Якая? Мне патрэбны целаахоўнік. He маё амплуа. Ты, хлопец, улічы, падаў голас незнаёмы, звяртаючыся да гаспадара, перад табой чэмпіён Саюза і амаль алімпійскі чэмпіён. Крывавы пінжак пачаў хвалявацца: Улічу. Ён асавела глянуў на незнаёмага: Вы да мяне? He, я да яго, незнаёмы паказаў на Траяна і накіраваўся да брамы. Вы разважце, не сунімаўся крывавы пінжак, гледзячы на Траяна. Я ўжо разважыў. Траян, ступіўшы колькі крокаў, апынуўся каля сваёй «Волгі». Віктар Пятровіч, дагнаў незнаёмы, я вас даўно шукаю. 3 якой нагоды? суха спытаў Траян. Прапанова ёсць. У целаахоўнікі ці ў кілеры? Мне прапаноўвалі. He практыкую. Ну, што вы так, мякка настойваў незнаёмы, у мяне сур’ёзная справа. У маю машыну не хочаце перасесці? Навошта? Я да сваёй прывык, Траян зірнуў на новенькі «БМВ». Хочацепрашу.Траян зрабіў шырокі жэст праваю рукой. У вас жа ёсць там лёкай. Павядзе сам. Мой шафёр. Тым больш. Хай едзе за намі. Траян бакавым зрокам бачыў незнаёмага. Досыць невыразны профіль, добрага крою карычневая скураная куртка, дарагая кашуля. Незнаёмы хвіліну-другую сядзеў моўчкі. Урэшце ціха кашлянуў і прамовіў: Ведаеце, хачу арганізаваць школу, спартыўную. Бясплатную? Для адораных дзяцей і падлеткаў без грошай, для дарослых за плату. Зразумела. Рэкет аплочвае маладыя таленты, каб потым скіраваць іх у пагрэбнае рэчышча? He... Вы ўсё... Траян перапыніў: На якую ролю вы ангажуеце мяне? Выкладанне. На ўсе віды: конны спорт, фехтаванне, плаванне, бег... Ну, і, вядома, стральба, усміхнуўся Траян. Вядома. Тым больш, што ў стральбе з пісталета вы выступалі яшчэ і асобна. Каго яшчэ вярбуеце? Вядомых спартсменаў. Траян зноў перапыніў: Былых... Былых, ціхім, бясколерным голасам пацвердзіў незнаёмы. I плаціць збіраемся адпаведна іх тытулам і заслугам. Вам калі пагодзіцеся за кожны від асобная плата. Траян гмыкнуў. Я разумею вашу іронію, азваўся незнаёмы і дадаў: Я некалі вучыўся з вашым сынам. Нават адноечы быў у вашай хаце. Хто толькі не быў у нашай хаце, Траян зірнуў у бакавое люстэрка, і на дачы... Вы прадалі яе? спытаў незнаёмы, напэўна ведаючы, што дачы ўжо няма. Вы добра інфармаваны, усміхнуўся Траян. Прадаў. Жонцы трэба было ставіць помнік. А што сын? Вы ж сабралі ўсе звесткі. Нашто пытацца? Траян паглядзеў у вочы незнаёмага: А што робіце вы? Ну... пачаў незнаёмы. Зараз вы мне будзеце гаварыць пра малое прадпрыемства, пра сумесную фірму, пра аперацыі на біржы. Ніхто з людзей з грашмі ніколі не адказаў мне канкрэтна: у мяне вытворчасць аўто, станкоў, гузікаў урэшце. Ды хаця б «бюстгальтеров на меху». Прабачце... працягнуў незнаёмы. Гэта Маякоўскі. Непапулярны сёння аўтар. Вы яго любіце? He, у мяне іншыя літаратурныя прыхільнасці. Проста згадаў... Давайце вернемся... Да нашых бараноў? Так. Заробкі ў вас, здагадваюся, выпадковыя. Зараз пашанцавала. А што з эксперыментальным цэхам? Вы ж ведаеце... А былыя вучні? На ролю настаўніка я ніколі не набіваўся. Проста быў начальнік цэха. Але якога! іпчоўкнуў языком незнаёмы. Чулі? Яны цяпер там грошы грабуць лапатай, амаль з дакорам канстатаваў незнаёмы. Дай ім Бог, глуха адгукнуўся Траян. Чытаў нядаўна інтэрв’ю вашага наступніка. I што? Ён чамусьці не згадвае вас. Рэч у тым, што я толькі шараговы інжынер, для духоўнага і інтэлектуальнага настаўніка імя непрэстыжнае. Да таго ж на заводзе мяне некаторыя лічылі спартсменам, які, блазнуючы, падаўся ў вытворчасць, a спартсмены лічылі, што я з глузду з’ехаў, вызначыўшыся са сваёй «прафарыентацыяй». Ну, а вынаходніцтва сваё я не запатэнтаваў... I цяпер з яго карыстаюць іншыя? Траян маўчаў. А чаму, з вашымі званнямі, не пайшлі ў які камітэт? Нават калі гэта быў спартыўны камітэт, трэба было мець чырвоную кніжачку. Вы кніжачкі не мелі? He хацеў. Траян азірнуўся на «БМВ», што кіравалася за імі: Тут мне трэба збочыць. Сваю візітную картку я вам пакіну. Падумайце, незнаёмы крануў дзверцы машыны, He, лепш так: вы са мной ні пра што не гаварылі, я вас ніколі не чуў і не бачыў. Так больш надзейна. Чаму? рука незнаёмага застыла. Маю вопыт. Поспеху вам. Траян зачыніў дзверцы і націснуў на стартар. Наступны ўладальнік новабудоўлі быў акуратны, дагледжаны, выхавана-ветлівы: «Кавы ці гарбаты?». Грошы ён аддаў у прыгожым канверце з мелаванай паперы. Сімпатычная гаваркая кабетка таксама разлічылася адразу, прапанавала Траяну келіх гарэлкі і вельмі здзівілася, калі ён адмовіўся. «За рулём, за рулём», адмахнуўся ад яе Траян. Заставаўся апошні візіт. Трэба было заскочыць да кліента ў ягоны офіс. Заказчык не аддаваў доўг месяцы з тры. Сёння яны дамовіліся на дзве гадзіны. Траян доўга тыкаўся, каб развярнуць аўто, даў добрага кругаля, аднак урэшце трапіў у расчыненую браму. Выйшаў з машыны і каля пад’езда клацнуў зубамі. Код, раней яго не было. Траян хацеў быў чакаць якога тутэйшага мяшканца, а потым перадумаў, знайшоў у машыне зашрубку і павярнуў яе ў адтуліне замка: дзверы расчыніліся. Як вам удалося ўвайсці? гарэзліва спыталася сакратарка. Спосабам авантурыстаў і крымінальнікаў, суха адказаў Траян. Пачакайце, ён зараз вызваліцца, сакратарка выразна кіўнула галавой у бок масіўных дзвярэй. Траян зірнуў на гадзіннік пайшло на трэцюю. Урэшце з тых масіўных дзвярэй выйшаў гаспадар офіса. Падобна, у кабінеце ў яго нікога не было. Быў заняты ці проста хацеў, каб «чала-эк» пачакаў? Прашу. Дзякуй. Я толькі па грошы. Гаспадар знік за дзвярыма і, вярнуўшыся, паклаў грошы на стол сакратаркі. Траян машынальна ўзяў паперкі. Зверху ляжала пяцідаляравая купюра. Нечакана для самога сябе Траян ляснуў паперкай аб стол: Міль пардон, месье, ён весела глянуў на гаспадара, гэта вам: на гарбату і на швейцара. Траян зухавата бразнуў дзвярыма кватэры-канторы. I тымі самымі з кодам таксама. Траян амаль падсвядома руляваў да могілак. Астры ў гандлярак ён выбіраў белыя і светла-жоўтыя, іглістыя. У іх быў пах восені і тугі. Потым прыдбаў яшчэ і светла-ружовыя. Колер маладосці. А яна заўсёды была маладая. I пайшла з гэтага свету маладая. I прыгожая. ГІайшла нечакана. Раптоўна. Нібыта сурочылі яе. Яна не ведала ўзросту. Як быццам прыпынілася недзе на дваццаці пяці. I сышла у вечнасць, у вялікае «ніколі», вонкава так і не пачаўшы набіраць гады. Белы мармур, бела-ружовы медальён. Жоўтыя астры ён завязе дамоў, паставіць у яе любімую сінюю вазу. Тут пакіне белыя і ружовыя. Ен глядзеў на медальён. У яе вочы. Таямнічыя вочы. Таямнічая істота. Ён ніколі не імкнуўся яе разгадаць. Ён ведаў, што загадкі маюць ваблівую, мройлівую ірэальнасць, разгадкі выяўляюць грунт рэальнасці. Траян вызнаваў узвышаныя адносіны да жанчыны. Ніколі і нікому пра тое не казаў. У мужчынскіх кампаніях, калі гаворка набывала непрыстойна-гарэзлівы кшталт, звычайна сядзеў моўчкі. Яго ж і тую, што глядзела з медальёна, аб’ядноўвала нейкая лірычная ісціна. Нават цяпер, калі яе не было побач з ім. Яны не былі рабамі відавочнасцяў. Кожны беражліва трымаў сваю ахоўна-неахоўную прастору, дзе ёсць свае недатыкальныя трывогі і свае надзеі на прыхільнасць сусвету, дзе перакрыжоўваюцца факты і ўчынкі, дзе жыве памяць пра агульныя і заўсёды асоб- ныя вясновыя вечары, пра сонечную яву зімовых дзён, пра жнівеньскія зарапады... Траян глядзеў на медальён... Сын падобны да яе. Тыя ж вочы. Той жа выраз твару. Сузіральнік. Мройлівы, адстаронены. Як і яна. Музыка. Як і яна. Траян ехаў у горад. Незаўважна для сябе выехаў да базару. Ён не любіў кірмаш і не любіў тлумныя вуліцы вакол яго. Зусім нельга праехаць. Затор. Траян трохі апусціў бакавое шкло і пачуў мелодыю, знаёмую, як адбітак уласнага твару ў люстэрку. Кларнет выводзіў ноты высока і весела. «Вішнёвы сад». Адзін са шлягераў той пары, як яны пазнаёміліся з Марынай. Пазнаёміліся на танцах. На нейкай студэнцкай вечарыне. Спачатку хадзілі на канцэрты і ў тэатры. У кіно. Потым яна стала прыходзіць на спаборніцтвы. Глядзела толькі чыста джэнтльменскія віды: фехтаванне і конныя скачкі. На спатканнях крыху злавалася: ён трымаў жорсткі рэжым і а дзявятай гадзіне вечара пачынаў пазіраць на гадзіннік. На танцах злаваўся ён: які-небудзь чувак так і лез запрасіць красуню з таліяй Джыны Лалабрыджыды. Траян зірнуў на кларнетыста: высокі, хударлявы, акуратна апрануты, каля ног кепка з мятымі паперкамі. Да іх не стасавалася слова «купюры». У абліччы музыкі было нешта знаёмае. Юрась? Ён нейкі час граў ці то ў аркестры Эдзі Рознера, ці то ў Лундстрэма. Траян асцярожна пасігналіў і махнуў рукой. Кларнетыст неахвотна падняў кепку, але падышоў. Сядай! Хутчэй! Траян адчыніў дзверцы машыны. А, мне няма чаго губляць! Юрась сеў побач з кіроўцам. Запрашаю на абед, нечакана нават для самога сябе вырашыў Траян. Юрась уважліва паглядзеў на кіроўцу «Волгі»: Чэмпіён? Экс. Усе мы «экс», паспакайнеў Юрась. Дзе цяпер добра гатуюць? спытаў Траян. У «Максіма», у Парыжы, хмура паглядзеў на цацку блазна-весялуна, што павольна пагойдвалася на ветравым шкле, Юрась. Далекавата, усміхнуўся Траян, і я не ў смокінгу. Ты што, сапраўды? Жалезна. Я не п’ю, пацягнуўся да ручкі дзверцы Юрась. Я таксама. За рулём. Я ж спытаў, дзе добра гатуюць. Ты жартаўнік. Знайшоў, у каго спытаць. Я ўвогуле не еў дні са два. Маеш рацыю. Тым больш едзем. Куды? Было адно месцейка гадоў восем таму. Нішто сабе перапынкі ад абеду да абеду. А ты як думаў, спакойна пагадзіўся Траян. Кавярня ў гатэлі была невялікая пакой-ліхтар, толькі адна сцяна, з трох бакоў вокны-эркеры. Сінія аксамітавыя шторы. Траян паклікаў афіцыянта. Піць мы не будзем. Паесці хочам усмак. Як кажуць, як у лепшых дамах Ландона і пасляваеннай Жмерынкі. Баксы пойдуць? На «ўра». Кларнетыст з задавальненнем выцягнуў ногі ў зношаных красоўках. Слухай, чэмпіён, а з якое нагоды дабрачынны баль? Я ўсё прыкідваю, дзеля чаго я спатрэбіўся? Зараз растлумачу. I буду гаварыць праўду і нічога, акрамя праўды. Ну, мы ж не ў судзе. Траян глядзеў у акно на дрэвы і высозныя дамы, падобныя на скалы. He, дзякаваць Богу. Адразу табе скажу: спавядацца не буду. Проста пасядзім, пагаворым. «О бурных днях Каваказа, о Шнллере, о славе, о любвн». А ты начытаны, чэмпіён. Гэта жонка ў мяне была начытаная.