• Газеты, часопісы і г.д.
  • У святой краіне выгнання Імпрэсіі, адлюстраванні Ала Сямёнава

    У святой краіне выгнання

    Імпрэсіі, адлюстраванні
    Ала Сямёнава

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 488с.
    Мінск 2011
    108.25 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Зайздросная сувязь! 3 чытачамі! I Ніна Мацяш яе трымае, умацоўвае! Разумее яе неабходнасць і вагу. Ёй ёсць што сказаць ім пры сустрэчах. «Тое, што яны беларускі народ, тое, што за імі будучыня, тое, што шчаслівым будзе толькі той, хто будзе шукаць сваё шчасце, хто будзе нацыянальна свядомым і годным, хто будзе ўмець пастаяць за сваю культуру і за сваю дзяржаўнасць, хто будзе цяміць, што ён нездарма нарадзіўся на гэтай зямлі, а прыйшоў у гэты свет, каб дасканаліць яго».
    Гэта з інтэрв’ю карэспандэнту «Настаўніцкай газеты» Міколу Чэмеру.
    Які грамадзянскі гарт, якая цвёрдасць, якая творчая і чалавечая ўпэўненасць! А я разглядаю адсканаваныя адбіткі яе выяўленчых пошукаў фантазійны ўзор пёркаграфіі і ў нейкім вясновым карагодзе-кругаверці квяты бэзу... Які лірычны і крынічна-адасоблены настрой... Якая яна розная... Шмагранная. I як Пан Бог, выпрабоўваючы пакутамі сваю Абранніцу, надаў ёй не толькі мужнасць і трываласць. Але і ўзвысіў яе
    Дарам Хараства, духоўнага і фізічнага, Талентам творчым, Чалавечай спагадай і дабрынёю. Высакароднай Відушчасцю. Кажу гэта, не толькі маючы на ўвазе аддалена-абстрагаваныя ўражанні. Але і лісты, паштоўкі, адбіткі яе выяўленча-мастакоўскіх твораў. Як яна ўмее нейкім асобым чуццём зведаўшы падаць знак у самы роспачны, самы адчайны момант...
    I раніцу я пачынаю можа, і падсвядома з малітвы і з сустрэчы з Нінай Мацяш: над пісьмовым сталом вось тая кветка бэзу. А над ёю надпіс: «Ніна Мацяш. Аддавайся жыццю светланосна».
    Дэвіз яе жыцця. Знак яе жыцця. Урок яе жыцця...
    Р. S. Якое раптоўна абарвалася ў ноч з 18 на 19 снежня 2008 года...
    А на саракавіны мне ўдалося быць у Белаазёрску... Пакланіцца апошняму месцу на зямлі, апошняму прытулку... Сустрэцца з яе роднымі, сябраіМІ, прыхільнікамі... Наноў адчуць неўміручы чар яе Таленту... Яе прыцягальнасці...
    Творчай і чалавечай... Чалавечай і творчай...
    Пра гэта хацелася б асобна...
    Галіна Скарына... Сяброўка, памочніца, паплечніца...
    Творчая сябрына берасцейцаў: Алесь Каско, Мікола Пракаповіч, Генадзь Праневіч... Паспелі нават зрабіць фільм...
    Родныя, сваякі... He проста сёстры, брат, пляменнікі і пляменніцы людзі духоўна блізкія... Сястра Алена... Якой высветлілася таксама Провід даў схільнасць да Паэзіі...
    Даўнія сябры з Мінска...
    А колькі яе сяброў, творчых прыхільнікаў, людзей, для якіх яе чалавечая годнасць і мужнасць і яе талент, адукаванасць, высакародства былі высокім узорам, вышэйшай мудрасцю...
    Яны засталіся... 3 памяццю яе Паэзіі... Яе Хараства... Яе Незвычайнасці...
    «ХЛЕБ ДЛЯ ДУШЫ МАЕ...»
    Рыгор Барадулін
    «Пазбягайце подмасцяў, амбонаў, трыбун і п’едэсталаў. Ніколі не адрывайцеся ад зямлі; таму што, толькі стоячы на зямлі, вы зможаце мець прыблізнае ўяўленне пра тое, якая ваша сапраўдная велічыня». Гэтую думку Антоніа Мачада, вымаўленую яго ўлюбёным персанажам, яго філасофска-дыдактычным alter ego, Хуанам дэ Майрэна, нібыта ўвесь час трымае ў галаве Рыгор Барадулін. Яго літаратурнае і грамадскае існаванне вымагаюць і трыбун, і сцэн, і падарожжаў. Але ён абавязкова вяртаецца да зямлі, ды вытоку, да кораня жыцця. «Я сын зямлі, нашчадак хлебаробаў». Прамоўленае даўно. Дае першаштуршок усім паводзінам заўсёды. Як жыхару планеты, грамадзяніну Беларусі і Віцебскага краю, як адданаму насельніку Ушаччыны. У які куток ні закіне паэта, адтуль на Ушаччыну, дадому, да сваіх ваколіц, да сваіх людзей, знаёмых, крэўных, надзейных. «Трэба дома бываць часцей». Дзе «ні адзін не абміне, пагутарыць і распытае». Дзе «нават страшна дыхнуць маладыя аблокі над Ушаччынай ціха плывуць». Дзе «нечапаныя вішні ў цвеце, якім нецярпіцца зірнуць у студню». Дзе пачыналася дарога... Шлях у жыццё. Шлях у вясёлую навуку паэзіі.
    А навука тая пачалася ці не ад калыханак маці. Свядома ад «галасоў жніўных песень». Ад жаўруковага
    празрыста-звоннага спеву. Ад цішыні хутара Верасовачка. Ад водару вясны. Ад колераў восені. Ад Слова любімых настаўнікаў. Ад усяго, чым поўніцца беларуская зямля. Чым поўніцца свет. Ад лусты хлеба і студні пад горачкай да плёсаў, матылькоў, месяцовых начэй, зор, яблыневай квецені...
    Рыгор Барадулін пра гэта гаварылася, і неаднойчы, многімі паэт імпрэсіянісцкага складу. Творца, чые эмоцыі, паэтычная логіка ідуць ад канкрэтыкі з’яў, падзей, асобаў, рэчаў. У гэтым яго адметнасць, такое перажыванне светапарадку, калі кожны рух душы, кожная з’ява абавязкова набываюць права на пералажэнне на мову паэзіі, лірычны ці апошнім часам лірычнафіласофскі водгук на жыццё ўкладваецца ў рытмічнасэнсавыя модусы, а быццё асобы атаясамліваецца з жыццём творчым. У паэта ёсць нязбытная цікавасць да жыцця ва ўсіх яго праявах. Ён радуецца, сумуе, гняўліва нечым абураецца, саркастычна нешта высмейвае, пакеплівае злёгку над сім-тым, задумваецца глыбока, аднак, здаецца, не падвяргае сумніву сэнс існавання, не тое каб узносіцца над мітуслівай рэчаіснасцю, але ўмее пабачыць і не стамляецца любіць усё, што на зямлі. Звычайны для паэзіі антрапамарфізм? Ачалавечванне безасабовага? «Безлнчное очеловечнть...» Так. Але і арбіта паэтычнага існавання Рыгора Барадуліна, дзе свет стыхій і паняццяў, свет прыродных з’яў і побытавых рэчаў у нейкім даўнім суладдзі, паміж імі патаемная згода, нават нейкая дамоўленасць нібыта.
    Прыроду ён любіць як паэт і як «сын зямлі», заўважыць і «лісток вушацкай восені», і «васільковы спакой, смутак верасу сіні», і адчуе, як «ціша мокрым аерным вузлом прывязана да возера Пліна», але для таго Рыгору Барадуліну не заўсёды трэба быць на самоце, ён умее адстараніцца, унутрана адасобіцца і на людзях і тут жа падзяліцца з імі сваёй радасцю. Радасцю, што вокамгненна высвеціцца выбухам вобразаў, кветнікам метафар. Мацартыянскі склад таленту... Памятаеце, у фільме «Амадэус» лёгкакрылага і легкадумнага свайго
    зяця распякае цешча, а ен даўно не чуе уся яе роспач, увесь гвалт ужо адышліся ад яго і віруюць у галаве новай мелодыяй. Радасцю мовілася тут дарэчы, зусім неабавязкова тою, што праменіць усмешкамі і іскрыцца шчасцем (хаця напачатку было менавіта так: «як захлынуўся ад радасці жаўранак»), дык вось радасцю: у сэнсе светаадчування, разумення паўнаты быцця, што месціць у сабе многае... I яснату існавання, і горыч, і соль... Тая квінтэсенцыя быцця, што злучана і з рэчавай існасцю свету, і з тым духоўным, ідэальным, чаго прагне істота чалавечая, і са складанымі матэрыямі сусвету, і з Космасам нацыянальным... I з тымі катэгорыямі, што рана ці позна нагадваюць пра сваю неаспрэчнасць і моц: прасторай і часам. На пачатку творчага шляху паэта займала болып першая катэгорыя ва ўсім сваім шматабліччы, сваёй шматкалёрнасці, бясконцасці варыяцый форм. А чым далей, чым бліжэй немінучая мяжа, калі ўжо зусім не здаецца, што «час малады нігіліст», а бачны далягляд, «адкуль азірацца позна», тым больш відавочная сумна дыялектычная існасць часу, які ўжо можа дазволіць сабе чорныя жарты і «заўчасна ніцеючы, усміхацца здзекліва», а святочнасць існавання выдае сваю непазбежную наканаванасць: «зорнаю пацярухаю марнасць дзён ападае...».
    Барадулін увесь час у руху, у дзеянні, у імклівым творчым імпэце. Ён змяняецца і застаецца верным сабе як віртуоз-версіфікатар, лірычны філосаф, утаймавальнік слоў, яркі метафарыст. Няўрымслівы, лётны. Нібыта жывы доказ думкі Платона: «...творы разважна-цвярозых саступяць творам палка-няўрымслівых».
    Хаця тут ведаю шмат хто мне запярэчыць: маўляў, метафарызм зжыў сябе, гэта ўжо ўчарашні дзень, «спакойна-стрыманы выраб узрушаных вершаў...», паводле Верлена, да ўзору. У літаратуры ўвогуле, а ў нас з вядомых гістарычных прычын асабліва ёсць гэтае імкненне: не асвойваць новую мастацкую пляцоўку, a будаваць там, дзе папярэдне абавязкова трэба разбурыць. На гэны конт мне ўжо даводзілася пісаць. I спадзяюся
    тую гаворку яшчэ весці. Выдатна, што з’яўляюцца новыя школы, што «сусветнае падабенства» размаітае ў сваім выяўленні, а сакральная праўда ўсеадзінства набывае самыя розныя абрысы. У тым, што для беларускай паэзіі цалкам новае і ў тым, што ідзе ад адштурхоўвання ад спадкаемнага, спадчыннага. I у традыцыйным, здавалася б, вядомым, таксама. Я наўмысля не хачу пазначаць імёны гаворка сур’ёзная і асобая. А тое, што ў беларускай літаратуры з’яўляюцца грунтоўныя і менш грунтоўныя вопыты асэнсаваць «праўду» быцця, ставячы грунтам адкрыта філасофскі, светапогляднакаштоўнасны кшталт, адмаўляючыся ад звычаёвага, «прыкладнога» мыслення, сцвярджае зусім не марныя намаганні сённяшняга Адраджэння.
    Ведучы ж размову пра Рыгора Барадуліна, пасведчу толькі, з якой шчодрай радасцю ён вітаў таленты, што з’яўляліся на літаратурных даляглядах: Уладзіміра Някляева, Сяргея Законнікава, Леаніда Дранько-Майсюка, Уладзіміра Арлова... Прозвішчы падаюцца адпаведна храналогіі з’яўлення гэтых пісьменнікаў на літаратурных даляглядах. Ды хіба толькі іх...
    Кожны з іх пазней па-свойму вызначае свой творчы шлях. Бо кожны па-свойму спасцігае таямніцы законаў свету. Кожны па-свойму меціць быццё і побыт, жыццё і творчасць.
    У кожнага свае, толькі яму ўласцівыя адметнасці. У Рыгора Барадуліна гэта яшчэ і артыстызм, адчуванне гарэзіі існавання, абаяльнасць як статутная норма паводзінаў. Тое самае, пра што, перафразіраваўшы агульнавядомае, можна сказаць: «Поэт, до кончнков ногтей поэт». Як ён умее ўзрушыць залю, любое атачэнне афіцыйнае і свойскае. Як ён гаворыць, як ён паводзіць сябе з жанчынамі! старасвецкая гжэчнасць і сучасны кшталт. А прачытайце ягоныя надпісы на кнігах, якія ён прэзентуе сябрам і знаёмым. Дасціпныя, непадробныя, высакародныя подпісы. 3 іх можна скласці асобны том будзе не горшы за іншыя. За яго эпіграмы, між іншым. А тут ён майстар усім вядома. Прышпіліць што матылька.
    Зрок у Рыгора Барадуліна пільны, востры. Адразу ўхопіць нешта выразнае. «А вось тут яна ўжо не беларуска», кіне, гледзячы на здымак паэткі-эмігранткі ў сталым узросце. Артыкуляцыя, манера паводзін, стыль жыцця яны сапраўды паклалі свой выразны адбітак.
    Рэакцыя ў паэта вокамгненная. Часам не паспееш падумаць а ў яго ўжо чатырохрадкоўе, што джалам пчалы выпісанае. Той самай пчалы, што некалі адзначыла сваё акмэ «Свята пчалы». Было такое. I пасля таго не стамляецйа ён поўніць соты, хаця было-было: і вехаў, і дарог.