Усе бачылі нястачу віна...
Аповесць пра Адама Станкевіча
Леанід Дранько-Майсюк
12+
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 168с.
Мінск 2019
6 ліпеня 1949 года маёр Пырыкаў на першай рукапіснай старонцы следчай справы № 15896 паведамляў: Адам Станкевіч арыіптаваны 13 красавіка 1949 года і знаходзіцца пад вартай ва ўнутранай турме дзяржбяспекі Літвы'.
А за два дні да арышту, 11-га чысла, на бланку, надрукаваным па-літоўску і па-руску, узнік ордар на арышт і вобыск № 1212, на якім чырванеюць подпісы Мартавічуса і нейкага начальніка пятага аддзела МДБ ЛССР.
12 красавіка 1949 года падпалкоўнік Чаўнакоў3 прыпісаў яшчэ не арыштаванага ксяндза за сваім 1-м аддзелам, за следчага паставіў капітана Трубачыстава і даручыў падпалкоўніку Грышыну4 завесці на ксяндза новую следчую справу5, і яна з’явілася пад нумарам, які вышэй ужо называўся, 15896.
Калгасы ў СССР працавалі дрэнна, затое карныя органы выдатна!
3 ордарам на Полацкую з’явіўся лейтэнант Бушуеў і на адвароце згаданага прадпісання прымусіў змучанага святара па-руску накрэсліць: «Настояіцнй ордер мне об’явлен6. 13 апреля 1949. Ад. Станкевнч»7.
Крывы, няўпэўнены, дрогкі, балючы, нервовы почырк паказвае гаспадару кватэры гэтыя каменныя словы даліся вельмі цяжка.
‘LYA, F. К 1, ар. 58, b. Р 12505, b.b., 1. 1. Спіс абвінавачаных, якія маюць дачыненне да следчай справы № 15896. У гэтым спісе пад лічбаю 1 пазначана толькі адно імя — Станкевіч Адам Вікенцьевіч.
2LYA, F. К1,ар. 58, b. Р12505, b.b., 1.4.
3 Начальнік 1-га аддзела следчай часткі дзяржбяспекі ЛССР.
4Начальнік аддзела «А» МДБ ЛССР.
5LYA, F.K-l,ap. 58, b. Р12505, s.b., (196), 1. 1.
6Слова напісана праз апостраф.
7LYA, F. К 1, ар. 58, b. Р 12505, b.b., 1. 4 ар.
21. ДА СПРАВЫ № 15896 ДАЛУЧАНА СПРАВА № 2661
Пачалося так званае следства, на працягу адзінаццаці тыдняў цягліся допыты першы 15 красавіка, апошні 5 ліпеня, а ўсяго было трынаццаць выклікаў з турэмнай камеры вечаровых, начных, дзённых.
У сваім 116-м пакоі капітан Трубачыстаў правёў першыя сем допытаў, а тады яго памянялі; мусіць, забралі на нейкую іншую работу, ці ён асабліва не выказваў следчыцкі спрыт (але, здаецца, выказваў), або змарыўся бедны да пары (што малаверагодна), ці наогул працэдура была такая: тасаваць следчых пасярэдзіне следства, словам, 27 чэрвеня 1949 года заместа капітана Трубачыстава паставілі маёра Пырыкава.
Зрэшты, капітан ці маёр гэта нічога не мяняла, розніцы ніякай; яны, вядома ж, адзін другога варты, таму арыштаваны і ў пачатку следства, і ў канцы яго пільнаваўся вельмі.
Пра свае «грахі» перад ленінскай дзяржавай трэ было па новым крузе нешта казаць, і, збываючы цяжкі клопат, айцец Адам гаварыў прыкладна тое, што гаварыў на допытах у 1944 годзе, а таму ж Трубачыставу, мусіць жа, важна было зноў даведацца аб тым, аб чым ён ужо ведаў з пратаколаў пяцігадовай даўнасці: абвінавачаны кіраваў БХД, узначальваў антысавецкую газету «Крыніца», імкнуўся будаваць незалежную буржуазную Беларусь, ну і г. д.
А з новых звестак Трубачыстаў пытаўся пра ўсё таго ж ненавіснага біскупа Рэйніса, чые пасланні пры немцах ксёндз Адам, як мы ўжо добра запомнілі, чытаў сваім вернікам, хаця ксёндз (памятаем!) настойваў на тым, што не атрымліваў ніякіх пасланняў, а проста пераказваў у касцёле вусныя загады біскупа.
Следчы распытваў і пра часопіс «Хрысціянская думка», капітана цікавіла, хто ўдзельнічаў у рабоце часопіса; у выніку прагучалі імёны: Вінцэнт Гадлеўскі, Язэп Германовіч, Віктар Шутовіч1, Янка Тарасевіч2, Фабіян Абрантовіч3.
Адсюль і вынікла д’ябальскае пытанне:
«...Кто нз названных Вамн лнц ішсал в журнал “Хрысціянская думка” статьн антнсоветского содержання н какне нменно?..»4
Адам Станкевіч адказаў бездакорна:
«...Насколько я помню, кроме меня, нлкто не пнсал в журнал “Хрысціянская думка” статей антнсоветского содержання...»5
Дарэчы кажучы, і ў 1949 годзе не называў людзей, якія знаходзіліся на волі, а змушана згадваў толькі тых, каго «можна» было згадваць перш за ўсё нежывых і тых, хто знаходзіўся ў бяспецы, за мяжой.
Таму і праіучалі гэтыя імёны, бо В. Гадлеўскага замардавалі немцы, пра Ф. Абрантовіча разышлася горкая чутка, што ён яшчэ восенню 1939-га, як толькі вярнуўся з Маньчжурыі, быў знішчаны саветамі; Я. Тарасевіч жыў у эміграцыі, В. Шутовіч у 1945-м атрымаў ад Сталіна дзесяць гадоў турмы.
Айцец Адам звяртаўся да савецкага ўрада, прасіў даць свабоду ксяндзу В. Шутовічу, але ўсё марна.
А што да Я. Германовіча, то Адам Станкевіч быў упэўнены: ён служыць у Кітаі!
1 Віктар Шутовіч (1890-1960) — беларускі каталіцкі святар, публіцыст, быў цкаваны палякамі за беларускую мову; у 1944-1945 гг. служыў у Чырвоным касцёле (Мінск), быў асуджаны бальшавікамі на дзесяць гадоў зняволення: з 1956 г. жыў у Барысаве.
2Янка Тарасевіч (1892-1978) — беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч, скончыў Фрыбургскі каталіцкі ўніверсітэт. Памёр у ЗША.
’Фабіян Абрантовіч (1884-1946)— беларускі рэлігійны і кулыурны дзеяч, вучыўся ў каталіцкім універсітэце ў Лёвене, доктар філасофіі, магістр тэалогіі, місіянер, кіраваў каталіцкай епархіяй усходняга абраду. Замардаваны ў Бутырках.
“LYA, F. К 1, ар. 58, b. Р 12505, b.b., 1. 27.
Яамсама, 1. 27.
Вядома ж, не мог ведаць, што ягоны сябар пакутуе ўжо ў Чыцінскай катоўні!
Зрэшты, яго, Язэпа Германовіча, абараняў як мог скажам, 2 ліпеня 1949 года заявіў маёру Пырыкаву, што артыкулы Я. Германовіча не былі накіраваны супраць бальшавікоў1.
28 красавіка 1949 года Трубачыстаў прад’явіў святару пастанову абвінавачвання2, вынятка з гэтага дакумента прыводзілася ў 8-м раздзеле «Пры немцах».
Адам Станкевіч нёс кару паводле ўсё тых жа артыкулаў 58-4 і 58-10 усё таго ж Крымінальнага кодэкса РСФСР.
Перад самай справядлівай краінай у свеце, мяркую, нават і перад самім маўзалеем Леніна, вялікі беларус быў вінаваты ў тым, што належаў да партыі БХД, марыў пра сваю дзяржаву, узбагачаў родную журналістыку выданнямі «Крыніца» і «Хрысціянская думка» і г. д.
На пастанове абвінавачання сінее «згода» капітана Галіцына3 і падпалкоўніка Чаўнакова, а зацвердзіў дакумент сам Салаід.
Калі зняволенаму прачыталі гэту паперыну, то, усё яшчэ маючы надзею выжыць, ён прамовіў (тут паўней паверу пратаколу):
«...Внновным себя... прнзнаю в том, что я с 1925 года был ндеологом н руководнтелем белорусской буржуазно[й] нацноналнстнческой партнн “Белорусскнх хрнстнанскнх демократов” н по 1928 год, н в этот пернод вел борьбу за отторженне Белоруссіш от Советского Союза за созданне белорусского незавнснмого буржуазного государства...»4
Гэта амаль паўтор адказу, які прагучаў 20 снежня 1944 года, пра што гаварылася ў 16-м раздзеле «Тры пратаколы».
I спадзяванне ў вязня магло быць такое: «Тады памагло, a раптам і сёння дапаможа?»
'LYA.F.K-1, ар. 58, b. Р 12505, b.b., I. 108.
2Тамсама, 1. 32.
3 Начальнік 1 -га аддзялення 1 -га аддзела следчай часткі МДБ ЛССР.
4LYA, F. К 1, ар. 58, b. Р 12505, b.b., 1. 34. Пратакол допыту абвінавачанага А. Станкевіча ад 28 красавіка 1949 г.
Словам, зноў яно, прызнанне: я, абвінавачаны, вёў змаганне, але нядоўга, нейкія там тры гады, а жывучы ў Польшчы, як я мог адрываць Беларусь ад Савецкага Саюза?
Нібыта спадзяваўся на цуд, скажам, на тое, што нейкі вышэйшы чын гуманна адзначыць: тры гады змагання гэта зусім мала, і, сапраўды, жывучы ў Полыпчы, немагчыма ж адарваць Беларусь ад Савецкага Саюза, хіба толысі ад самой Польшчы!
Пасля прад’яўлення згаданай пастановы Трубачыстаў нібыта і не ведаў, пра што пытацца далей, таму зноў завёў катрынку пра БХД, і з новага пачуў хіба толькі гэта:
«...В “БХД” в начале ее суіцествовання моглн состоять только лнца католнческого веронсповедання, а потом был нзменен устав н в партіію “БХД” прнннмалнсь лнца другнх веронсповеданнй...»1
А на апошнім сваім допыце 7 чэрвеня 1949 года, атрымаўшы з архіва інфармацыю пра Беларускі нацыянальны камітэт (БНК), Трубачыстаў удакладняў, прадстаўнікі якіх партый уваходзілі ў БНК...
Праз чатыры дні, 11 чэрвеня, капітан склаў тры друкаваныя старонкі пастанову адносна працягнення тэрміну следства і турэмнага зняволення Адама Станкевіча2.
Трубачыстаў нагадаў начальству, што тэрмін знаходжання ксяндза пад вартай выходзіць 13 чэрвеня 1949 года (чалавека забіралі толькі на шэсцьдзясят дзён), таму прасіў пакінуць арыштаванага ў турме яшчэ на месяц да 13 ліпеня.
Трубачыстава зноў жа падтрымалі і Галіцын, і Чаўнакоў; з’явілася на пастанове і санкцыя пракуратуры 13 чэрвеня подпіс пакінуў дзяржаўны раднік юстыцыі 3-га класа Гірко3, а зацвердзіў пастанову Салаідаў намеснік Захараў.
Законнікі...
1LYA, F. К 1, ар. 58, b. Р 12505, b.b., 1.1. 41,42. Пратакол допыту абвінавачанага А. Станкевіча ад 2 чэрвеня 1949 г.
2Тамсама, s.b., (196), 1.6. У дакуменце адзначана, што А. Станкевіча дапыталі восем разоў, аднак восьмы допыт маёр Пырыкаў правёў толькі 27 чэрвеня 1949 г.
3 Намеснік пракурора ЛССР па спецыяльных справах.
Каб яны шула дубовае грызлі...
Памяць у машыны знішчэння заўсёды моцная, таму не забылі, успомнілі і пра следчую справу № 2661, якая з лютага 1945 года знаходзілася ў архіве аддзела «А» МДБ ЛССР.
I вось 2 ліпеня маёр Пырыкаў атрымаў дазвол далучыць яе да справы № 158961.
Праўда, гэта зусім не значыла, што да ліпеня справа № 2661 знаходзілася ў архіве ужо ў красавіку-траўні яна ляжала на стале Трубачыстава, а тады і на стале Пырыкава, проста 2 ліпеня аформілі «далучэнне»...
I апошняе ў гэтым раздзеле пачынаючы з 27 чэрвеня і па гэты дзень, 2 ліпеня, Пырыкаў выклікаў на допыты Адама Станкевіча пяць разоў.
1LYA, F. К 1, ар. 58, b. Р 12505, s.b., (196), 1. 9. Следчую справу № 15896 пачалі 13 красавіка 1949 г., а закрылі (што даволі цікава!) толькі 1 жніўня 1989 г.
22. ПАДУМАЛАСЯ...
Сапраўды, падумалася: а калі б Ленін дажыў да гэта часу да 1949 года, калі б яго, як ворага народа, ці як таго ж японскага, напрыклад, шпіёна Пырыкаў пасадзіў бы перад сабою на зэдліку, прыкручаным да падлогі?!
Уяўляю: як бы загаварыў напалоханы Уладзімір Ільіч!
Як бы ён, картавячы, шапкаваў перад следчым, як бы ён ратаваў сваё каштоўнае жыццё!
А калі б Сталіна, з павешаным на шыю 58-м артыкулам, прывялі б з турэмнай камеры ў пырыкаўскі службовы пакой?
I тут няцяжка ўявіць вынік!
He вагаючыся і доўга не думаючы, умлелы ад страху бацька народаў падпісаў бы любую паперыну, даў бы якую хочаце падпіску, прызнаўся б у чым заўгодна, узяў бы на сябе любую віну...