Г. Ш. Самы геніяльны твор лёс. Лёс у жыцці творцы. A. С. «Перад геніем лёсу...» «Пред геннем судьбы» (Блок). Назва адной з маіх кніг... Лёс падзейны, сітуацыйны, лёс як вызначанасць жыццёвага шляху. I лёс духоўны... Сервантэс, Франсуа Віён, Джордж Гордан Байран, Джэк Лондан, Антуан дэ Сент-Экзюперы, Эрнэст Хемінгуэй... Жыццё як вострасюжэтны раман. Драма жыцця Пушкіна, Лермантава, Аляксандра Блока, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Максіма Гарэцкага... I знешні абрыс жыццёвага шляху Флабэра, Эмілі Дзікінсан, Марсэля Пруста... Дзе ўсё у духоўным, у свядомасці, у творчасці... «Падарожніца на прасторах вечнасці», так будуць гаварыць пра Эмілі Дзікінсан. Лёс вызначанае звыш і патрактаванае ўласнымі высілкамі ці, наадварот, бяздзейнасцю ці нават разбэрсанасцю. Sic Fata Tulere. Так было заўгодна лёсу. 3 той старажытнай высокай латыні. Аднак... Вышэйшы Провід пазначае шлях, дае здольнасці, талент. Адзінкам тое найвышэйшае, што вызнаецца як геній. Геній гэта ўжо ўсё ад Бога. I шчасце, і страты, і гора. Аднак... Ёсць тое, што здаецца выпадковасцю, а вызначана Лёсам. Няма аніякай заслугі чалавека. Толькі Божы Провід. Ёсць моманты ў «Святле загадкі», дзе аўтар цалкам перадае фактаграфічнае, рэальнае. Месца і дом, дзе жыве гераіня. Насупраць вежаў замка і касцёла Белай фары. Падарунак лёсу. Знаёмства з законніцай сястрой-назарэтанкай Малгажатай Банась і пані Магдаленай Жукоўскай, якая дапамагала ва ўсіх касцельных, духоўных справах сястры Малгажаце. А законніца была адзінаю з сёстраў-назарэтанак, якая засталася жывою: была ў шпіталі, калі адзінаццаць яе сёстраў у Хрысце арыштавалі фашысты і расстралялі. Тыя прынеслі сябе ў ахвяру дзеля ратунку мясцовых жыхароў. А і сястра Малгажата лёс! засталася, мабыць, невыпадкова жывою: яна ўратавала касцёл, жывучы там не адзін год у закрыстыі. У 2000 годзе ў Рыме адбыўся акт беатыфікацыі 11 сясцёр з найсвяцейшай Сям’і з Назарэта. Распачаты працэс беатыфікацыі сястры Малгажаты. Але хто тое мог ведаць ці здагадвацца на пару майго дзяцінства і юнацтва! I тут шчасце Выпадку з вялікай літары! Лёс! Высокі яго Дар\ Г. Ш. У аснове чалавек. Прататып. Як спалучаецца рэальнае і дамысленае? A. С. ГІрататыпы, безумоўна, заўсёды ёсць. Аднак толькі ў «Святле загадкі» героі найбольш факталагічна аўтэнтычныя, нават пададзеныя пад сваімі ўласнымі імёнамі. Ужо згаданыя сястра Малгажана і пані Магда. I, напрыклад, настаўнікі. Найперш найярчэйшая асоба, вельмі неадназначная і нестандартная, Ніна Рыгораўна Лівенцава (светлая ёй памяць). I хай яго жыццё будзе доўгім і цікавым Аляксандр Якаўлевіч Лівенцаў, да якога на сустрэчы дагэтуль злятаюцца выпускнікі розных гадоў, нават тыя, хто атрымаў атэстат 50 гадоў назад. Удумлівы матэматык, чалавек строгай лагічнай думкі, багата ўталентаваны мастак займаецца жывапісам, спявак мае выдатны, класічнага складу голас... Але! Аповесць гэта ўсё ж не мемуары. Найперш таму, што галоўная гераіня паводле шматлікіх варункаў не атаясамліваецца з аўтарам ну, скажам, аўтар не мастацтвазнаўца. 1 з іншымі персанажамі другараднымі досыць дамысленага. А ўжо што датычыць астатніх літаратурных версій апавяданняў ці нечага блізкага да іх, зразумела, тут і кантамінацыі, і аберацыі, «выдумкі галавы». Аднак pa- альныя постаці, асобы, што далі штуршок фантазіі, ёсць. Нават пэўныя рэплікі, выразы, слоўцы... Пачутыя... Аднак... Зноў згадаю атаясамліваць канкрэтных людзей з пэўнымі персанажамі, на падставе гэтага рабіць нейкія высновы справа рызыкоўная. Ды і вобраз заўсёды большы за чалавека. Мадэль існуе дзеля таго, каб мысліць з яе дапамогай. Г. Ш. Суаднесенасць мастацкага ідэалу з рэчаіснасцю. Завершанасць формы і недамоўленасць думкі. A. С. Ну, мабыць, пару слоў, не паглыбляючыся ні ў праблему, ні ў гісторыю пытання. Класічнае, паводле Канта: мастацкі ідэал адзінства этычнага і эстэтычнага. Потым Фіхтэ настойваў на прыярытэце маральнага, а Шылер эстэтычнага. А Шапенгаўэр абсалютызаваў Шылеравы высновы. I г. д. Умоўна усё ж ідэал суадноснасць маральнага і эстэтычнага. Тут рэпліка ўбок. Датычна да пытання. Часопіс «Дзеяслоў» змясціў анатацыі-характарыстыкі на кнігі 2006 года. Мне там проста паіпанцавала. Адзін невялікі абзац але якое тонкае разуменне сутнасці кнігі! Ёсць тое, з чым я не згодна, але гэта выяўлена з вялікім тактам. Там ёсць такое: «I мы якімі хочам стаць». Ну, у кнізе хапае амбівалентных герояў. Ёсць і зусім фарсаваскетчавы, «О’кэй!», і нам невядома, адкуль самаадстараненне героя апавядання «Тэрцыны траўня» ці толькі іншыя вінаватыя? А магчыма, і ён сам... He проста так вынесена ў назву твора «I даруй нам грахі нашы...» Безумоўна, у параўнанні з сённяшняй, і не толькі сённяшняй, жорсткай, натуралістычнай, багатай на самараспрананне у пераносным і прамым сэнсе прозай і тым, што паказваюць па тэлебачанні, на дысках DVD, кніга халаднавата-адстароненая, засяроджаная больш на рухах духоўных, з відавочным імкненнем да хараства, да дасканаласці дык тут маюць рацыю... А рэчаіснасць у чыстым выглядзе тое «выдае» рэдка, аднак бываюць такія нечаканасці! Яны знаходзяць адбітак і ў творах. Наконт зместу і формы. Трэба імкнуцца да моцнай субстанцыі, да больш дасканалай і яснай формы. Форму пажадана вытрымліваць у зададзеных эстэтычных каардынатах. Асабіста мне чужыя падрабязныя апісанні, рассяроджанасць задумы... Ці ўдаецца вытрымаць пэўную вышыню формы меркаваць не мне. А думка павінна, як мне здаецца, даць магчымасць чытачу размысліць. «Шматкроп’і». У польскага пісьменніка Ежы Стэфана Ставінскага ёсць такое (не даслоўна, па памяці) з рамана «У пагоні за Адамам»: мінулае не любіць успамінаў. I аддае перавагу шматкроп’ям перад усімі кропкамі над «і». He толькі мінулае... Недамоўленасць пазначае шматзначнасць, шматварыянтнасць. Вызначае таямніцу. Але ж адгадаць загадкі быцця немагчыма. I калі жыццё захоўвае і ахоўвае свае таямніцы ёсць духоўная перспектыва. А ўвогуле пра гэта найлепш прамоўлена ў Казіміра Сваяка: «Напаіўшы адвечнай тугой ідэалу...» Адвечная яна, туга па ідэале... Недасягальным, але тым, што вабіць, прыцягвае неадменна, вечна... У мяне так называлася, дарэчы, адно эсэ, змешчанае ў кнізе «Таямніцы пакутны колер». Г. Ш. Самасць, самадастатковасць аўтара генетычная канстанта ці набытае праз гады? A. С. Мабыць, і тое, і другое. Ну, скажам, адчуваць сябе аднолькава духоўна камфортна ў розных сацыяльных статусах умее не кожны. I мне здаецца, гэта найперш генетычнае і выхаванае не сацыяльна, а вызначанае пракрэацыйна. Ёсць, паводле тэрміналогіі псіхолагаў, нарматыўны канон чалавека. I ёсць імпліцытная тэорыя асобы. Хто ён ёсць і кім ён можа быць, кім ён можа здавацца. Чалавек можа мець сумніў. На што ён здатны. I наадварот куды б яго абставіны ні занеслі, ён лічыць, што адпавядае той ролі, якая чакана ці нечакана дасталася яму. Нехта пакутуе ад адзіноты, а нехта не адчувае яе ці лічыць: як хораша можна папрацаваць. Нехта заўважае кожную рэпліку ў свой бок, другі не звяртае ўвагі: «Хвалу н клевету прнемлн равнодушно». Праўда, тут, мне здаецца, гарт набываецца і з гадамі. 3 момантам самааналізу, умення пабачыць і вызначыць для сябе сапраўднасць і аб’ектыўнасць ацэнак, Калі весці гаворку пра літаратуру, тут узнікае яшчэ, акрамя маральнага, вось той самы эстэтычны момант. На мае кнігі «Святло загадкі» і «Таямніцы пакутны колер» былі водгукі, кожны з якіх сам па сабе, самадастаткова быў творам. У Алены Васілевіч (яна нават прэмію года ў «Полымі» за рэцэнзію атрымала), Янкі Саламевіча, Уладзіміра Арлова, Міхася Скоблы, Веранікі Стральцовай... Верш Ніны Мацяш для мяне гэта асобая з’ява. Увогуле калі ты адчуваеш, што цябе разумеюць, што ты не ў пустэльні, гэта асобая атмасфера быцця... Лісты Ніны Мацяш, Алеся Каско, Аляксея Канстанцінавіча Каўкі, Юрыя Іванавіча Сураўцава, Івана Мікалаевіча Афанасьева... Званкі Алеся Разанава, Алеся Яскевіча. Удзел у творчым жыцці часопіса «Наша вера»... Творчае кантактаванне з часопісам «Тэрмапілы» ў Беластоку, дзе рэй вядуць паэты і літаратуразнаўцы Ян Чыквін і Галіна Тварановіч. А да таго «Крыніца», якую ўзначальваў Уладзімір Някляеў, «Нёман», на чале якога былі Анатоль Кудравец, а пазней Алесь Жук... Усё гэта аўра быцця... Але самота, адстараненне неабходныя. Хаця яны ніколі не бываюць суцэльныя. Эстэтычная насычанасць духоўнай прасторы застаецца ў самых складаных жыццёвых сітуацыях. Пісьменнік Мікуліч згадвае, як на адным з этапаў, у адну з самых змрочных хвілін нехта з вязняў пачаў чытаць Блока: «Строен твой стан, как церковные свечіі». I ён падтрымаў таго чалавека: «Взор твой мечамн пронзаюіцнй взор. Дева, не жду ослепнтельной встречн. Дай, как монаху, взойтн на костер!» Г. Ш. Светлае і скрушнае ў душы мастака ў момант пісання. A. C. «Над вымыслом слезамн обольюсь». Вядомае. Але тут светлае, яснае. Калі я чытаю некаторых аўтараў, часам з чыста клінічнымі падрабязнасцямі або блізкіх да якога акта запісу крьшіналыіай справы, без асаблівых псіхалагічных паваротаў, у галаве думка: якія зайздросныя нервы ў чалавека. Глянеш на аўтара (ці аўтарку): спакойны, задаволены жыццём, у сваёй немалой фізічнай вазе... Або сённяшняе мастацтва скажам, інсталяцыі магчыма, гэта спосаб выяўлення свядомасці, спосаб выяўлення асобы, аднак ці гэта выяўленчае мастацтва? Ёсць тэмы, якія абысці немагчыма, гэта быційныя каноны. Жыццё і смерць... Пакуты... Здрада... I шматвяковае вар’яцтва войны... Забойствы... Рэзрух... Раней было мастацтва. Цяпер шоу-бізнес. Аднак вяртаючыся да пытання светлае і скрушнае ў душы мастака падчас пісання. У кожнага, мабыць, парознаму. Я, прынамсі, заўсёды адчуваю пэўнае «над» і «ад» адстароненасць. I магчымасць выйсця... Вось тое самае шматкроп’е... Нават калі размова ідзе аб жыцці і смерці, як у апавяданні «In Те, Domine, speravi» («На Цябе, Пане, спадзяюся»), Вось гэтае спадзяванне і адчуванне неадменнага Быцця і Іншабыцця дае тое спадзяванне. I светлату. Нягледзячы ні на што. Ды і словы вызваляюць душу... Г. Ш. Вызначэнне творчага лёсу і вяртанне мастака ў гады маленства. A. С. Існуюць два найбольш вядомыя метады падыходу да гэтай праблемы. Так? Герменеўтыка (ад грэчаскага тлумачэнне) лічыць галоўным метадам разумення, інтэрпрэтацыі, расшыфроўкі схаванага ўнутранага сэнсу чалавечай дзейнасці біяграфію. Псіхааналіз, як зразумела, аддае перавагу псіхафізіялагічнай індывідуальнасці асобы. Так прыблізна. Хутчэй за ўсё, зноў жа, дэтэрмінацыя падвойная. I біяграфія, і абставіны гістарычна-сацыяльныя, і псіхалогія развіцця. Гады маленства, безумоўна, вызначаюць і структуруюць і далейшы шлях, і асобу.