• Часопісы
  • Усе бачылі нястачу віна... Аповесць пра Адама Станкевіча Леанід Дранько-Майсюк

    Усе бачылі нястачу віна...

    Аповесць пра Адама Станкевіча
    Леанід Дранько-Майсюк

    12+
    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 168с.
    Мінск 2019
    30.71 МБ
    9 кастрычніка 1927 года ў Вільню прыехаў Пілсудскі; ён правёў некалькі нарад, на якіх абмяркоўваліся «рэпрэсіі» ковенскай Літвы супраць польскай меншасці.
    Назаўтра, 10 кастрычніка, на гутарку да Пілсудскага быў запрошаны ксёндз Адам знаўца літоўскіх спраў.
    Пілсудскі, безумоўна, ведаў, што тут, у Вільні, праз два дні, 12-га чысла, па справе «Грамады» будзе арыштаваны Антон Луцкевіч.
    1 Вінцэнт Гадлеўскі (1888-1942) — беларускі каталіцкі святар і палітык; быў пробашчам у Жодзішках. Найвышэйшы суд зацвердзіў вырак над В. Гадлеўскім 18 студзеня 1927 г., праз два месяцы, у сакавіку, святара арыштавалі ў Жодзішках і вывезлі ў Варшаву. У 1942 г. В. Гадлеўскага знішчылі нацысты.
    I ведаючы гэта, перад тым, як абгаварыць літоўскае пытанне, мог (дазволю сабе такое дапушчэнне) успомніць, нібыта між іншым, знарок не акцэнтуючы на тым увагу, пра асуджанага на турму знакамітага беларускага дзеяча маўляў, ці можна яму верыць, калі ён заяўляе, што не з’яўляецца кіраўніком «Грамады»?!
    Адзначу: ворагі А. Луцкевіча з пэўнымі намерамі навязвалі яму сумніўную ролю правадыра «Грамады» партыі, якая вяла Заходнюю Беларусь пад сцяг чырвонага Менска; то-бок, з пункту гледжання Варшавы, «Грамада» штурхала грамадзян да дзяржаўнай здрады.
    He разумець небяспеку такой з’явы А. Луцкевіч (грамадзянін Польскай рэспублікі!), вядома ж, не мог, таму заўсёды і ўсяляк адмаўляўся ад навязанага правадырства.
    I вось таленавітаму езуіту маршалку Пілсудскаму па гэтаму казусу цікавы быў бы адказ Адама Станкевіча, які заўсёды чуў у А. Луцкевічу свайго непрыяцеля.
    Мяркую, шматлікія памочнікі данеслі маршалку, што ў святара найбольш складаныя адносіны менавіта з ім, А. Луцкевічам.
    I яшчэ мяркую, маршалак загаварыў бы з такой адцягненай абыякавасцю, пад уздзеяннем якой і сам д’ябал не здагадаўся б, што паслязаўтра дэфензіва забярэ А. Луцкевіча, таму дзяржаўны сакрэт застаўся б сакрэтам, і святар нічога благога не адчуў бы, а раз так, то і не папярэдзіў бы свайго непрыяцеля, што яму пагражае небяспека.
    А можа, маршалак і не спытаўся б пра А. Луцкевіча, і наогул паўсюдная тады праблема «Грамады» пры той сустрэчы, як тэма, магла б і не ўзнікнуць...
    Дарэчы, згаданая праблема гэта не толькі ціск Варшавы, правакацыі Менска і недальнабачнасць Б. Тарашкевіча, які, на жаль, не адразу ўцяміў, адкуль напаўзала большая небяспека з Усходу ці Захаду.
    Праблема «Грамады» гэта яшчэ і варожасць, злоба сваіх...
    «...усялякая перамога Палякоў над хоць-бы якой беларускай арганізацыяй, а значыцца і над такой, як “Грамада”, ёсьць перамогаю польскай над Беларусамі і цешыцца з гэтага зусім
    не маем патрэбы. “Грамаду” ў інтарэсах беларускай справы трэба перамагчы, але павінны яе перамагчы Беларусы, але не Палякі...»1
    Вось так, «Грамаду» павінны былі перамагчы не палякі, a самі беларусы гэтак пісалі свае...
    Аднак вярнуся да той сустрэчы, на якой імя А. Луцкевіча як «галоўнага грамадоўца» магло б і не прагучаць.
    Перад тым як абгаварыць літоўскае пытанне, Пілсудскі, памятаючы, што перад ім святар, коратка (ці не коратка!) мог паразважаць на багаслоўскую тэму скажам, што важней строга пільнавацца ў касцёле абраду ці іпчыра пільнавацца ў душы веры...
    Канечне, гутарку пра веру ксёндз Адам падтрымаў бы, і калі б з вуснаў Пілсудскага не пачуў бы імя А. Луцкевіча, і нават калі пачуў бы, то, пагаварыўшы пра А. Луцкевіча, яіпчэ прамовіў бы імя і айца В. Гадлеўскага.
    Скарыстаўшы такі зручны момант, папрасіў бы выпусціць з-за кратаў В. Гадлеўскага, які знаходзіўся тады ў Макатоўскай турме ў Варшаве...
    Я не сцвярджаю, адно кажу «папрасіў бы...», бо не маю дакументальнага сведчання, ці падымаў Адам Станкевіч перад Пілсудскім пытанне пра долю сабрата, ці не, хоць і ўпэўнены: падымаў!
    Зрэшты, думаць-уяўляць тут можна па-рознаму, як той казаў, і так, і гэтак, але пакіну гэту цікавую кінасцэну для глыбейшага пісьма будучаму сцэнарысту і дадам: вызвалены па амністыі В. Гадлеўскі ў нядзелю 15 ліпеня 1928 года ранішнім цягніком прыехаў з Варшавы ў Вільню і асталяваўся не дзе-небудзь, а на кватэры ксяндза Адама...
    I,	бадай, апошняе да сцвярджэння: «...палітыкі самага высокага рангу цанілі аўтарытэт беларускага святара».
    У канцы 1939 года Адам Станкевіч, як роўны з роўным, сустракаўся з Антанасам Смятонай2.
    1 Артыкул Максіма Прынскага «Наш пагляд і дамаганьне»: «Сялянская ніва»№ 34, Вільня, чацвер 21 кастрычніка 1926 г.; с. 1.
    2 А. Смятона (1874-1944) — скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта; прэзідэнт Літвы ў 1919-1920 гг. і ў 1926-
    Толькі што Сталін аддаў літоўцам Вільню, і беларусам, якім пашчасціла ўнікнуць маскоўскай апекі, у такой нечаканай сітуацыі было вельмі важна ўсё зрабіць дзеля таго, каб у родным горадзе пры ковенскай уладзе засталіся (ці з’явіліся новыя!) свае інстытуцыі.
    Чалавек разважны, Адам Станкевіч умеў весці дыпламатычныя размовы і пераканаў літоўскага кіраўніка ў тым, што ў Гедзімінавай сталіцы павінна захавацца беларуская культурная прастора.
    Зразумела, А. Смятона дбаў аб лаяльнасці віленцаў да сябе, таму задаволіў просьбу нашага святара, які, дарэчы, прыхільна ацэньваў далучэнне Вільні да ковенскай Літвы, і зноў жа (падкрэслю!) А. Смятону не магло не спадабацца паважаны просьбіт звяртаўся да яго па-літоўску.
    Магчыма, кіраўнік Літвы памятаў і аб тым, як у лістападзе 1926 года Адам Станкевіч публічна заявіў: у Вільні павінен быць помнік Яну Басановічу1.
    Такая заява пры польскім рэжыме, бясспрэчна, з’яўлялася дружалюбным да літоўцаў учынкам.
    Дарэчы, мінулі гады, і бронзавы помнік вялікаму вучонаму ў Вільні паўстаў і не дзе-небудзь, а на тым месцы, на Вастрабрамскай, дзе некалі знаходзілася кнігарня Станіслава Станкевіча2...
    Дык вось, пасля гутаркі з кіраўніком Літвы ўзніклі Беларуская пачатковая школа і хор, аднавілася выданне га-
    1940 гг.; 16 лютага 1918 г. падпісаў акт незалежнасці Літоўскай дзяржавы.
    1 Ян Басановіч (1851-1927) — літоўскі гісторык, фалькларыст, публіцыст, пачынальнік літоўскага адраджэння; сабраў і выдаў 9 тамоў народных казак і песень; ініцыятар склікання і ўдзельнік Віленскага сейма (4—5 снежня 1905 г.); заснаваў Літоўскае навуковае таварыства (1907); падпісаў Актаб незалежнасці сваёй краіны (1918). «...Імя д-ра Басановіча— гэта быццам сцяг, за якім у працягу паўсотні гадоў ішлі літоўскія адраджэнцы...» (А. Луцкевіч).
    2 Станіслаў Станкевіч (1886-1964) — беларускі грамадскакультурны дзеяч, паэт і выдавец; арыштоўваўся органамі НКУС, адбываў дзесяцігадовую высылку на Паўночным Урале.
    зеты «Крыніца», а пры касцёле Святога Мікалая адкрылася прагімназія, якую ўзначаліў ён Адам Станкевіч.
    А яшчэ са снежня 1939-га і да лета 1940 года святар кіраваў «Беларускім цэнтрам у Літве» (БЦЛ) вядомай тады ў Вільні асветнай установай, якая дбала і пра эканамічныя правы нашых людзей...
    I сапраўды ж, будзе мець рацыю той рамантык, які ўзнёсла прамовіць:
    «Адам Станкевіч умеў мэтазгодна і з карысцю для беларускага ўяўлення размяркоўваць свой час!»
    Кожны авалодае такой навукай (мэтазгоднае размеркаванне часу), калі зразумее: улада праўды кароткая, а страху доўгая; кожны даможацца свайго, калі звыкнецца з думкай: заўсёды нешта ў жыцці павінна быць не так!
    3.	АДНАБОКІ КІРУНАК
    Адам Станкевіч працаўнік, які ніколі не спадзяваўся на манну нябесную і які заўсёды шчыра дбаў аб тым, каб жыло свядомае нацыянальнае пачуццё, якое без ахвярнасці існаваць не магло і, дарэчы, існаваць не можа.
    Атуляючы малітвай сялян і мяшчан, святар (чалавек высокай мэты) больш, здаецца, і думаў пра людзей высокай мэты арыстакратаў духу, людзей самаадданых.
    Скажам, вывучаючы дзейнасць Кастуся Каліноўскага1 ці шлях нарадавольца Ігната Грынявіцкага2, ён знаходзіў існае: жыццё плата за высокую мэту!
    Ён і сам быў гатовы да гэтага, і галгофа не мінула яго, але тут адразу адзначу: у сваёй аповесці я далёкі ад таго, каб ружова захапляцца асобай Адама Станкевіча і ствараць з яго ікону.
    Ягоны характар і ягоная праца (іншых вялікіх беларусаў таксама!), напісанае ім і сказанае пра яго не так для пакланення (вядома, для пакланення таксама!), як для разумення (і гэта найперш!): чаму ў нашай прасторы найбольш «...дабро мяшаецца са злом...»3?
    Чаму пануе бяздум’е і бясконцая крыўдлівасць?
    Урэіпце чаму адраджэнская дарога і па сённяшні дзень застаецца з глыбокімі выбоінамі?
    Дарогу знішчалі і знішчаюць хітрамудрыя чужынцы, але, праўду кажучы, мы і самі неаднойчы, ахопленыя згубнай га-
    ‘Кастусь Каліноўскі (1838—1864) — нацыянальны герой Беларусі, палітычны дзеяч; выдаваў «Мужыцкую праўду», кіраваў паўстаннем 1863-1864 гг.
    2 Ігнат Грынявіцкі (1855-1881) — заснавальнік беларускай фракцыіі «Народнай волі»; забіў цара Аляксандра II.
    3 Словы Адама Станкевіча.
    рачкай, на радасць ім, чужынцам, і на шкоду сабе глыбока перакопвалі і перакопваем сваю дарогу.
    Звычка самадурская: «Як не я, то няхай і брат не едзе па ёй...»
    Так, магчыма, умеем ладзіць, толькі, здаецца, усё ж такі больш умеем сварыцца, нібыта сварка лепей рухае кроў у жылах!
    Маючы завышаную самаацэнку, мала верым (а то і зусім не верым!) сваім, больш падазраем іх, і так амаль заўсёды, у любую часіну звыкла пэцкаем дзёгцем вышыты чырвоным колерам белы ручнік.
    Скажам, калі ў верасні 1933 года Францішак Аляхновіч вярнуўся з Салаўкоў, то злоязычнікі адразу пастанавілі: ён камінтэрнаўскі агент!
    Пастанавілі, зразумела, найперш тыя падкіраўнікі, якія любымі сродкамі выбіваліся ў кіраўнікі, часам выбіраючы дзеля таго слізкі, але самы кароткі шлях канкурэнтаў трэба тапіць!
    Выходзіць, і ў салавецкім пакутніку Францішку Аляхновічу ўбачылі саперніка...
    На выбоістай дарозе спакою не было, амаль усе люта сварыліся, адзін на аднаго казалі ўсякае ліха, за ўсялякую драбязу пагражалі судом, a то і абвінавачвалі адзін аднаго ў сувязях з тайнымі службамі і забягалі ў такія змрочныя куты, апыналіся ў такіх нетрах, што нават 25 сакавіка святкавалі паасобку Цэнтрасаюз1 ладзіў гэты ўрачысты дзень сабе, а хадэкі сабе.
    А потым у газетах (Цэнтрасаюз у «Беларускім звоне»2, хадэкі ў «Беларускай крыніцы») лаяліся гэтак, што ажно гай гуў, і выходзіла: хто ні гаварыў той і падманваў!
    А лепей бы маўчалі, бо наогул жа чалавек багата чаго не павінен гаварыць і пра сябе, і пра людзей, аднак жа пачыналі гаварыць і тым самым рабілі прыкрасці, якія таілі ў сабе небяспеку.