Паветра Парыжа... He тое, фізічнае паветра, пра якое пішуць даведнікі: з пылам, выхлапнымі газамі, а настоенае на аўры стагоддзяў, на інтанацыях эпох, на «эстэтычных мелодыях», на ўзвышанай логіцы ліній, фарбаў, кампазіцый, на вытанчанасці ўспрыняццяў, эмоцый, адчуванняў і на тым, гаманлівым, буйным, кірмашовым, што французы называюць гучным спалучэннем: «Бруга-га!». Яно нагадвае раскацісты лёскат грасіруючага «р» у шансонах Эдзіт Піяф. Выштукаванасць думкі, выкшталцоная адухоўленасць і сумесь цынізму, фантазіі і іроніі... А між іншым, таго смогу, пра які так зацята распавядалі даведнікі, ён не адчуў можа, таму, што нядзеля: уік-энд гэта ўік-энд. ...Лёгкі матыўчык усё накатваў рытмічнымі хвалямі, і ў самалёце знакаміты шансанье нібыта мармытаў недзе ці не ў вентыляцыйным начынні: «Люблю я ў вечаровы час...» Тадэвуш вызнаваў лёгкасць, нават нейкую бязважкасць. I не мог пазбавіцца адчування нерэальнасці. Здавалася, гэта ці сон, ці нейкае кіно. Яшчэ 2030 хвілін, і ён скуліцца на якую-небудзь каляпалярную шырату. «ЛЭП-500 няпростая лінія...» Што праўда, то праўда. ЛЭП гэта рэальна. «Грубо, зрнмо...» А замежжа... Замежжа для яго не навіна. Аднак Парыж... Праз нажыты скептыцызм і жорсткі прагматызм заняткаў Тадэвуша праглядвала рамантыка чытанага і ўяўленага, рэальнага і прывіднага. Можа, яшчэ і таму, што на гэта нацэльвала дарога? Ён любіў дарогу. Кожную. Любую. На ўсюдыходах праз тайгу, пешшу, з рукзаком за плячыма, у бясконцых цягніках, у траскіх грузавіках, у аўтобусах. На самалётах таксама любых пачынаючы ад «кукурузніка», ужо адышоўшага ў гісторыю. Морам на чым заўгодна. Дарога заўсёды нешта абяцала. Заўсёды ў нечым падманвала. Спавядала перадусім прынцып няпэўнасці. А сістэма душы аказвалася цалкам непадлеглай ніякім законам. «Spiritus flat ubi vult». «Дух вее, дзе хоча». Там, у тайзе, на чарговым ЛЭПе, ён і тыя, хто быў no634, аказваліся па-за матэрыльнай культурай, па-за культурай побыту, ледзь не па-за цывілізацыяй увогуле. Спачатку пасля свайго чысценькага, прыбранага, кранутага пацінай гісторыі і часу заходнебеларускага гарадка, а пазней балтыйскага горада, які тутэйшыя з гонарам называлі «маленькім Парыжа.м», яму было проста цікава апынуцца ўдалечыні ад дабротаў сучаснага свету, у вузкім атачэнні людзей, часам на самоце, так бы мовіць, сам-насам з сусветам. Яму хацелася спасцігнуць сутнасці і адначасова адысціся ад горкай праўды. Ён разумеў узаемавыключальнасць гэтых памкненняў, нават абсурднасць іх. Ён сёе-тое зведаў пра рэальнасць, і не з чыіх вуснаў. 3 часам у яго былі складаныя адносіны: сэнс часу для яго быў недасягальны: у рэальным часе ён існаваў, гістарычны час выдаваў сваю ненадзейнасць, і вялікай бадзёрасці ад яго Тадэвуш не займеў мройнае, няпэўнае, супярэчлівае, жорсткае мінулае, хісткі сённяшні дзень, у ім апірышча толькі ў вокамгненным, матэрыяльна асязальным... А будучае? Што гэта? Фантазія? Пастка? Бездань? Некалі ў газетах пэўнілі: будучае «ззяючыя вяршыні». Ад гэтай перспектывы відавочна патыхала цэкоўскім аптымізмам і пустым фанфаронствам. Для сябе ён вызначыўся: выпрабаваць свае сілы, адысці ў чыстую экзістэнцыю. Рабіць патрэбную справу, адстароніцца ад ілжы афіцыёзу і ад маруднай будзённічыны. ЛЭГІ патрэбная справа. Электрычнасць пакуль што грунт усяго. Вярталася ў пару юнацтва Тадэвуша на сваё месца ў навуцы і жыцці кібернетыка, фізікі-ядзершчыкі былі героямі дня і сучаснасці, укінуць слова пра квантавую тэорыю спрабавалі і на вечарынах. Тадэвуш доўга цягаў з сабой фотакопіі кніг Рэзерфорда, Нільса Бора, Макса Борна, старэйшага Капіцы, зачытаў ушчэнт Норберта Вінера, выпісваў навуковыя часопісы і браў з сабою. Але з цягам часу супакоіўся, зрабіў дысертацыю па рэлейнай абароне электраперадачаў, абараніўся. I стаў купляць серыю «ЖЗЛ» і тое, што было блізка, падарожныя нататкі рознага кшталту, мемуары, кнігі па гісторыі, асабліва замежнай менш падтасовак і хлусні. He грэбаваў мастацтвам, паэзіяй, прозу чытаў менш і таксама больш замежныя пераклады. Увогуле сустрэчы з цывілізацыяй Тадэвуш цаніў асабліва. 3 культурай быў на «Вы». Прыязджаючы дамоў, любіў схадзіць у тэатр, на выставы. Свой шлюб, яшчэ студэнцкі, лічыў не проста памылкай, але грахом. Спакойна ставіўся да другога мужа сваёй былой жонкі. Да сына цягнуўся, аднак той усё больш адыходзіў ад яго. I толькі праз гады Тадэвушу ўдалося наладзіць з ім роднасныя стасункі. Сын любіў паэзію. Як высветлілася, тых жа, «клятых» паэтаў: Ты рушыш край сусветнага парога, Дзе прагне мець спакой душа мая, Цячэ ў мяне нябёсаў стынь, як плынь, Я да Цябе імкнуся: дзе яна, дарога? Вось тыя канкрэтныя, зямныя дарогі ў Францыі ён памятаў да драбніц. Дванаццаць дзён, як адзін дзень... I кожны дзень ці не болыны за век? Тадэвуш даўно заўважыў, што дарога абуджае ў большасці людзей рамантыкаў і авантурыстаў, вяртае адчуванне маладосці, нейкіх лірычных стыхій. Такія вандроўкі, падарожжы тым болып. Новыя ўражанні, змена ландшафтаў, селішчаў, малых і вялікіх, пазнаванне відавочна даўно знанага, выяўленага, канкрэтызаванага ў нечаканых і чаканых дэталях, знаёмства з новым. Усё гэта у фарбах, гуках, рэльефнасці, пахах. Адчувальнае, спазнанае на дотык ва ўспрыманні сённяшняга дня і з непаўторным водарам мінулага. Дакрананне, дотык да пачуццяў, думак, настрояў арэчаўленых у матэрыі дойлідства, творах мастакоў, у мройнасці духоўных гармоній і супярэчнасцяў, згусткаў эмоцый, сэнсаў... Кожны з групы адчуваў гэта па-свойму, але стваралася пэўная аўра: не светапоглядная з’яднанасць і не эстэтычная, а нейкі тып даверчай камунікацыі, бо ўсё, што яны бачылі, пэўным чынам аб’ядноўвала іх, як і аднолькавая часавая адстароненасць ад клопату працоўнага, побытавага, нават стыль паводзінаў пэўным чынам вызначаўся ўжо не імі, a сітуацыяй, абставінамі, раскладам дня, маршрутам, прапанаванай інфармацыяй. I вольным часам. Урэшце настроем, калі не святочным, дык адпачынкава-правольным «отдохновенно-праздным». Вакацыйны лад. Ці то як у сучасных студэнтаў. Ці то як у старадаўніх шкаляроў. А можа, гэта быў настрой галантнай вандроўкі куртуазна-вытанчаных шэвалье і дыстынктоўных дам? Гэткая «пілігрымка на выспу Кіфера»?.. Тадэвуш тады разглядаў сваіх спадарожнікаў. Ці проста будзе адарвацца ад групы? I што потым ціснуць у яго характарыстыцы, якую ён ніколі не пабачыць? Ці пацвердзіць ён тое, што ўжо было занатавана: «палітычна ўсвядомлены, маральна ўстойлівы, грамадска-актыўны»... Тады ў Парыжы іх аўтобус ад вежы Эйфеля скіраваўся да нейкай харчэўні. «Poulailler» «Курнік». Назва, што ў раманах Дзюма. I ўсё, як ён сабе ўяўляў: віно, ножка каплуна. Клятчастыя абрусы, клятчастыя сурвэткі... I нечакана незадаволены жаночы голас: «Ну, этн французы! Внно, внно! Нет, чтобы супчнку, чайку...». Потым той жа голас: «Тоже мне Парнж! Нн одной краснвой бабы не внжу!». Голас належаў масіўнай даме, якую чамусьці ведалі ўсе. «Натуся, табе роўных тут няма», іранічна супакойваў яе начальнік групы, Фёдар Іванавіч. «Кто может сравннться с Матнльдой моей», усмешліва падтрымліваў Фёдара Іванавіча чалавек з Кішынёва. А суседка Тадэвуша за сталом у «Курніку», Ніна Якаўлеўна, дзівілася: «Няўжо Вы ніколі не бачылі перадачы Наталлі Ватрушкінай?». Тадэвуш паціскаў плячыма: «Я ж чалавек з лесу. Якія там тэлевізыі!». Тады Ніна Якаўлеўна паставілася да Тадэвуша з пытаннем, якое не давала ёй спакою ад самай Масквы: «Але ж гэта ці не вы давалі інтэрв’ю? «Лепшы фотамастак года»? Тадэвуш матнуў галавой: «Быў такі грэх. Але я інжынер, электрык... А гэта...» «Хобі!» радасна падхапіла Ніна Якаўлеўна. Паспяховая спявачка, яна была добразычлівая і кантактная, маці дарослай дачкі, ставілася з цікавасцю да маладых мужчынаў, што маглі б быць «партыяй» яе дачкі. «Вы і тут будзеце здымаць?» спытала яна. «Наўрад», выціснуў з сябе Тадэвуш. He будзе ж ён распавядаць, як сябры сагітавалі яго на наладжванне выставы, як яна мела поспех, а поспех адзначалі так старанна, што і фотаапарат, і ўсё начынне да яго засталіся ў кватэры дружбака, які нечакана з’ехаў у камандзіроўку. Так што такі важны фрагмент яго жыцця застанецца занатаваным толькі ў памяці. Меладычны галасок Ніны Якаўлеўны выдзяляўся ў групе, як і басавіты, заўсёды нечым незадаволены «глас» Натусі. 3 Натусі пасмейваліся паціху і голасна, але ў яе быў той неймаверны запас самапавагі, які робіць чалавека недатыкальным. «Як называецца вакзал? Салазар?» пыталася яна, калі група, ужо вяртаючыся з поўдня Францыі, атабарылася на чатыры дні ў Парыжы, у гатэлі «Гарнье», паблізу вакзала Сен-Лазар. А ў адным з музеяў яна ніяк не магла супакоіцца. У яе было важнае пытанне: «Дык на якім ложку ўсё ж спаў Напалеон?». Урэшце, яе пазнавальны імпэт і сталічныя амбіцыі «на всех московскнх есть особый отпечаток» яго ніяк не датычылі. Затое яму падабалася, якую агульную танальнасць надавала іх падарожжу гід Люсі. Дагледжаная, субтыльная, сапраўдная парыжанка: прыгажосць і свавольны чар гумару, непадробны шарм і маладжавасць. Калі яны вярталіся ў Парыж, пасля падарожжа ў Ланды, у край баскаў, яе сустракаў малады чалавек, сын. Нехта здзіўлена спытаў, колькі яму гадоў, а Люсі кінула, відавочна ведаючы эфект рэакцыі: «Гэта малодшы. Старэйшаму трыццаць шэсць». Затое калі адноечы людзі з групы паспрабавалі а дзявятай гадзіне вечара пастукаць да яе ў нумар нехта завяз у ліфце, дык пабачылі іх наймілейшую экскурсаводку гняўлівую, што Юнона: хараство і маладосць патрабуюць жорсткай дысцыпліны. У дзевяць гадзінаў увечары Люсі клалася спаць. Затое ўраніцы была ружова-свежай, нібы спелы персік, і прыветнай, што гаспадыня, якая сустрэла чаканых гасцей. А гняўлівую багіню ў кіпені карункаў пеньюара доўга згадвалі мужчыны групы. I кожнага дня вандроўкі ў іх экскурсійна-аглядным соцыуме зноў царавала атмасфера маладосці, і лёгкі авантурны дух матэрыялізаваўся ў гарэзлівай песеньцы Люсі і прыпеве, які бадзёра падхоплівалі ўсе: «Oui, oui, oui, chevalier! No, no, no, chevalier!» « Так, так, так, шэвалье! He, не, не, шэвалье!» У самалёце калі яны ляцелі з Масквы да Парыжа і са сталіцы свету (паводле Чэслава Мілаша, і не яго аднаго) у Бардо, гэтай атмасферы таварыскасці і агульнасці яшчэ не было. Затое адбылося іншае. Тадэвуш доўга дапамагаў жанчынам (іх было палавіна групы) насіць валізкі і ў салон самалёта ўвайшоў ледзь не апошні. Адно месца ў сярэдзіне салона было вольным, і ён, не гледзячы, заняў яго. Спачатку заўважыў незвычайную блузу сваёй суседкі: чорны шыфон з лёгкім, што павуцінне, белым карункавым шытвом? Адкуль такое? Да адмысловых строяў у іх Айчыне ставіліся без асаблівай павагі. Тут, безумоўна, не было мастацкага факту ад куцюр, аднак... Няўзнак Тадэвуш зірнуў на профіль не тое каб класічна правільны, але рысы твару тонкія і адначасова мяккія, нібыта кранутыя растушоўкай, было ў профілі нешта няўлоўна-кранальнае, безабароннае. Шчака яе была зусім блізка, і яму раптам, як хлапчуку-падлетку, невыносна захацелася дакрануцца да яе сваёй шчакой. У нейкі момант, каб пазбавіцца ад гэтага наслання, ён