У святой краіне выгнання
Імпрэсіі, адлюстраванні
Ала Сямёнава
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 488с.
Мінск 2011
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
He, лепей кніга, мой Жамэн, Чым прага золата пустая: Прад чытачом, амогшы тлен, 3 кніг вобраз творцы ажывае.
Ці не праўда уражанне, нібыта П’ер дэ Рансар не такі ўжо далёкі субяседнік, ды і беларускую мову засвоіў няблага. Занадта напрасткі? А мы пачытаем яшчэ. Ніна Мацяш умее адначасова данесці водар эпохі, часу і пазначыць сувязь жывых «клетачак» сусвету: адрозных і аднолькавых у прасцягу стагоддзяў.
3 табой лячу над безданню і кручай, А неба ззяе аж вачам балюча, Ды міг і ў шчасця зломана крыло...
Гэта таксама Рансар. Ці не цалкам сучасны, неарэчаўлены і таму бессмяротны сэнс. Як і тут:
Канец. Я вычарпаўся: канаваны шлях
Прайшоў увесь, і ймя маё тут прагрымела.
Пяро ляціць да зор -
стаць зоркай ззалацелай
I сцерусіць зямных спакусаў зводны прах.
Шчаслівы той, хто не раджаўся;
шчаслівейшы,
Хто вернецца ў нішто, дзе й быў;
чый кон далейшы -
Анёлам бачыць воблік светлага Хрыста...
А далей чытаю Дзю Бэле. I зноў думкі ў галаве: мадэрнізм, постмадэрнізм. А вось не састарэла за пяць стагоддзяў... I неяк не згадваеш, што гэта беларуская версія французскага слова...
Разгадваць не хачу я таямніц прыроды,
He мкнуся спасцігаць маркотны дух сусвету, He прагну вымяраць прадонняў пракаветных, Hi высі маляваць у залатых разводах.
Калі тужліва мне, тугу распавядаю,
I радасць вершам я, і тайны давяраю, Яны душы маёй давернікі даўно.
Усё вешкі на шляху жывой думкі, аргументы ў такой загадкавай субстанцыі: лірычная магія...
Калі ў раўнанні з Вечнасцю, людское
Жыццё дня карацей, і кожны год
Адкочвае дні нашы ў незварот, Калі на тлен скарана ўсё жывое, -
Чаму ж, душа мая, з турмы такое
He рвешся ты? Чым любы змрочны гнёт?
Змяняюцца часы, змяняюцца ідэі, змяняюцца эстэтычныя арыенціры. Застаецца бессмяротная творчасць жыцця...
З’яўляюцца новыя творцы... У новы час...
I чалавек, паэтка, перакладчыца Ніна Мацяш наноў выбірае... Вось гэтае дзе «ў цесным суплё-
це, у арганічнай плыні асабістае і грамадскае, сацыяльнае і філасофскае, этычнае і эстэтычнае, у гранічнай адэкватнасці мова, форма і змест». Так пазначае ў сваёй прадмове да кнігі перакладаў паэзіі славутай полькі Віславы Шымборскай Ніна Мацяш. Яна блізкая нашай беларускай паэтцы і сваёй «светлай энергетыкай», і «трагічным досведам спазнанага», і «збавенным духам волі і чалавечнасці» гэта ўсё прычыны, з якіх даўно і стала, паводле слоў самой Ніны Мацяш, прыцягвае яе творчую і чалавечую ўвагу знакамітая лаўрэатка.
Іду схілам пагорка зазелянелага.
Трава, кветачкі ў траве, Як на малюнку для дзетак.
Быццам і не было тут ніякіх кембраў, сілураў, скалаў змрочна-бурклівых, уздыбленых прорваў, ніякіх начэй у агні, дзён у месіве цемры.
Зараз дзевяць трыццаць па мясцоваму часу.
Усё на месцах сваіх і ў паважным даладдзі.
Як акінуць вачыма, пануе тут ціша.
Адна з тых зямных хвіляў, якіх просяць пабыць.
Выдавецтва «Кнігазбор» дало пераклады вершаў Віславы Шымборскай і іх польскія арыгіналы. Калі ласка, параўноўвайце, глядзіце, чытайце, прамаўляйце. Зноў дадамо не маю гэта на мэце, тут вялікая прастора для даследчыкаў, тэкстолагаў і тэарэтыкаў перакладу, спадзяюся, некалі гэта будзе зроблена (а магчыма, і ўжо нешта робіцца), як і ўвогуле ў дачыненні да беларускай перакладчыцкай школы і яе прадстаўнікоў.
А вось што абавязкова хацелася б адзначыць мне густоўныя, вытанчана-прывабныя вокладкі кніжачак
«Хвіля» Віславы Шымборскай і «Поры году» Франсуа Жакмэна (рэдактар Міхась Скобла) таксама ў выдавецтве «Беларускі кнігазбор», з выкарыстаннем пёркаграфіі Ніны Мацяш і тут непадробны яе талент, непараўнаны (спадзяюся, што неяк з’явіцца альбом гэтых яе твораў). Што датычыць выданняў, на мой асабісты погляд, кнігі недзяржаўных выдавецкіх структур у мяккіх вокладках (там, у дзяржаўным грунтоўны лідэрын: памятаю, як размяркоўваліся «паводле рангаў» аўтараў балакрон, лідэрын, штапель, так званы чацвёрты нумар (кардон). Дык вось, параўнаю: салідны том паэзіі Ніны Мацяш «Паміж усмешкай і слязой», важкі, цяжкі, у шэрым лідэрыне, надзейным, на доўгі час карыстання разлічаным і згаданыя кнігі... I кніга выдавецтва «Про Хрысто» «Богава дрэва» (рэдактар Хрысціна Лялько, тэхнічны рэдактар Алег Глекаў) з класічным светлым беларускім краявідам і раскідзістым дрэвам на пярэднім плане... I кнігі берасцейскія: «Багаславі сустрэчу мне», з выкарыстаннем мастацкіх фрагментаў са старадрукаў, і «Я вас люблю...», з невялікім партрэцікам паэткі: такі светлы, незамглёны твар, і «Палёт над жытам»: адухоўленае аблічча Ніны Мацяш погляд некуды далёка, за далягляды, у эзатэрычныя вышыні.
А вяртаючыся да перакладаў то, не ведаю, як мяркуюць франкалінгвісты, а для мяне, мабыць, і не толькі для мяне, з’яўленне Франсуа Жакмэна ў перакладах Ніны Мацяш было сапраўдным адкрыццём слыннага паэта. Менавіта ў яе перастварэннях Франсуа Жакмэна вызначыўся для мяне кандэнсат яго думкі, выштукаваная выбудаванасць вершава-паэтычнай плыні, метамарфозы самапачуцця.
Дух належна збірае ў сабе
Усе ўзнёсласці.
Існаванне ўзвышаецца да апантанага шчасця.
Або:
Жыццё адпачывае ў гронках бэзу.
Якая слодычная ўяўнасць! Хвіліннае і вечнае... Паміж імі не такая вялікая дыстанцыя... Скачкі свядомасці. Усведамленне прыналежнасці да незваротнай плыні дзён...
Пачатак канца.
Яго дыханне чутно ў маўчанні птушак.
I самае нязграбнае дрэва ахлынута неразважлівай элегантнасцю пусткі.
«Элегантнасць пусткі» і сутнасць жыцця... Дух трагедыйнасці і мудрае адчуванне наканаванасці быцця... Свайго неаспрэчнага і вызначанага кругабегам натуры шляхам... Судачыненні светаадчування бельгійца Франсуа Жакмэна і беларускі Ніны Мацяш. Чытаем ужо яе вершы:
Смерць яна не ў кожным разе драма...
Родны дол абдымкі расхіне, I ступлю я ў ростул Вечнай Брамы 3 краскай той, што мама рвала мне, 3 тою песняй, што яна спявала.
...Толькі б ведаць, толькі ведаць мне б, Што жывы і свет, і жытні хлеб.
Гэтая духоўная і душэўная раўнавага набытая, выпакутаваная, выснаваная, «здабытая» напружанасцю думкі, працай душы і працай як лекуючай рэальнасцю. Былі ж і такія хвіліны:
...I ён прыйшоў, мой час круты, калі Уласны цень -
і той мяне пакінуў.
Калі -
...вымерлі пеўчыя птушкі душы, Сканалі.
«Вымерлі» каб наноў ажыць, адчуць і пачуць гукі, згадаць, што лепшыя лекі ад цяжкіх рэфлексій трывалы народны вопыт, вечны і крохкі «грунт» хараства, цвердзь нябёсаў і зямлі.
I выпростваецца сцябліна,
I разгортвае новае сакавітае лісце
У руху да Сутнага!
У тым неад’емным, з чаго і высакародная дабрата: «Нянавісці ніколі не было», і светлае, узвышанае светаадчуванне: «...ўсё навакола мяне / і ўва мне / прайнялося / Нарэшце-ткі сонцам, / так з’яўленым, / а невідомым...». I ствараўся святочна-незямны настрой:
Ніхто не дзівуецца
лёту майму па-над жытам...
У тым, што ёй, Ніне Мацяш, адкрылася, з чаго: моц, унутраны спеў душы. Вера...
Божа,
Ты й дзеля мяне расхінуў белы свет:
дзякуй!
Вось, расхінаюся й я прад Табою, растапляюся да самастраты...
3 Вераю змяняецца карціна свету, асвячаюцца ўсе дробязі жыцця. Пераможная блізкасць Боскага... Вечнае з намі, сярод нас... Ён з намі... Гэта радасна і пераможна мацуецца ў нас, узгараецца нашай любоўю ў адказ.
I сад, i неба усю раскошу Пачуццяў, што мяне ўзнялі, Усё, чым Ты так ухарошыў Мой дзіўны побыт на зямлі, Чым вечная душа Твая Вярнуць хацела б я ўдвая.
Вярнуць спасцігаючы ісціны Веры, вызнаючы знешняе, вобразнае бачанне і чыста духоўнае, бязвобразнае, глыбока ўнутранае сузіранне, дзе ёй расчыняюцца вялікія глыбіні любові Божай... Ёй і тым, за каго яе слова:
Божа Ласкавы, не адрынь, прыгарні да сябе нашых знічак!..
Хай набудзецца ім, колькі схочацца, у Тваіх іншасветах; хай да шляху далейшага іхняга шчодра прыточыцца радасці на ўсю скруху непавянчанага з імі беларускага лета...
Лета, сярод якіх было і тое, што помніцца толькі адным адышоў з гэтага свету бацька:
Сягоння Твой апошні дзень зямны.
Тады, у тое нарванае лета было яшчэ нам невядома гэта: сягоння
Твой апошні дзень зямны.
I мысліцца гэтым днём пра бацьку, яго лёс, што неадрыўнае ад яго:
Бы ў родным доме, ў наўскай старане зноў папрыгадваем з Табой радзіну
паўглядваемся ў лёс, у крыж Радзімы, бы ў родным доме, ў наўскай старане.
Гэта прачытваецца як метафара лёсу, як простае, але ўстойлівае, сталае, трывала паяднанае у акіяне рэчаіснасці, дзе ўсё прымроенае і ўсё рэальнае. Як матчыны калыханкі, што найперш помняцца і тады, калі маці, здаецца, ужо і без рэальнага ўзросту і статусу жыццёвага, выдаюць тым, што найперш хацелася б вярнуць маці, пра што згадаць іншым.
Быць разам выпадае нам так мала...
Забудзь трывогу вечную сваю...
Як некалі ты мне, табе спяю.
Любоў нябёсы над табой трымае, Любоўю зораць дні ў тваім акне. Прыляж, мая усмешлівая мама, Спяю табе, як ты спявала мне.
Ніна Мацяш... Паэт, які патрабуе ўдумлівага, настраёвага чытання, падрыхтоўкі інтэлектуальнай і пачуццёвай, паэт нетрыбунны, інтравертны. Ніна Мацяш умее быць па-таварыску прыязнай, не так каб адкрытай, але высакародна-ўважлівай, правідэнцыяльна-мудрай. I да яе маюць сталую творчую, чалавечую, сяброўскую ўвагу... У светлыя і хмурныя гадзіны...
Відаць, з гадамі толькі спасцігаеш
Увесь бясцэнны скарб паняцця: друг.
А якія людзі надавалі ёй сталую ўвагу: Янка Брыль, Васіль Быкаў, Уладзімір Калеснік!
А з кім яна мае даўнія і сталыя творчыя і сяброўскія адносіны: Данута Бічэль, Анатоль Вярцінскі, Алесь Разанаў, Васіль Жуковіч, Удадзімір Арлоў...
«Сябры, мне добра з вамі», будзе згадваць паэтка і прысвеціць цэлую кнігу вершаў сябрам. I згаданым
ужо, і яшчэ многім: брату Міколу, Алесю Каско, Сяргею Панізніку, літаратурным і нелітаратурным асобам.
Да 50-тадовага юбілею Анатоля Вярцінскага Ніна Мацяш так пачне свой верш:
Вам сёння скажуць шмат харошых слоў, Для гэтага ёсць не адна прычына.
Прыйду і я цера.з маіх паслоў: Світальны вецер, зорку, аблачыну.
I зусім іншых «паслоў» абярэ паэтка, віншуючы Алеся Разанава адпаведна яго таленту надзяляць сутнае формай, яго паэтьтчным думкам:
Ты так бліскуча творчым шчыраваннем Умееш земнаванню сэнс надаць!
А якія стасункі ў Ніны Мацяш з яе землякамі і зямлячкамі, са студэнтамі і школьнікамі, ліцэістамі, гімназістамі!