Усе бачылі нястачу віна...
Аповесць пра Адама Станкевіча
Леанід Дранько-Майсюк
12+
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 168с.
Мінск 2019
А вось з набыткаў Мамоны ксёндз меў толькі адзін залаты пярсцёнак і толькі адну залатую манету...
Зоф’я адцягнула мае думкі ад архіўных успамінаў; з прыкметным захапленнем і адначасова з такім жа прыкметным расчараваннем сказала пра кафляныя грубы ім больш за сто
1 Старшы следчы 1-га аддзела следчай часткі МДБ ЛССР.
2LYA, f. К1,ар. 58, b. Р12505, s. b. (196), 1. 5 ар.
3Тамсама, 1. 12.
4Тамсама, 1. 13.
5 Аляксандр Ружанцоў (1893-1966) — беларускі вайсковы дзеяч, літаратар, вучыўся ў Маскоўскім універсітэце; у 1919 г. — камандзір Беларускага асобнага батальёна ў літоўскім войску; памёр у ЗША.
гадоу, некалі давалі здаровае цяпло, а цяпер ужо не служаць, таму ў кватэры праведзена газавае ацяпленне.
Гаспадыня памяняла і вокны, заместа колішніх драўляных рам, якія, напэўна ж, за доўгі свой век збуцвелі, усталявала сучасныя шклопакеты.
А што да саміх сцен, то яны ўражвалі сваім выглядам; у аконных прахонах я ўбачыў іхнюю, па сутнасці, цытадэльную моц шырынёю больш за метр.
Фундаментальныя сцены!
7. ГАВОРКА НА КУХНІ
Пакуль я, прыцмокваючы языком, аглядаў звыштрывалыя сцены, Зоф’я за папяровай шырмай хутка пераапранулася, агародны халат памяняла на святочны, завяла мяне на кухню і пачаставала кавай з мёдам.
А я ўспомніў пра свой гасцінец.
Ідучы на Полацкую, на ўсякі выпадак паклаў у шырокую кішэню сваёй вандроўнай камізэлькі пушачку цукерак і от жа недарма тое зрабіў, цукеркі спатрэбіліся, здаецца, неблагі падарунак прыветнай гаспадыні.
За кухонным сталом пачалася тая частка нашай гаворкі, з якой даведаўся, як Зоф’я апынулася тут, на беразе рачулкі Вільні, і як стала ўладальніцай ладнай кватэры.
Калі карыстацца скупой анкетнай мовай, то карціна складвалася такая: нарадзіўшыся ў 1938 годзе, Зоф’я гадавалася на хутары Алёкса, што на беразе Віліі, вучылася ў Пабрадзе, пасля вайны скончыла там сем польскіх класаў.
Чамусьці ўдакладніла, падсоўваючы бліжэй да мяне блакітны сподак з мёдам:
Тады мне думалася, што галоўнай мовай будзе польская, але ж не, выйшла не так...
Мне спадабалася такое жыццёвае паясненне, у ім жыла простая непасрэднасць, і я слухаў далей з немалой цікавасцю.
Зоф’ін бацька Чэслаў Ермаковіч быў мулярам з Кемелішак, а дзед-каваль меў сваю кузню.
Кладучы грубу ці печ ці выводзячы падмурак пад чыюнебудзь будучую хату, бацька мог раптам адкласці кельню ўбок, закурыць і сказаць: «Хітрыя ўсе... Нават і тыя хітрыя, якія як быццам і няхітрыя...»
I дзед, перацягваючы, скажам, якое-небудзь кола, мог таксама адкласці яго, сесці ля кавадла і задумацца, нягледзячы на пільны клопат.
«I пра што думаў дзед?» гадала ўнучка і не магла ўгадаць, і бегла з двара да дзічкі, якую трусілі хлопцы, і кулём кідалася ў траву па дробныя грушкі, каб хаця ўварваць якую...
А стары каваль мог думаць пра ўсё: пра сваё кавальства, напрыклад, якім займаўся з маладога веку, і пра тое, як і калі паміраць давядзецца, а мо і такое наплывала думанне (хто знае?!): спачуванне тая ж цяжкая работа, і калі чалавек не спачувае чалавеку, які варты спачування, то ён лайдак...
Словам, і бацька, і дзед у Зоф’і былі крыху і філосафамі, a вось маці мела найбольш практычную натуру; яна не хацела, каб дачка засталася ў калгасе, і летам 1955 года адправіла яе ў Вільню да сваёй стрыечнай сястры Марыі Шутовіч тобок у дом Адама Станкевіча...
Ішоў якраз шосты год, як гаспадара дома не было ў ліку жывых, але шмат што абуджала памяць аб ім, і перш за ўсё (паводле Зоф’і) апламбаваныя кніжныя шафы і тая немалая рэшта кніг, якая была ўроскід звалена ў адрыне, што стаяла ў двары; літаратура, выкінутая ў адрыну, мусіць жа, на думку магільшчыкаў, не мела для крымінальнае справы ніякага значэння.
Спадарыня Марыя ці не штодня шэптам загаворвала пра айца А. Станкевіча, а яшчэ (бачна было па яе тужлівых вачах) успамінала і моўчкі.
Так, толькі шэптам і толькі моўчкі, па-іншаму нелыа было, бо з 1949 года жыла не адна, у кватэру з намерам падсялілі сям’ю нейкіх Ташкевічаў.
Здаецца, правільней будзе не Ташкевічаў, як сказала Зоф’я, а Тышкевічаў прынамсі, такое напісанне гэта прозвіпіча мае ў тым жа вопісе арыштаванай маёмасці; у дакуменце адзначана, што ён складзены ў прысутнасці хатняй гаспадыні Шутовіч Марыі Іосіфаўны і Тышкевіч Сцепаніды Міхайлаўны1, а на
'LYA, f. К1,ар. 58, b. Р12505, t.b,l. 1.
другон старонцы есцека і даволі чытэльны подшс, а менавіта праз «ы>: С. Тышкевіч1...
Колькі было гэтых Тышкевічаў, я не высвятляў; людзі, відаць па ўсім, падазроныя, яны, не хаваючыся, не адзін год сачылі за ахмістрыняй, аднак жа калі ўлада страціла вострую цікавасць да спадарыні Марыі, мусілі былі выбрацца на нейкую іншую кватэру, а мо і наогул пакінулі места...
Адразу ж па асталяванні Зоф’я пайшла на свой хлеб, знайшла працу ў ваенным шпіталі, адкуль яе накіравалі на курсы медсясцёр, на якіх знаходзілася восем месяцаў, а тады ўжо на іншых курсах вывучылася і на радыётэлеграфістку.
Як бачна, уся ў маці, пераняла яе практычнасць.
Тут, у Вільні, і выйшла замуж, узяўшы сабе прозвішча мужа-беларуса Лось, а ў 1975 годзе, калі Марыя Шутовіч памерла, Зоф’я і стала гаспадыняй кватэры.
Такі вось нескладаны а мо і складаны, хтоведае! жыццяпіс...
Мы яшчэ трохі паразмаўлялі пра спадарыню Марыю...
У 1937 годзе яна адлічыла на гранітны помнік Ядвігіну Ш.2 тры злотыя, і, дарэчы, гэтак заўсёды і жыла ад прыватнага ахвяравання грашыма да неабходнасці ахвяраваць сваім каханнем, часам, сямейным шчасцем і спакоем.
I (варта памятаць!) доўгія гады знаходзілася пад савецкім прымусам.
Улада прымушала ў якасці сведкі прысутнічаць (разам з нейкім «Дюняшевым») пры вобыску3 (што й казаць, не адзін быў такі вобыск!); улада цягала па страшных калідорах і кабінетах, загадвала адказваць на недарэчныя пытанні, падпісваць нязвыклыя паперы, у выніку чаго трэ было спаўняць у сваёй жа хаце бязглуздыя патрабаванні...
'LYA, f.K1,ар. 58, b. Р12505, t. b„ 1. 2.
2Ядвігін Ш. (сапр. Лявіцкі Антон Іванавіч; 1869-1922) — беларускі пісьменнік, вучыўся ў Маскоўскім універсітэце, аўтар рамана «Золата» (1920). Ядвігін Ш. пахаваны ў Вільні на могілках Росы. Маё любімае ягонае апавяданне «3 маленькім білецікам» (1912).
3LYA, f. К 1, ар. 58, b. Р12505, b. b., 1. 9.
«Сохранная распнска
гор. Внльнюс, 13 апреля 1949 года.
Я, Шутовнч Марня Носнфовна, прожнв. в гор. Впльнюс по ул. Полоцкой д. 9, кв. 4, даю органам МГБ ЛССР настояіцую сохранную распнску в том, что беру под свою сохранность все вепш н нмуіцество, указан. в опнсн нмуіцества от 13 апреля 1949 года, лнчно прннадлежаіцее арестованному Станкевнчу Адаму Внкентьевнчу, прожнваюіцему по ул. Полоцкой 9, кв. 4, н обязуюсь последнее сохранііть, не портнть н не продавать.
Об ответственностн за нарушенне расппскн предупреждена.
М. Sutowid (Шутовнч)1».
Чыноўная рука бойка накрэсліла распіску блакітным атрамантам, спадарыня Марыя пакінула пад ёй уласны подпіс лацінскімі літарамі...
Жанчына не саступіла са свайго шляху, да апошняга клапацілася пра Адама Станкевіча.
3 траўня 1949 года ў заяве на імя начальніка турмы прасіла прыняць для арыштаванага падаянку, у якой сярод мізэрных дазволеных грамаў мяснога і салодкага і такіх жа дазволеных мізэрных грамаў харчовага тлушчу былі яшчэ зубны парашок, чатыры цыбуліны і дзесяць цыгарэцін.
Лічбы б’юць проста ў сэрца!
Які ж гэта чулы чырванасцяжнік, майстар мяняць гаршкі на гліну, склаў дырэктыўку, паводле якой кінутаму за краты дастаткова мець толькі чатыры цыбуліны і толькі дзесяць цыгарэт, а, скажам, на адну штуку болей гэта ўжо занадта?!
Зрэшты, дазволілі яшчэ і мучное, сухары і булку, разам амаль чатыры з паловай кіло.
Дзякуй і за гэта.
Дарэчы, пра курыва, папяросы за кратамі патрэбны былі для абмену: я табе, мой сябар па няшчасці, даю тытунь, а ты мне месца ля акна, каб хоць трохі вальней падыхаць...
‘LYA.f.K1,ар. 58, b. Р12505, t. b, 1. 3.
Раптам з лёгкай прастадушнасцю ў голасе Зоф’я адкрыла сапраўдную таямніцу: у Марыі Шутовіч быў раман са спеваком Міхасём Забэйдам-Суміцкім1.
О, а гэта файны паварот размовы!
I сярод тых пятнаццаці канфіскаваных карцін самым большым было, напэўна ж, адлюстраванне спевака?!
П. Мядзёлка невыпадкова адзначыла: першае, што ёй кінулася ў вочы, калі ўпершыню трапіла ў кватэру Адама Станкевіча, вялізны на сцяне алейны партрэт М. ЗабэйдыСуміцкага2; артыстка не назвала аўтара партрэта, але, мяркуючы па ўсім, гэта быў твор Пётры Сергіевіча3...
Спявак часта выступаў у сталіцы Заходняй Беларусі, і Марыя Шутовіч бывала на ўсіх ягоных творчых імпрэзах.
Аднойчы ён падараваў ёй фота, нібы дадатак да алейнага партрэта:
«Вельмі паважанай пані Марыі Шутавічанцы на памятку аб канцэрце 8 мая 1938 г. у Вільні. М. Забэйда. 15.V.1938»4.
Подпіс даволі стрыманы.
На здымку артыст акружаны моладдзю; сярод усмешлівых дзяўчат і яна Марыя Шутовіч, а сярод хлопцаў найбольш пазнавальны Максім Танк.
Як бачна, канцэрт адбыўся 8 траўня, а здымак падараваны праз тыдзень, 15 чысла, значыць, у траўні 1938 года спявак і Марыя сустракаліся як мінімум двойчы.
Зоф’я ўздыхнула: праз гэтае сваё каханне яна так і не выйшла замуж...
1 Міхась Забэйда-Суміцкі (1900-1981) — беларускі спявак, тэнар, з майстэрствам і любоўю выконваў нашы народныя песні, у 1930-я гады стажыраваўся ў міланскім оперным тэатры «Ла Скала». Пахаваны ў Празе на Альшанскіх могілках.
2П. Мядзёлка. Сцежкамі жыцця. 2018 г.; с. 466.
3 Пётра Сергіевіч (1900-1984) — беларускі мастак, вучыўся ў Вольнай школе малюнку і жывапісу ў Вільні, у Акадэміі мастацтваў Віленскага ўніверсітэта, у Кракаўскай акадэміі мастацтваў. У 1938 г. мастак падарожнічаў па Італіі, памёр і пахаваны ў Вільні на могілках, што на Антокалі.
4 Паведамленне ў фэйсбуку С. Панізніка ад 21.04.2018.
Аднак жа і М. Забэйда-Суміцкі ўсё сваё доўгае жыццё заставаўся адзін і памёр у адзіноце!
Што яму не дало ўзяць шлюб з Марыяй?
He кахаў яе?!
Ці тое, што яна была ўсяго толькі ахмістрыняй?!
А мо ён меў іншую, да якой не стрымліваў пачуццяў?!
Калі верыць эмацыянальнай Ларысе Геніюш1, спявак са сваім каханнем набіваўся да яе замужняй жанчыны!
У 1963 годзе М. Забэйда-Суміцкі выступаў у Мінску, і Марыя Шутовіч, узяўшы Зоф’ю, прыехала з Вільні, каб хоць на хвіліну пабачыцца.