• Газеты, часопісы і г.д.
  • У святой краіне выгнання Імпрэсіі, адлюстраванні Ала Сямёнава

    У святой краіне выгнання

    Імпрэсіі, адлюстраванні
    Ала Сямёнава

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 488с.
    Мінск 2011
    108.25 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    ...Муры Ватыкана з боку віале Ватыкана. Малыя, мізэрныя побач з імі сыны і дачкі чалавечыя. I неяк спракаветна строгія і важкія гэтыя муры. Пачынаю ўяўляць наша ўзыходжанне на вяршыню пагорка, да Святога Пасада, але ўсё аказваецца празаічна і проста, усё ў рэчышчы нашага прагматычнага, мітуслівага часу. Ліфт і ўсё... I вось мы ўжо крочым па галерэях Ватыкана. Перад тым быў уступны экскурс. Ва ўнутраным падворку Ватыкана, скрозь залітым сонцам. Падворак жоўтабелы, з акуратна стрыжанымі газонамі, такімі ж акуратна стрыжанымі дрэвамі, якім дакладна вызначана месца ў гэтым паралелепіпедзе. Амаль пустым. Наведвальнікі ў залах і музеях Ватыкана.
    Наш гід, Анна Сандрэці, узняўшы высока над галавой ці то жазло, ці то піку з кветкай-ружай (каб мы маглі бачыць яе і не згубіцца), прапануе нам надзвычай жвавы тэмп. Анна Сандрэці дзесяць гадоў жыла ў Савецкім Саюзе, выдатна валодае рускай мовай. А ў музеях Ватыкана адчувае сябе як выдатны спецыяліст, прафесіянал на сваёй працы. Спяшаецца яна, мабыць,
    імкнучыся не перабраць адведзенага нам часу. Ёсць у яе і яшчэ рацэі, з якіх яна прытрымліваецца шпаркага рытму, мусіць, слушна лічыць, што на такой хуткасці ніхто не здолее распытваць яе. Анна ледзь не ў трансе ад дапытлівасці нашых на тую пару суайчыннікаў. Нехта спытаў у яе з выглядам першага вучня: «Прабачце, а хто жонка папы?» Анна Сандрэці захлынулася словамі, а пазней усё неяк тужліва перапытвала: «Няўжо гэта сапраўды група журналістаў?»
    Некалі ў Францыі ў нас таксама была рэкардсменка па кур’ёзных пытаннях. У музеі імпрэсіянізму яна, стоячы перад сусветна вядомай карцінай Клода Манэ «Сняданак на траве», усё настойліва перапытвала назву, старанна запісваючы яе ў нататнік. А ў адным з музеяў Ватыкана адзін з нашых калег і ўвогуле не пазнаў «Лаакаона», тыражыраванага ўсімі падручнікамі для сярэдняй школы.
    Дарэчы, нас інструктавалі, папярэджвалі, вучылі, зусім паводле традыцый даўніх і нядаўніх часоў: ніякіх стасункаў з чужынцамі-чужаземцамі (а чаго тады ехаць?), ніякіх шпацыраў на адзіноце (парушала гэтае правіла, дзе толькі была магчымасць, не заўсёды ўдала, але пра тое пазней), ніякіх адхіленняў ад групы, ніякіх... не, не, не... Праўда, чамусьці нікому не стрэліла ў голаў пазначыць, што плады асветы мы часцей за ўсё праглыналі недаспелымі, а часцей толькі паглядалі на недаступныя плады і змушаныя былі аднеквацца: «зело зелены». Увогуле ж «учнлнсь понемногу чему-ннбудь н как-нмбудь»... (А з далечыні года выхаду ў свет кнігі, a не моманту публікацыі допісу з жалем пасведчу: стала яшчэ горш.)
    ...Вяртаючыся ж у музеі Ватыкана... Знакі, стрэлкі... Усе да Сікстынскай капэлы. Стрэлкі ў галерэі з арасамі, стрэлкі ў галерэі са столлю, дзе роспісы ў стылі рамбулье (рамбалі, як вымаўляла Анна Сандрэці) роспісу, што зрокава стварае ілюзію рэльефу.
    Урэшце капэла Сікстына. Тут прадугледжана ўсё, каб, наколькі гэта магчыма ў натоўпе, пакінуць усю мітусню свету за дзвярыма. Нельга перамаўляцца, нельга
    весці экскурсіі, нельга фатаграфаваць, нельга здымаць на кінаплёнку.
    Закратаваныя вокны капэлы высока-высока. Алтар: драўлянае разьбярства. Такі ж драўляна-разны амбон. Але ўсё гэта здаецца антуражам, прычым нязначным, галоўнае роспіс Мікеланджэла. «Урачыстае і змрочнае свята, дзе ўсё нагадвае пра жалобу дня памерлых». Так згадваў пра гэты адзіны ў свеце роспіс Рамэн Ралан. Твор Буанароці аднаўлялі і там, дзе папрацавалі рэстаўратары, усё чамусьці прыгладжваецца, набывае ненатуральна новы выгляд, робіцца спакойнагарманічным, нібыта гэта ўжо не магутна-трывожны геній Мікеланджэла, а ясны, злагадны талент Філіпа Ліпі.
    У Рыме наогул, а ў Ватыкане асабліва, нібыта вандруеш з эпохі ў эпоху. Усё спалучана, усё ў судачыненні. Пачынаеш губляць адчуванне рэальнасці, чуццё істоты ў пэўна пазначаных часе і прасторы, шматвекавы гістарычны час уладна прыцягвае да сябе, пераконвае відавочнасцю мастацтва, шматвекавых рэалій. Вазы, тыя самыя, што мы бачылі ў падручніках, чорныя амфары з вохрыста-бэжавым малюнкам, чарніліца, якой 2500 год, знакаміты Апалон Кановы... I ўжо нават даглядчык з музея Ватыкана пачынае нагадваць уладарнага прынчыпе (князя) часоў Ларэнца Медычы (Ларэнца Цудоўнага). А на знакамітай лесвіцы Скала Рэджа, здаецца, неўзабаве з’явіцца сам Святы Айцец. Аднак відавочна выпрабоўваць эфект калонаў, што паступова змяншаюцца ў памеры, рызыкуюць толькі два фотааматары.
    Варта Ватыкана нязменна ва ўборах яшчэ паводле эскізаў Мікеланджэла, і, падпаўшы пад узвышанае ўздзеянне Ватыкана і пад магічны ўплыў цырыманіялу старадаўніх часоў, са здзіўленнем глядзіш на мулатку ў саборы Святога Пятра у найсучаснейшых ружовых нагавіцах, з дзіцем. Дзіця плача. Яны прытуліліся каля калоны, жанчына амаль ляжыць на плітах бажніцы. Чаму яны апынуліся тут? Магчыма, жанчына лічыць, што тут яе жальба будзе хутчэй пачута Усявышнім? Ці спадзя-
    ецца на неадкладную дыяканічную дапамогу? А можа, прыйшла глядзець на знакамітую будову Джавані Берніні? Неверагодна прыгожую грабніцу Святога Пятра? Асабліва глядзіцца яна (грабніца) з сучаснай падсветкай: высакародны абрыс лесвіцы, умеркаванасць пазалоты, мяккасць белага і каляровага мармуру. I нейкая падкрэсленая свецкасць, нават тэатральнасць і ўсё не так нагадвае пра марнасць зямнога, як сцвярджае адвечнасць Боскай Красы.
    Нейкая суцэльная эйфарыя апошнія метры дзяржавві Ватыкана. Хаця у розных людзей, мабыць, свае уражанні. У некага узвышаныя, узнёслыя ад дачынення да Боскага Святла, у некага абумоўленыя ввіключна рацыянальнымі назіраннямі, у некага пантэістычныя, ад адчування вечнасці прамяніста яснага сонца, ад якога белая каланада на плошчы Святога Пятра перад саборам здаецца пякуча белай. Ёсць і сакральнае, глыбока асабістае, пра што весці гаворку ў такіх стракатых нататках немагчыма.
    I зноў мешаніна часоў і эпох. Руіны тэрмаў Каракалы. «In corpore sano mens sana». Toe, што мы ўсе памятаем з маленства. «У здаровым целе здаровы дух». Рымляне ведалі пра гэта. Пасля лазні ішлі ў бібліятэку.
    ...Віа Алесандра, палацца Фарнезе. Менавіта тут жыла дама барока, шведская каралева Крысціна-Аляксандра, што адмовілася ад стальца, каб прыняць каталіцтва. Тая самая, што адпрэчыла прапанову, каб яе прывезла карэта, зробленая паводле задумы самога Берніні. Яна з’явілася ў вечным горадзе конна. Як сапраўдная каралева сеічэнта каралева XVII стагоддзя. Тая, перад якой адчувалі сябе падданымі нават кансакраваныя асобы. Як сведчвілі многія, не хто-небудзь, Адзаліні служка Боскі кінуў на брукаванку сваю кардыналвскую мантыю, каб каралева не сутыкнулася з брудам маставой.
    Грабніца Крысціны-Аляксандры змешчана ў саборы Святога Пятра: vixit Christina Deo annos 63 (Крысціна, што памерла ва ўзросце 63 гадоў). Тут знайшлі вечны супакой астанкі каралевы, верніцы, што ведала 7 моў,
    штудыявала класікаў, валодала лепшай бібліятэкай свайго часу. Studia Divina вывучэнне Боскага было асноўным яе заняткам. Хаця яна любіла гарэзліва пацвельвацпа: «Баўлю час тым, што смачна ем і добра сплю, вяду прыемныя размовы і ўвогуле жыву так, як мне падабаецца». Век барока... Што ў яе словах праўда, а што не? Праўда яе адрачэнне ад прастола дзеля веры... Мы ведаем, колькі людзей і якімі спосабамі дамагаліся кароны... А яе словы... Век барока... Век складаны. Велікапышны... Век не толькі каралевы Крысціны, але і вялікіх дойлідаў: Берніні, Бараміні, Гварыні. Век з’яўлення мройлівага цуда фантанаў Рыма. (Дарэчы, вадазборы Рыма дагэтуль бяруць ваду з 12 водаправодаў Старажытнага Рыма. А самыя вядомыя з акведукаў: Аква Паола, Аква Марыя, Аква Фелічэ, Аква Вірга.)
    Празрыста-блакітная «архітэктура» водаў фантана Трэві, насцярожаны спакой скульптурнай групы. Нейкае дзівоснае спалучэнне, няўлоўную яго красу не перадаюць ні фотаздьшкі, ні нават кіно. Тут бы засяродзіцца на якую гадзіну... Але ж якія гадзіны!
    Мы едзем на віа Апіа, знакаміты хаця што ў Рыме не знакамітае? Апіевы шлях. Пасля ўладарна-цяжкай антыкі Рыма, магутнага ўплыву кватрачэнта і чынквечэнта, пышнасці барока, Апіевы шлях здзіўляе нейкай хатняй утульнасцю сваіх маштабаў (як і Тыбр), негарадскім выглядам віл, што патанаюць у зеляніне. Тут цяпер раскашуе сённяшні патрыцыят і набіліят фінансавыя каралі, зоркі кіно і сцэны. Цішыня такая, нібыта яе пазычылі з мінулых стагоддзяў. Быццам і няма побач аграмаднага сучаснага Рыма, яго мітусні, шуму, затораў на вуліцах. Яго турыстаў.
    ...На пляцы Іспаніі славутай лесвіцы амаль што не відно: сядзяць, стаяць, ляжаць нейкае сяйво з людзей. I якім часам здымалі фільм пра дзяўчат з гэтай плошчы? Там лесвіца заўсёды была амаль што пустая. Ці часы іншыя?
    Сама плошча маленечкая. У Еўропе, здаецца, увогуле, за выключэннем антычнага Рыма, няма аграмадных
    плошчаў, якія так здатныя майстраваць у нас. На савецкай у сваю пару і постсавецкай прасторы. Ад плошчы разбягаюцца вулачкі. Здаўна тут, паводле сведчання яіпчэ П. В, Аненкава, любілі жыць іншаземцы. Тут была кватэра М. В. Гогаля, на віа дэль Крочэ. Непадалёк, на віа Кандоці, улюбёная кавярня пісьменніка. Анфілада невялічкіх пакояў, з люстрамі і канапкамі, а напрыканцы цёмная, змрочная зала. У ёй партрэт Гогаля, цытата ягоная, аблямаваная рамкай: факсіміле.
    Ці ёсць у Рыме сляды нашага Мікалая Гусоўскага? Нават зірнуць на эпітафію ягонага сябра і мецэната Эразма Вітэліуса не ўдалося: мы не былі ў бажніцы Святой Марыі дэль Попала. He пабачым, не паспеем, не прадугледжана праграмай. Нібыта прысуд. Асабліва калі ўлічыць, што жылі мы ўсё ж у Остыі.
    Хаця нашы чычэроне як маглі спрыялі нам.
    Іх было дзве.
    Адна, Ніна Аляксандраўна, сустрэла нас у закутках Астанкінскага гасцёўнага комплексу. Калі мы прыехалі ў Італію, яна набыла нейкі асаблівы шарм. Флюіды Рыма? Яна пачала апранацца ярка, з фантазіяй, і высветлілася, што ў ёй нешта ёсць ад жанчыны з Брулоўскага «Італьянскага полудня». Хіба што з таго «полудня» мінулася гадоў дзесяць... У ёй, без асаблівай эклектыкі, адчуваўся водар розных часоў: спраўны рытм нашага часу, крыху загадкавасці часоў Адраджэння і нешта ад вакханкі Старажытнага Рыма.
    Другая Анна-Ліза без перабольшання магла быць жывой мадэллю для партрэта мадонны. Любога хрысціянскага веку. Гэтаму ўражанню не пярэчылі ні модныя, да шчыкалатак, нагавіцы, ні фацэтная блуза. Гід фірмы «Планетарыё», яна добра валодала рускай мовай. Засяроджана-клапатліва пералічвала нас кожным разам, як мы заходзілі ў аўтобус.