Весь груз тоскн многоэтажный Сгпнь в очпстптельных веках! У галаве мешаніна. Нейкая чаўпра з вежаў, нефаў, купалоў. Цэркваў, палацца... Каналы, гандальеры... Хаця не, Венецыі ў маршруце няма. «Кавалак неба, што трапіў на зямлю» Неапаль таксама застаецца ўбаку. Затое будуць Рым, Фларэнцыя, Мілан, Балоння, Рэджа-Эмілія... Лацыё, Умбрыя, Таскана... «Голубоватым дымом вечерніій зной возноснтся, долнн тосканскнх царь...» Мітусня цытатаў. Нейкія ўрыўкі з фільмаў дэ Сантыса, Вісконці, Антаніёні, Феліні. Слоўная феерыя Анны Маньяні, самнамбулічны позірк Монікі Віці, каскад рухаў Марчэла Мастраяні... Напаўзабытыя факты і даты... 3 Вазары, Муратава, Джывелегава... I зноў радкі, радкі, радкі... «Omnia mutantur, nihil inferit». A яны былі аптымісты, старажытныя рымляне. «Усё змяняецца, нічога не знікае». Так, безумоўна, трэба было б давесці да ладу, сістэмы факты, падсвяжыць памяць, пэўна даведацца але ўжо няма часу. Пачынаецца вандроўка. I абавязковыя няўладзіцы, неспадзяванкі, недарэчнасці. Хіба ў нас інакш магло быць? Самалёт з Мінска ў Маскву (група журналістаў, тады яшчэ СССР, вылятала з Масквы) позніцца на пяць гадзінаў, гатэля ў Маскве няма, патрэбнае аддзяленне Інтурыста я знаходжу, добра паблукаўшы па калідорах і холах Астанкінскага гасціннага комплексу. Паводле не самых лепшых традыцый не самых лепшых часоў нам паведамляюць процьму правілаў, інструкцыяў: перасцерагаюць, папярэджваюць, даводзяць «да ведама». I тым не менш напаўяве, напаўсне мы аказваемся ў аэрапорце Леанарда да Вінчы, або Ф’ю Мічына. Выпраўляемся далей. He ў Рым, а ў Остыю: чэмпіянат па лёгкай атлетыцы, усе гатэлі вечнага горада занятыя. ...Мост, перасохлая, выцвілая рачулка, як быццам нехта плескануў вады на звычайны шэры жвір. Высвятляецца, аднак, гэта хрэстаматыйна вядомы Тыбр. Усё змяняецца? Ці проста канец спякотнага лета? А светлы, рудавата-вохрысты колер будынкаў каля дарогі колер «трастэверын», колер Рыма. Наш «Сатэліт-палас» у Остыі сціплы. Але з усімі выгодамі цывілізацыі. Асноўнае насельніцтва гатэля падчас нашага знаходжання там паліцыянты. Раніцай каля гатэля усё блакітнае і сіняе ад каіпуль уніформаў і машын: першынства свету, муніцыпальная паліцыя пачынае працоўны дзень. Пачынае свой дзень і Остыя грукацяць жалюзі крамаў, мужчына паважна вядзе сабаку на ланцужку, жанчыны паліваюць кветкі ў лоджыях. Вуліцы чысцюткія, дагледжаныя. Лоджыі патанаюць у зеляніне. А мы, праглынуўшы кубачак кавы і булачку-расету, сядаем у наш «Італбус», шыкоўны, з кандыцыянерамі, з аграмаднымі светаахоўнымі шыбамі. У «Сатэліт-палас» мы прыязджаем уначы. I тое, што Остыя старажытны горад, порт, што мора побач, мы ведаем выключна тэарэтычна. Хаця нашыя гіды нас пераконваюць: не трэба засмучацца у ваду ўсё роўна лезці нельга. Уяўляем сабе малюнак накшталт «Чырвонай пустыні» Антаніёні і супакойваемся. У Рым. Толькі ў Рым. ...Мабыць, і ў першыя дні стварэння свету магло быць вось такое мяккае, цёплае, пахмурнае надвор’е, будзённы дожджык, што спраўна сыпле на сімвал Рыма Калізей. «Пясок мораў, і кроплі дажджу, і дні вечнасці хто вылічыць?» Востры водар туберозаў? Але ж я з тых няўдаліц, якія заўсёды гавораць: нейкая птушка, нейкае дрэва. (Прыгадваю Янку Брыля, што бязлітасна кпіў з гэтых невукаў.) Калізей стаіць адасоблена, нішто яму не замінае. Як у часы Цэзара. Нікому не рупіць пабудаваць побач сучасны гмах. Тут маюць павагу да прапорцыяў старажытнасці, да архітэктурнага рытму Старажытнага Рыма. Хаця ёсць і відавочная эклектыка эпох. Турыстычныя карнавальныя атрыбуты. Конь з фаэтонам. Зразумела калясніца Геліёса мела іншы выгляд. Рамізнік у адзенні аперэтачнага вентурына, на фаэтоне ліхтар, таксама, пэўна, не антычнага абрысу. Ніхто з нас, праўда, не рызыкуе, не мысліць трапіць у кліенты гэтага каларытнага рамізніка: грошы нам яшчэ не мянялі, аднак калі б ліры і звінелі ўжо ў кішэнях, дык камерцыйныя нашыя мажлівасці наўрад ці супалі б з таксай фурмана. Хаця хто ж у вечным горадзе раскашуе ў экіпажах? Толькі пешшу і на самоце. Хаця і гэта раскоша для нас. Мы зноў у «Італбусе». Тэрмы Каракалы, брама Канстанціна. Капітолій. Усё змяняецца, нічога не знікае... Нібыта перагортваем выдатна ілюстраваны падручнік па гісторыі Старажытнага Рыма. Паглядзіце налева, паглядзіце направа. Мітуслівае дачыненне да вякоў... «СЯРОД ВЯРХОЎНЫХ РЫТМАЎ СУСВЕТУ...» Ды ўсё ж «Сагре diem». Толькі ў такую бясхмарную раніцу Рыма і здолелі вызначыцца ў памяці шматкі чэзлай універсітэцкай латыні. «Сагре diem» «Карыстайся днём». Сапраўды. У цэнтры Рыма ніводнай машыны. Марафонскі забег чэмпіянату свету. Пешшу як у часы Гарацыя або Лукрэцыя. I амаль на адзіноце. Можна не бегчы, раўняючы крок з шэрагамі групы, а кіравацца крыху паперадзе або наадварот ззаду. Глядзець на Рымскі форум (Foro Romano) збоку, зверху і менавіта тут, на ІІалатынскім пагорку, гледзячы ўніз, неяк раптам зрокава адчуць, што гэта магутны дыктат Старажытнага Рыма. Пачынаеш відавочна ўяўляць carmen saeculares, ludi saecula res: стагадовыя песні, стагадовыя гульні. Адноечы на стагоддзе. А між іншым, і мудрым, і знакамітым, і дзейным здавалася, што стагоддзям Рыма не будзе канца... Як і сёння: не адзінкі, многія і разумныя, і энергічныя так і не ўяўляюць 1/6 частку зямной кулі інакш, як Саюз. Неабсяжны, непарушны. Мадэль калі не светапарадку, дык дзяржаўнасці. Усё змяняецца, нічога не знікае. На руінах Старажытнага Рыма з’явіліся першыя хрысціянскія базілікі. I не толькі першыя. Вось і бажніца Святога Пятра створана на фундаменце яшчэ тых, паганскіх, антычных часоў. I дзіўна але, магчыма, гэта выключна асабістае ўражанне, святыні ўжо не ціснуць на свядомасць, як гэта адбываецца з рэштамі Старажытнага Рыма. Невыпадкова, мабыць, усе дыктатары найноўшага часу падрабляліся пад Старажытны Рым і Грэцыю. Напалеон, Мусаліні, Гітлер, Сталін. Усё аграмаднае, вялікапышнае, каб чалавек адчуў сябе popolo minuto (мізэрным, змарнелым народам). Перадусім алтар Айчыне рабілі ў Рыме ў XX стагоддзі і яшчэ да валадарання дучэ. 1911-ы год. Хто быў тады? Кароль Эмануіл? Але так ці інакш гэта нейкі каменны ўздых па жалезным дыктаце імперыі. Бясконцая белая каланада, неабсяжная лесвіца, пахмурны метал вазкоў і коннікаў. Укленчы, шараговы чалавецтва... Але Рым горад нечаканы. Горад розных стагоддзяў. У язычніцкім Рыме, на пагорку Палатын, аднекуль чутны мяккі перагук званоў неўзабаве заход сонца, пара вечаровай імшы... Тымчасам мы апынуліся ў адной з раннехрысціянскіх базілік Санта-Марыя ін Казмедын суровая гэтая святыня перабудоўвалася якраз на грунце рымскай архітэктурнай асновы ў VIII і XII стст. Але гукі званоў той царквы не маюць адбітку змрочных яе муроў, у іх адчуваецца злагада адыходзячага дня, асветленага і пазначанага малітвамі, аднаго са шматлікіх дзён двух тысячаў гадоў хрысціянства. У гуках тых «...веліч вышыні, цвердзь чысціні...» Увогуле што меўся выявіць чалавек у гэтым бясслоўным і нібыта бессюжэтным кожнадзённым рытуале? Простая і вечная музыка стагоддзяў. Векавечны зварот да Бога. Мабыць, нездарма ў іншай краіне чалавек горкага лёсу і адухоўленага разумення слова так пераклаў верш Томаса Мура, а двое іншых таленту значнага і немітуслівага, стварылі такую музыку, што паўтара стагоддзі у атачэнні сям’і і ў прафесійных хорах, у дружнай кампаніі і сам-насам з сабой і ўсім светам спяваюць: «Вечерннй звон, вечерннй звон! Как много дум наводнт он...». Туга і ўспамін, роздум пра незваротнасць усяго на зямлі і марнасць усяго існага... «II уж не я, а будет он в раздумье петь: “Вечерннй звон!”» Сонца на суклоне, і ў ім нібыта сышліся ўсе колеры адыходзячага дня. У Рыме 3035 градусаў паводле Цэльсія. А мы тымчасам на П’яцца Квірынале, каля Каралеўскага палаца. Глядзім на гарачую, яркааранжавую паласу на нясцерпным блакіце паўднёвага неба, бясконца доўга глядзім на палымяны небасхіл. Потым проста доўга сядзім пачынаюць запальваць ліхтары. Шпацыр, маўляў, як у часы Сенекі і Нерона, па безаўтамабільным Рыме цяпер помсціць нам аўтамабільнымі заторамі, наш «Італбус» мы чакаем дзве з паловай гадзіны. Турыстычна пільна ўглядваемся ў палац, бачым, як адны вартавыя змяняюць другіх, і вось наша цікаўнасць узнагароджана не вельмі арыгінальнай, але каларытнай сцэнкай. Дзве рымлянкі (як гучыць!) у ботах (30 градусаў) і ў бліскучым лускавінні камізэляў вядуць доўгую і ажыўленую размову з гараджанамі вечнага горада. Тыя на шыкоўных навенечкіх матацыклах, матацыклы вуркочуць, зіхотка ззяюць, храпуць, што коні, збіраючыся несціся наўскапыта. Нашыя шчоўкаюць фотаапаратамі мадэлі прыгожыя. Хоць на палатно карціны, хоць на подыум. Дзяўчаты нешта даказваюць маладым сіньёрам, тыя горача пярэчаць. Усе смяюцца, зноў спрачаюцца. Нешта даказваюць, у нечым пераконваюць. Мы не ведаем мовы, і тут ёсць свая перавага. Чуваць толькі чароўныя гукі галосных і падвойных зычных вельмі прыгожа, стаката пераходзіць у спеўны рэчытатыў сіньярыны гулліва ківаюць гловамі; раскоша іх валасоў робіць гэты жэст свавольным і гарэзлівым, потым яны адмоўна круцяць галовамі хвалі локанаў перакідаюцца справа налева і злева направа, дзяўчаты нешта малююць нагой на асфальце: ах, хто ўстоіць перад боцікам гэтых чараўніц! Адзін з кабальера (хаця не, гэта ў Іспаніі кабальера), ну, так бы мовіць, з персанажаў дзейства, прымае позу залежнага ад дамы рыцара, класічную позу з нізкім паклонам... Зноў смех і яны, усе чацвёра, ад’язджаюць на пераможных, хуткаімклівых матацыклах. Сама маладосць, само жыццё... Ну, а наш «Італбус» у рэшце рэшт прарываецца на П’яцца Квірынале. «Фін каралы, фін каралы», гэтую мелодыю мы чуем увесь час, калі нашага шафёра Франка просяць стварыць музычны фон падарожжу. Просьбу часцей за ўсё паўтарае адна і тая ж жанчына Італія ўяўляецца ёй нечым накшталт гучна-стракатага папуры з песняў Тото Кутуньё, Адрыяна Чэлентана і Рафаэлы Кара. «Фін каралы, фін каралы» гэтыя ж легкадумна-дрымотныя рытмы суправаджаюць нас і тады, калі мы едзем зранку ў Ватыкан. Мелодыя настройвае на несур’ёзны, лёгкі лад. Закалыхвае. А едзем мы на сустрэчу з рэзідэнцыяй Святога Пасаду, Сікстынскай капэлай, з Мікеланджэла. Але добра тэмперыраваны клавір Баха не прадугледжаны праграмай, ды і што-небудзь больш дастасаванае да мэты вандроўкі ці хаця б на крайні выпадак да часу і геаграфіі Боскага Мікеля таксама. «Фін каралы, фін каралы» вуркоча мелодыя.