Усе бачылі нястачу віна...
Аповесць пра Адама Станкевіча
Леанід Дранько-Майсюк
12+
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 168с.
Мінск 2019
Баязлівыя правадыры камунізму былі мужныя толькі пад аховаю сваіх бясконцых слуг; такія ж і выканаўцы іхнія скажам, Цанаве смеласці хапіла толькі на тое, каб цкаваць нашых вялікіх пяснярак Наталлю Арсенневу1 і Ларысу Геніюш...
Так на хвіліну падумалася (,..а калі б Леніна... а калі б Сталіна...), але ці мала што часам падумаецца ў архіўнай пустэльні...
1 Наталля Арсеннева (1903-1997) — беларуская паэтэса, стварыла лірычную кнігу «Пад сінім небам» (Вільня, 1927). Творы Н. Арсенневай уважліва чыталі Антон Луцкевіч і Максім Танк. Пры немцах выйшаў зборнік яе вершаў «Сягоння» (Менск, 1944). Склала верш «Малітва», які стаў духоўным гімнам «Магутны Божа» (музыка Міколы Равенскага). Скончыла свае дні ў ЗША.
27 чэрвеня Пырыкаў распытваў пра Паўла Карузу1, і Адам Станкевіч тушыў у сваёй душы агонь:
«...Каруза неоднократно помеіцал свон статьн в газете «Крнннца» <...> статьн Каруза являлнсь лн антнсоветскнмн я сейчас не помню...
<„.> Вопрос. Что Вам нзвестно о связях Каруза с Польской полнтнческой поллцней...
Ответ. Мне это нензвестно...»2
А тады зноў (у які ўжо раз!) пачыналася гутарка пра БНК, але калі Трубачыстава цікавіў партыйны склад камітэта, то Пырыкаў найбольш спрабаваў здабыць імёнаў.
А яшчэ Пырыкаў успомніў пра зварот БНК ад 11 жніўня 1942 года, знойдзены ў архіве камендатуры паліцыі бяспекі; невыпадкова ўспомніў у тым звароце (памятаем!) Адам Станкевіч называўся «...кандвдатом в епнскопы для генерального внкарната в Барановнчах...»3
«Дакумент з нямецкага архіва! He, лепей гаварыць пра тыя паперы, якія канфіскаваны з маёй бібліятэкі гэта, магчыма, будзе для мяне меншым злом?!» баронячыся, так мог падумаць зняволены.
Таму абачліва адкінуў інфармацыю з нямецкага архіва маўляў, мне пра гэта нічога невядома, і прызнаўся ў «меншым зле» у тым, што ў ранейшым звароце БНК ад 15 жніўня 1941 года (а гэтыя некалькі старонак якраз і захоўваў дома!)4 ягоная кандыдатура была прадстаўлена Папу Рымскаму Пію XII на пасаду біскупа ў Мінску.
'Павел Каруза( 1906-1988) — беларускі грамадскі дзеяч, фалькларыст, кампазітар. Скончыў Віленскую кансерваторыю. Старшыня ЦК БХД, пасол польскага Сейма. Апынуўшыся ў СССР, некалькі разоў арыштоўваўся. Жыў у Вільні ў Закрэце.
2LYA, F. К 1, ар. 58, b. Р 12505, b.b., 1. 64. Пратакол допыту абвінавачанага А. Станкевіча ад 27 чэрвеня 1949 г.
3Тамсама, 1. 91. Пратакол допыту абвінавачанага А. Станкевіча ад 1 ліпеня 1949 г.
4Тамсама, 1. 11: «...13. Обраіценне белорусского народа к Папе Рнмскому — на немецком языке, в 1 экз....» Пратакол вобыску кватэры ад 30 чэрвеня 1949 г.
Дарэчы, пра змест вышэйназваных дакументаў падрабязная гаворка была ў 8-м раздзеле гэтай аповесці.
Пырыкаў хацеў даведацца, хто аўтар звароту да Папы Рымскага, і пачуў, што, магчыма, паперу склаў старшыня БНК Б. Грабінскі (заўважу: на той час Б. Грабінскі знаходзіўся ўжо ў эміграцыі!).
А яшчэ маёру чамусьці карцела дазнацца, хто выдаваў часопіс «Калосьсе»5, і адказ быў такі:
«...Журнал “Колосья” нздавался редакцнонным коллектіівом, а ответственным редактором был Шутовнч Нван...»6
3 канца 1944-га Янка Шутовіч адбываў савецкае пакаранне ксёндз Адам, як бачым, да апошняга пільнаваўся правіла: даваць вядомую інфармацыю, нікому не нашкодзіць, называць толькі тых (зраблю на гэтым зноў акцэнт!), каго «можна» назваць...
Апошні допыт адбыўся, як ужо было сказана, 5 ліпеня 1949 года.
Назаўтра, 6 чысла, на трох друкаваных старонках Пырыкаў падрыхтаваў пастанову7, паводле якой паказаннямі абвінавачанага А. Станкевіча выкрыты трынаццаць чалавек.
Удакладню: нібыта выкрыты, бо ў пастанове сказана, што месца жыхарства гэтых трынаццаці душ невядомае і таму нікога немагчыма арыштаваць!
Вязень Адам Станкевіч так «выкрываў» ворагаў Савецкай улады, каб іх немагчыма было кінуць у турму, вось аб чым дбаў чалавек!
Філосаф Уладзімір Конан адзначаў:
«...Адам Станкевіч гаварыў гэбістам пра сваю і сваіх сяброў дзейнасць дзеля ратавання... роднай краіны ў патрыятычным Беларускім нацыянальным камітэце. А яму прыпісалі данос...»8
5 «Калосьсе» — беларускі літаратурна-навуковы часопіс; выдаваўся ў Вільні ў 1935-1939 гг. Аб’ядноўваў творцаў розных эстэтычных і палітычных кірункаў.
6LYA, F. К 1, ар. 58, b. Р 12505, b.b., 1. 120. Пратакол допыту абвінавачанага А. Станкевіча ад 5 ліпеня 1949 г.
’Тамсама, I. 140.
8 А. Станкевіч. Выбранае. 2008 г., с. 20.
Але мне здаецца данос прыпісаць не ўдалося!
7 ліпеня 1949 года з’явіўся пратакол аб сканчэнні следства1 Пырыкаў далажыў па камандзе, што Адам Станкевіч прачытаў матэрыялы следчай справы, больш нічога да іх не дадаў і хадайніцтваў ніякіх не напісаў.
Мужны пакутнік Адам зусім слушна меркаваў: «Што пісаць? Дарма ўсё... I марны клопат нешта там дадаваць! Аб нечым там прасіць...»
Пратакол завершаны подпісам юрыста 1-га класа А. Новіка2...
Назаўтра, 8 ліпеня, дзеля праформы голас падалі турэмныя лекары гэтыя, з дазволу сказаць, эскулапы вышэй за клятву Гіпакрата, безумоўна, ставілі крамлёўскі «Кароткі курс ...»3, таму нядужы зняволены атрымаў медычную даведку, ці, праўдзівей будзе сказаць, ягоная справа ўзбагацілася даведкай, у якой выразна накрэслена, што ён здаровы і прыгодны да фізічнай працы4.
Медагляд айцец Адам праходзіў у санчасці ўнутранай турмы МДБ ЛССР і паведаміў там (я проста ўпэўнены ў гэтым!) пра сваю хваробу і пра паездку ў Трускавец, у 2-м раздзеле «Жыццё без адпачынку» была згадка пра тое, што ў Трускаўцы ксёндз лячыў хворыя ныркі...
Але, але...
Хто цябе, арыштант, пачуе, калі па загаду зверху ты, арыштант, павінен быць здаровы!
Сённяшнія прыхільнікі бальшавізму тут могуць задаволена адзначыць: «О, дакументы кажуць, што ў нас хворых не каралі! Каралі толькі здаровых... Вінаватых здаровых...»
'LYA, F. К1, ар. 58, b. Р 12505, b.b., 1. 207.
2Памочнік пракурора па спецыяльных справах Літоўскай ССР.
3 Маецца на ўвазе «йсторня ВКП (б). Краткнй курс» — падручнік па гісторыі Усесаюзнай камуністычнай партыі (бальшавікоў), надрукаваны ў 1938 г.
4LYA, F. К1, ар. 58, b. Р12505, b.b., 1. 208.
23. 3600 ПОЛЬСКІХ МАРАК
I ПАСВЕДЧАННЕ № 962
У той жа дзень, 8 ліпеня, Пырыкаў блакітным атрамантам і вельмі хуткім почыркам з двух пунктаў склаў на адным лістку вопіс асабістых дакументаў Адама Станкевіча1, а таксама яшчэ падрыхтаваў чатыры машынапісныя старонкі абвінаваўчага заключэння2 і на дзвюх друкаваных старонках зляпіў пастанову аб адпраўцы зняволенага ў Асобы лагер3.
Апошняе, вядома ж, было прадвызначана невыпадкова за следствам наглядаў пракурор па спецыяльных справах, і сам зняволены паводле чэкісцкай кваліфікацыі з’яўляўся вельмі небяспечным злачынцам.
У вопісе Пырыкаў назваў два дакументы: савецкі пашпарт, выдадзены айцу Адаму ў сакавіку 1945 года, і пасведчанне № 962 дазвол служыць у касцёле.
У абвінаваўчым заключэнні маёр адзначыў: следчая справа № 15896 пры пасрэдніцтве пракурора Літоўскай ССР накіроўваецца ў Маскву на разгляд «Особого совеіцання» (ОСО), і тут сярод мноства «грахоў», прыпісаных Адаму Станкевічу, не забыта й тое, што з 1921 і па 1923 год з касы БНК штомесячна ён, як скарбнік, атрымліваў 3600 польскіх марак.
Ход разважанняў Пырыкава ясны: гэты ксёндз не проста ўдзельнічаў у рабоце антысавецкай арганізацыі, у дадзеным выпадку ў БНК, а яшчэ там і грошы браў!
Мусіць жа, Пырыкаў думаў, што гэта вялікія грошы, таму і ўпісаў іх у свой летапіс!
'LYA, F. К 1,ар. 58, b. Р12505, b.b., 1. 222 1.
2Тамсама, s.b., (196), 1.1. 10, 11, 12, 13.
’Тамсама, s.b., (196), 1.1. 14, 15.
Аднак жа варта паясніць: абавязкі скарбніка БНК Адам Станкевіч пачаў выконваць са снежня 1921 года, а тады, як пісалі віленскія газеты, польская марка была слабейшаю і за чэшскую крону, і за латвійскі рубель, а таксама ж і за нямецкую марку.
Сярэдні месячны заробак у Вільні складаў прыблізна 50 000 марак.
Сям’я на чатыры чалавекі, паснедаўшы, выдаткоўвала каля 200220 марак, а самы танны полудзень без лусты хлеба каштаваў 800 марак з хлебам жа 900.
За вячэру з вяндліны, з хлебам і гарбатай сям’я (тыя ж чатыры душы) мусіла аддаваць прыкладна 300 польскіх марак.
Словам, калі наогул у некага месячны заробак быў 50 000, то зарплаты ў 3600 чалавеку магло хапіць толькі на посную капусту.
Так што за працу ў БНК Адам Станкевіч меў даволі мізэрны заробак, аднак жа і ён, гэты заробак, быў унесены ў абвінаваўчае заключэнне нароўні з пяццю антысавецкімі, паводле ацэнкі следства, святаровымі кнігамі.
Ад імя МДБ ЛССР Пырыкаў прапаноўваў засудзіць ксяндза А. Станкевіча на 10 гадоў «РІТЛ»1 з канфіскацыяй маёмасці.
9 ліпеня 1949 года на абвінаваўчым заключэнні і пастанове аб адпраўцы вязня ў Асобы лагер з’явіліся аўтографы Альфонсаса Гайлявічуса2 ён распісаўся блакітным атрамантам заміж палкоўніка Лявонава3 (заўважў: любілі яны блакітнае чарніла, як і чырвоныя алоўкі).
I тады ж, 9 ліпеня, крымінальную справу № 15896 і пастанавілі накіраваць на разгляд ОСО4 так патрабавала дырэктыва Міністэрства дзяржбяспекі СССР (дакумент № 11 ад 14 лютага 1947 года).
1 «І4ТЛ» (рус. ясправнтельно-трудовой лагерь) — папраўчапрацоўны лагер.
2Намеснік міністра дзяржбяспекі ЛССР. Дарэчы, 20 ліпеня 1950 г. А. Гайлявічус быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
3Намеснік міністра дзяржбяспекі ЛССР.
4LYA, F.K1,ар. 58, b. Р12505, b.b„ 1.213.
Праз тры дні, 12 ліпеня, выконваючы абавязкі намесніка пракурора ЛССР па спецыяльных справах Багачоў нагадаў сярод іншай інфармацыі падпалкоўніку Грышыну, што справа А. Станкевіча мае 151 ліст1.
Для савецкай дзяржавы айцец Адам быў горшым за крымінальніка, таму ён і падлягаў высылцы на край свету, і для пачатку трэ было прайсці праз ОСО несудовы орган, які выносіў толькі жорсткія выракі.
Сведкаў, адвакатаў, публікі там не было; абвінавачанага не выклікалі, нават адным словам няшчасны не мог сябе абараніць; яго судзілі па фотаздымку; ніхто ні ў чым не разбіраўся раз твая следчая справа трапіла ў ОСО, значыць, ты вінаваты...
Гара папер няўмольна расла, заўзятыя гэбісты шкрабалі алоўкамі, рыпелі пёрамі, стукалі на канфіскаваных, а па сутнасці ўкрадзеных, «Рэмінгтонах» канцылярыя ад пільнай работы вачэй не зводзіла.
14 ліпеня 1949 года азваўся яшчэ адзін канцылярскі летапісец лейтэнант Уласенка2; ён засведчыў, што асабістыя дакументы арыштаванага Адама Станкевіча захоўваюцца ў аддзеле «А» МДБ ЛССР3.