Тадэвуш і Яна гаварылі, а яе вочы, з усмешлівым маўклівым пытаннем, вялі сваю размову. Тадэвуш не ведаў, пра што. Ён глядзеў ёй у вочы, сачыў за яе вуснамі лёгкі дотык да краю келіха, маленькі глыток... А іютым яны высаджваліся з аўтобуса ў залітым дажджом Біярыцы,. дзе, здавалася, нягледзячы на завесу дажджу, кожны дом, кожнае дрэўца, нават кожны выступ скалы на ўзбярэжжы пазіруюць, як спрактыкаваныя мадэлькі, выбраўшы эфектны жэст, прадумаўшы кожны pyx. I Яна глядзелася як частка гэтай удалай кампазіцыі застаючыся натуральнай і нязмушанай: сіне-белы парасон, сіняя кепачка і такая ж вятроўка, сінія штроксы. Пазней былі сосны і піхты Л’Ібардзіна павеў Пірэнеяў, скальны астурыйска-кастыльскі дух, у краме вырабы майстроў з Таледа. I аглушальная цішыня. Можа, там трэба было засяродзіцца на асноўных, канцовых, фінальных пытаннях Быцця? Падыхаць паветрам самоты? Спяшаюся з маіх пустыняў вярнуцца ў мае пустыні... Аднак ім на той момант не адчынялася гэтая мудрасць сувязі са светам. Іх вабіла прыцягальная паверхня не сутнасцяў, а стасункаў, узаемадачыненняў. Гульня эмоцый, мройная квецень сённяшняга дня калі паблізу, аднак, аказваліся не рэальныя Сан-Себасцьяп і Памплона, да якіх рукой дастаць, а, скажам, лесвіца Іякава... I неба было сіняе-сіняе... На тым небе пачыналі з’яўляцца зоркі над французска-іспанскім памежжам, у баскаў. Але яны крочылі больш у прасторы ілюзій, яшчэ не пражытыя гады толькі ўгадваліся, стойваліся педзе ў вершалінах дрэў, a pyx аўтобуса закалыхваў іх, і нават знаёмая ўжо ледзь не як матчына калыханка песенька пра шэвалье здавалася гукам з іншага свету. 3 іншай рэальнасці. А назаўтра яркае дзённае святло святочна пацвердзіла неістотнасць рэальнага і звышзначнасць таго, што адбывалася паміж імі. Канкрэтна падзейна не адбывалася нічога, але містыка моўленых і невымаўленых слоў, поглядаў, позіркаў, жэстаў, традыцыйных недамоўленасцяў і маўчання усё падпарадкоўвала іх, прыцягвала на сваю арбіту... Паводле гэтага кірунку яны двойчы адсяродзіліся ад сваіх суайчыннікаў збеглі ў Парыжы: на востраў Сітэ і на Манмартр першым разам. Падымаліся і апускаліся па бясконцых прыступках Манмартра з яго мройлівым мігценнем-свячэннем, з яго ліхтарамі, лампіёнамі, з яго кавярнямі пад адкрытым небам на ўсіх тых пляс ля Бланш, пляс дэ Тэртр, з яго паветрам, насычаным водарам фантазій і пачуццяў. Калі яны наблізіліся да свайго гатэля а чацвёртай гадзіне ужо не апоўначы: раніцы, яго празрыстыя дзверы ўпершыню не расчыніліся: электроніка не любіць незапраграмаваных дзеянняў. Тадэвуш дастаў свой валютны «капітал» у франках ці хопіць? Во будзе гвалту! але службовец гатэля моўчкі адчыніў ім дзверы і толькі на няпэўнае Тадэвушава: «Bonsoir!»1 адказаў відавочна з іроніяй: «Bonjour!» А вечар быў сапраўды добры. I добрай была раніца. У Парыжы... Але ці быў бы Парыж без яе? I якая яна не ў Парыжы? А між іншым, якія каліграмы складаў бы спадчыннік беларусаў Кастравіцкіх Апалінэр, калі б яго дзед воляю лёсу не апынуўся па-за сваімі пенатамі? I дзе яіпчэ, акрамя Парыжа, мог знайсці прытулак душы той, што прысвяціў верш прабабцы гэтага спадчынніка? Гэтыя пытанні ўзніклі пазней, а тады, той раніцай, Тадэвуш, яшчэ адчуваючы на сваіх вуснах свежасць яе вуснаў, праваліўся ў лёгкі, салодкі сон і прачнуўся ад тэлефоннага званка так іх падымалі ў гатэлі ў Парыжы. «S’il vous plait, madame»2, чамусьці ўзрадавана азваўся ён у трубку, а на тым канцы провада здзіўлена гмыкнуў мужчына. Потым, ачомаўшыся, Тадэвуш доўга смяяўся, а за ім яго сусед па пакоі. Былі ўцёкі і другім разам. Тадэвуш і Яна, замест таго каб ісці шукаць танныя крамы ў вольны час, ад цэнтра Пампіду выкіраваліся ў «Аранжэры», да роспісаў Клода Манэ. I там нечакана знайшлі свой код рэальнасці, пароль дня. Каля знакамітых «Ненюфараў» лілеяў, гарлачыкаў. Ціхая музыка, што, здавалася, як і святло, прасочвалася аднекуль з-пад столі, зачараванае каралеўства паўсвятла, паўценяў, усё дымчаста-блакітнабэзавае... Белае... Дзіўнае адчуванне: няма пачатку, няма канца... Кветкі і вада і паветра, што больш угадваецца, а не канкрэтна прысутнічае... Знакамітая імпрэсія свая ўласная логіка. I падпарадкаванасць не нечаму раздзельнаму і бесперапыннаму, што супрацьстаіць абстрактнай думцы, знешняя камбінацыя, здавалася б, зусім простай рэальнасці і ўнутраная бясконцасць, невычарпанасць гэтай рэальнасці. Чаму Бенуа так бязлітасна перакрэсліў гэтыя пано? «Очевндное недоразуменне»... Пра Бенуа нешта згадала Яна ён не 1 Bonsoir добры вечар (фр.) 2 S’il vous plait, madame калі ласка, мадам (фр.). памятаў даслоўна, але выдатна ведаў, што менавіта з гэтага моманту і са згадкі пра тое, што маці Уладзіславы Францаўны, жонкі Янкі Купалы, была з роду Манэ, паміж Тадэвушам і Янай замацавалася вось тое паразуменне, што ўжо існавала: кожны пазнаваў сваё ў другім. I гэта не было звычайным абменам інфармацыяй, яна падхоплівала, як і Тадэвуш, слова, думку, факты... Нават бег, як на дыстанцыі, аб’ядноўваў іх агульным дыханнем, смехам, адчуваннем камічнасці сітуацыі: на схеме Парыжа «Аранжэры» і Музей імпрэсіяністаў выдавалі блізкім суседствам, на самай справе яны ляцелі, што індзейцы на сцяжыне вайны, каб а сямнаццатай гадзіне з’явіцца перад светлымі вачыма іх красуні Люсі. Тая не губляла раўнавагі: гэтыя двое не знікнуць у Парыжы, тым больш пасярод белага дня. Што думалі афіцыйныя засакрэчаныя асобы, яны не ведалі. Аднак мяркуючы па тым, што ніякіх перашкодаў у замежных перасоўваннях пазней ім не чынілі, у антысавецкай дзейнасці іх не абвінавачвалі. А яны пасля гэтых шпацыраў больш не заставаліся сам-насам. Увесь час былі ў гурце, найбольш са сваім хаўрусам, з «сямёркай». Аднак паміж імі ўсё больш умацоўвалася тая сувязь, што вызначаецца не знешнімі прычынамі, а тым унутраным супадзеннем, якое абумоўлена прадвызначанасцю жыцця і асаблівасцямі быцця індывідуальнага. Тадэвуш і Яна былі разам з інпіымі, але і адстароненыя ад усіх. На Елісейскіх палях разглядвалі вітрыны: агромністае суцэльнае шкло на некалькі паверхаў вышынёю продаж аўто. Яна «выбрала» сабе серабрысты «Сітраэн», падобны да субмарыны. I з-пад яго ўвагі цалкам выпала, што ж там падабалася астатнім. I ва ўтульным кафэ «Насье», дзе яны пілі каву, ён усвядоміў, што бачыць толькі яе і яму ўсё ў ёй падабаецца. Як яна трымае кубак, як адкідвае рукой валасы, як накідвае на плечы швэдар, завязаўшы на грудзях вузел з рукавоў. ...Адным з вечароў кожны з групы адчуў сябе ледзь не Крэзам: ім выдалі грашмі кошт двух вячэраў - планавалі ўдзел у народным гулянні. I «сямёрка», блукаючы па Парыжы, дайшла да ўзноўленай «Ратонды». На сцяне была шыльдачка з паведамленнем, што ўсё адноўлена, як у часы Пікаса, Мадыльяні, Дыега Рыверы... Светла-жоўтыя скураныя канапкі са спінкамі, на сценах факсімільныя рэпрадукцыі карцінаў былых наведвальнікаў кавярні. I хаця ўсе разумелі, што гэта толькі копіі, здавалася, нейкія флюіды, часцінкі тамтэйшай рэальнасці, водар рэчаіснасці, насычанай мастакоўскімі фантазіямі, тут прысутнічаюць. Хаця... У кавярні ў асноўным былі турысты, сённяшнія геніі і таленты гуртаваліся недзе ў іншых мясцінах. ...Заказвалі яны вельмі сціпла: кубак кавы, келіх віна... Гарсон прынёс пітво і рахунак. Зірнуўшы на фірмовую паперку на сподачку, літаратар з Волгі рашуча адсунуў ад сябе віно: «Даражэнькія, мы гэта піць не будзем!» « Гэта яшчэ чаму?» ганарліва ўхапіўся за сваё пуставатае партманэ Тадэвуш. I зірнуў на гадзіннік: далёка апоўначы, начны еўрапейскі тарыф... Лічба была не такая ўжо вялікая, у родных пенатах кожны спакойна ахвяраваў бы тыя пенёндзы, але цвёрды рэжым абмену тут ператвараў усіх і адразу ў жабракоў. Цяпер усё інакш... Аднак ці не сталіся цяпер жабракамі і ў роднай Айчыне тыя людзі, што былі ў вандроўцы? Тады яны пасмяяліся са сваёй прыгоды: «Гуляць дык гуляць!» і выправіліся зноў блукаць па Парыжы. Праз бульвар Сен-Мішэль і понт дэ Нёф на востраў Сітэ. Усё было хрэстаматыйна знаёмае. I ў галаву лезлі хрэстаматыйна вядомыя параўнанні. Нотр-Дам «Біблія ў камені», Сент-Шапель «Біблія са шкла»... Спрадвечная готыка... Сярэднявечча...Сапраўднасць арыгіналу у неад’емных свежасці і харастве. I зноў зіхцеў начны Парыж, вабіў старажытнымі абрысамі бажніцаў, палацаў, камяніц у сучаснай гульні падсветак і ў гіпнозе старадаўніх маўклівасці і гонару. I Тадэвуш з Янай з усімі і ўдваіх адчувалі сваю повязь з гэтымі будовамі, з вякамі, якімі быў асвечаны гэты горад, з настроямі, што змяняліся, вызначаліся то куртуазнымі прыгодамі і выкшталцонасцю стылю, то смеласцю парадоксаў, што вярэдзілі розум, то глыбакадумнасцю і арыгінальнасцю тэорый і меркаванняў, то пышна дэкарыраваным грахом, то амаль астральнай безданню паміж шэвалье, дамамі і тымі, каго класічная класіфікацыя грамадства вызначала як laboratores працоўныя; то складаным дыялогам, што скончыўся пажарамі і гільяцінамі бяссэнсіцай і блытанасцю падзей, нораваў, учынкаў, характараў... А япічэ, мабыць, тым, што ўсе бачаць як вызначальную рысу французаў: абавязковай прысутнасцю гумару і жарту, своеасаблівым гонарам, што хаваецца за ўдалай вострай фразай... I наплывалі хвіліны, калі Тадэвушу здавалася, адыходзіла, амаль знікала ўсё: вякі, атачэнне, вялікі горад, іх спадарожнікі. Заставаліся толькі яны: Тадэвуш і Яна... А потым адыходзілі хвіліны і вярталіся вякі, атачэнне, хараство... Хаця каб не было такіх хвілін у іншых, у іншыя часы: ці было б тое хараство? Краса? Моца? А перадусім каб не вышэйшае Наканаванне? ...I быў зноў самалёт... I вяртанне ў родную Айчыну, дзе адразу пачаліся непаразуменні: не замовілі гатэля, спазніўся ў аэрапорт аўтобус, не забраніравалі білеты на цягнікі і самалёты: група была з усяго Саюза... I ў Маскве наладзілі развітальны вечар. I ён, Тадэвуш, выпяваў знаёмае ўсім: «Ваше Велнчество Женіцнна, как Вы явнлнсь сюда?». I не з’явіўся на вечарыну Ігар, як высветлілася, той самы чацвёрты. Той самы... Hi Тадэвуш, ні Яна не атрымалі ад яго фотаздымкаў. I смяяліся на Яну ў яго засталося цэлае фотадасье... Тадэвуш праводзіў Яну на вакзал у Маскве, і яму здавалася, што ўсё, што было, толькі прэлюд... А потым тэлефон Яны не адказваў. I Тадэвуш адправіў нават не ліст, а запіску-карацельку, падпісаўшыся: «Экс-руа, цяпер саўслуж ненаменклатурнай катэгорыі». Быў момант у краі баскаў, калі ўвесь час нехта згадваў вядомыя рэплікі Генрыха IV, накшталт таго,