Усе бачылі нястачу віна...
Аповесць пра Адама Станкевіча
Леанід Дранько-Майсюк
12+
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 168с.
Мінск 2019
Зрэшты, калі нават і не фабрыкацыя, то чалавек, які заўсёды высока трымаў галаву, меў права на такі рызыкоўны ход; яму навязалі небяспечную дамову, і ён (усё ж такі палітык!) прыняў яе, каб займець жаданую свабоду для сваёй працы.
Скажаце: змовіўся з д’яблам!
1А. Валахановіч, У. Міхнюк. Споведзь у надзеі застацца жывым. Аўтабіяграфія Браніслава Тарашкевіча. Мінск. БелНДІДАС. 1999 г.; сс. 9, 10.
2Тамсама, с. 10.
Але, аказваецца, можна «змовіцца» з д’яблам і захаваць душу, застацца чалавекам, не прадаць ні людзей, ні ўласных ідэй, каб урэшце супакоена прамовіць: анічуць я ім не пасадзейнічаў, анічым я ім не паспрыяў!
Падпіска ж у тых пякельных умовах гэта адзіны білет на волю, а выйшаўшы на волю, можна і не супрацоўнічаць!
I Бог даў сілу больш за чатыры гады замазваць вочы сатане!
I тут я магу сцвердзіць: святар Адам Станкевіч ступіў на шлях інжынера Адольфа Клімовіча, якому ў гэтым сэнсе Бог даў не чатыры гады, а значна болып часу...
Даведка ж Міхеева, дарэчы, найлепшая ацэнка героя маёй аповесці:
«...показал себя с отрнцательной стороны ...от выполнення конкретных заданлй... отказывался... саморасішіфровался перед Управляюіцнм Внльнюсской епархнн н другнмн служнтелямн курнн...»
Словам, беларускі грамадзянін перамог і пасмяяўся з апрычнікаў, пакінуў іх у дурнях, а такое не даруецца, таму даведка Міхеева гэта яшчэ і пашпарт смерці!
Так, сапраўды: жыццё плата за высокую мэту...
19. ЯЗЭП ГЕРМАНОВІЧ.
КОПІІ ПРАТАКОЛАЎ ДОПЫТУ
3 ДАЛЁКАЙ ЧЫТЫ
Такое не даруецца, гэта праўда, і няўхільная кара тут адна другі арышт у красавіку 1949-га.
Да помслівай акцыі рыхтаваліся некалькі месяцаў, прычым не толькі ў Вільні.
У далёкай забайкальскай Чыце маёр Іваноў' выбіваў паказанні на айца Адама з працаўніка Харбінскай каталіцкай місіі ксяндза Язэпа Германовіча.
Тры друкаваныя копіі пратаколаў допыту Я. Германовіча падшыты ў справу А. Станкевіча (у Вільню іх пераслалі з Забайкалля!); падшыта і яшчэ адна копія пратакола допыту ад 10 лютага 1949 года2, але імя айца Адама тут не згадваецца.
У той дзень, 10 лютага, маёра Іванова цікавілі больш агульныя пытанні скажам, колькі разоў, калі і з якою мэтаю Я. Германовіч наведваў Рым, як дзейнічае папская калегія «Русікум»3, хто з’яўляецца яе рэктарам, з якіх асоб складаецца адміністрацыя і хто вучыцца ў «Русікуме»...
Але трэ паясніць, як Я. Германовіч апынуўся ў Чыце.
22 снежня 1948 года ён, кіраўнік Харбінскага ліцэя святога Мікалая, у ліку іншых рэлігійных дзеячаў быў гвалтоўна кітайскімі камуністамі вывезены ў мёрзлым вагоне на памеж-
‘Гэтытып меў падвойнае прозвішча— Іваноў-Міхайлаў і з’яўляўся намеснікам начальнікаследчагааддзелаўпраўлення МДБ паЧыцінскай вобласці.
2LYA, F.K1,ар. 58, b. Р12505, b.b„ I. I., 128, 129, 130.
3 Каталіцкая навучальная ўстанова ў Рыме, якая рыхтуе святароў усходняй традыцыі.
ную станцыю і перададзены саветам, узнікла следчая справа № 2788 па абвінавачанні Цікоты, Германовіча ды іншых...
У кнізе «Кітай, Сібір, Масква» Я. Германовіч (ужо як пісьменнік Вінцук Адважны) апісаў маёра Іванова: «...чырвоны быў наскрозь і целам, і духам, і здаравенны, як буржуйскі бык...»
Дык вось, гэтага чыцінскага плебея, вядома ж, па ўказцы зверху, надта ж цікавіла асоба Адама Станкевіча.
Дапытваючы, маёр Іваноў умеў з людзей выцягваць жылы, і кожны з няшчасных, марнеючы ў такім становішчы, усведамляў: ягонае цяперашняе жыццё ад калюгі да яругі!
Магчыма, у чыцінскай яме ксёндз Я. Германовіч успамінаў, як яны разам з Адамам Станкевічам вучыліся, а мог згадаць і аб тым, як 5 чэрвеня 1937 года па чарзе прамаўлялі да пілігрымаў у Віленскай кальварыі, а мо проста думаў: калі б яго, гімназічнага выкладчыка латыні і святара Я. Германовіча, перад вайной не выселілі з Друі, то ён апынуўся б на зэдлі, прыкручаным да падлогі, перад такім Івановым-Міхайлавым значна раней!
20 студзеня 1949 года у пратакол упісана: рэдактар «Хрысціянскай думкі»1 Адам Станкевіч у 1932 годзе даручыў місіянеру Я. Германовічу даслаць з Маньчжурыі для друку вандроўныя нататкі пра Савецкі Саюз; доўгая ж дарога апошняга ў Харбін ляжала праз тэрыторыю СССР2, таму часу было дастаткова, каб уважліва прыгледзецца (няхай сабе і з вагоннага акна) да нязвыклага жыцця.
Калі верыць надрукаванаму ў пратаколе: Я. Германовіч даслаў толькі два матэрыялы 1). Праводзіны з Вільні; 2). Пераезд савецкай мяжы; надалей адмовіўся дасылаць артыкулы пра СССР, а таксама і пра Маньчжурыю, бо лічыў, што тут неабходна закранаць палітыку, а яму, святару, гэтага рабіць не хацелася3.
1 «Хрысціянская думка» — віленскі беларускі часопіс, выдаваўся з 1928 па 1939 г.; адстойваў нацыянальныя каштоўнасці, выступаў супраць паланізацыі.
2LYA, F. К 1, ар. 58, b. Р 12505, b.b., 1. 122.
3Тамсама, 1. 123.
Згадка пра СССР падкрэслена ў дакуменце чорным алоўкам крэслілі, відавочна, віленскія адмыслоўцы.
А самога Я. Германовіча маёр абвінавачваў, лавіў на тым блізкім, што ляжала пад ягонай чэкісцкай лавай, маўляў, сваіх ліцэістаў вы настройвалі супраць балыпавікоў!
Абвінавачаны мусіў быў адхрыіпчвацца не, я не настройваў ліцэістаў супраць, а проста ў сваіх казаннях, як чалавек залежны, мусіў быў выконваць загады Святога Пасада, паводле якіх бальшавікі з’яўляюцца душыцелямі царквы.
Трэба думаць, маёр Іваноў прагнуў большага, таму 28 студзеня 1949 года ён махануў аглобляй: вы, абвінавачаны, атрымлівалі ад Адама Станкевіча пшіёнскія заданні1!
Я. Германовіч рашуча адкінуў пачутае і, пэўна ж, далей гаварыў у тым сэнсе, што ягоны сябар з тых нацыянальных падзвіжнікаў і палітычных дзеячаў, якія не баяцца называць сябе свядомымі беларусамі.
У выніку ў пратаколе з’явіўся запіс, таксама ж падкрэслены чорным алоўкам: «...Ксендз Станкевнч по свонм полнтнческнм убежденням... белорусскнй нацноналнст...»2
Дарэчы, Я. Германовіча абвінавачвалі ў дапамозе міжнароднай буржуазіі, у падрыхтоўцы контррэвалюцыйных злачынстваў, а найперш у шпіянажы!
I дзе было браць сілы, каб выцерпець усё?
У малітве хіба ды беларускай мове...
17 лютага 1949 года Іваноў дапытваўся (ці ўдаваў, што дапытваецца!) пра палітычную, а найбольш пра антысавецкую дзейнасць айца Адама; зрэшты, і без Я. Германовіча Іваноў ведаў, што трэба занатаваць: Адам Станкевіч імкнуўся заснаваць незалежную (вядома, гэта слова ўзята ў двукоссе!) буржуазна-дэмакратычную дзяржаву3.
I вось, атрымаўшы такую «грунтоўную» падтрымку з Чыты, засведчанную малодшым лейтэнантам Паповай4, віленскія пацукі вылезлі з нары...
1LYA, F. К 1, ар. 58, b. Р 12505, b.b., 1. 126.
2Тамсама, 1. 127.
’Тамсама, 1. 132.
4 Сакратарка следчага аддзела ўпраўлення МДБ па Чыцінскай вобласці.
20. ДРУГІ АРЫШТ.
СЛЕДЧАЯ СПРАВА № 15896
Тэрор, замах на чалавечае жыццё, часты вынік якога смерць, вось асноўнае ў іхняй палітыцы.
Яны запалохвалі выклікамі на «бяседы»; яны вербавалі, наганялі страх арыштам, вобыскам, бясконцымі допытамі, шантажом, катаваннямі, турмой, высылкай, этапам, канцлагерам.
А калі чалавек, які быў у іх на падазрэнні, яшчэ знаходзіўся на волі, то за ім сачылі ці не штодня.
Скажам, і 3 красавіка 1947 года, прагнучы трапіць на след інжынера А. Клімовіча, не спускалі з вачэй ягоную жонку, якую ў сваіх рэляцыях называлі мянушкай «Лнса».
У гэты дзень за «Лнсой» віжавалі каля віленскай крамы «Рута» на Антокальскай вуліцы, у касцёле Пятра і Паўла, на вуліцах Папоўскай і Русу, а таксама на беразе Вяллі.
Дапільнавалі (не маглі не дапільнаваць!), што «Лнса» ў другой палове дня бачылася з нейкай «Знакомой» (зноў жа іхняя мянушка).
У рапарце, дарэчы, адзначана: «Знакомая» жыве па адрасе: вуліца Полацкая, 9-4.
Апісаныя прыкметы і пазначаны ўзрост названай жанчыны (4750 гадоў), а найперш адрас без ніякага сумнення гавораць: «Знакомая» гэта Марыя Шутовіч.
Трэба думаць, што дзеля нейкай пільнай справы Адам Станкевіч папрасіў сваю ахмістрыню сустрэцца з жонкай А. Клімовіча, мо нешта на словах (ці нават пісьмова) хацеў перадаць інжынеру, які ў той час хаваўся паблізу Вільні.
Але скрозь і скрозь яны, утаіцца ад іх было амаль немагчыма, і спадарыня Марыя таксама папалася ім на вочы!
Хіба ўтоішся ад благіх вачэй?!
Так паволі і надышла новая хмара, закрыла неба, выканаўцам нечалавечнай палітыкі зноў прырупіла, а каму прырупіць, то, як у прымаўцы, той вочы пралупіць...
16 сакавіка 1949 года з’явілася надрукаваная на машынцы пастанова на арышт Адама Станкевіча1 плён працы лейтэнанта Бушуева; на тытуле пастановы і яе адвароце чарнеюць званні, прозвішчы, пасады падпалкоўнік Мартавічус2, пракурор Літоўскай ССР Бахараў3, сам «аўтар» дакумента Бушуеў, падпалкоўнік Шляпнікаў4, палкоўнік Салаід5.
Так, пастанова складзена 16 сакавіка (на тым асобніку, які маю, лічба 16 упісана сінім атрамантам ад рукі); дата ж пракурорскай санкцыі, накрэмзаная чырвоным алоўкам, незразумелая, але яна (11.04.1949!) добра чытаецца на ордары на арышт6.
Згаданыя функцыянеры пачалі капаць дол айцу Адаму; крыху пазней з’явіліся новыя грабары і далакопы.
5 красавіка 1949 года Бушуеў склаў яшчэ адзін друкаваны «твор» пастанову аб вызначэнні меры стрымання7, паводле якой Адама Станкевіча, каб не пазбег следства і суда, неабходна пасадзіць за краты8.
Лідар беларускай хадэцыі падазраваўся ў злачынствах, якія былі прапісаны ў артыкуле 58-4 (...дапамога міжнароднай буржуазіі... дзейнасць супраць Саюза ССР...)9.
На тытуле дакумента свае візы тлустым чырвоным алоўкам пакінулі Мартавічус і Бахараў, а на адвароце пануе блакітнае чарніла подпіс Бушуева, за Салаіда распісаўся яго намеснік Захараў, невядома хто падмахнуў за Шляпнікава, а ў са-
'LYA, F. К1,ар. 58, b. Р12505, s.b., (196), 1. 2.
2 Намеснік міністра дзяржбяспекі ЛССР. Подпісу Мартавічуса на пастанове няма— прынамсі, натым паасобніку, які маю.
3 Дзяржаўны раднікюстыцыі 3-га класа. Гэты чыноўнік пакінуў на пастанове подпіс чырвоным алоўкам.
4Начальнік аддзела «0» МДБ ЛССР. За Шляпнікава на адвароце пастановы сінім атрамантам распісаўся нейкі іншы чын.
5 Начальнік следчай часткі МДБ ЛССР. Ягонага подпісу няма.
6LYA, F. К1, ар. 58, b. Р 12505, b.b., 1. 4.
’Тамсама, 1. 3.
8Тамсама, 1. 3 ар.
9 Артыкул Крымінальнага кодэкса РСФСР.
мым нізе (у дзень арышту!) бачны святароў змушаны подпіс, ягоная рука...