Алесь Адамовіч быў двухмоўным пісьменнікам. Пісаў на беларускай і рускай мовах. Чаму? Мабыць, была рускамоўная сям’я... Але я магу назваць многіх беларускамоўных літаратараў, у якіх бацькі не ўмелі ані слова па-беларуску... Мабыць, было імкненне выявіць мастацкую думку на той мове, што найбольш прыдатная яму. Быў і гэты, ужо згаданы момант: у свет, у замежжа выходзілі на тую пару праз «саюзную браму». I не толькі Алесь Адамовіч спрыяў выхаду беларускай літаратуры на сусветныя гарызонты, але і яна спрыяла яму. Да таго ж, як ужо згадвалася, Алесь Адамовіч увесь у блізкай заходняму чытачу праблематыцы, у логіцы думак, у тыпалогіі дакументалізму, у экзістэнцыяльнай сур’ёзнасці і сэнсавай насычанасці, у яснасці і прастаце мовы (па-першае, расійскай, падругое, досыць даступнай для перакладу) меў пэўныя перавагі перад беларускімі пісьменнікамі. Асабліва калі мець на ўвазе тых, чыя творчая манера у суцэльнай узаемазалежнасці, узаемападпарадкаванасці сэнсу і формы, а галоўнае у адметнасці стылю, у нюансах, у сэнсах-перадумовах, у мове рознакалёрнай, яркай, рэгіянальна пазначанай, ва ўсім, што цяжка паддаецца перакладу, зазвычай не дае адэкватнага ўяўлення пра аўтара; гэтыя пісьменнікі заставаліся (і застаюцца, хоць цяпер шмат іншых праблем) невядомымі ці вядомымі вельмі вузкаму колу чытачоў. Калі ж узгадаць ТРАГЕДЫЮ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ з яе шматлікімі і крывавымі забаронамі, ТРАГЕДЫІО БЕЛАРУСКАГА НАРОДА, дык ёсць пра што задумацца... Той самы выпадак, пра які красамоўна гаварыў Алесь Адамовіч. Сядзяць на тэрасе людзі, п’юць гарбату, а нейкі дзівак бегае і крычыць: «Ратуйцеся!» He даслоўна, але змест такі. Дык вось чаго крычыць? А пад домам дынаміт. To не такі ўжо і дзівак... Так і тут... Алесь Міхайлавіч, які так чуйна рэагаваў на ўсё, што датычылася яго Радзімы, лёсу яе людзей, які адчуваў сябе непасрэдна адказным за лёс планеты ўсёй, тут нечага не ўспрымаў... Як дэмакрат, барацьбіт, высакародны чалавек адчуваў трываласць у абшарах Саюза. He імперыі дакастрычніцкай ці паслякастрычніцкай, а супольнасці людства: з агульнымі выпрабаваннямі, болем, радасцю. Алесь Адамовіч неяк пісаў, што, стоячы на варце ў партызанах, ён з радасцю адчуваў трываласць ад таго, што за ім абшары Саюза, дзе няма фашыстаў... У мяне асабіста гэтыя прасторы неабсяжныя выклікаюць пачуццё трывогі: зусім блізкія мне людзі ведалі сібірскія «острогн» зусім не з малюнкаў пра дзекабрыстаў... Але ж і ў Алеся Адамовіча самыя блізкія сваякі «асвойвалі» Якуцію... Усё неадназначна... Было і такое: на адным пісьменніцкім форуме ў нас, у Беларусі, выступаў Алесь Адамовіч. Бліскуча, ярка, справядліва. Але... Было і яно. Ён гаварыў па-расійску было досыць многа не проста прадстаўнікоў з іншых рэспублік і з Масквы, прыехалі яго сябры, блізкія па творчасці, па светапогляду людзі. «Н все же, все же, все же...» Гэта было ўжо «на піку» сігрэчак з апанентамі. I гэта быў выклік. А выступленне аднаго з яго супраціўнікаў, да якога ў рэдакцыю сапраўды сунуцца з творам, не адпаведным эстэтычньм поглядам гэтага чалавека (надзвы- чай таленавітага), было ўсё роўна, што запаліць запалку ў вадзе, прагучала з іншым рэзанансам: ён вёў размову з намі на нашай, беларускай мове. Умеў Алесь Адамовіч і спарадзіраваць сітуацыю, пакпіць з правінцыйнасці і навукова, і ненавукова, мог «правакаваць» пэўныя падзеі. Бліскучы прамоўца, чалавек імгненнай рэакцыі, ён любіў трыбуны і ўмеў сказаць сваё слова. «Dixi!» ...Ствараўся пэўны маральны клімат. Ішла тая «ланцуговая рэакцыя», калі кожны бок па інерцыі ўжо не хоча і не можа прымаць аргументы. Наэлектрызаванае паветра... Звычайная ўнутраная рэцэнзія Нічыпара Пашкевіча на рукапіс адной з кніг Алеся Адамовіча учынак. He абы-якой смеласці. Маё з Алесем Міхайлавічам наведванне хворай Веры Сямёнаўны Палтаран у полі зроку. Юбілей 60 гадоў у роднай Глушы. ...Пераглядаю кнігі Алеся Адамовіча... Нават не думала, што ў мяне іх столькі. Перагортваю выняткі з газет, часопісаў. «Ідзі і глядзі» («Ндн н смотрн»), Сцэнарый Алеся Адамовіча і Элема Клімава. Залаты медаль кінафестывалю ў Маскве, аншлагі ў кінатэатрах свету. Я нездарма назвала свой эскіз суб’ектыўным... Зусім неадпаведна поспеху і ўзнагародам, не прыняла эстэтыку і стылістыку фільма. Фантасмагарычная рэальнасць, фізічнае быццё персанажаў і іх фактура (фізічныя дадзеныя) не супадалі з маімі ўяўленнямі. Знешняе аблічча акцёраў ці гэта прафесіяналы, ці неакцёры у нейкай ступені паказальнае для іх сутнасці. Кінаакцёр, як сцвярджаюць спецыялісты (Зігфрыд Кракаўэр, напрыклад), у пэўным сэнсе прыпадабняецца мадэлі фатографа. А фатаграфічны партрэт заўсёды выдзяляе тыповыя рысы натуршчыка адбываецца самараскрыццё. I гэтае самараскрыццё дзеючых асоб беларусаў цалкам не супадае з іх абвешчанай духоўнай сутнасцю. Для мяне прынамсі. I мая самасвядомасць, і нейкія культуровыя коды не даюць мне магчымасці прыняць таксама толькі мантаж фактаў, як прапануе Алесь Адамовіч. Прагну асэнсавання: мастацкага, лагічнага, эстэтычнага. I не магу зразумець: вось таго, пра што гаворка вялася вышэй: адчування трагедыі беларусаў, небяспекі планеты і небяспекі роднай зямлі... I... не магу знайсці слоў... Таму што для мяне Алесь Адамовіч чалавек планеты. Але і беларус. He таму, што ён гаварыў па-расійску з невыкаранёным зацвярдзелым «ч», і не таму, што ў яго тэксце абавязкова сустрэнуцца беларускія «трн грошнка» і «колхоз «Червоны кастрнчнпк», і не таму, што вядомы маскоўскі крытык Леў Анінскі пісаў пра Алеся Адамовіча, што той адчувае сябе «спадкаемцам тысячагадовай, лясной, народнай Беларусі». Беларускае, нацыянальнае у яго мянтальнасці, у героях большасці яго твораў (і мастацкіх, і крытычных), ва ўсім ладзе думак пісьменніка, у тым, пазначаным у «Vixi»: «Уся ісціна ў тым, што памерці я хачу ў Беларусі, а ляжаць у Глушы... Для вечнасці Беларусь». Беларусь... Дзе засталіся яго чытачы, сябры, вучні... He буду згадваць планетарна вядомых, не хачу грузнуць у пераліку: некага не ведаю, некага забуду. Аднак адно настаўніцкае празарэнне хачу пазначыць: Іван Афанасьеў. Згледзеў у Гомелі яго Алесь Міхайлавіч: высокага тэарэтыка, літаратара яркай вобразнай думкі, навукоўца і пісьменніка еўрапейскага кшталту. Беларусь... Алесь Адамовіч на прасторах сусвету быў і застаўся яе прадстаўніком. Талент. Працаўнік (нават у цягніку заўсёды пісаў). Дэмакрат. He па швэдрыку і куртачцы, у якіх звычна было яго бачыць, па перакананнях, якім ён не здраджваў. Алесь Адамовіч... Чалавек, якога нельга ўявіць па-за яго часам. Чалавек, без якога нельга ўявіць яго час. Чалавек, якому многім абавязана Беларусь. Нават адсутнасцю АЭС пад Мінскам. I які усім абавязаны Беларусі. Таму і «для вечнасці Беларусь». «АДДАВАНСЯ ЖЫЦЦЮ СВЕГЛАНОСНА!» Ніна Мацяш «Аддавайся жыццю светланосна!» У гэтых словах чар Гармоніі... I накрэсленыя яны не атрамантам і не выштукаваннямі найноўшай тэхнікі у іх «сок натхнення, залаты нектар белай лілеі» (Федэрыка Гарсія Лорка). «Аддавайся жыццю светланосна!» моўлена Нінай Мацяш, Для якой паэзія Лёс, наканаванне, выяўленне Духа... Выяўленне высакароднай субстанцыі, непасрэднага спасціжэння Боскіх сутнасцяў, сакральная трансфармацыя... А цытаваныя словы можна было прачытаць на запрашэнні на творчую вечарыну паэткі ў яе Белаазёрску... Запрашэнні мастацкія творы: вызначаныя словы акаймаваныя беларускім арнаментам, ледзь пазначаным, манахромным. На адвароце вытанчана-высакародная графіка: партрэт Ніны Мацяш і перахопленыя ручнічком-пасачкам некалькі каласкоў і васількоў. 1 гучнае прадстаўленне: заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова... Сведчанне ўвагі, афіцыйнага прызнання. Аднак... Што гэта ў параўнанні з галоўным паэтка і перакладчыца... Ад Бога... Боскай міласцю... Які эквівалент тут раўназначны? А вось y выпадковым, здавалася б, супадзенні дня нараджэння з Наталляй Арсенневай 20 верасня мабыць, ёсць знак Нябёсаў. Знак абранніцтва. I на сустрэчу з абранніцай Высокай Музы, з Мастацтвам прыйшлі землякі. На вечарыну 20 верасня 2003 года прыехалі калегі: Ніл Гілевіч, Анатоль Вярцінскі, Васіль Жуковіч... Здымак кветкі, кветкі, кветкі... Ніна Мацяш за столікам з беларускім абрусам... Віншуюць паэты... А пеўзабаве, 12 лістапада таго ж года, адбылася яшчэ адна імпрэза ў гонар Ніны Мацяш. У Мінску. Яшчэ ў Доме літаратара, яшчэ ў бібліятэцы Дома літаратара... Неўзабаве ў Саюза пісьменнікаў Беларусі (Саюза беларускіх пісьменнікаў) экспрапрыіравалі Дом, разлаташылі бібліятэку. Але тое адбылося пазней. A 12 лістапада тут надзялялі сутнае формай, вызнавалі тоеснасць гукаў і сэнсаў, асабістае перажыванне насьгчалі шматасабовасцю быцця вялі размову пра творчасць і пра творчую асобу Ніны Мацяш. Гучала музыка... спевы... Адбываўся творчы акт сутворчасці, су-роздуму... Чытала свае вершы сама паэтка так, як можа чытаць аўтар... I яе слухалі так, як слухаюць «голас акрылены» (Франсіска дэ Кеведа і Вільегас), ад гуку да сэнсу, да глыбінь пачуцця... Да вышынь сапраўднага, чыстага і яснага. Слухаю дзіўную птушку. У напрузе салодкай лаўлю Чысты-чысты, Няведамна гарманічны Загадкавы голас. Чыталася, можа, што іншае. Але пэўна адчуваўся вобраз творчых паводзін, вызначаліся ўзбуйненне, канцэнтрацыя галоўных, «ствалавых» уласцівасцяў душы. Свет чалавечы прагне людскасці, Але хіба яе Магчыма выняньчыць У самаразбурэнні? Вышыня мэтаў, рэальнасць слова ў гэтай выснаванай думцы. Неаддзельнай ад разумення існасці, адчування светапарадку як уваходжання ў той вялікі свет, дзе сусветны Космас, вопыт гісторыі і культуры, эмпірыка асабістага існавання і жывое хараство, значнасць кожнай праявы натуры, кожнай істоты, кожнага імгнення жыцця у адзінай сувязі, непарыўнай, загадкавай і цудоўнай. «Калі зямля, як сонца, душу грэе», калі «сіне-сонечны спеў пра вясну», калі «звон нябёсаў пяшчотны і тонкі»... I калі ўзнікае натуральнае, як подых ветру, як ранішні прамень пытанне: Калі і як з нябёс вясёлка Упала тут на мурагі? Ды разляцеліся асколкі - Цвітуць лугі, цвітуць лугі! Тое, што называецца паэтычным светаадчуваннем... Спеўная быційная радасць. Арабіны, арабіны, арабіны... Усё ўспрымаецца нібыта проста і мудра. Мудрасцю спракаветнай, лагічнай, Сэнсам, усім зразумелым: