• Газеты, часопісы і г.д.
  • У святой краіне выгнання Імпрэсіі, адлюстраванні Ала Сямёнава

    У святой краіне выгнання

    Імпрэсіі, адлюстраванні
    Ала Сямёнава

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 488с.
    Мінск 2011
    108.25 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Раптоўна памёр яго сябар і калега. Да лекцый Тадэвуша дадаўся яшчэ адзін цыкл, да якога трэба было
    рыхтавацца на хаду: семінары, новыя дыпломнікі, новыя курсавыя. Ён проста загруз у будзёншчыне. Тымчасам яе тэлефон пачаў адказваць. Яны абменьваліся іранічнымі рэплікамі і ўзаемнымі кепікамі. Ён «пагражаў» прыездам. Пасля зімовай сесіі выдарыцца люфт, і ён рушыць у «маленькі Парыж».
    Ці то ад стомы, ці то яшчэ ад чаго, сцішылася, прытупілася інтуіцыя. Ён не адчуваў, не прадчваў. Калі ў інстытуце яму перадалі пошту, нішто не азвалася ў ім трывогай. Запрашэнні на канферэнцыі, на сімпозіум, на нейкую творчую сустрэчу... I тэлеграма. «Ад’язджаю на два гады за мяжу. Зычу ўсяго найлепшага. Яна».
    Адразу ж пасля сесіі ён паехаў у горад свайго юнацтва... Праз пару месяцаў, пасля доўгіх росшукаў, даведаўся адрас Яны. Але адтуль ад яе не атрымаў адказу ні на адзін свой ліст. Удалося даведацца: жывая, працуе перакладчыцай, шлюбу ні з кім не брала, А праз два гады Яна не вярнулася ў горад яго юнацтва. Ён канчаткова згубіў яе след...
    А яна? Пакрыўдзілася? Стамілася чакаць? Расчаравалася? Паднесла тую знакамітую лямпу і замест сына Кіпрыды пабачыла сярэднеаступененую, удацэнтаваную сярэднюю адзінку, што досыць пасноўдалася ў сваім жыцці шляхамі першапраходцаў і авантурыстаў, шукальнікаў рамантыкі? А хто ён на самай справе? Шасцідзясятнік... Паняцце шырокае... I не толькі храналагічнае... У кожным разе... Нікому не здрадзіў. Нікому ўпоперак дарогі не стаяў. 3 ім, Тадэвушам Кастэцкім, можна было хоць у разведку, хоць на маршрут... Займаўся справай патрэбнай. ЛЭПы яго і ягоных калег і дагэтуль стаяць: электрыфікацыя хоць паводле Леніна, хоць паводле Чубайса, хоць паводле роднага беларускага начальства пакуль што грунт усяго. I можа, не вечнае, але разумнае і добрае было ў яго занятках. Праўда, нядаўна яму давялося пачуць ад студэнта: «Я вам плачу, прафесар, і вы павінны мяне вучыць!» Ухмылкі рынкавага часу! Доктар Тадэвуш
    Кастэцкі ўляпіў бы яму нягледзячы на аплочаны курс... Аднак ён ведаў: за гэтага бэйбуса высільваецца маці урач! Паліклініка, шпіталь, платныя кансультацыі... А сынок распавёў, што ён чхаць хацеў на ўсю гэтую інжынерыю, яму патрэбны толькі «корачкі» дыплома, ён у бізнэсоўцы рупіцца. Тадэвушаў сын таксама падаўся ў прадпрымальнікі паспеў два разы збанкрутавацца і два разы падняцца зноў. Тадэвуш не пярэчыў: кожны сам выбірае свой шлях. Аднак у пару свайго студэнцтва сын не спрабаваў хавацца за бацькавай, доктарскай і прафесарскай, спіной. Апошнім часам яны неяк зблізіліся і Тадэвуш не крыўдаваў, калі сын, іранізуючы, пытаўся: «Ну што, шаноўны доктар, падкінуць «презренного металла»? Тадэвушу хапала. Цяпер вельмі дарэчы прыдаўся «валютны» запас ад замежжа, куды ён кінуўся ў тыя даўнія гады ці то наўздагон за Янай, ці то за нейкімі фантомамі...
    Цяпер Тадэвуш усведамляў, што не жыве, а назірае за жыццём. Выдаткі ўзросту? Хаця да таго парогу, які называюць «векам», было яшчэ далекавата...
    Тэлевока... Некалі пасмейваўся. Цяпер не тое каб сядзіць каля тэлевізара або ў Інтэрнэце, але надае ім досыць увагі. «Самы моцны чалавек свету Марыюш Пудзыноўскі...» Стронгмэн... Прыгожы... Як ваяр са старажытнай гравюры... «Кошт за адзін барэль нафты трымаецца на ранейшым узроўні...» «У Венецыі вада паднялася на метр вышэй звычайнага падтаплення. Знакамітая П’яцца Сан-Марка залітая вадой». «У Францыі можа пайсці на продаж музей Тургенева». I дзе ж яны, мецэнаты?
    Тадэвуш адчуваў не тое каб стомленасць ад жыцця, але адстароненасць. Ці то ў віртуальнай рэальнасці, ці то ўсё наўкол ірэальна і мройна? А як было б, калі б Яна побач? Усё сталася б інакш? А можа, так яно і павінна быць? Мара застаецца марай, інтэрлюдыя інтэрлюдыяй... I ўспамін даражэйшы за рэальнасць. Бясслоўная сутнасць адчуванне радасці, рассэнсаваныя думкі, букалічныя вандроўкі па Belle France. Побытавыя
    дэталі робяцца рытуальна-святочнымі, канкрэтыка слоў губляецца ў часе застаецца пяшчотная высакароднасць позіркаў, жэстаў, дотыкаў і яснакалёрная, гарманізаваная рэальнасць высакародна-абстрагаванага існавання. Да натуральнай драмы жыцця яны маюць дачыненне ўскоснае. Да штампаў афіцыйнай анкетнай біяграфіі тым болып. Гэта не сюжэтная лінія лірычнае адступленне. Ці наадварот лейтматыў? Мелодыя жыцця? Тая, што надае сэнс існаванню? Ці толькі стылізуе лёс? Можа, нагадвае чароўны сон? Прачнуўся нешта нібыта набыў і нібыта страціў. Засталося толькі адчуванне хараства, красы, таямніцы... «Я любнл твое белое платье, утонченность мечты разлюбнв...»
    А што як махануць у Францыю? Цяпер гэта досыць проста. Чулася, гэтым годам зноў, як некалі, незвычайнага смаку маладое віно... Што надае сонца ў крыві... Паехаць?
    «Я спадзяюся і нічога не чакаю...»
    «I ДАРУН HAM ГРАХІ НАШЫ...»
    Яно не паказвалася цэлых два месяцы. Нібыта перасялілася дзённае свяціла ў іншую галактыку.
    Дажджы суцэльная заслона з вады: ці то тропікі, ці то пярэдадзень сусветнага патопу. Нібыта нават катэгорыя часу знікла з жыцця, засталася толькі катэгорыя прасторы. Шэрай, ніклай, панылай. А сёння на табе выкацілася свяціла. Адпачыла, яснавокае. I шчэрыцца на чужую бяду. Хаця якая бяда для яго свая? Але ж куды падзенешся, старое, атавістычнае, у кожным з насельнікаў зямлі: сонца, сонейка, святло залатое. «Чаму ж адзін дзень лепшы за другі, калі кожнае дзённае святло зыходзіць ад сонца?»
    Чаму менавіта сёння такое карнавальнае святло? Пячэ і радуецца. А людзі ідуць усе светлыя, вясёлыя, нарэшце распагодзілася. I няма ім ніякай цікавасці да яго. Ідзе сабе дзівак у чорным гарнітуры трыццаць градусаў паводле Цэльсія і хай сабе ідзе. Мо яму холадна? Вось тая сыта лагодная кабета што ёй да яго? Ці той дзяўчыне ў нейкай пярэстай сукенцы плыве недзе ў сваіх думках, у сваім настроі, у сваім свеце. I ў таго вунь дзядзькі у яго таксама ўсё хакей.
    Дзве гадзіны...
    Яшчэ ў дванаццаць ён быў як усе. Чалавек з гэтага сонечнага дня. Малады, у свежанькай, што раса, кашулі. Энергічны. He чужы хараству свету.
    Увогуле дзень пачынаўся, як усе звычайныя дні. Але з гэтым прыемным сюрпрызам сонца. Раніца ружовая, ясная. I гэтай раніцай пешшу да бібліятэкі. Пружыністай, звычнай хадой. Лётам на трэці паверх. На сваё ўлюбёнае месца за апошнім сталом. За акном знаёмы, абжыты, утульны краявід: вершаліны дрэў парка, дахі дамоў, будынкі на пагорку. Цішыня.
    Напаўпусты зал: лета, жнівень. Пара адпачынкаў.
    I тая пара дня, калі ўсё ўспрымаецца востра паранішняму, думкі выстройваюцца строга, лагічна. Наперадзе колькі гадзін плённага існавання, адчування сябе ў інтэлектуальнай атмасферы вялікіх, слынных, у водсветах гістарычных імгненняў, у разуменні шматзначнасці попелу стагоддзяў.
    Чэсь Запольскі заўсёды меў асалоду ад самога працэсу працы, ад старых кніг, ад таямніцы архіваў, ад параўнання тлумачэнняў і каментараў, ад перасячэнняў фактаў гісторыі і міфаў, ад асэнсавання з’яў, падзей, характараў.
    Так было і сёння. Ніякіх прадчуванняў. Ніякіх сноў.
    ...Тэлеграму адбілі ў адзінаццаць гадзін раніцы. «Памёр раптоўна ваш бацька. Паведаміце магчымасць вашага прыезду». «Еду, еду пра што можа быць гаворка?» Чэсь заскочыў на паштамт: «Прыеду абавязкова. Праіпу чакаць. Запольскі».
    Памёр раптоўна значыць, ці ўначы, ці ўраніцы. Мо, тады, як ён, Чэсь, джынсаваў паркам у бібліятэку. Або жартаваў з бібліятэкаркай. Або піў каву.
    Дзве гадзіны. Крамы зачыненыя. Патрэбныя грошы. Купіць гарнітур, кашулю, гальштук, чаравікі. А раптам бацька атылеў? Наўрад ці на тых харчах. Зблажэў? 3 вялікага не выпадзе.
    Эй, на шхуне! Куды кіруешся? прыяцель узнік, як з-пад зямлі. Даю згоду, не пытаючыся, куды і навошта. Я без фрака, але, спадзяюся, мне даруюць мой дэмакратычны выгляд?
    Прабач! Чэсь глядзеў на Валеру, як на жыхара іншай планеты, дзе ўсё добра, дзе жартуюць і ходзяць у госці.
    Тлумачыць ён не будзе, вырашыў Чэсь:
    Сустрэнемся на барыкадах.
    Мілорд, даравання не будзе. Сапсаваў лепшыя намеры ў такі светлы дзень.
    Бывай! Чэсь ужо не чуў, якія словы гнаў наўздагон прыяцель. Што рабіць з цёткай Вандай? Янато прыедзе. Аднак пакуль дадуць дазвол, пакуль дабярэцца са свайго Енджэхова. Тэлеграму адбілі, безумоўна, толькі яму. Самы блізкі сваяк. Сын.
    Ці званіць Ладунцу? Салаўёву? Яны сябры, але ж пры пасадах, званнях... А бацька ж не ў роднай хаце памёр. Як кажуць варажбіткі, у казённым доме.
    He, ён, Чэсь, выправіцца адзін, сам. Грошы? Грошы... Можа, пазычыць Лук’яныч... Тады, на хаўтурах маці, ён, можна сказаць, цуд стварыў.
    Лук’яныч быў дома. Лук’яныч выручыў.
    ...Цягнік быў перапоўнены. Канец жніўня. Канец вакацый, канец адпачынкаў. Уражанне такое, што ўсе зрушыліся з месца. I для Чэся гэта ператварала факт ягонай асабістай трагедыі ў нешта недарэчнае, заблытанае, алагічнае. Замест пачцівага маўчання, тактоўнага man­ly галас раз’юшаных цётак: ледзь убіліся ў вагон, крыкі малых у цягніку душна і цесна (агульны вагон), вясёлая гамана студэнтаў і школьнікаў ім пакуль паўсюдна хораша, лаянка п’яных яны маюць прэтэнзіі да ўсіх.
    Чэсь глядзеў у акно. Яно бруднае, але крыху прыадчыненае ўверсе павявае прахалодай. Увогуле ж Чэсь любіў дарогу. Любую. Бацька таксама любіў дарогу, любіў вандроўкі, адразу рабіўся вясёлы, ажыўлены, малады... Хаця... Ён і цяпер яшчэ не набраў тыя гады, калі людзі пачынаюць глядзець на ўсіх, як на сваіх калі не васалаў, дык вучняў-недарэкаў. Пяцьдзясят адзін год...
    Пяцьдзясят адзін... I яшчэ ўчора ён быў жывы. «Яшчэ ўчо-ра, яш-чэ ўчо-ра, яш-чэ ўчо-ра», выстуквалі, здаецца, колы цягніка. Што бацька рабіў? Ці прадчуваў? Пра што была яго апошняя думка?
    У кіно заўсёды паказваюць, што перад чалавекам у апошнія хвіліны пракручваецца ўсё жыццё або выплы-
    ваюць малюнкі маленства. А на самай справе што паспявае ўзнікнуць у свядомасці? Калі смерць раптоўная, а не адыход у іншабыццё пасля хваробы, доўгіх пакутаў, доўгага роздуму...
    «Яш-чэ ўчо-ра, яш-чэ ўчо-ра», выстуквалі колы.
    ...Смерць адразу ўсё памяняла месцамі. Да таго Чэсь лічыў ён правы, а бацька вінаваты. Цяпер бацька самім фактам смерці нібыта вінаваціў яго, Чэся, а ў бацькі з’явіўся неаспрэчны аргумент: смерць апошні довад усяго.
    Усё ні адрачэння, ні надзеі, ні даравання. Падведзеная апошняя рыса.