Я нездарма прыпынілася менавіта на гэтым творчым партрэце. Памятаю, як цяжка прабіваўся ў нас Алесь Разанаў, калі насмеліўся «перакрэсліць і нанава пачаць». ІІрыгадваю свае «штудыі» эмігранцкай прэсы мяне здзівіў, калі мець на ўвазе эстэтычныя варункі, нават не традыцыяналізм, а нейкі закаснелы кансерватызм. Таму гэтыя масты паміж Алесем Разанавым у нас, Янам Чыквіным у Полыпчы, Янкам Юхнаўцом у Амерыцы надзвычай важныя свядомасна. Як і паралельнае «адкрыццё» Янкі Юхнаўца часопісам «Крыніца», а да таго выдавецтвам «Мастацкая літаратура», дзе пад рэдакцыяй Уладзіміра Арлова выйшла кніга паэта «Сны на чужыне». Гэта важна як і ўваход у літаратурны ўжытак паэзіі Надзеі Артымовіч, «адной з арыгінальнейшых беларускіх паэтэс нашага часу», як пазначае Ян Чыквін, грунтуючы доказамі гэтую немаргінальную літаратурную з’яву. А на фоне чыста эмацыянальных допісаў з пафасам піэтызму ці адмаўлення выразна вылучаецца нарыс Яна Чыквіна пра Наталлю Арсенневу акадэмічна грунтоўны, глыбока аналітычны, з пачуццём такту і дакладнасцю думкі. Гэта духоўны партрэт паэткі, дзе даследчыка перш-наперш цікавіць мастацкая прырода асобы. У выпадку ж з Кастусём Акулам, допісы пра якога багатыя на рызыкоўныя здагадкі і нараканні, Ян Чыквін выкарыстоўвае досыць спрэчны, але фактаграфічна пераканаўчы метад: ён дае слова самому пісьменніку і адыходзіць ад падсумоўвання ці аналізу звестак творчай біяграфіі і жыццяпісных варункаў. Ян Чыквін эксперыментуе і яго цікавяць перыпетыі творчага лёсу суайчыннікаў-літаратараў за межамі Беларусі. Ён дапытліва ўзіраецца як удаецца спраўдзіць сябе і як проста застацца незаангажаваным: самнасам з сабою, сваім творчым вопытам. I паэт і даследчык Ян Чыквін распавядзе пра няспраўджанасць творчых магчымасцяў сына Ларысы Геніюш Юркі Геніюша, пра яго загадкавы лёс. Згадвае і аб няпростых творчых пуцявінах паэтаў Яшы Бурша, Міхася Шаховіча, пра «самотніка ў свеце рэчаў» Учадзіміра Гайдука... Нешматслоўна, накідам нібыта запрашаючы звярнуцца да старонак вершаў гэтых паэтаў. I проста нагадваючы, як цяжка быць беларускім паэтам... У пэўных абставінах, на пэўным гістарычным і геаграфічным фоне... Фон, праўда, Ян Чыквін падае больш штрыхамі, аднак ён адчуваецца часам як прастора для выяўлення духоўных магчымасцяў, часам як цяжар і няўладзіца абставін і жыццёвых варункаў... Можа, ад таго, ад радаснай здзіўленасці жыццястойкасцю Масея Сяднёва, ад самаахвярнай вернасці пісьменніка беларускаму слову і такая высокая ацэнка Яна Чыквіна: «непераўзыдзены»? Хаця тое ж сцвярджаюць многія... Магчыма, тут нейкая мая асабістая эстэтычная глухата чытала тое, што было надрукавана ў нас: хоць памры, не магу знайсці тэкстуальнага пацвярджэння таму месцу на беларускім Парнасе, куды настойліва ўзносяць яго калегі-літаратары. Верагодна, тут яшчэ і ўплыў асабістай абаяльнасці чалавека? Але я не ведала асабіста Масея Сяднёва. Больш па друку я ведаю і Сакрата Яновіча хаця яго вострыя выступленні даводзілася чуць, меліся і сякіятакія дзелавыя кантакты, больш пражэкты. I тут, мабыць, партрэт, створаны Янам Чыквіным, неяк размываецца ў калектыўнай выяве «польскіх» беларусаў. Хаця, на маю суб’ектыўную думку, Сакрат Яновіч чалавек надзвычай выразнай, яркай, саркастычнай вобразнай думкі прадстаўнік той плыні, дзе ў беларускай літаратуры асабліва таленавіта выявіў сябе Андрэй Мрый і так удала пачынаў Рыгор Семашкевіч. Аднак гэта мае прыватныя ўражанні, эстэтычныя несупадзенні. А парабала творчасці Яна Чыквіна вымалёўваецца вельмі цікавая, і ён застаецца для нас (як ён згадвае, і для сябе) «фенаменалагічнай загадкай», асобай, што, змяняючыся, «захоўвае ўсё-такі нейкую канстанту, нейкі стрыжань тоеснасці, што распаўсюджваецца... таксама на ўяўленне і ўражлівасць». Увага ж да яго творчай асобы вельмі розных літаратараў, узровень гаворкі сведчаць пра тое, што ён заняў сваё месца ў нашай духоўнай прасторы. Яго літаратурнае быццё, светапоглядная споведзь у Bepmax і даследчыцкіх вопытах, вольны, ненаўмысны лад яго творчасці, без вузка зразуметай традыцыйнасці і без прынукі адваротнай логікі, якую абвяшчаюць мастацкім прынцыпам, яны відавочна запаўняюць прагалы нашай культуры. Дзе пад знакам пярэчання, дзе толькі нагадваючы пра вопыт душы, але заўсёды адчуваючы цень і святло цянётаў вечнасці і спрабуючы выснаваць сваю ідэю быцця. ШЛЯХ У НЕАБСЯЖНАЕ Алесь Разанаў Вялікая сусветная сувязь з’яў і рэчаў... He тая сувязь абставін атачэння і лінейнага часу, што падпарадкоўвае сабе чалавека абыдзённай свядомасці, не прыватнае ўзаемаспалучэнне ўчынкаў і падзей, не эмпірыка жыццёвага шляху, а выснаваны асабовасцю і адметнасцю творцы перагук з неабсяжнасцю светабудовы, з пазасветным («запредельным»), з глыбінямі пазнання і эзатэрычнымі вышынямі сусветнай думкі. Менавіта гэтая сувязь адчуваецца ў творчасці Алеся Разанава. Менавіта такія каардынаты быцця пазначыў ён сабе. Хаця пазначыў не зусім дакладна. У творцы гэтага складу адчужанасць, адстароненасць духу даюць такую волю выяўлення і самавызначэння, што часам яны атаясамліваюцца з поўным адстараненнем асабістай волі ў творчасці, калі факт пазнання і чыннік дзейснасці сыходзяцца ў адным стваральным моманце. Калі мастак не толькі суб’ект, што выконвае нейкае дзейства, але і аб’ект, рухомы моцай свайго дару. Памятаеце, у фільме Формана «Амадэус» ёсць такі эпізод: цешча распякае Моцарта, той спачатку слухае яе, а потым у галаве яго ўзнікае вірлівая арыя. I ён чуе толькі яе, арыю. Прырода дару А. Разанава, безумоўна, зусім іншая калі згадваць вярпгыні, ён бліжэй да Гегеля ці Баха, аднак гаворка не пра тое: пра сутнасць творчага выяўлення. Выяўлення, для якога ўласцівы не эмпірычны, a розумаспасцігальны характар засваення рэчаіснасці. А суадносіны паміж гэтымі формамі засваення, паводле Канта і Шапенгаўэра, ітавінны адпавядаць адносінам свету вопыту да свету магчымага. I гістарычная рэчаіснасць у лінейным часе ніколі не выяўляе эпоху так, як гэта дадзена тварэнням духу. А якія б драмы ні адбываліся на падмосцях сусветнай сцэны, гэты творца застаецца залежны не ад гістарычных сюжэтаў і фабул, а ад схем касмічных эпох. Калі не безумоўна, дык хутчэй за ўсё А. Разанаў ніколі не будзе тым паэтам, якога чытаюць шырокія масы, але станецца стаўся праявай духу, што пазнавальная і вызначальная для тых, каму наканавана адчуваць увасобленую ў мастацкай тэкстуры волю Творцы сусвету. Для тых, хто шукае Ісціну, для каго мастацтва, Art вышэйшае празарэнне, а паэзія спасціжэнне свету праз спазнаванне чалавека, далучэнне да сусветнай таямніцы. У сваёй Айчыне і за яе межамі. Зазвычай прынята, ведучы гаворку пра А. Разанава, пазначаць рэзкі паварот у яго творчасці, падмацоўваючы думку словамі паэта: «перакрэсліць і нанава пачаць». Мне ўжо даводзілася згадваць А. Разанаў сапраўды ўвесь час шукае спосабы свайго быційнага, свядомаснага і мастакоўскага выяўлення. Аднак у рэчышчы сваіх філасофскіх і паэтычных прынцыпаў. Яго цікавіць сэнс рэчаў, рэчываў і з’яў, іх магутная і адчужаная сутнасць. Ён не бярэ ў разлік не толькі паэзію дыдактычную, гістарычную і этычную (тое, што можна распавесці прозай), але і паэзію чыста лірычнага кшталту, дзе эмпірычнае пазнанне спалучаецца з эмоцыямі і гармоніяй класічнага вершаскладання. Ад самага пачатку А. Разанаў рыхтуе прарыў у іншыя вымярэнні, салідарызуючыся з творцамі, піто высвечваюць патаемныя нетры сутнаснага. Так, яшчэ рыфмаваны радок, паводле ўсіх канонаў рэгулярнага верша. Аднак не ад маладога наіву або стыхійнага пачуцця ці выштукаванай фантазіі. Моўленае хутчэй ад навукі, ад законаў фізікі: «I білі звонкія ранеты, / Па выпадковай галаве. / А адкрыццё брыло начамі / Пад гонам рэчак і асін / У выпадковасці адчайнай / Невыпадковае зусім». Знешне тут нібыта няма адкрытага выкліку Арыстоцелевай выснове «прыпадабнення прыродзе», што стагоддзі лічылі адзіна магчымым мастацкім законам для літаратара, мастака, кампазітара. Ды і А. Разанаў, зразумела, у 70-я гады XX стагоддзя быў ужо далёка не першы, хто парушыў класічныя каноны. Ад канца XIX пачатку XX стагоддзя складана нават пералічыць творцаў, што так званы рэгулярны верш лічылі толькі адным з магчымых. Вольны верш, белы, версэт, верш у прозе варыяцый безліч. Безліч і творцаў Шарль Бадлер, Арцюр Рэмбо, Блэз Сандрар, Гіём Апалінэр, Велімір Хлебнікаў, Сальваторэ Квазімода, Нурдаль Грыг... Пералік можна доўжыць і доўжыць... 3 А. Разанавым, дарэчы, адбылося тое, што здаралася з многімі творцамі. Яго абвінавачвалі ў несамавітым праходжанні даўно зведанага еўрапейскімі літаратарамі, у зламыснай нетрадыцыйнасці (маўляў, беларускай літаратуры не ўласцівы такі стыль мыслення і пісьма), у вандраванні па цёмных лабірынтах і закутках хворай свядомасці. (Гісторыі літаратуры гэта вядома згадаем хаця б творчы лёс «праклятых» паэтаў, закіды Буніну ў перайманні Тургенева, парады Чэхаву мець за ўзор Патапенку, трагічную лінію шляху Хлебнікава...) Сёння ў А. Разанава вызначыліся не толькі быційныя каардынаты, але і каштоўнасныя значнасці творчага і жыццёвага накірунку. Вядомы паэт, мэтр, пачынальнік пэўнай школы ў беларускай літаратуры (усё змяняецца некалі яго незабыўны настаўнік Уладзімір Калеснік упэўнена гаварыў, праўда, трошкі ў іншым кантэксце: сам сабе школа, сам сабе напрамак), А. Разанаў мысляр, філосаф, дзеяч Адраджэння, асветнік... Быў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Крыніца», віцэ-прэзідэнтам Беларускага ПЭН-цэнтра. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы... Перакладае ён, перакладаюць яго... Згадаць тымчасовыя жарсці імкнуся не толькі таму, што А. Разанаў мае цвёрды характар выстаяў, перамог. He толькі таму, што яго падтрымалі самыя розныя літаратары і дзеячы культуры, чытачы найбольш мастакі, навукоўцы, студэнты, што ў падтрымку паэта наладжваліся імпрэзы, і змястоўныя. Мелася адбыцца вось тое неадпрэчнае, вызначальнае пра што вялася гаворка напачатку: як творца ён падпарадкаваны Вышэйшаму Інстынкту (Нантню), яго літаратурнае быццё выснавана ім, але і шчасліва залежнае ад яго духоўнага, мастакоўскага складу. Кірунак сваёй творчасці А. Разанаў пазначыў адразу. Створанае павінна быць тоеснае асобе. А асоба згадаем глыбокая, шматаблічная. Асоба, у якой крытычны розум спалучаны з паэтычным дарам, разлік з містыкай, нюансіроўка здагадак з жорсткай інжынерыяй дакладнасці.