• Газеты, часопісы і г.д.
  • У святой краіне выгнання Імпрэсіі, адлюстраванні Ала Сямёнава

    У святой краіне выгнання

    Імпрэсіі, адлюстраванні
    Ала Сямёнава

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 488с.
    Мінск 2011
    108.25 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    наш гід хто ён? Нашчадак папаланаў буржуа, або патрыцыяў феадалаў? Хаця у Фларэнцыі папаланы даўно ўжо зведалі смак улады. Яшчэ ў 1293 годзе тут была прынятая антыдваранская канстытуцыя «Устанаўленне справядлівасці», паводле якой феадалы страчвалі свае прывілеяваныя палітычныя правы. Гэта час, калі было прынятае і магдэбургскае права, да якога мы, беларусы, тады жыхары Вялікага Княства Літоўскага (гістарычна тымчасам часцей пазначаныя як русіны і ліцвіны), мелі самае непасрэднае дачыненне: ужо ў 1390 годзе прывілей на карыстанне магдэбургскім правам атрымаў Брэст, а да XVI стагоддзя амаль усе гарады і мястэчкі былі, як цяпер, мабыць, пазначылі б, паўнамоцнымі членамі эканамічнай супольнасці. А як у наш час?
    Дарэчы, і тады ў Фларэнцыі, і пазней часта прыходзіла думка, што некаму падасца натуральнай, некаму непамысным крыміналам. Вось мы прызвычаіліся ў сваю пару да адналінейнага ўспрымання выказвання Ф. Энгельса: «Межы ранейшага orbis terrarum былі разбітыя; толькі цяпер, па сутнасці, была адкрытая зямля і пакладзены асновы дзеля пазнейшага сусветнага гандлю». Ён меў, безумоўна, рацыю. Аднак ёсць тут і іншы ракурс. Вось як успрымаў той час аўтар знакамітай кнігі «Образы Нталнн» Муратаў: «Свет, у якім ён, фларэнтыец кватрачэнта (XV ст.), жыў, быў невялікі, і далягляд ягоны быў замкнёны лысымі Апенінамі Пістоі з аднаго боку і пакрыты вінаграднікамі пагоркаў К’янці з другога. Яшчэ не надышоў час для турботлівых і сябелюбівых душ, што лічаць Айчынай увесь свет, а па сутнасці ўсім чужых і ўсюды непатрэбных. Айчына гэта Фларэнцыя, яна новы Рым і новыя Афіны, яна храм, майстэрня, Mee­na, ахоўваемае Богам і ўлюбёнае багамі». «Лічаць сваёй Айчынай свет», «Мой адрес не дом н не улнца, мой адрес Советсклй Союз», «У Брытанскай імперыі ніколі не заходзіць сонца». Свет зведаў і вялікую, і малую цану гэтых паняццяў. Сапраўды, народы даведаліся, што там, за даляглядам, у эпоху так званых вялікіх адкрыццяў. Але зведалі і іншае: прыніжэнне залежнасці, таму што
    гэта была эпоха не толькі адкрыццяў, але і заваёў. Калі карыстацца прынятай у раманскіх краінах тэрміналогіяй, эпоха Рэканкісты. Час людзей, «усяму чужых». Ці не таму Іспанская каланіяльная імперыя вярнулася да проста Іспаніі, і высакамерныя англічане ўжо не маглі дабраць гонару, і на месцы былой імперыі Габсбургаў узніклі суверэнныя дзяржавы...
    Магчыма, таму ў Фларэнцыі так відавочныя знакі прысутнасці тых, для каго яна была не толькі часткай свету, але і светам, светам, які пакідалі і ў які вярталіся, свету, у якім Дантэ «пазнаваў знакі старажытнага полымя». Гэтыя знакі старажытнага полымя яны прачытваюцца і ў нас. Тыя адзіныя, сакральныя што ўваходзяць у сістэму знакаў і вымярэнняў, ведамых і іншым. Людзям чалавечай супольнасці, у іх раз’яднанасці і іх згодзе. Ці зможам мы ў гэтай супольнасці зноў сцвердзіць сябе як дзяржава, як роўныя з роўнымі? Ці зможам пазбавіцца ад фантомаў, комплексаў і варагавання? Ці пабудуем новыя і ці ўзновім старыя палацы? Прыгожыя, на хвалу Богу і хараству? Ці з’явяцца ў нас мецэнаты ўзроўню Медычы, Сапегаў і Радзівілаў?..
    Пра гэта думалася ў Фларэнцыі. Колькі ўжо стагоддзяў па брукаванцы горада заварожана ходзяць турысты, а будынкі трывалыя і дагледжаныя, колер палацца і бажніц застаецца спакойным, але не выцвілым, не бляклым тэракотава-карычневым, высакародным: «плашч такога колеру быў бы да месца на плячах караля, што хавае свой лёс пад апранахай спадарожніка» (Бернсан). Высакапышна? Мусіць. Але Фларэнцыя настройвае на высокі лад. Тут з’яўляецца патрэба згадаць радкі Дантэ, зразумець, што меў на ўвазе Піко дэла Мірандола, калі разважаў пра тое, што ёсць годнасць, зразумець знаўцу класічнай латыні і аўтара трактата «Пра насалоду» Ларэнца Валлу.
    «ВЯКІ НАВЫЛЁТ...»
    Мы павінны былі ехаць у Балонню, мінаючы Парму, якая літаральна побач. У Балонню і яе прыгарад на свята газеты «Уніта». Але гэты сканцэнтравана сацыялагічны напрамак мы скарэкціравалі. Трапіўшы і ў Балонню, і ў Парму, ну, і, вядома, на свята, пра якое ўжо згадвалася на старонках допіса.
    I ў астральных інстанцыях відавочна спрыялі нам. Мы трапілі не проста ў la grassa (тлустую) і la dotta (вучоную) Балонню яна заўсёды была вядомая сваім дабрабытам, практыцызмам, цвярозасцю, вучонасцю, але амаль што ў Балонню тых стагоддзяў, якія зрабілі яе знакамітай.
    На плошчы каля бажніцы Святога Петронія трывожны і выразна рытмічны гук. Бубны. I хлопцы, апранутыя ў адзетак сярэднявечных цэхаў. Яны падкідвалі высока два штандары і на меніпую вышыню астатнія. Рытуал? Гульня? Спаборніцтвы? Hi Анна-Ліза, ні наша Ніна Аляксандраўна не ведалі. I ў гэтым была свая акраса. Свой чар. Можна было даць волю фантазіі і дадумваць усё, што заўгодна. Лепш усё ж ведаць? Мабыць, мабыць... Што мы пэўна ведалі у Балонні вельмі ганарацца тым, што сабор Святога Петронія большы за Санта-Марыя дэль Ф’ёрэ. Адценне суперніцтва прысутнічае не толькі ў гэтым.
    Кожны ў Балонні ведае, што ў іх горадзе ёсць усё, чым знакамітая Італія, або амаль усё: свае пахіленыя вежы Торрэ Азінэллі і Торрэ Гарызенда, ёсць цэлы комплекс раманскіх бажніц Сан-Стэфана, адпаведны пляц: пяці святыняў. Ёсць свой універсітэт. Ён, праўда, ніколі не быў такі знакаміты, як Падуанскі, але заснавальнікамі яго былі юрысты, людзі, якія ведалі цану рэчаў і з’яў. Між іншым, у XVIII стагоддзі, напрыклад, Балоння ўвогуле славілася сваім асяродкам і спосабам жыцця: прыгожымі жанчынамі, разумнымі размовамі, шчодрымі вячэрамі, канцэртамі знакамітых майстроў. Ва ўладаннях Святога Пасада яна лічылася другім горадам пасля Рыма, а мясцовы кардынал быў другой асобай пасля Папы.
    3 Балонняй так ці інакш былі сутычныя Рафаэль, Мікеланджэла, Карэджа, Гётэ, Стэндаль, Шэлі. Яна не мае таго рамантычнага мройлівага арэолу, як Фларэнцыя, няма тут манументальнай грунтоўнасці Рыма, але Балоння прыгожая цяжкаватай, устойлівай прыгажосцю горад у лагчыне, вузкія прамыя вуліцы (планіроўка рымскага ваеннага лагера); будынкі з бясконцымі галерэямі (порцікамі) тут, відаць, добра рабіць праходкі падчас дажджу. Усё надзейна, трывала, але не ўражвае аграмаднасцю і незвычайнасцю. Галоўны горад вобласці Эмілія-Раманья і правінцыі (раёна) Балоння. 3 1943 года адзін з цэнтраў італьянскага Супраціўлення.
    А ў Парме, як і паўсюдна ў Паўночнай Італіі, усё дагледжана, уладкавана. Спакойна. У цэнтры горада можна толькі хадзіць пешшу або ездзіць на веласіпедах. Усё падобна на дэкарацыі са спектакляў паводле п’ес ці то Карла Гоцы, ці то ГГетра Арэціна, ці то Джавані Ручалаі. Ыевераемнага хараства гаўбцы, адмысловыя ліхтары, франтоны усё кідаецца на фотаплёнку. Але засяродзіцца на Рэнесансе, згадаць, параўнаць гэтага мы сабе дазволіць не маглі. Подбегам не інакш. Аднак мы паспелі пабачыць казачна прыгожы баптыстэрый (хрысцільню) з цёплага, ружовага мармуру, з венецыянскімі вокнамі, з галерэямі вакол усяго будынка. Брама ў рай, а не баптыстэрый. Бажніца жаўтаватахалоднага тону, вельмі хораша глядзіцца побач з баптыстэрыем, але ўсё ж галоўнае ў ансамблі хрысцільня і храм. Бажніца, дарэчы, толькі з адной вежай, на другую не хапіла грошай, у італьянскіх папаланаў і нобіляў бывалі нявыкруткі з грашмі, знаёмыя абставіны.
    А ўсяму свету вядомую пармскую цытадэль мы не пабачылі, яна на другім канцы горада, а нашы гіды саступалі нам да пэўных межаў.
    Увогуле ж у нас пра Італію існуюць (ці да нядаўняга часу існавалі) выключна рамантызаваныя і залітаратураныя ўяўленні: Старажытны Рым, Высокае Адраджэнне, барока, Гарыбальдзі, «Маладая Італія»... Ну,
    яшчэ абытоўленыя ўражанні паводле неарэалістаў, магнетызм экзістэнцыяльных празарэнняў Антаніёні, праўда і містыфікацыі «фільмаў-эпістал» Феліні, антрапамарфізм і высокі акадэмізм Вісконці... Складаныя псіхалагічныя высновы Васка Праталіні, эксперыменты Таніна Гуэры... Гэткае карнавальна-святочнае бачанне: тэатр «Ла Скала», фестывалі ў Сан-Рэма, тэатр моды Ніны Рычы... Менш, і здаецца, не толькі я, мы ўяўляем будзённую Італію, Італію справы. Тую, што заняла апошнім часам устойлівае меца сярод сямі вядучых дзяржаў свету. (Хаця апошнім часам сумесныя вытворчыя прадпрыемствы, гандлёвыя фірмы, экспарт, імпарт... Час змяняе многае, і змяняе істотна... Сёння вандроўка ў Італію, нягледзячы на чэргі-натоўпы ў італьянскай амбасадзе, зусім рэальная з’ява...)
    ЧЫ ПО ФАРЭ СКОНТА, АЛЬБО ШТО ЯКІ КОШТ MAE
    А ў Італіі, краіне, пераможанай у Другой сусветнай вайне, было сваё эканамічнае дзіва. Як у ФРГ. Як у Японіі. Як сёння ў Кітаі.
    Італія... Краіна, якая капітулявала. Краіна пераможаная. Але і краіна-пераможца: магутны рух Супраціўлення.
    Прамысловая Поўнач. Адсталы Поўдзень. Высокая ступень манапалізацыі прамысловасці і архаічная аграрная вытворчасць. Пасля вайны масавае беспрацоўе. Эміграцыя. (Праўда, скажам, на мяжы 50-60-х гадоў эміграцыя гэта часовая праца паводле кантрактаў.)
    Так званая мадэль эканамічнага росту мела на ўвазе тэхнічны прагрэс працазберагаючым шляхам і адначасова прадухіленне росту заробкаў. Прадукцыйнасць працы павялічвалася хутчэй за капіталаўзброенасць. На 9/10 павышэнне прадукцыйнасці працы было абумоўлена якасным павышэннем выкарыстання рэсурсаў працы і абсталявання і толькі на 1/10 за кошт якаснага павелічэння тэхнічных сродкаў у разліку на аднаго занятага. Гэта дадзеныя вядомага італьянскага эксперта Руджэра Спеса.
    Інтэнсіфікацыя працоўных працэсаў, выкарыстанне найноўшай тэхналогіі ажыццяўляліся ў першую чаріу за кошт набыцця патэнтаў і ліцэнзіяў за мяжой. (Менавіта тое, пра што мы шмат гаворым, але мала робім.)
    Абмежаванасць унутранага рынку збыту пераадольвалася за кошт экспарту прамысловай прадукцыі. Мадэль развіцця абапіралася на танную сыравіну і паліва на сусветным рынку. (Гэта тымчасам у СССР гарэлі полымем вогнішчы з газу і білі фантаны з нафты бяры, усім хопіць да скону веку. А і сённяшняя Расія, дзе столькі людзей гібеюць у нішчымніцы, аддала прыродныя рэсурсы ў рукі некалькіх людзей і плануе газаі нафтаправоды, якімі збіраецца ашчаслівіць ледзь не паўсвету...)
    Аднак... Як і ў японскім цудзе, як у сённяшнім кітайскім, у італьянскім былі свае шчыліны. Аўтамабілі і мотаролеры з’явіліся шмат у каго раней за гарачую ваду і каналізацыю. Пра адукацыю і сацыяльнае забеспячэнне таксама асабліва не пякліся. Як і пра медыцынскае абслугоўванне. Да 1969 года 70 % насельніцтва было занята ў прамысловасці і ў сферы паслуг (згадаем, турызм у Італіі гэта развітая гаспадарка, адзін з галоўных спосабаў прыбытку), 14 % у сельскай гаспадарцы.