дачвае наш розум, прапаноўвае нам суадносіны са свету ідэй. Ян Чыквін вядзе асабісты маналог. Але нават там, дзе яго паэтычныя радкі відавочна маюць адрасата (ёсць і прысвячэнне крыптанім): Жыві, жыві, прыгожае тварэнне! Шчаслівай будзь ад дотыкаў жыцця, - ён у паэзіі сваёй перакідвае масток ад нібыта духоўнай выпадковасці да культуровых неаспрэчнасцяў, надаючыасобы сэнс рэальнаму: Жанчына, што нечакана выйшла з рамы вечнасці ў мой злічальны час, была Дзявятай сімфоніяй Бетховена ін мінор. Паэт наўмысна размывае зыходныя пункты, межы, лагічныя высновы. He сцвярджае але прапаноўвае. Памысліцв. Выснаваць. Параўнаць. Уладары часу перададуць нам аб’ектыўны вобраз нашай рэчаіснасці - I не паверым. I ўнікнем таямніцы. I згадаем разам з Янам Чыквіным пра «густы мёд мудрасці» «старых паэтаў». I «мёд мудрасці» сучаснікаў. Алеся Разанава, напрыклад. 3 якім Яна Чыквіна звязваюць і блізкасць духоўная, і творчыя стасункі. А і ў нашай чытацкай свядомасці яны недзе паблізу. He паводле сістэмы густаў, нават не паводле загадкі вечных духоўнвіх каштоўнасцяў, a у адпаведнасці з быційнай неабходнасцю. «Мы ўцяклі: адзін са сваёй рэчаіснасці, другі са сваёй, а ў часе ўцёкаў сустрэліся». I «сустрэчу» гэтую адчуе кожны, хто адзначыў для сябе незвычайную трывучасць водгукаў прамоўленага Алесем Разанавыму свеце душы. Я маю усё і не маю усё. Сэрца сусвету б’ецца ўва мне. Вось менавіта гэтае імкненне надаць мастацтву ўсёахопны сэнс калі не светабудовы, дык значэнне быційнае і прыцягвае да творчасці і асобы гэтага паэта. Жывы на зямлі, нашу ў сабе сваю смерць і неўміручасць, і адкрываю жыццём зямлю, і адкрываю смерцю нябёсы, а неўміручасцю што найвышэй за ўсё, а неўміручасцю што найбліжэй за ўсё, а неўміручасцю зоркі. Пільнасць думкі, спроба звязаць магчыма, паводле Кантавага імператыва, неба над намі і закон унутры нас, можа, паводле Гегеля, дзейсную прыроду духу і абсалютную ідэю, ці вызнаць «чыстую духоўнасць», калі «рэчаіснасць ёсць унутраны свет», а сваё ўласнае «Я» самаадносіцца да свайго ж «Я» паводле К’еркегора. Магчыма. Паводле нашага ўспрыняцця. Магчыма, і тое, і другое, і трэцяе. He ад эклектызму самасвядомасці, ад настойлівага імкнення да «квінтэсэнцыі існасці». I ў гэтым суб’ектыўным успрыняцці імкненні і шляхі Алеся Разанава перакрыжоўваюцца з памкненнямі іншых. He аднадумцаў о, не! на такім узроўні творчасці нічога аднолькавага не бывае. (Увогуле сумнавата, калі людзі аднолькава, стэрэатыпна мысляць.) Размова пра судачыненні свядомасцяў, блізкасць успрымання светапарадку. Урэшце пра тую магію духоўную, калі творчасць аднаго чалавека на- бывае ва ўспрыманні другога асобую каштоўнасць, пераўтвараецца, вызнае новыя сэнсы. Так было заўгодна Провіду, што чыста падзейна, храналагічна і мой шлях (жыццёвы) перакрыжаваўся з шляхам Алеся Разанава. Аднак пазначыць, што мы працавалі ў адной рэдакцыі або ведалі адно аднаго як рэдактар і аўтар (ролі мяняліся) гэта не сказаць нічога. Храналагічна быў той час, калі, з аднаго боку, творчасць Алеся Разанава пэўная частка (калі не большасць) беларускага літаратурнага атачэння ўспрымалі вельмі складана, часам варожа, а з другога боку створанае ім пераходзіла ад аднаго да другога, нібыта аб’ядноўвала яго прыхільнікаў, як у старажытнасці аб’ядноўваў пасвечаных абмен пласцінамі кувезнага (чаканнага) золата. Памятаю вечарыну ў Доме мастацтваў (што каля касцёла Святога Роха). I поўную залу вось тых самых прыхільнікаў: мастакоў, навукоўцаў, людзей розных літаратурных і нелітаратурных прафесій. I двух апанентаў Алеся Разанава, побач з ім, на сцэне: літаратуразнаўцы, што спецыялізаваліся на вывучэнні паэзіі. I хаця Алесь Разанаў паэт зусім не для вялікай аўдыторыі і ўжо цалкам не эстрадны, але гэта быў той самы выпадак, калі сабраліся «пасвечаныя», калі творчасць паэта абуджала ў кожным сваё і набывала ў іншым тую самую асобую каштоўнасць. У непасрэдных стасунках з людзьмі Алесь Разанаў адыгрываў вялікую ролю самім актам свайго быцця, сваёй духоўнай прысутнасцю. Хаця маюць значэнне і непасрэдныя і дзелавыя кантакты. I такія прасветленыя моманты, як той, калі Алесь Разанаў паказваў нам у рэдакцыі здымкі: ён са сваёй па-ранішняму маладой жонкай Галінай. (He стэрэатыпныя фота «на памяць», а паэтычныя выявы яны ўдваіх на лугавіне, нібыта ўвабраўшы ў сябе хараство ўсяго бачнага свету.) Калі твая будучыня сумесціцца з будучыняю сусвету усе словы дарэчы, усе учынкі да месца, усе стрэлы ляцяць у цэль. I мабыць, гэтае маё «хаця» недарэчы. Усе моманты жыцця, існавання ў часе гэта і патаемныя трансфармацыі Быцця, духоўныя зрухі, нематэрыяльныя акты рэчаіснасці. I творчасць чужая становіцца часткай духоўнага існавання іншага чалавека. Дзіўная, складаная радасць, прасякнутая тугой і сумнівам. Часам дзейсная, штуршок для ўласнага дзеяння, часам рассяроджаная ў бясконцых пытаннях. Да суб’екта творчасці. Да жыцця. Да... Творчасць Алеся Разанава вызначылася мноствам кніг, пункцірамі Быцця, у якіх і прэзентацыі новастворанага, толькі пгто выдадзенага. Скончыўся дождж. Цякуць адкінутыя адлюстраванні. I зноў натхненне чытача, слухача. He просценькі захліп ax! а складаны, няўлоўны працэс, калі адбываецца нейкая трансфармацыя, свядомая і стыхійная, ад слоў вымаўленых і ад фраз, слоў схаваных, непраяўленых калі слова значыць куды больш, як яго моўная функцыя. Калі стыхійныя, унутраныя рытмы творцы супадаюць, сутыкаюцца, перакрыжоўваюцца з рытмамі чытачоў. Усё захоплена, насычана ўтварэннямі нейкага Свету тоеснасцяў, аналогіяў, суадносін, нейкай жыццёвай і мастацкай сістэмы, нейкіх вобразаў, што існуюць у гэтай духоўнай сферы. Канцэнтрацыя пачуццяў, духоўная сітуацыя, поўная няўлоўна-мройных уражанняў, самавыяўленняў душ і адасабленне, маўклівая абарона кожнага ўласнага «Я», стынь неўвасобленага, абпаленасць паўсядзённай эмпірыкай. I адчуванне ўзнятасці на вышыню паэта. I боязь згубіць гэтую вышыню ў сабе. I адчуванне духоўнай рэальнасці, якая адпавядае «суверэннай асобе». I вось што важна і заканамерна: Алесь Разанаў ніколі не спрабуе падладжвацца пад нечыя густы не мае на мэце нікога «выхоўваць», клікаць (не кажу пра кан’юнктурнасць, мімікрыю, злабадзённасць), аднак з пэўнага часу беларуская маладая літаратура так ці інакш знаходзіцца ў свядомасным полі паэта, яго літаратурпага вопыту (побач з пільным углядваннем і творчым засваеннем створанага сусветнай культурай). Канкрэтна на гэтым пытанні засяроджвацца не буду, a вярнуся да той умоўна-эстэтычнай ноты, да таго асобага свету сутнасцяў і сутнасных аналогій, да «вызначанасці быцця», што «насычана не адчуваннем або шматграннай матэрыяй..., а духам і ведае сябе як усю ісціну і сапраўднасць» (Гегель). I вяртаючыся да таго, Мікеланджэлавага, «Beata l’alma» «Шчаслівая душа, не падуладная бегу часу» да «ўнутранай сутнасці» індывідуума і да таго, што звычайна гэта «не абыякавая адзінкавасць індывідуума, але нешта субстанцыяльнае, сапраўды ўсеагульнае» (Гегель), пазначыць, што менавіта таму і ўзнік гэты допіс. Як разважанне... Пра творчасць і творцаў... Пра сувязь падзейнага і сутнаснага... Пра вечную таямніцу таленту. Незалежнага ад падзейнай эмпірыкі. I залежнага. Ад сітуацый. Ад дзеянняў канкрэтных асобаў. Ад рэалій часу. Ад складу абставінаў. Ад верагодных і неверагодных спружынаў рэчаіснасці. Ад таямнічых рухаў падсвядомасці творцы. I незалежнага: у галоўным. У створаным. Дзе набываюць галоўную значнасць «сэнсы маўклівых нябёсаў». У сваёй неадменнасці. У МРОННЫЯ ХВІЛІНЫ ПАДАРОЖЖАЎ Усваю пару, пасля вандроўкі ў Францыю, у 1978 годзе, у адной з рэдакцый я распавяла была гаворку пра нататкі. I вельмі мэтанакіраваная і дзейсная асоба імярэк паглядзела на мяне так, нібыта мне стрэліла ў голаў вырошчваць бручку ў ружоўніку. Маўляў, звар’яцела няшчасная: гэткі ашалом ад эмоцый, а тую Belle France, так бы мовіць, толькі адным вокам бачыла: што такое дзесяць дзён (ці дванаццаць)! Я сумелася і паклала накіды ў стол. Пасля падарожжа ў Італію ў 1987 годзе зноў узяла сумніва ускруг усё віравала, усё змянялася кожнага дня: што тая Італія? Але яна ўзнікала хрэстаматыйна-знаёмая, а ў нечым вядОіМая толькі мне і маім спадарожнікам. Памяць вяртала чакана і нечакана і далёкія французскія ўражанні. I ўсё гэта пакідала адбітак на дні ўчарашнім, на дні сённяшнім, на падзеях апошняга часу. Ды і гэтыя краіны мараў сталі, на жаль, бліжэй далёка не для ўсіх маіх суайчыннікаў. Жалезную заслону адчынілі, але шляхі на Захад, ды і на Усход, перапынілі для многіх найперш эканамічныя няўладзіцы. Тады... Тады свабода слова толькі абвясціла пра сябе, усе пафасна (пафас у былым Саюзе быў хранічны) абвяшчалі перабудову. Яшчэ здавалася нязрушнай КПСС, яшчэ мала хто мог уявіць, што «Союз нерушнмый республнк свободных» лічыць апошнія гады. Незалежнасць рэспублік здавалася фантастыкай. Меркаванні, што неўзабаве падаліся б звычайнымі, тады выдавалі не менш, як крыміналам. Тымчасам мы выракліся, адмовіліся, разбурылі. Апынуліся на руінах. Ці то будавалі новы гмах, ці то зноў стваралі паветраныя замкі. I вяртаючыся да старых допісаў, я трымаюся гэтага сюжэта таму, што хачу знайсці калі не грунт існавання, дык хаця б нейкія зачапкі ў гэтым свеце. Магчыма, тут ёсць схільнасць да таго, што пэўным часам пазначылі было гэткім гаспадарча-інвентарызацыйным паняццем: агульначалавечыя каштоўнасці. Хаця па сутнасці зноў паперадзе інтарэсы дзяржавы. I камерцыялізацыя асабістага. I словы, словы, словы... А ва ўсе часы былі і ёсць яшчэ прыкметы быцця: сталыя і зменныя, залежныя ад геаграфіі і нацыянальнай ментальнасці і паўсюдна агульныя, пазнавальныя прыкметы, што вызначаюць проста жыццё. «Блажен, кто посетнл сей мнр в его мннуты роковые...» Хто ведае... Што больш меціць быццё: гістарычныя ці пазагістарычныя імгненні? Калі людзі проста існуюць радуюцца, спрачаюцца, спасцігаюць навуку, вучаць іншых, робяць, кахаюць, бяруць шлюб, мысляць, ходзяць у госці... Падарожнічаюць. He ў перыяды ж вялікіх гістарычных зменаў узводзяць бажніцы, ствараюць карціны, будуюць гарады, вырошчваюць сады, гадуюць кветкі... ВОСЕНЬСКІ ПАДАРУНАК Вандроўка ў Італію была нечаканая. Гэткі падарунак восені. Здаецца тым самым момантам, калі пані Удача нібыта забылася нават пра тваё існаванне, а жыццё толькі і робіць, што кідае цябе ў накдаўны, і ты ўжо рыхтуешся да чарговага наканаванага хуку а тут раптам узнікае той самы сподачак з блакітным акрайцам. Італія...