• Газеты, часопісы і г.д.
  • У святой краіне выгнання Імпрэсіі, адлюстраванні Ала Сямёнава

    У святой краіне выгнання

    Імпрэсіі, адлюстраванні
    Ала Сямёнава

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 488с.
    Мінск 2011
    108.25 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Разышліся?
    Яна мяне кінула. Я ад яе цяпер ехаў. 3 Паўночных могілак.
    Даруй...
    Чаго цябе запрасіў? Япічэ і таму... Быў неяк момант. Зіма. Халадэча. Я пацёгся на базар. Сын у ад’ездзе. Яе ўжо не было. Страшэнна хацелася есці. Прайшоўся па радах. Вытаптаўся да рыбных радоў.
    «Салодкая рыба макрорус!» раўла гандлярка. «Салодкая рыба макрорус!» Потым я чытаў у крамах: макрурус, яшчэ нешта. Так і не ведаю, як тая салодкая рыба дакладна завецца. He купляў яе. He ведаю смаку. А тады палічыў свае пенёндзы. У мяне хапіла б толькі на хвост гэтай рыбіны. Спрабаваў я тады круціцца, нешта падрабляць, нешта прадаваць. А як ні круціся, паскуднае адчуванне, што я здаровы мужык не магу нават пракарміць сябе. Ведаеш...
    Ведаю.. глуха азваўся кларнетыст.
    А тым днём, холад страшэнны, на бензін грошай не было, прызвычаіўся ў машыне апранацца лёгка, пакуль дацёгся да таго базара, акалеў, як бадзялы сабака. I потым доўга мне чуўся голас вясёлай кірмашовай бабы: «Салодкая рыба макрорус! Салодкая рыба макро-рус!».
    А як зараз? кларнетыст старанна пражоўваў мяса.
    Менавіта зараз, Траян зрабіў націск на другім слове, я амаль што Крэз. Ну, ва ўяўленні былога сярэдняга саўслужа. Убачыў цябе і згадаў тую рыбу. Салодкую...
    Шабашыш? ціха спытаў кларнетыст.
    Угу, гмыкнуў Траян.
    А я нічога не ўмею. Ды і рукі... Ці змагу граць?
    Нават каб і не баяўся. Канкурэнцыя, не праб’ешся.
    Слухай, ну, я статыст. А ты ж... Чэмпіён... А хто потым?
    Ва ўсіх іпастасях я патрэбны толькі крымінальнікам.
    Сапраўды, нібы ўзрадаваўся кларнетыст, стральба, фехтаванне.
    Ну, фехтаванне сёння мала каго цікавіць. Дзе цяпер шляхетныя дуэлі?
    Затое стральба!
    Затое! Траян зноў паглядзеў на дрэвы за акном. Самае смешнае, ці самае сумнае, я заўсёды пасмейваўся: улада грошай, капіталісты. Гэта ж прапаганда, дурны сацыялагізм. А цяпер я гатовы ўзяць аўтамат. Дурны, саплівы, нахабны кныр гаспадар. Hi розуму, ні ведаў. Толькі нахабны спрыт. Толькі мяшок грошай.
    Траян пакруціў у руцэ фужэр з мінералкай:
    Часам нават думаю: добра, што мая Марына не дажыла...
    Гомо савецікус?
    Гомо лібер, Траян пашукаў слова і знайшоў: Я ж мушкецёр. Ці, так скажам, вандроўны рыцар. Турніры, дуэлі. Хай сабе турніры думак. Але ж не чыкі-брыкі бухгалтараў. Траншы, дэбеты, крэдыты... Усе ад мяне хочуць атрымаць па экстра-класе і задарма. Гэта формула катастрофы: першы мільён абавязкова нарабаваны.
    Кларнетыст уздыхнуў:
    Давай есці. Столькі смакаты.
    Самая б пара выпіць, скрыгатнуў зубамі Траян.
    He, не п’ю, спалохана падняў рукі кларнетыст.
    I я не буду, спакойна пацвердзіў Траян. У мяне быў сябар. Памёр ад інфаркту. Усё радаваўся: грамадства адкрытых магчымасцяў. Сам ён вясковы быў хлопец. Доктар навук. Таленавіты чалавек. Сыну ягонаму толькі чатырнаццаць. Баюся, што ў нашым грамадстве «роўных» магчымасцяў вышэйшай адукацыі ён не атрымае.
    А твае...
    Мой сын паспеў праскочыць. Скрыпач. Калі пашчасціць на конкурсе, будзе кантракт. А пакуль... Знайшоўся спонсар...
    Усё ж...
    Усё ж...
    А што б ты хацеў для сябе?
    Волі і грошай. Сядзець бы на палубе, хлябтаць віно, а ўвечары дамы... Таксама класік жартаваў...
    А сур’ёзна? кларнетыст еў са смакам, відавочна расцягваючы слодыч уцехі.
    He хачу нічога сур’ёзнага.
    Кларнетыст уважліва паглядзеў на Траяна:
    У цябе каманда ці сам шабашыш?
    Па-рознаму.
    Нехта пратэжыруе?
    Гэта ўжо камерцыйная таямніца, усміхнуўся Траян.
    Ды я ўсё роўна нічога не ўмею. Раней бы гурток які вёў, на вяселлях прыладаваўся б...
    Дык вяселлі, здаецца, і цяпер бываюць.
    Там свае веселуны.
    Зразумела. Ведаеш, вазьмі рэшту ад абеду сабе, Траян працягнуў грошы.
    Ты што, канчатковы вар’ят?
    Магчыма.
    Слухай, а дзе мы сустракаліся?
    У Біга. Там былі і рэжысёры, і каскадзёры, і мастакі... Каго там толькі не было. Дзе ён? Біг?
    Даўно з’ехаў у Амерыку. He люблю гэты рай, сумна прамовіў кларнетыст.
    Быў?
    He. Аднак і не хачу. Хіба што падрабіць там. Але стары дыксіленд там таксама не ў фаворы.
    Да кларнетыста падышоў афіцыянт:
    Прабачце! Наведвальнікі заўважылі ваш інструмент.
    Ну і што? чамусьці натапырыўся кларнетыст.
    Ці не сыграеце што-небудзь?
    Рэтра ці сённяшні хіт? I хто і колькі будзе плаціць? дзелавіта спытаў спадарожнік Траяна.
    Вось замоўленыя назвы, вось грошы, афіцыянт аддаў папяровую сурвэтку і купюры.
    Кларнетыст усміхнуўся:
    Які ў мяне сёння дзень! Падазрона шанцуе!
    Ён дастаў інструмент з футарала.
    1 музыка зноў паклікала ў вішнёвы сад, у вясновы дзень. Траян памятаў, што танчыць пад гэтую музы-
    ку было не вельмі зручна: складаны, мешаны рытм, фіярытуры кларнета, што былі прызначаны выключна да саліравання, а не для танцавальнага акампанементу. Але музыка молада, звонка выяўляла вельмі канкрэтныя, гарэзлівыя вобразы. Траян не памятаў слоў, ды, папраўдзе, ніколі не ведаў іх, помнілася толькі: вішнёвы сад у вішнёвы дзень. Сад у квецені, але зусім не чэхаўскі вішнёвы сад, з якога кпіў арыстакрат Бунін: дзе вы бачылі, каб у дваранскай сядзібе такі практыцызм! Гэты вішнёвы сад не ведаў элегічнай тугі, смутку, роспачы. Ён лёгка і радасна цвіў, жыў сённяшнім днём, вясновым, сонечным, ясным. Гэты сад жыў імгненнем. I гэтым імгненнем жыў кларнет...
    Цябе падвезці дамоў? спытаў Траян кларнетыста. Ну, калі ўжо дабрачынная акцыя, дык да канца!
    На развітанне кларнетыст праспяваў рэчытатывам:
    Чао, бамбіно, чао! Дзякуй! I няхай табе прысніцца графіня дэ Мансаро!
    Траян прыветна памахаў рукой.
    Траян расчыніў дзверы сваёй кватэры. Ён любіў яе, сваю, іх з Марынай, хату. Супакаяльна пасвечвалі карэньчыкі кніг, упэўнена займала сваё месца піяніна, вартавалі прастору шпагі ў похвах, зелянела бярозка ў вялікай кадцы.
    Яго ахоўная зона... He толькі як прастора фізічная... Як месца, дзе ён, Траян, існаваў не толькі ў сваёй рэальнай біяграфіі, не толькі ў рэальным часе, а і ў часе прымроеным, у фактах гістарычнай сімволікі: гэтых шпагаў, бронзавых і парцалянавых вазаў, скарбоначак, у якіх срэбныя і залатыя бразготкі Марыны. У фактах і думках, што назбіраліся на кніжных паліцах і пра якія ён не мысліў, аднак адчуваў нейкім падсвядомым, невыслоўленым чуццём.
    Траян выняў канверты з грашыма, кінуў у шуфляду, потым з аднаго дастаў некалькі купюр і паклаў у партма-
    нет. Шуфляду зачыніў на ключ і паклаў яго на ўмоўнае месца: каб ведаў сын.
    Потым Траян адкаркаваў адну з дзвюх запаветных бутэлек французскага шампанскага з гадоў жорсткага спартыўнага рэжыму захаваў звычку да лёгкіх напояў, толькі зрэдзьчасу ўжываў каньяк і гарэлку. Потым ён дастаў з пустога халадзільніка кавалак падшэрхлага сыру. Больш у хаце нічога не было, нават хлеба. Аднак Траян не пайшоў у краму. Ён сеў у свой улюбёны фатэль, наліў шампанскага і дробнымі глыткамі адпіваў шыпучую, тонкага смаку вадкасць.
    Маленькія радасці звычайнага існавання. Яны выпаўзлі апошнім часам на першы план, ухапілі за горла учэпіста, нахабна. Але тут, у яго цытадэлі, у створаным іх з Марынай фантазіяй свеце, яны былі не ўладныя. Пакуль.
    Да адзіноты Траян прызвычаіўся. Ацаніў яе перавагі. He проста самота незалежнасць. Свой, адасоблены свет. He віртуальны, як сёння модна ўяўляць, а пазачасавы, крыху старасвецкі.
    Траян паглядзеў на празрыстую вадкасць у празрыстым келіху. Багемскае шкло. Прыгожа. Ён любіў прыгожыя рэчы, прыгожых людзей, прыгожыя мясціны. Прыгожых жанчын...
    Траян уважліва паглядзеў на партрэт Марыны. Рабіў яго знакаміты мастак. На тую пару, калі яшчэ не быў вядомы. Гэты чалавек ведаў Марыну да таго, як пазнаёміўся з ёю ён, Траян. Мастак угледзеў у Марыне тое, на што ён, муж, раней не зважаў. Знак самоты, тугі. Ці была яна шчаслівая за ім? Ці быў шчаслівы ён? Яна была яму патрэбная... Нават успаміны пра яе неабходныя яму...
    Аднак адзінота мела сваю акрасу. Што не мела ніякай акрасы яго бездапаможнасць перад абставінамі. Як гэта казалі? Чалавек трапіў пад кола гісторыі. Калі такое чытаеш, уяўляецца нішчымны чалавек з ім інакш і не можа адбывацца. Калі адчуеш на сваім карку, як тое кола пачынае прыціскаць і пляжыць, дык будзеш крычаць пра несправядлівасць і здзек. Хоць крык той і пусты -
    ніхто не пачуе, ніхто не хоча чуць. Адным яшчэ горш, другім як выжыць, трэція грабуць пад сябе ўсё, і ты для іх адыходзячая натура, чалавек мінулага, стары Палкан, перашкода і недарэчнасць. Праўда, ёсць і такія, што гаспадарліва скарыстаюць усё: яго галечу таксама.
    Можа, рушыць у вёску? Каму ён там патрэбны карэнны гараджанін? Чым зоймецца? Земляробствам і жывёлагадоўляй, у якіх ён суцэльны прафан? Ды і там свае кланы, свае групоўкі, свой інтарэс...
    ...Пустата часу, што яшчэ наканаваны яму, насоўвалася на Траяна. Аднак смак шампані ён адчуваў востра і з прыемнасцю. Як і сваё здаровае, хударлявае, трэніраванае цела. Смак шампані... Маленькія радасці... А яшчэ «по прнхотн своей скнтаться здесь п там, днвясь божественным прнроды красотам, н пред созданьямн нскусств н вдохновенья, трепеіца радостно в восторгах умнленья...» Здаецца, так. Для Траяна недасяжныя прыхамаці. Расчараваным дэндзі былых часоў лёс падкідваў спадчыну... Хоць не ўсім...
    Ён, Траян, не геній. Колькі яшчэ камінкоў закажуць экс-чэмпіёну? Дзякуй Хведару, былому суперніку, знайшоў, навучыў. He, свет не толькі паскудны. На белым свеце жывуць не адно яго былыя вучні і падначаленыя, не толькі яго былыя начальнікі, што сёння ўжо робяць выгляд: не ведаю, не чую, упрыцён не бачу.
    Траян выняў з кішэні пашпарт. Зірнуў. Нарадзіўся... у лета Божае... Дата маласуцяшальная. На працу яго не возьмуць. Толькі шабашка. Траян дастаў кветкі. Калі разлічыцца за ўсе паслугі, набыць самае неабходнае, на нейкі час грошай хопіць. Ну, а дзяржаўная міласціна хіба на хлеб з вадою. Але ж ён не айцец-пустэльнік. Неяк па тэлебачанні выступала расейская дзяячка, выратавальніца з вузкімі вочкамі і фрызурай, што голае калена, дык яна запалярным людзям раіла збіраць грыбы і ягады. ІІраўда, ён не ў Расіі і не за Палярным кругам...
    Можа, паспрабаваць жыць імгненнем? Сённяшнім днём? Сённяшнім днём Траян быў задаволены. Пакараў несправядлівасць, атрымаў заробленае, дапамог адрыну-
    таму. Аднак ён цвёрда ведаў, што наступным разам яму «ўкінуць» як мае быць, папаўзе, калі застанецца жывы, на лапах. Заробкі гэтыя часовыя. Граць на кларнеце ці гармоніку ён не ўмее. Ды і ці пададуць? Ён умеў рабіць... Любіў сваю працу... Знаходзіў, вынаходзіў, уводзіў, як кажуць, у эксплуатацыю. Ён умее класці коміны, рабіць рубанкам... Страляць з пісталета, ружжа, аўтамата. Ды і шпагі не выракся. Дзе-небудзь у часы ГенрыхаўЛюдовікаў быў бы не апошні шэвалье. Ды і на сваёй зямлі іппага і шабля цаніліся ў сваю пару. Ды і ў сваім цэху (эксперыментальным, як любілі ўсе падкрэсліваць) быў не лішні... Але ж эксперыментальны цэх застаўся сам па сабе, а ён сам па сабе. Кінуцца куды ў інстытут? Там свайго старэчага халусця хапае.