясны збіраў бэз. А самі тэатры прыязджалі парою, калі патыхаў экзатычнай парфумай язмін і набывалі куртуазны водар ружы.
    Гастролі... У самім слове адчувалася нешта заманлівае, звабнае. Гастроль. Роля госцяў. Відачынства славутасцяў прыезджых. Гэта асацыявалася з цеплынёй, квеценню, вольным часам вакацый...
    У сваіх тэатрах Гэля прападала і на прэм’ерах, і на праглядах, і на шараговых спектаклях. Але ў мясцовыя святыні Мельпамены можна было рупіыць калі заўгодна, а гастролі бліснулі і няма.
    ...Гэтым летам Гэля ўжо разрахавалася з сесіяй, атрымала летнюю стыпендыю, накупіла білетаў. I распачалося: гіпноз скандэнсаваных думак, пачуццяў, слоў. Чар рухаў, жэстаў, гукаў. Магія паглядаў, позіркаў, паўз, паўтонаў, нюансаў... Нешта ад фантазіі сноў, эфект ілюзій... Умоўнасць вышэйшага кшталту... Перажыванне таго, пра што яна, Гэля, ведала і не ведала, пачаткам чаго было нейкае быццё, калі ўсе рэчы і сутнасці тыя ж і не тыя: яны пераствораныя, змененыя, трансфармаваныя, перайначаныя...