• Газеты, часопісы і г.д.
  • У святой краіне выгнання Імпрэсіі, адлюстраванні Ала Сямёнава

    У святой краіне выгнання

    Імпрэсіі, адлюстраванні
    Ала Сямёнава

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 488с.
    Мінск 2011
    108.25 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    што «Парыж варты імшы», а на вечарыне ў Таварыстве балёвы раялізм дасягнуў апагею і выбіралі каралеву і караля балю: мужчыны каралеву, дамы караля. I Тадэвуш з Янай царавалі ўвесь вечар.
    Напісаўшы ліст, Тадэвуш усё заглядваў у паштовую скрынку, хапаў кожную паперчыну, аднак экс-каралева не адгукалася.
    Затое адноечы недзе апоўначы пачуўся доўгі, настойлівы тэлефонны званок. Тадэвуш вылецеў з душа, сарваўшы з вешалкі махровы халат. «Алё!» ціха засмяяліся недзе далёка-далёка.
    Як вы думаце, дзе я?
    Там, дзе свеціць Палярная зорка. Яснабачанне не ваша стыхія.
    Пэўна.
    Я ў гатэлі «Святочны».
    Прабачце?
    У вас у горадзе, шэвалье. Камандзіроўка.
    Провід часам апякуецца намі, бадзёра зірнуў на гадзіннік Тадэвуш. За вамі на дыване-самалёце?
    На знііпчальніку-перахватчыку
    Геніяльная думка.
    Зразумела, з выклікам адгукнулася Яна. Голас яе нібыта завіс у паветры.
    Тадэвуш паспешліва запоўніў паўзу:
    Можна і на белым кані.
    Экс-руа...
    А галоўнае шэвалье, падхапіў ён.
    ...інакш не ўмее, яе голас зазвінеў знаёмым смехам.
    Лячу, памацаў яшчэ мокрыя валасы Тадэвуш. Праз паўгадзіны буду.
    Заўтра, цвёрда вымавілі ў трубку.
    3 раніцы ля вашых ног, радасна выгукнуў Тадэвуш, хаця пэўна ведаў, што ў яго дзве пары лекцый з васьмі гадзін.
    У сем вечара, у вестыбюлі гатэля, прагучала цвяроза, будзённа, нібыта ў лірычную мелодыю ўшчыміўся гук школьнага званка.
    Традыцыйна і неаспрэчна, працягнуў Тадэвуш.
    А вы хацелі б «средь танца волшебств н нантнй»? Прыблізна, ён не знаходзіў адпаведных слоў.
    Да сустрэчы, яна вымавіла гэта, нібыта шчоўкнула выключальнікам.
    Дабранач... глуха адгукнуўся ён.
    Так ці інакш Тадэвуш прачнуўся з адчуваннем, што гэта не проста раніца, але светазарны золак стварэння свету.
    Як у сне, адбубніў лекцыі. Ліхаманкава прыкідваў кветкі? Якія? Яны ж некуды пойдуць што яна будзе з імі рабіць? Адну ружу. Вось такую палевую. А куды яе запрасіць? Вядома, не ў тэатр. Ім трэба пагаварыць. I не ў рэстарацыю. У рэстаранах яго горада абавязковы гармідар, тлумны музычны акампанемент. Запрасіць да сябе? Як яна тое зразумее? Ды і жытло ягонае не падрыхтаванае да прыёму гасцей, тым больш такіх... Кавярня... «Пралеска»... Які-небудзь лёгкі напой Яна выхаваная на старадаўніх традыцыях... Ціхае мармытанне магнітафона... Праўда, там у меню адны сасіскі для галантнай размовы малапрыдатная страва, ну, але ж ёсць яшчэ нешта марожанае, цукеркі...
    У яе горадзе і горадзе яго студэнцтва розных кавярняў, харчэўняў, закуткаў, дзе можна правесці вечар што грыбоў пасля летняга дожджыку... Так што трэба спадзявацца на яе талеранцыю.
    Гальштук? Гарнітур? Швэдар? Мабыць, пуловер, кашуля і скураная куртка: спартыўна-дзелавы стандарт службоўцаў і клеркаў канструктарскіх бюро.
    ...Вецер быў злосны, як прыёмшчыца хімчысткі. Ён схаваў ружу пад куртку. Яшчэ пятнаццаць хвілін. Тадэвуш увайшоў у вестыбюль і пачаў было разглядваць вітрыны кіёскаў, але кінуў гэты занятак: ён чакае і не будзе займацца дыпламатыяй інтэлектуалаў ніжэйшага рангу. Яму ўжо не дваццаць. Ну, і што? Тадэвуш дэманстрацыйна, як ваяр піку, узняў ружу. I ўбачыў Яну:
    Мы далёка? замест вітання спытала яна.
    Крыху бліжэй, як на край свету.
    Тадэвуш злаваўся на сябе. Безумоўна, яна чакала калі не вандроўкі ў Залюстрэчча, то пэўна куды-небудзь, дзе пануе ну, не свята, але вясёлая святочнасць... А ён сунецца са сваёй каралевай у сярэднестатыстычную харчэўню-забягалаўку. Там жа ад усяго патыхае грубаватай эклектыкай... Хісткія, лёгкія столікі і седалы з белымі ажурнымі спінкамі, паводле моды канца XIX пачатку XX стагоддзя, якія нагадваюць пра дам у сукнях з турнюрамі і ў адмысловых капелюшах і з парасонамі ад сонца. I масіўная, цёмная стойка бара што частка рэквізіту да якога трылера, казематна-цяжкая, ваяўнічабезаблічная.
    Тадэвуш папрасіў шклянку для ружы, прынёс ад бара шампань, шакалад, гарэхі. I адчуў на сабе яе пільны, халаднаваты погляд. Ён вымавіў некалькі агульных фраз, яна не падхапіла гаворку. Моўчкі круціла ў руках келіх. Ён пачаў здагадвацца: яны апынуліся не проста на інтэлектуальным бездарожжы, яны завіслі ў пустэчы. Пад імі не было глебы. А гэта зусім не той выпадак, калі шар зямны плыве пад нагамі. Музыка нешта рытмічна мармытала, ціха віскатала і настойліва выдавала басовыя ноты. I нікуды гэтыя музычныя практыкаванні не вялі, ні на што не ўплывалі, музыка не была нават акампанементам, у лепіпым выпадку выконвала ролю фону: безаблічнага, неадухоўленага, абыякавага. Гукі не лашчылі слых, не ўзбуджалі эмоцыі, танчыць пад іх таксама не хацелася, ды і тут гэта было не прынята. Можа, усё ж дарэмна не павёў яе ў рэстаран? Глядзелі б меню, выбіралі стравы, трошкі пазлацешыліся б наконт стандарту кухні айчынных «злачных» мясцін, а дарэчы, можа, і не зашкодзіла б крыху падсілкавацца? Ну, урэшце «салодкая танца атрута...». I тая нітачка, што знікае, чэзне, растае, з’явілася б зноў, і ўзнікла б патаемнахмельная ўзаемазалежнасць, якую яны Тадэвуш гэта пэўна ведаў адчувалі там, у Францыі. Хаця ва ўсіх харчавальна-ўзвесяляльных месцах іх горада танчылі аднолькава: тупаталі табункамі, a то і ўсім застольным
    хаўрусам, абавязкова нешта разухабіста-жвавае. Танец таямніца, знаёмства, размова на гэтых квадратных метрах адышлі ў нябыт...
    А між іншым, што сёння ў філармоніі? Ну, каб Яна загадзя... Сядзелі б цяпер і, паводле Аўгустына, слухалі б гукі музыкі дзеля аднаўлення душы пасля дзённых турбот. Магчыма, гэта і надало б тую танальнасць сустрэчы, што не дала б узнікнуць гэтай задоўжанай паўзе, якая пагражала паветранаму збудаваншо, якое Тадэвуш натхнёна, як юнак-рамантык, і акуратна і апантана, як дойлід Сярэднявечча, узводзіў увесь гэты час пасля вандроўкі. Ён, безумоўна, цвёрда ведаў, што матэрыялізаваць паветраныя палацы немагчыма, аднак замацаваць той настрой у эмацыянальнай памяці, проста ў памяці хацеў: фрагменты, моманты, імгненні... Водар стасункаў... Ён разумеў, што гэта быў сапраўдны дарунак Нябёсаў... У яго ўзросце... Калі ён «шлях зямны перайшоў за палавіну...». I добра перайшоў... I старэйшы за Яну на дзесяць гадоў і на цэлае жыццё... ЛЭП гэта ЛЭП... Год за некалькі...
    А Яна маўчала... Паказвала, што эпізод жыцця вычарпаны? Ставіла кропку?
    ...Раптам яна ўстала, падышла да бара і вярнулася з пачкам цыгарэт. Працягнула яму адкрыты пачак.
    He памятаю, каб...
    А я не збіраюся паліць, я арганізоўваю мізансцэну... Яна кідала яму выратавальны круг! Ухапіцца!
    У якім акце мізансцэна? I якога жанру п’еса?
    Пакуль не ведаю.
    А прыблізна?
    Прыблізна... Я баюся...
    Вадэвіля? Трагіфарса?
    Меладрамы таксама.
    Ну, чаго там... Замыслім поўнамаштабную трагедыю, скампануем паводле ўсіх класічных канонаў.
    Яна папярхнулася дымам цыгарэты:
    Буало, ці што?
    Ну, трыадзінства неабавязковае...
    Але ж трагедыя кроў, ахвяры...
    To будзем драму маскаваць пад назвай камедыі.
    Пачнём гаварыць пра тое, якая спёка ў Афрыцы...
    I паўтараць: «У Маскву! У Маскву!».
    Гэта ўжо «з іншай оперы»... I ў Маскву я не хачу.
    Я таксама... А калі махануць у Парыж?
    На тую пару гэта было на ўзроўні фантастыкі. Вось так, самапасам, без характарыстык розных грамадскіх арганізацый і рашэнняў розных інстанцый... Аднак Яна падхапіла думку.
    Ідэя! Сцэна, дзе ўсё ўзнікае стыхійна...
    I жыццё больш, як дзе, выдае тэатрам...
    ...Яны япічэ доўга сядзелі ў кавярні, тасавалі словы, як карты, перакідваліся словамі, як тэніснымі мячыкамі, рассыпалі словы, нібы канфеці. 3 пункту погляду фармальнай логікі ўсё было на месцы. Двое абмяркоўвалі нейкія навіны і іх схільнасць да асацыятыўнага мыслення была неаспрэчнай, яны злацешыліся з наведвальнікаў кавярні і іх рэплікі не сапсавалі б які сцэнар або п’есу. 3 дыялогамі ўсё было выдатна. I мізансцэны, хаця і статычныя, глядзеліся калі не як гатовыя кінакадры, дык як неблагія пробы. Але дзейныя асобы ці не з розных п’есаў? He было той шчаслівай смеласці, калі імгненны погляд, нават позірк вызначаюць болып, чым пяшчота абдымкаў, вабяць больш прызыўна, чым канкрэтыка слоў і ўчынкаў, клічуць мацней за крык і стогн. He было імгнення радасці жыцця з бліскавак вачэй, сэнсу жэстаў, бяссэнсіцы слоў...
    Яна ці то разбурала ўзніклы паміж імі кантакт, ці то будавала сцяну... I з нейкага моманту ён пачаў прымаць правілы гэтай гульні. Ці то разбураў, ці то будаваў. Хаця бездань нельга ні разбурыць, ні збудаваць... Яе можна стварыць... I беспаветраную прастору таксама.
    Калі вы ад’язджаеце?
    Праз дзень.
    У Францыі яны былі на «ты». Тут яна адразу прапанавала халаднавата-выхаванае «вы».
    На «Чайцы»?
    Ha ёй.
    Назаўтра ён пару разоў спрабаваў тэлефанаваць Яне. Тэлефон маўчаў. Праз дзень Тадэвуш выехаў на вакзал загадзя, задоўга да адыходу цягніка Яны і нават да пасадкі. I адразу пабачыў на пероне Яну. Паводле яе слоў, яна прыехала ў камандзіроўку не адна. Гуртам, некалькі чалавек. Тадэвуш уладкаваўся каля лесвіцы, што вяла на перон з падземнага пераходу. Калі прыйдуць яе калегі? Хто яны? Абвясцілі пасадку. Яна неяк без асобай ахвоты стала ў канец чаргі. Адна? Ну, у камандзіроўку ездзяць і без кампаніі. Але чаму яна пэўніла яго, што іх тут многа? Значыць, адна. I мільганула думка можа, і не ў камандзіроўку? Тадэвуш вокамгненна апынуўся каля Яны.
    Трагар не патрэбны?
    Яна ўзняла на Тадэвуша вочы. Ёлупень! Недавярак! Разявяка! Круглы дурань! Ясны блакіт вясёлкавай абалонкі яе вачэй пра гэта сведчыў неаспрэчна. I відавочна выдаваў яму індульгенцыю. За ўсе грахі учарашнія і будучыя. Ён пачуў яе смех. I паплыў у бязважкасць... Але рэчаіснасць нагадала пра сябе рыпучым голасам вакзальнага дынаміка: «Праважаючыя, не забудзьце ў сябе білеты ад’язджаючых!». «Я прыеду!» выдыхнуў ён. Потым доўга махаў услед цягніку і набыў білет на бліжэйшую суботу. Аднак у інстытуце яму паведамілі, што ён едзе заўтра са студэнтамі ў калгас збіраць бульбу. I ён кожны дзень цэлы месяц пісаў лісты, а незадоўга перад ад’ездам паштальёнка прынесла яму стос канвертаў: з тутэйшай скрынкі ніхто пісьмаў не вымаў іх або апускалі ў горадзе, балазе, якіх 20 кіламетраў, або ў скрынку паштовага аддзялення сельсавета. Тадэвуш хацеў паслаць бандэроль з усімі лістамі, але распячатаў адзін ліст, другі перачытаў, і падаўся сам сабе недарэчна сентыментальным і смешным. Ён зноў набыў білет. Але тэлефон Яны не адказваў.