Усе бачылі нястачу віна...
Аповесць пра Адама Станкевіча
Леанід Дранько-Майсюк
12+
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 168с.
Мінск 2019
1 Цэнтрасаюз (Цэнтральны саюз культурных і гаспадарчых арганізацый) — установа, створаная ў 1930 г.; яе заснавальнікі, сярод якіх і А. Луцкевіч, схільныя былі да супрацоўніцтва з Варшавай.
2 He блытаць з «Беларускім звонам», які ў 1921-1923 гг. рэдагаваў Францішак Аляхновіч.
Пераважна дзеці сялян, людзі выхавання простага, таму ў кожнага язык моцна свярбеў, каб адно пажадаць свайму ворагу: «Ах, каб ты дня не дачакаў!»
Дарэчы, польскамоўныя выданні («Кур’ер Віленскі», напрыклад) адзначалі згубную завядзёнку нашых перыёдыкаў у спрэчках не шкадаваць праціўнікаў, у сварках агідна зневажаць.
Зазначу: і «Беларускі звон», і «Беларуская крыніца», і тая ж «Сялянская ніва», цытаты з якой ужо прыводзіліся, былі вельмі патрэбныя, яны друкавалі шмат карыснага для народа, аднак жа поўніліся і пасквілямі, у якіх зазвычай кропля праўды знікала ў цэбры хлусні.
Ананімныя аўтары (зрэшты, і тыя, якія не хавалі сваіх імёнаў!) часам не пільнаваліся аніякіх нормаў паводзін, таму чытаць іхнія допісы непрыемна.
Але што зробіш, у нас яно гістарычна так калі ўжо не біркі, то ці гузікі з гаплікамі расшпільваць усякі раз адно і тое ж, таму з веданнем такім і пайду ад выняткі да выняткі...
«“Беларуская Крыніца” орган вядомага ўсім кс. А. Станкевіча апошнімі часамі аж пеніцца ад бязсільнае злосьці... “Беларуская Крыніца” сталася цяпер бруковай шкумацінай. Кожны нумар гэтае шкумаціны запаўняецца выключна плёткамі, якія творацца на шляху: ад Людвісарскай1 да Мікалая2, ад Мікалая да Полацкай3... Замест высокае палітыкі лепш, “высокопаважаны” Адаме, зьвярні ўвагу на тую клёаку, якую завёў на Полацкай4...»5
Такое пісанне цярпець яшчэ можна было, але надыходзіла крайняя гадзіна, а яна часта надыходзіла, і ўжываліся недаравальныя прыёмы:
1 На гэтай віленскай вуліцы знаходзілася друкарня хадэкаў.
2У віленскім касцёле Святога Мікалая айцец А. Станкевіч служыў.
3 На гэтай вуліцы знаходзілася кватэра Адама Станкевіча.
4Было прынята лічыць, што кватэра Адама Станкевіча з’яўлялася партыйным штабам хадэкаў. А яшчэ на Полацкай месціліся рэдакцыя «Сялянскай нівы» і сядзіба БСС, якія былі пад уплывам айца А. Станкевіча.
5 Допіс «Бязсільная злосьць Беларускай Хадэцыі», падпісаны псеўданімам Блізкі: «Беларускі звон», Вільня, 30 сакавіка 1931 г., № 7; с. 4.
«...Адам Станкевіч... у часе барацьбы польскага ўраду з Грамадой даставаў ад польскіх уладаў праз пасярэдніцтва пасла Ярэміча па тры тысячы злотых месячна на друкаваньне “Сялянскае Нівы” дзеля таго, каб “дабіваць” Грамаду... Станкевіч разам з Ярэмічам і Рагуляй1 так шчыра паслужылі за гэтыя грошы, што ня толькі цішком, але і публічна данасілі на быўшага тады яшчэ на волі грам. Луцкевіча, як на “камуніста”, і дабіліся таго, што грам. Луцкевіч быў арыштаваны і суджаны разам з Грамадой, а пракурор у сваім абвіненьні карыстаўся якраз гэнымі публічнымі, да таго-ж сьвядома ілжывымі даносамі...»2
Тут пад «публічнымі даносамі» «Беларускі звон» меў на ўвазе перш за ўсё артыкул пасла В. Рагулі «Раскрытыя карты», які з’явіўся ў «Сялянскай ніве» ў траўні 1927 года.
Адвакат К. Петрусевіч на «Працэсе пяцідзесяці шасці» заявіў, што падпракурор Р Раўзэ, абвінавачваючы А. Луцкевіча, карыстаўся артыкулам «палемічнага беларуса новай фармацыі Рагулі»3.
Артыкул В. Рагулі, трэба сказаць, даволі цёмны, пра яго яшчэ згадаю, а пакуль што зраблю акцэнт на пытанні: ці верылі чытачы такой «праўдзе» пра Адама Станкевіча, асабліва тыя чытачы, вернікі, якія прыходзілі ў касцёл Святога Мікалая слухаць свайго ксяндза?!
А раптам верылі, думаючы: «О, што тут выйшла наверх...» Зрэшты, пытанне маё дакладнага адказу мець не можа... А газетная вайна між тым доўжылася, ніколі не заціхала... «...У працягу значнага часу... орган кс. Адама Станкевіча “Беларуская Крыніца”... [друкаваў] непраўдзівыя ведамасьці аб розных... выдуманых грамадзка-палітычных праступлень-
1 Васіль Рагуля (1879-1955) — беларускі палітык, з 1922 г. пасол польскага Сейма, з 1928 г. — сенатар, адзін з заснавальнікаў БСС, a са снежня 1926 г. — старшыня БСС. У 1941-1944 гг. — старшыня Беларускага валаснога камітэта, бургамістр Дзятлаўскага раёна.
2Артыкул без подпісу «Праца — ці лякайства»: «Беларускі звон», Вільня, 10 красавіка 1931 г., № 8; с. 1.
’«Kurjer Wilenski»№ 107 (1154), Вільня, субота 12 траўня 1928 г.; с.З.
нях грам. Луцкевіча, чалавека, што ўсё сваё жыцьцё пасьвяціў справе Беларускага Народу.
Сярод гэтых несправядлівых нападаў, найнягоднейшым было фалыпывае ўдаваньне грам. А. Луцкевіча ў тым, што быццам быў ён арганізатарам і кіраўніком зліквідаванай “Грамады”...»1
У раздзеле «Жыццё без адпачынку» я пісаў: А. Луцкевіч усяляк адмаўляўся ад навязанага правадырства і неаднойчы заяўляў, што не ствараў «Грамаду» і не ўзначальваў яе (яго заявы, як ужо гаварылася, даходзілі нават да самога Пілсудскага), аднак намёкі шырыліся маўляў, грамадоўскія паслы на чале з Б. Тарашкевічам амаль кожнае сваё рашэнне ўзгадняюць з ім, А. Луцкевічам2.
А іншы раз і без ніякіх намёкаў адкрыта гучала: А. Луцкевіч «...кіруе “Грамадой” беларускай партыяй...»3
У адказ прымаліся нястрымныя звароты:
«...Гэтае і да яго падобнае фальшывае ўдаваньне не магло не прычыніцца да арышту 12.X.1927 г. грам. А. Луцкевіча польскай уладай, чым быў нанесены ўдар Беларускаму Нацыянальнаму Руху.
Ганьба правакатарам, што дзеля сваіх асабістых мэтаў сьвядома-фальшыва ўдавалі ідэйнага павадыра Беларускага Руху!..»4
У прыведзеным звароце правакатарам называецца не толькі Адам Станкевіч (Ф. Ярэміч і В. Рагуля таксама, а яшчэ і А. Більдзюкевіч5), аднак жа яму, айцу А. Станкевічу, як значнай постаці, даставалася найболып.
1 Газета «Наша праца» № 5, Вільня, субота 15 кастрычніка 1927 г.; с.З.
2Публікацыя «Маленькі фельетон (Тарас каецца)» за подпісам СтарыХасенв: «Сялянская ніва»№41, Вільня, серада 1 снежня 1926 г.; с. 2.
3 Допіс «Адбой ці провокацыя?» за подпісам Н-ш Гонар: «Сялянская ніва» № 44, Вільня, субота 11 снежня 1926 г.; с, 2.
4«Наша праца» № 5, Вільня, субота 15 кастрычніка 1927 г.; с. 3.
5Адам Більдзюкевіч (1895-1952) — беларускі дзеяч, віцэ-старшыня ЦК БСС; скончыў гандлёвую акадэмію, адзін з заснавальнікаў і
Скажам, паводле «Беларускага звону», святар асабістае ўзвышае над нацыянальным, а ягоная «Крыніца» атручаная, і сам ён у палітыцы смешны «айцец Адамскі (ў міры Полацкі)»1; так, ён «незалежнік», але толькі не беларускі, a літоўскі, бо родную Беларусь і родную Вільню хацеў аддаць пад уладу ковенскай Літвы.
Як правадыра хадэцыі, яго вінавацілі ў зламысным жаданні падзяліць Беларусь, ухапіліся за цытату з «Крыніцы» (ад 26 чэрвеня 1921 г., № 20):
«...Незалежная Літва (магчыма з найбольшай беларускай тэрыторыяй) са сталіцай у Вільні... вось разьвязка Віленшчыны.„»2
А яшчэ святару закідалі і тое, што сваёй палітычнай дзейнасцю ён раз’ядноўвае, разбурае цэласнасць у нацыянальным руху і тым самым адыгрывае фатальную ролю, бо нішчыць рух; прычым сцвярджалася: раз’ядноўвае беларусаў не толькі ў Польшчы у Латвіі таксама.
Добра, што хоць на Марсе і Месяцы гэтым не займаўся!
У сваёй нелюбові да айца А. Станкевіча (і наогул да людзей у сутанах!) «Беларускі звон» заходзіў далёка, пісаў у недапушчальным тоне, скарыстоўваў часам тыя выразы, якія цяжка вымавіць уголас напрыклад, абзываў святара «зласьлівым шкоднікам»3, a то і «нацыянальным шкоднікам»4.
Пераемнік «Звону» «Родны край» доўжыў небяспечны словаспад:
«...як слабелі атакі на беларускія гімназіі... камуністаў, барацьбу з беларускімі школамі пераняла Хадэцыя... хадэкі ка-
старшыня цэнтральнага ўрада БІГК, аўтар кнігі «Асновы грамадскай гаспадаркі» (1926).
1 Зняважлівая алюзія на імя святара і вуліцу, на якой ён жыў.
2 Артыкул без подпісу «Лепей позна, чым ніколі»: «Беларускі звон», Вільня, 22 студзеня 1932 г., № 3 (28); сс. 1,2.
3 Артыкул без подпісу «На ўсенародны суд»: «Беларускі звон», Вільня, 13 траўня 1932 г., № 14 (39); с. 1.
4 Артыкул без подпісу «“Палеміка” кс. Станкевіча»; «Беларускі звон», Вільня, 27 траўня 1932 г., № 15 (40); с. 1.
рысталіся... даносамі... Павадыр Хадэцыі кс. Станкевіч падаў руку ведамаму “дэфэнзыўнаму” дзеячу Акіньчыцу1...»2
Гэта «публіцыстыка» 1930-х, аднак жа аб тым, што хадэкі звязаны з дэфензівай і змагаюцца з нашымі школамі, пісалі ў сярэдзіне 1920-х, таксама не прыводзячы пераканаўчых доказаў, і грамадоўскія выданні.
А ў той час (ды, відаць, і ў нашы дні?!) друкаванае слова моцна ўплывала на даверлівыя душы.
Пэўна ж, пад уплывам прачытанага неабачлівыя грамадоўцы, збіраючыся ў гуртках, брыдка гаварылі пра каталіцкіх святароў і зусім па-дзіцячы не дбалі аб тым, што амаль у кожным такім гуртку аціраецца канфідэнт.
У выніку іхнія выказванні тут жа даходзілі да паліцэйскіх вушэй і нават узбагачалі змест пракурорскіх абвінавачанняў.
Вось, напрыклад, якое сцвярджэнне прагучала з вуснаў Р. Раўзэ ўсё на тым жа «Працэсе пяцідзесяці шасці»:
«...Валошын3 гаварыў гэтак: “Розніца паміж ксяндзом і паліцыянтам толькі ў адным першы мае крыж, а другі зброю...”»4
Сумна, але трэба шчыра прызнаць: малады заходнебеларускі лагер, не ўмацаваўшыся, даў расколіну, і ці не ўсе ў гэтым лагеры трацілі спакой.
Так, чалавек разважны, але ў гневе палітык Адам Станкевіч таксама траціў спакой.
Справядліва ўгадваючы ў газетных несамавітых нападках свайго антыпода А. Луцкевіча, плаціў яму тою ж манетай -
1 Фабіян Акінчыц (1886-1943) — беларускі палітык, скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта (1913), узначальваў юрыдычны аддзел «Грамады»; з 1933 г. ствараў Беларускую нацыяналсацыялістычную партыю.
2 Артыкул без подпісу «Даць адпор шкоднікам»: газета «Родны край», Вільня, 10 чэрвеня 1933 г., № 12; сс. 2, 3.
3Павел Валошын (1891-1937) — беларускі палітык, адзін з заснавальнікаў «Грамады», пасол польскага Сейма; знішчаны сталінскай уладай.
4 Рэпартаж «46 дзень працэсу над Грамадой»: «Kurjer Wilenski» № 103 (1150), Вільня, аўторак 8 траўня 1928 г.; с. 3.
атэставаў пазіцыю апошняга як «...звычайнае лгарства, ці правакатарства...»1
Відаць жа, не аспрэчваў і тое, што «паланафіл» А. Луцкевіч і ягоныя паплечнікі з Цэнтрасаюза абіваюць парогі аддзела бяспекі Віленскага ваяводства2.
Здавалася, быў перакананы: А. Луцкевіч як адзін з кіраўнікоў Цэнтрасаюза (арганізацыі, мэта якога наладзіць адносіны з дзяржаўным кіраўніцтвам) з’яўляецца стаўленікам Варшавы і наогул імкнецца стварыць адзіны польска-беларускі фронт!