• Часопісы
  • Усе бачылі нястачу віна... Аповесць пра Адама Станкевіча Леанід Дранько-Майсюк

    Усе бачылі нястачу віна...

    Аповесць пра Адама Станкевіча
    Леанід Дранько-Майсюк

    12+
    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 168с.
    Мінск 2019
    30.71 МБ
    Шануючы іерархію, не баяўся яе не палохаўся тых, хто стаяў над ім, таму, напрыклад, годна гаварыў пра рэлігійныя патрэбы народа Апостальскаму нунцыю.
    Дарэчы, і самі людзі, вядома ж, натхнёныя сваім духоўным правадыром і ягонымі паплечнікамі, пісалі ў Варшаву Апостальскаму нунцыю, прасілі службы ў касцёлах па-беларуску1.
    Упэўнены, што родная мова ўзбагачае дадатковае набажэнства, і прагнучы, каб яна гучала з амбона, летам 1918 года айцец А. Станкевіч прапаведаваў па-беларуску ў Дзісенскім павеце; за гэта касцельная ўлада пакарала восенню таго ж года паслала з берагоў Заходняй Дзвіны служыць на берагі Заходняга Буга (далёка за межы цэнтральнай Беларусі!) у мястэчка Драгічын, і там, на чужыне, разважаў сябе не толькі малітвамі, але і вершамі Якуба Коласа.
    Быў з характарам, упарты ў сваіх дамаганнях, таму не зважаў на незадаволенасць царкоўных уладароў і свецкіх цэзараў і ўсё рабіў дзеля таго, каб у касцёле жыла беларушчына.
    Паводле ўласнага прызнання, гадаваўся ў атачэнні польскага каталіцызму, быў беларусам-каталіком польскае культуры, аднак гэта не закрыла яму родны свет.
    У іншым сваім творы2 сцвярджаў:
    «...Праслаўляць Бога і лепш пазнаваць, маліцца да Яго, жыць жыццём сапраўды Божым, апавяшчаць Бога другім можна толькі карыстаючыся роднай зразумелай мовай...»3
    1 «Kurjer Wilenski», № 117 (1164), Вільня, пятніца, 25 траўня 1928 г.; с.З.
    2Маецца на ўвазе кніга «Родная мова ў святынях» (1929).
    3 Вынятка з выдання: Адам Станкевіч. Выбранае. Укладанне, прадмова і каментар Уладзіміра Конана. Мінск, «Кнігазбор», 2008 г.; с. 122. Далей: А. Станкевіч. Выбранае. 2008 г.
    Думка відавочна адрасавана ўладарам і цэзарам, і яна празрыстая, яна пра тое, што беларусы маюць сваю мову...
    Францішак Аляхновіч1 даваў такую ацэнку Адаму Станкевічу:
    «...неўтаміма працуе над распалячаньнем каталіцкага касцёла на Беларусі... Нягледзячы на ўсю злосьць польскіх ксяндзоў, пачаў гаварыць у касьцёле казаньні па-беларуску...»2
    Ф. Аляхновіч, мусіць, першы ўвёў у нашу мову гэтае адметнае паняцце «распалячанне», а ў той час распалячваць касцёл значыла адправіўшы імшу па-лацінску, казаць для вернікаў павучанні па-беларуску.
    Клопат небяспечны...
    25 сакавіка 1921 года ў віленскім касцёле баніфратраў Адам Станкевіч правёў святочную беларускую службу, і такім чынам адбылася вельмі важная падзея святыня баніфратраў упершыню з вуснаў святара пачула нашу мову!
    Як і трэ было чакаць, тут жа выбухнула злосць польскіх шавіністаў (як толькі не лопнулі яны?!): касцёл гэта й ёсць Полыпча, у касцёле не павінна гучаць нейкая там тутэйшая гвара3!
    Што дадаць да гэтага, каб не пакрыўдзіць далікатную варшаўскую душу?
    Апроч таго, што хай яна не крыўдзіцца, бо ці варта тут крыўдзіцца, нічога й не дадасі.
    Нашы заходнія суседзі зазвычай не любяць такіх непрыемных напамінаў, а мы ў пераважнай большасці сваёй саромеемся аб тым напамінаць.
    Дык не трэба нам саромецца...
    Лёгка здагадацца, як польскія шавіністы ўспрынялі кнігу «Хрысціянства і беларускі народ»; вельмі верагодна тое, што тут іхні імпэт супаў з імпэтам супрацоўнікаў Міністэрства
    1 Францішак Аляхновіч (1883-1944) — беларускі драматург, нарадзіўся ў Вільні, дзе і ствараў свае знакамітыя п’есы.
    2Газета«Беларускі звон»,№27 (52), Вільня, серада, 18 кастрычніка 1922 г.; с. 2.
    ’Гвара (пол. gwara) — дыялект, гаворка.
    дзяржаўнай бяспекі Літоўскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (МДБ ЛССР).
    Спадзяюся, мая здагадка не перабольшаная.
    У Вільні, у Літоўскім асобым архіве1, захоўваюцца дзве следчыя, дзве назіральныя і адна маёмасная справы бальшавіцкая фабрыкацыя на Адама Станкевіча; праца «Хрысціянства і беларускі народ», вядома ж, згадваецца ў той фабрыкацыі.
    Калі ў красавіку 1949 года айца А. Станкевіча другі раз арыштавалі, то праз два з паловай месяцы, 30 чэрвеня, у ягонай кватэры адбыўся дадатковы ператрус, і згаданую кнігу першай упісалі ў пратакол канфіскаваных выданняў2.
    У манаграфіі дастаткова крытыкі чырвонага рэжыму; мяркую, сталіністы адразу ж падкрэслілі месца, дзе гаворыцца, што камунізм асуджаны Апостальскай сталіцай, аднак жа для следчай справы пераклалі два фрагменты з першага раздзела «Веліч і значэнне Хрысціянства»:
    «...дачакаліся беларусы вялікага юбілею 950-годдзя свайго хрыіпчэння. Святкуем мы гэты вялікі3 юбілей, на жаль, толькі тут, па гэтай старане савецка-польскай граніцы, бо там, у БССР, святкаваць гэтага юбілею няможна, так як няможна вызнаваць, верыць і служыць Хрысту, няможна там усяго гэтага, бо там о, іронія! “найбольшая на свеце свабода, бо там найідэальнейшая на свеце дэмакратыя...”»4
    I другі перакладзены ўрывак:
    «...Сяньня для нас найвялікшыя ворагі гэта бязбожны камунізм, які ёсьць запярэчаньнем усякай свабоды і праўдзівай культуры, а такжа запярэчаньнем усякай нацыянальнасьці. Ня меншым зьяўляецца для нас ворагам і ўсякі зьвярыны нацыяналізм (расізм, фашызм і скрайні нацыяналізм), якія такжа не прызнаюць над сьветам Бога, не прызнаюць правоў адзін-
    1 Lietuvos Ypatingasis Archyvas — літарнае скарачэнне LYA.
    2 LYA, f. K 1, ap. 58, b. P 12505, b.b,, 1. 9. Вобыск праводзілі супрацоўнікі 1-га аддзела следчай часткі МДБ ЛССР старшы следчы маёр Пырыкаў і следчая малодшы лейтэнант Алеіна.
    3 У перакладзе гэта слова прапушчана.
    4 А. Станкевіч. Выбранае. 2008 г.; с. 28; пераклад гэтага фрагмента на рускую мову: LYA, f. К 1, ар. 58, b. Р 12505,1. 223 — 21.
    кі і правоў слабейшым нацыям на іх свабоднае існаваньне, a прызнаюць толькі фізычную сілу дзяржаву, якой павінна служыць і падпарадкоўвацца ўсё...»1
    Подпіс перакладчыка не ясны, але, здаецца, пераклала жанчына (старшы лейтэнант2), бо нечытэльныя разгоністыя кручкі пастаўлены пасля ўдрукаванага на машынцы дзеяслова жаночага роду «перевела».
    1 Вынятка з выдання: Адам Станкевіч. 3 Богам да Беларусі. Укладаньне, навуковая рэдактура, напісаньне камэнтароў і прадмовы: Алесь Пашкевіч, Андрэй Вашкевіч. Вільня, Інстытут беларусістыкі, 2008 г.; с. 334. Далей: А. Станкевіч. 3 Богам да Беларусі. 2008 г.; пераклад прыведзенага ўрыўка на рускую мову: LYA, f. К 1, ар. 58, b. Р12505,1.223 — 21.
    2 Супрацоўніца 2-га аддзела следчай часткі МДБ ЛССР.
    2.	ЖЫЦЦЁ БЕЗ АДПАЧЫНКУ
    У касцёле, праводзячы імшу, настройваўся:
    «...Трэба кожнага паважаць і з кожным гаварыць на зразумелай мове...»
    За межамі касцёла згаджаўся, калі раптам чуў:
    «...Каб зберагчы народ, адной царквы мала, трэба яшчэ сваё мужнае грамадства і свая дзяржава з арміяй...»
    Работу рабіў з розумам і сэрцам, таму зробленае дыхала сэнсам і верай, і заўсёды бараніўся пэўнасцю: хрысціянства дае і злому часу лагоду, і праз гэта здабываў сабе цярплівасць.
    Быў невысокага росту, з шэрымі вачыма і мужным тварам, не слабы з выгляду, аднак здароўе не заўсёды цешыла меў хворыя ныркі і ў красавіку 1937 года нават лячыўся ў Трускаўцы.
    Праўда, на сваё здароўе мала зважаў і, здаецца, не ведаў, што такое спакой, жыў, па сутнасці, без адпачынку хіба што адпачываў, даваў сабе малую палёгку тады, калі маліўся Богу.
    Займаў даволі віднае становішча, бачыў і душой не толькі вачыма, ніколі не ўдаваў з сябе зацікаўленага, а быў заўсёды зацікаўлены і касцёлам, і жыццём, таму людзі слушна меркавалі: іхні ксёндз меў сілы і на біскупа, і на арцыбіскупа, словам, варты быў вышэйшага духоўнага звання.
    А наогул жа абсяг дзейнасці Адама Станкевіча ўражвае: душпастыр і рэлігійны пісьменнік, ён ствараў беларускія гурткі, рэдагаваў газеты і часопісы, засноўваў друкарні, выдавецтвы і культурна-асветныя арганізацыі, з’яўляўся сакратаром выхаваўчай рады Віленскай беларускай гімназіі (ВБГ) і чальцом яе бацькоўскага камітэта, выкладаў гімназістам-каталікам рэлігію і лацінскую мову.
    He думаў, што наўкол шмат дзеячаў і мала працаўнікоў, проста быў працаўніком і ўсё, таму і ўваходзіў у Таварыства беларускай школы (ТБШ)1, у камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны, у Беларускае навуковае таварыства (БНТ) не цураўся ніякай работы...
    20 жніўня 1924 года на сходзе кіраўніцтва БНТ разглядалі пытанне пазыкі дзеля куплі дома для Беларускага музея і пастанавілі:
    «...Прасіць мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага2, эвэнтуальна3 ўкраінскія арганізацыі ў Львове, пазычыць да дзесяці тысяч даляраў. Выслаць у гэтай справе дэлегацыю дзеля атрыманьня грошай і падпісаньня адпаведных актаў ад імя Таварыства (БНТ. Л. Д.-М.). У склад дэлегацыі вызначыць гр. Антона Луцкевіча і кс. А. Станкевіча...»4
    У нашых гістарычных даследаваннях адзначана5 у Львоў ездзіў А. Станкевіч, a А. Луцкевіч прысвяціў яму вельмі добрыя словы ў сваім лісце да львоўскага мітрапаліта.
    Ксяндзу ўдалося пазычыць не дзесяць тысяч, а тысячу даляраў, што таксама было няблага, аднак жа дзеля сумнай праўды нагадаю:
    «...падарожжа кс. Станкевіча... не дала пажаданага выніку, і справа куплі дому сарвалася...»6
    У 1924 годзе Антон Луцкевіч і Адам Станкевіч яшчэ супрацоўнічалі, а пазней, на жаль, толькі варагавалі...
    Гаворачы далей пра абсяг дзейнасці айца Адама, не забуду адзначыць, крыху забягаючы наперад, што быў ён і дэпута-
    1 У 1926 г. выйшаў з ТБШ, як з арганізацыі, якая з’яўлялася экспазітурай «Грамады» (газета «Сялянская ніва» № 48, Вільня, субота 25 снежня 1926 г.; с. 4).
    2Андрэй Шаптыцкі (1865-1944) — галава Украінскай грэкакаталіцкай царквы ў 1900-1944 гг., мітрапаліт Галіцкі, «...найвыдатнейшы прадстаўнікукраінскае інтэлігенцыі...» (А. Луцкевіч).
    3Эвэнтуальна (пол. ewentualnie) — ці; магчыма; у выпадку чаго.
    4Lietuvos Centrinis Valstybes Archyvas (далей — LCVA), f. 281, ap. 2, b. 9,1. 15. Пратаколы Беларускага навуковага таварыства.
    5 Андрэй Вашкевіч «Ксёндз Адам Станкевіч»: часопіс «Куфэрак Віленшчыны»№ 1 (10), 2005 г.; сс. 4-35.
    6 А. Луцкевіч. Барацьба за вызваленьне. 2009 г.; с. 439.
    там (паслом) польскага Сейма, працаваў нейкі час у аддзеле па замежных справах, а ў нашай нацыянальнай фракцыі Беларускім пасольскім клубе (БПК) з’яўляўся намеснікам Браніслава Тарашкевіча1...
    Паводле Аляксандры Бергман2, старшыня БПК сацыялдэмакрат Б. Тарашкевіч яшчэ да заснавання «Грамады» займаў прыкметныя левыя пазіцыі, а хрысціянскі дэмакрат А. Станкевіч кіраваў у клубе правым крылом.
    У сваёй тактыцы палітык А. Станкевіч быў строгі, супрацоўніцтва з «чужымі» амаль пазбягаў; так замацавалася ягонае палітычнае крэда: найперш мы павінны адстойваць свае нацыянальныя правы і рабіць мусім самі, без чужой дапамогі...