• Часопісы
  • Усе бачылі нястачу віна... Аповесць пра Адама Станкевіча Леанід Дранько-Майсюк

    Усе бачылі нястачу віна...

    Аповесць пра Адама Станкевіча
    Леанід Дранько-Майсюк

    12+
    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 168с.
    Мінск 2019
    30.71 МБ
    Я ўхіляюся ад палітыкі! адказаў святар...
    У снежні 1943 года ў Мінску тэрарысты забілі В. Іваноўскага.
    Адам Станкевіч атрымаў загад ехаць на пахаванне, яму падпісалі дазвол на праезд, паведамілі ў Мінск, і там ужо чакалі, падрыхтавалі нумар у гатэлі, на вакзал нават паслалі машыну, аднак святар не паехаў, вынаходліва спаслаўся на тое, што біскуп М. Рэйніс1 забараніў яму, каталіцкаму пастыру, удзельнічаць у хаўтурах, бо нябожчык В. Іваноўскі з’яўляўся пратэстантам кальвіністам...
    У чэрвені 1944 года прапанавалі ехаць у Мінск на кангрэс Беларускай Цэнтральнай Рады; святар адмовіўся: я не ўдзельнічаю ў палітычных мерапрыемствах!
    Бальшавіцкаму следству паведаміў, што меў сувязь з партызанамі, што асабістыя рэчы адной віленскай камуністкі (відаць жа, па яе просьбе) захоўваў у сябе дома на Полацкай.
    I, здаецца, найбольш акцэнтаваў на тым, што ездзіў у Ашмяны абараняць камсамольцаў, якіх немцы збіраліся знішчыць.
    Ды ўсё дарэмна.
    Капітан Трубачыстаў наслініў аловак:
    «...Во время оккупаціін Лнтовской ССР немцамн выступал [Адам Станкевіч] в костеле с чтеннем антнсоветскнх пасторскнх посланнй еішскопа Віільнюсской епархнн Рейннса...»2
    1 Мечыслаў Рэйніс (1884-1953) — біскуп рыма-каталіцкай царквы, скончыў імператарскую духоўную акадэмію ў Пецярбурзе, магістр філасофіі, вучыўся ў Страсбургскім універсітэце; у 1925-1926 гг. з’яўляўся міністрам замежных спраў Літвы. Знішчаны сталінскім рэжымам.
    2LYA, f. К -1, ар. 58, b. Р12505, b. b., 1.32. Пастановааб прад’яўленні абвінавачання ад 28 красавіка 1949 г.
    А яшчэ раней свой аловак наслініў лейтэнант Бушуеў: «...Станкевнч з разрешення немецкнх властей создал в городе Внльнюс “Белорусскнй нацнональный комнтет”, где проводнл свою антіісоветскую нацноналнстнческую деятельность, добнваясь от немцев создання “Незавнснмого буржуазного Белорусского государства”.
    За сотрудннчество с немцамн Станкевнч немецкнмн оккупацноннымн властямн намечался к выдвнженню на пост генерального внкарня белорусской католнческой церквн...»1
    Так, Адама Станкевіча меркавалі вылучыць і на вікарыя, і на біскупа, толькі не акупанты клапаціліся аб тым, а нашы падзвіжнікі.
    Яны думалі пра выхаванне маладых святароў, таму імкнуліся адкрыць у Мінску духоўную семінарыю і намагаліся вярнуць з-за мяжы сваіх ксяндзоў асабліва друйскіх айцоў марыянаў, якія спазналі цкаванне Варшавы.
    Спрабуючы зменшыць на вернікаў уплыў чужога духавенства, нашы патрыёты жадалі ўвесці ў храмы родную мову.
    15 жніўня 1941 года з’явіўся пісьмовы зварот беларускіх рыма-католікаў Вільні, адрасаваны Апостальскаму пасаду і, вядома ж, накіраваны і ў акупацыйную адміністрацыю2.
    Паведамлялася, што ў Беларусі аднавіла сваю дзейнасць грэчаская царква, а раз так, то павінна аднавіцца й рымская царква (з касцельнай службай па-беларуску).
    Гаварылася пра неабходнасць місіянерства сярод праваслаўнага люду, і рабіўся акцэнт: у Мінск трэ прызначыць біскупаў рымскага і ўсходнеславянскага абрадаў; на пасаду першага і быў названы Адам Станкевіч. А яшчэ выказвалася жаданне мець у Вільні свайго арцыбіскупа, які б загоіў раны, прычыненыя нашаму касцёлу шавіністам Р. Ялбжыкоўскім3...
    1LYA, f. К -1, ар. 58, b. Р 12505, s.b. (196), 1.2. Пастанова на арышт ад 16 сакавіка 1949 г.
    2Тамсама, b. b., 1.223 — 26,27; «Зварот беларускага народа да Папы Рымскага». На нямецкай мове. Дакумент канфіскаваны 30 чэрвеня 1949 г, — LYA, f. К1,ар. 58, b. Р 12505, b. b, 1. 11 (пункт 13).
    3Р. Ялбжыкоўскі (1876-1955) — царкоўны дзеяч Польшчы, віленскі арцыбіскуп; праводзіў антыбеларускую палітыку.
    Тут варта даць невялікае тлумачэнне, і пачну са станоўчага.
    Віленскі мітрапаліт Р. Ялбжыкоўскі сама цвёрдасць, перад небяспекай не згінаўся, за свой светапогляд не баяўся пайсці на пакуту, падтрымліваў і антынямецкі, і антысавецкі рух; за мітрапалітам неаднойчы зачыняліся брамы нацысцкіх і бальшавіцкіх турмаў.
    Касцёл з’яўляўся для яго ўсім: і небам, і зямлёй, і агнём, і вадой, але (дадатнае тут канчаецца) служыў архіпастыр болып палітыцы, чым веры, і для нас гэты доктар тэалогіі вядомы перш за ўсё з благога боку не кіем, дык палкаю выганяў з храма беларускую мову.
    А яшчэ з радасцю хваліўся, што «...ў ягонай дыяцэзіі за пяць гадоў “місійнай працы” ўдалося перавярнуць з праваслаўя на каталіцтва звыш 60 000 душ...»1
    Ялбжыкоўскі забараняў ксяндзам удзельнічаць у выбарах у Сейм і Сенат, заклікаў каталікоў не ўступаць у БХД, не браць у рукі «Беларускую крыніцу» і не працаваць у рэдакцыі гэтага выдання.
    Беларусаненавісніцтва ягоная закаранелая звычка, і ён жыў і дзейнічаў акурат паводле яе: то не дазваляў у Віленскай духоўнай семінарыі выкладаць нашу мову, то для паланізацыі дзяўчат і юнакоў засноўваў усялякія таварыствы каталіцкай моладзі.
    Няўжо не разумеў паланізацыя штурхае моладзь у чырвоную пастку?!
    Адмовіўся Ялбжыкоўскі прызнаць і беларуска-літоўскі камітэт, створаны 4 траўня 1930 года; дзеячы, якія ўвайшлі ў гэты орган, марна прасілі ўвесці ў беларускіх парафіях у дадатковыя набажэнствы беларускую мову, а ў літоўскіх парафіях літоўскую.
    Што да Уніяцкай царквы ў Заходняй Беларусі, то яна для мітрапаліта была «ўсходняй схізмай», таму ён выступаў супраць уніяцтва і караў тых нашых святароў, якія праводзілі службу ва ўсходнім абрадзе.
    ‘Газета«Наша праца»№ 1,Вільня, субота 1 кастрычніка 1927 г.;с. 3.
    Агульнавядомы ўдзел утрапёнага пана Ялбжыкоўскага і ў разгроме кляштара беларускіх айцоў марыянаў у Друі.
    У ліку іншых духоўных дзеячаў ад такога цемрашальства цярпеў і Адам Станкевіч, які быў упэўнены: сваім нацыяналізмам Ялбжыкоўскі знішчае каталіцызм і наогул «...Сьмярдзіць старым польскім казлом. Каталіцызму ў ім не чуваць...»1
    Адам Станкевіч не баяўся народных дакладных слоў і не толькі выказваўся імі ў сваім патаемным сшытку а дзейнічаў скажам, восенню 1944 года папрасіў Марыю Шутовіч паведаміць Кузьму Чорнаму пра вялікую шкоду, якую робіць Беларусі зацяты мітрапаліт.
    Сам убачыцца з пісьменнікам не мог, быў, як вядома, пад пільным наглядам.
    I вось у тыя трывожныя дні Кузьма Чорны адзначаў:
    «...7 кастрычніка заходзіла да мяне невядомая мне дагэтуль Марыля Шутовіч з Вільні. <.„> Яна прыехала ў Мінск, каб дайсці тут якое-небудзь рады: <...> пілсудчык Ялбжыкоўскі садзіць усюды па Беларусі на парафіі палякаў ксяндзоў, якія і прапаведуюць з амбоняў, што ўсе беларусы каталікі ёсць чыстыя палякі. <„.> Да мяне прыйшла [Марыя Шутовіч] з просьбай надаць усяму гэтаму не рэлігійны, а палітычнанацыянальны характар і так падаць у адпаведныя рэспубліканскія органы...»2
    Ужо арыштаваны, у студзені 1945 года Адам Станкевіч даводзіў следству пра апантанага царкоўніка:
    «...Всех белоруссов католнков он счіітал полякамн...»3
    Дык вось, у жніўні 1941 года нашы вернікі прасілі заместа ненавіснага чужога даць ім роднага архіпастыра і называлі імя Андрэя Цікоты4, які ў тыя дні з’яўляўся Апостальскім адміністратарам у далёкім Харбіне.
    1 «Каляндарныя нататкі». Запіс ад 7 жніўня 1944 г. А. Станкевіч. 3 Богам да Беларусі. Збор твораў. 2008 г.; с. 848.
    2Дзённік. Запіс ад 11 кастрычніка 1944 г. Кузьма Чорны. Збор твораў. 1990 г.; с. 381.
    ’LYA.f.KІ.ар. 58, b. Р12505, b. b., 1. 200.
    4 Андрэй Цікота (1891-1952) — беларускі рэлігійны дзеяч, скончыў Пецярбургскую мітрапалітальную духоўную каталіцкую акадэмію; з
    Дарэчы, каб Ватыкан адклікаў свайго адміністратара з Маньчжурыі, то, магчыма, выратаваў бы яго, а так архімандрыт Андрэй Цікота быў арыштаваны ў снежні 1948 года кітайскімі камуністамі, перададзены ў СССР і ў лютым 1952 года згінуў у Сібіры...
    А яшчэ нашы вернікі прасілі даць магчымасць вывучаць у Віленскай духоўнай семінарыі беларускую мову, літаратуру, гісторыю і адкрыць беларускае каталіцкае выдавецтва.
    Праз год, 11 жніўня 1942 года, узнік новы пісьмовы зварот пад умоўнай назваю «Становішча каталіцкай царквы ў Беларусі»1, паводле якога: польскія святары ў сваёй большасці з’яўляюцца польскімі нацыяналістамі, па-сутнасці палітычнымі прадстаўнікамі Варшавы2; заместа іх у нашых касцёлах павінны служыць нашы ксяндзы, заместа польскіх павінны гучаць нашы рэлігійныя песні, і наогул каталіцкой царквой мусіць кіраваць беларуская адміністрацыя, якую неабходна стварыць.
    Кіраўнічы клопат якраз і меркавалася ў ліку іншых святароў ускласці і на Адама Станкевіча, яго імя ў дакуменце згадваецца двойчы у якасці кандыдата на пасаду беларускага біскупа і ў якасці кандыдата для генеральнага вікарыята ў Баранавічах3.
    Асобным пунктам прапісана просьба адкрыць у Мінску духоўную каталіцкую семінарыю4.
    Зварот ад 11 жніўня 1942 года жорсткі, мэта яго відавочная карыстаючыся нямецкай акупацыяй, знішчыць варшаўскі ўплыў.
    21 ліпеня 1933 г. — генерал ордэна айцоў марыянаў. Замардаваны ў сталінскім канцлагеры.
    1LYA, £ К -1, ар. 58, b. 12505,1.223 — 38. Мяркуючы па адзнаках на першай старонцы, дакумент быў накіраваны ў аддзел III В камендатуры паліцыі бяспекі і СД у Мінску.
    2LYA, £ К1,ар. 58, Ь. 12505,1.223 — 40.
    3Тамсама, 1. 223 — 41.
    4Тамсама, 1. 223 — 42.
    Польскія ксяндзы называюцца ў дакуменце адкрытымі агентамі генерала Сікорскага1; пра іх рашуча заяўлена, што яны праводзяць шкодную варожую работу, таму павінны быць зараз жа высланы з Беларусі2...
    Магчыма, пазней за іншых, але і нашы самаадданыя працаўнікі зразумелі: будзь жорсткі з тым, хто век быў жорсткі з табой!
    1 Уладзіслаў Сікорскі (1881-1943) — польскі ваенны і палітычны дзеяч, з 16 снежня 1922 г. па26 траўня 1923 г. узначальваў польскі ўрад. Паводле Б. Тарашкевіча, палітыка Сікорскага была беспраграмная, у «...яго былі шчырыя намеры, не хапалатолькі грамадзянскай мужнасці...». А яшчэ Б. Тарашкевіч заяўляў у Сейме, што ўрад Сікорскага прынёс беларусам шматлікія беды. У 1939-1943 гг. генерал У. Сікорскі з’яўляўся кіраўніком польскага ўрада ў Лондане. Загінуў 4 ліпеня 1943 г. у авіякатастрофе над Міжземным морам. У тым самалёце знаходзілася і ягоная дачка Зоф’я Лесьнёўская.
    2LYA, f. К 1, ар. 58, Ь. 12505,1.223 —43.
    9.	КАБ ЖА САПРАУДНАЕ ШАНЦАВАННЕ...
    Адам Станкевіч, сын Вінцэнта і Антаніны, гадаваўся ў сялянскай сям’і, якая мела восем дзесяцін ворнай зямлі, каня, карову і сваю хату з гумном і адрынай.
    У такіх працавітых сем’ях звычайна існавала правіла адвечнага самаабмежавання: ці багата з’ясі, ці мала з’ясі, ці багата вып’еш, ці мала вып’еш, а ўсё роўна слава адна і тая ж, а раз так, то лепей менш есці і менш піць, а больш работу рабіць.