А ўвогуле шляхту своеасаблівы сацыяльны пласт ён умеў апісаць, як ніхто іншы. «Ён высакародна араў сваё поле...» Класіка! Лепш не скажаш! Нібыта мужык: сам за канём ходзіць, аднак жа рыцар, абаронца, годнасць і высакародства галоўнае! I так мог пазначыць толькі Уладзімір Караткевіч! «Пісаць трэба хвацка!» сцвярджаў ён у адным са сваіх інтэрв’ю. I пісаў так. Сучасную прозу таксама. «Чазенія», «Лісце каштанаў», «Дрэва вечнасці», «Залаты бог» і г. д. I, безумоўна, эсэ. Бляск думкі. Экспрэсія. Каскад слоў, яркіх, дасціпных, іскрамётных. Працаваў Уладзімір Караткевіч, падпарадкоўваючыся толькі стыхіі свайго таленту шмат, з імпэтам, узлётна. I спрактыкаваны мастацкі густ мог і можа тут заўважыць, што недзе шторм высокіх слоў мог быць і суцішаны, недзе іх мнагавата, а дзе-небудзь і ўвогуле варта было б перайначыць, адшліфаваць. Аднак Уладзімір Караткевіч іншым быць не мог. Такім яго прыняў і палюбіў чытач. Палюбіў, мабыць, яшчэ і за тое, што пісьменнік разбурыў стэрэатып нацыянальнага характару. He кажучы пра крыўднае, някрасаўскае: «высокорослый, больной белорус», але і пра распаўсюджанае ўяўленне: рахманы, ціхі, цярплівы, нікога не пакрыўдзіць, нікога не кране. Героі Уладзіміра Караткевіча людзі моцныя, таленавітыя, смелыя, яркія, разумныя; высакародныя! Алесь Загорскі, Раман Ракутовіч, Юрый Гораў, Андрэй Грынкевіч. Героі! I нават калі гэты так званы «жанравы чалавек» (Н. Бяркоўскі), дык якія ж гэта каларытныя, прыкметныя постаці! Жыццялюб, весялун, смяльчак, рызыкант Гервасій Выліваха («Ладдзя Роспачы»), відавочны беларускі сабрат Ціля Уленшпігеля і Кала Бруньёна, увасабленне сутнасці нацыянальнага характару! Або праўдашукальнік, узняты да вялікага разумення ісціны, хаця крочыць ён да яе надта пакручастымі шляхамі Юрась Братчык. Той самы, згаданы вышэй сваімі выслоўямі шляхціц Багдан Роскаш. Колькі іх усіх! ...Жанчына ў творчасці Уладзіміра Караткевіча часцей за ўсё не так суб’ект дзеяння, як аб’ект кахання героя: кахання высокага, усёпаглынальнага, чыстага. Чароўная Дама гераіня Караткевіча увасабленне хараства, пяшчоты, цнатлівасці, вышыні пачуццяў. Іх неяк і памятаеш, што якіх гераінь куртуазнай паэзіі, па імёнах: Ірына, Гражына, Марыя... ...Пра што б ні пісаў Уладзімір Караткевіч, ва ўсім і заўсёды прысутнічаў адзіны, непаўторны, натхняючы вобраз Радзімы. He ў яго аднаго, вядома. Але, як у кожнага, тут было сваё. Асобае. Пранізлівае. Вызнанае ўсім зробленым, створаным. «Радзімы твар, і горды, і суровы». «Храм наш агульны і светлы...» «На вуліцы першай радасці...» «Твой дом і сабор...» I гэтае, незабыўнае: Каб плыў судоў уратавальны дым, А родны край знікаў навекі ў хвалях, Я б лепей згінуў з ім, з яго апошнім жалем, Як жыў і мучыўся бязмерна з ім. Словы не народнага пісьменніка, паводле табеля аб рангах. Аднак народнага, паводле памяці пра яго. Кніг Уладзіміра Караткевіча ў кнігарнях і цяпер няма. He залежваюцца. Людзі чытаюць яго і ідуць да яго. Да таго каменя з коласам, дзе знайшоў ён свой вечны спачын. Каб ушанаваць памяць і выявіць сваю ўдзячнасць і любоў. Бо ён «быў, ёсць, будзе». Рыцар сонечнай стыхіі. «ДЛЯ ВЕЧНАСЦІ БЕЛАРУСЬ...» Алесь Адамовіч Гляджу на тэлеэкран. На лаўрэата прэміі Алеся Адамовіча. Акуратныя слоўцы, падкрэслена адстаронены твар, шаравата-бляклы позірк паводле іміджа аб’ектыўнага інфарматара. Ужо нічога ад палымянага барацьбіта. Усё як трэба некаму. «Легко в студентах прогресснвннчать, свободомыслнем краснвннчать...»? А лаўрэат яшчэ малады. Здаецца, і трыццаці няма. Калі яму ўручалі прэмію Алеся Адамовіча, вызначыўся: галоўнае, бадай, прафесіяналізм. Усё астатняе: этыка, мараль, розныя іншыя «састарэлыя» актуаліі неістотна. Яму запярэчыў другі лаўрэат. I недзе знік. Таленавіты чалавек. Таксама малады... Аднак я не пра лаўрэата (ён і больш прэстыжную ўзнагароду паспеў атрымаць) і не пра яго апанента. А пра таго, прэміі чыйго імя вызначаюць, так бы мовіць, пазіцыю, прыналежнасць да вызначальніка ў дэмакратыі, справядлівасці, маштабнага мыслення, пра таго, для каго лёс чалавецтва быў сваёй, крэўнай справай. Пра таго, хто і ў апошнюю хвіліну свайго жыцця літаральна быў абаронцам справядлівасці: памёр у судзе. He памёр загінуў. «На бестэрміновай перадавой» яго словы. У адносінах да Васіля Быкава. Стасуюцца яны і да яго самога Алеся Адамовіча. Цалкам. Пра яго размова. Алесь Адамовіч... У чатырнаццаць партызан, у дваццаць сем кандыдат філалагічных навук, крыху за трыццаць ужо доктар, ці не самы малады доктар філалогіі на тую пару на абшары Саюза, урэшце прафесар, член-карэспандэнт АН БССР, дырэктар навукова-даследчага Інстытута кінамастацтва ў Маскве, член Камітэта савецкіх вучоных у абарону міру і супраць ядзернай пагрозы. Навуковец, празаік, публіцыст, драматург, кінадраматург, грамадскі дзеяч. Урэшце проста Алесь Адамовіч. 3 тых, каго не трэба было прадстаўляць. He прозвішча імя. Нават знак. Грамадскай пазіцыі. Часу. Калі хочаце эпохі, Таму і прыгадаўся лаўрэат. Адкуль такая метамарфоза ў чалавека, што мысліўся б паслядоўнікам Алеся Адамовіча? Час грошай? Час кампрамісаў? Час канфармізму? Ці характар? А можа, адвечнае, пра што згадалася вышэй: напачатку грымлівая апазіцыйнасць, потым самаахоўная асцярожнасць? Алесь Адамовіч не набыў з гадамі гэтай ахоўнай рэакцыі. Нешта ў ім засталося на ўсё жыццё ад партызана, ад юнака. Адкрыты, парывісты, задзёрысты. Агонь на сябе. Ці заўсёды ён меў рацыю? Ці больш дакладна ці ўспрымаю я асабіста ўсё ў яго паводзінах грамадзяніна, усё ў яго творчасці?Не, не ўсё пра гэта пазней. Аднак павагу да сябе сваёй пазіцыяй, імклівым інтэлектам, шырокім дыяпазонам зацікаўленняў, надзвычайнай энергіяй ён выклікаў неаспрэчна. Сёння, калі адны не ведаюць на ўласнай практыцы пра цэнзуру (Галоўліт), другія шчасліва забыліся на гэтую ўстанову, сёння калі дырэктывы ЦК успрымаюцца толькі як гістарычная недарэчнасць, сёння калі намаганнямі такіх, як Алесь Адамовіч, здабыта права на свабодную думку, на вольную прэсу, на размаітасць стыляў і жанраў, сёння калі пасля літаратурнага і навуковага пачатку Алеся Адамовіча выраслі па сутнасці тры мастацкія і даследчыцкія пакаленні, можна паблажліва згадаць: шасцідзясятнік. Першая хваля перабудовы... Нешта адышло. Многае засталося. Многае адваявана. Алеся Адамовіча нельга ўявіць па-за яго часам. Але ж і яго час немагчыма ўявіць без Алеся Адамовіча. Праўда пра вайну. He толькі пра Айчынную, a пра другую сусветную, у кантэксце падзей і ўяўленняў на ўсіх кантынентах. Праўда пра сталінскі рэжым і ГУЛАГ. Праўда пра паслякастрычніцкі час увогуле. Праўда пра Чарнобыль. Алесь Адамовіч «логіку ядзернай эры» пачаў спасцігаць задоўга да Чарнобыля. Пісаў пра небяспеку для існавання ўсяго чалавецтва і літаральна напярэдадні катастрофы. («“Overkill”. Ці адэкватная рэакцыя?» 1984; «Логіка ядзернай эры і літаратура» 1985; «Ну, дык стварайце звышлітаратуру!» 1984; і г. д.) Праўда, ён меў на ўвазе найперш ядзерныя ўзбраенні «мірны атам» тады яшчэ не быў пад падазрэннем. Але новае, планетарнае мысленне, галоўная трывога часу набывалі найважнейшы сэнс: «Ядзерная небяспека пераўтварае ўсіх нас, незалежна ад таго, ці будуць у нас уласныя дзеці ці не, у бацькоў усіх будучых пакаленняў. Калі, безумоўна, мы, што жывём цяпер, усяго толькі пасланыя ад імя ўсіх пакаленняў, былых і будучых, усяго толькі «дэлегаты» калі не станем забойцамі тых, хто нас дэлегаваў». Алесь Адамовіч у сваіх кнігах, артыкулах, выступленнях шырока выкарыстоўваў дадзеныя даследаванняў вучоных, зробленае і моўленае пісьменнікамі, журналістамі, грамадскімі дзеячамі. Даказваў, апеляваў, падпісваў звароты, удзельнічаў у сімпозіумах, кангрэсах, канферэнцыях і г. д. Яго абвінавачвалі ў пацыфізме, адсутнасці патрыятызму, песімізме, капітулянцтве, касмапалітызме. У тым, за што ў сваю пару абвінавачвалі і Уладзіміра Караткевіча, калі той напісаў, што зброя, ад якой пацярпела Хірасіма, пагражае ўсяму чалавецтву. «Як усяму? пагрозліва пытаўся «ідэалагічна вытрыманы» апанент. А хіба не вядома паэту Караткевічу, што прагрэсіўная частка чалавецтва загінуць не можа?» Выглядае як са- мапародыя, аднак факт. Фактамі шматлікімі былі і анафемы Алесю Адамовічу. Да слова тут пазначыць, што сам ён ніколі не падтрымліваў ідэалагічных атак ні маўклівай згодай, ні подпісам. Быў, напрыклад, знакаміты ліст супраць Сіняўскага і Даніэля дысідэнты, здраднікі, зладзеі дык вось пад гэтым «дакументам» Алесь Адамовіч адмовіўся паставіць свой подпіс. На тую пару ён вучыўся на Вышэйшых сцэнарных курсах у Маскве і адначасова выкладаў беларускую літаратуру ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце зразумела, непадпісант тут жа быў пазбаўленві месца выкладчыка. I яшчэ да слова актыўны грамадскі дзеяч, чалавек, што быў у складзе беларускай дэлегацыі на адной з сесій Генеральнай Асамблеі ААН, народны дэпутат СССР таго, лёсавызначальнага, 1989 года склікання, не быў членам КПСС. Для таго часу непамысная неагляднасць: наменклатура спрэс была партыйная, большасць пасад можна было займець толвкі атрымаўшы чырвоную кніжачку. He збіраюся, як сёння модна, абавязкова вышмароўваць дзёгцем усіх былых партыйцаў, сярод іх хапала прыстойных людзей, аднак смеласць пісаць у анкетах «б/п» і адначасова імкнуцца да актыўнага грамадскага жыцця мала хто меў. Час не заўсёды справядлівы, але суддзя. На многае прымушае паглядзець з адлегласці часу, скрозь прызму падзей, узрушэнняў, сэнсаў, адкрыццяў... Сёння досыць распаўсюджанае меркаванне: Алесв Адамовіч публіцыст, і толькі. Кагнітыўнае мысленне, г. зн. схільнае да абстрагавання, да катэгарыяльных вызначэнняў не яго стыхія. 3 другога боку яму заўсёды кідалі каменьчык: публіцыст, аналітык, а мастацкая пластычнасць не яго дар. Маюцв рацыю. Аднак Алесь Адамовіч быў моцны іншым. I зрабіў неацэннае. 3 першых літаратурных крокаў (літаратуразнаўчыя працы: «Шлях да майстэрства», «Культура творчасці», «Беларускі раман») нестандартнасць мыслення, умен- не даць агульны, але зусім не павярхоўны абрыс беларускай літаратуры: глыбіня даследавання, аналітычны роздум, яркая вобразнасць, трываласць думкі і сапраўдныя азарэнні, бліскучая лёгкасць. А гэта ж час, толькі пасля XX з’езда КГІСС, калі крытыка пачынала існаваць не вульгарна-сацыялагічнымі, a першапачатковымі, філасофскімі і мастацка-эстэтычнымі вызначэннямі. Алесь Адамовіч паспрыяў вышыні свядомасных крытэрыяў, нязмушанасці думкі, пашырэнню дыяпазону мыслення. Тым часам вярнуўся са зняволення рэпрэсіраваны Рыгор Бярозкін, пачынаў свой творчы шлях Уладзімір Калеснік людзі глыбінных высноў, ярка выяўленага індывідуальнага стылю. Крыху пазней абвесцяць пра сябе Віктар Каваленка, Міхась Мушынскі, Генадзь Кісялёў, Адам Мальдзіс і інш. Згадваю толькі некаторых майстроў крытычна-даследчыцкага цэха, толькі блізкіх па ўзросту Алесю Адамовічу і разам з ім пазначыўшых адраджэнне крытыкі, вяртанне да напрацаванага раней і ўваходжанне ў сучасны еўрапейскі працэс: на годным светапоглядным, аналітычным і эстэтычным узроўні. I калі, скажам, Рыгор Бярозкін і Уладзімір Калеснік заглыбляліся ў тэорыю, у індывідуальныя своеасаблівасці стылю і мастацкую іірыроду асобы, то Міхась Мушынскі рупліва аналізаваў і пазначаў вехі і этапы развіцця беларускай літаратуры, Віктар Каваленка прымушаў згадваць пра тое, што крытыка частка духоўнага быцця, духоўнай рэальнасці, што феномен крытыка такая ж рэдкая з’ява, як любы іншы талент, што парадаксальнае мысленне уласцівае і гэтаму віду мастацкай практыкі, Генадзь Кісялёў і Адам Мальдзіс адкрывалі свету, што пачатак беларускай літаратуры трэба шукаць у глыбі стагоддзяў: побач напрапоўваў стэрэаскапічную. шматкалёрную карціну мастацкай свядомасці беларусаў эстэтык Уладзімір Конан, дык Алесь Адамовіч пашыраў далягляды беларускай крытыкі, не правінцыйным вокам глянуў на стан беларускай літаратуры, надаў шырыню і маштабнасць даследаванню: беларуская проза на літаратурнай планеце. Пазней,