• Часопісы
  • Усе бачылі нястачу віна... Аповесць пра Адама Станкевіча Леанід Дранько-Майсюк

    Усе бачылі нястачу віна...

    Аповесць пра Адама Станкевіча
    Леанід Дранько-Майсюк

    12+
    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 168с.
    Мінск 2019
    30.71 МБ
    Каб яшчэ і сатырычна завастрыць надуманае, «Крыніца» пісала: А. Луцкевіч знаходзіцца на беларуска-польскім сметніку!
    Палітычная смерць праціўніка дае свабоду малоць любую лухту, а раз так, то мэта сатыры зразумелая: наблізіць гэту смерць!
    Зрэшты, можна й не набліжаць, разносячы глупства адразу: маўляў, А. Луцкевіч «...цераз пасярэдніцтва дэфэнзыўшчыка Ваявудзкага3 прадаваў інтарэсы... народу...»4
    Як бачна, і той, і гэты бок абвінавачвалі адзін аднаго перш за ўсё ў кантактах з тайнай паліцыяй: наносілі самы цяжкі ўдар!
    Тут варта адзначыць і наступнае: Адам Станкевіч паслядоўна замоўчваў той неаспрэчны факт, што А. Луцкевіч з’яўляецца стваральнікам гістарычнага Акта 25 сакавіка, што «...калі абвяшчалася незалежнасць Беларусі, у той зале, дзе засядала Рада БНР... хадэкаў не было...» (А. Сідарэвіч).
    1 Допіс «Ліст да рэдакцыі»: «Сялянская ніва» № 41, Вільня, серада 1 снежня 1926 г.; с. 3.
    2 «Беларуская крыніца»№41, Вільня, чацвер 17 снежня 1931 г.; с. 3.
    3 Сільвестр Ваявудскі (1892-1938) — пасол польскага Сейма, заснавальнік Незалежнай сялянскай партыі, блізкай да «Грамады». Пра Ваявудскага пісалі, што ён — правакатар і афіцэр 2-га аддзела Генштаба.
    4Допіс «Гангрэна», аўтар якога Піліп Нікель: «Сялянская ніва» № 24 (75), Вільня, субота 12 сакавіка 1927 г.; с. 1.
    У кніжцы «Да гісторыі беларускага палітычнага вызвалення»1 айцец А. Станкевіч згадвае А. Луцкевіча толькі як дзеяча, які ўвесь час кіраваўся польскімі інтарэсамі2.
    А іншыя нават ііплі далей:
    «Пасьля таго, як была абвешчана незалежнасьць Беларусі, дык польскі ўрад прэтэндуючы на яе ніяк ня меў адвагі адкрыта скасаваць Беларускую Свабоду, яму неабходна трэ’ было зрабіць гэта ўскосным шляхам і вось, угаварыў тагачаснага Старшыню Беларускай Рады Міністараў А. Луцкевіча, каб ён узяўся за гэта. У гэтых мэтах А. Луцкевіч прыехаў з Парыжа, дзе ён быў на эміграцыі (?) і ўзяўся праводзіць палёнафільскую палітыку...»3
    Аказваецца, А. Луцкевіч у 1919 годзе ў Парыж проста эміграваў, а не прыехаў туды ад імя Беларусі ўдзельнічаць у мірнай канферэнцыі!
    Вось так «Сялянская ніва» ўводзіла чытачоў у небяспечны зман, па сутнасці даводзячы: Антон Луцкевіч і не ствараў нашу дзяржаву а зусім наадварот знішчаў яе!
    «Сялянская ніва», скажам, ведала (не магла не ведаць, бо аб тым паведамлялася4), што 1 лістапада 1920 года ўлада5 арыштоўвала Антона Луцкевіча як аўтара антыпольскай (!) брашуры6, аднак усё адно А. Луцкевіч заставаўся для газеты «палёнафілам».
    «Сялянская ніва» падрывала аўтарытэт выдатнага палітыка, называла яго каралём маны і хворым шляхціцам, які хаваецца «...за плячмі іншых асоб...»7
    ‘Выданне 1935 г.
    2 Праўда, у гэтым сваім творы А. Станкевіч скарыстоўвае цытаты
    з «Палітычных лозунгаў беларускага руху» — працы Антона Навіны (пад такім псеўданімам выступаў А. Луцкевіч).
    3 Допіс «Аб маральным брудзе», аўтар якога Піліп Нікель: «Сялянская ніва» № 29 (80), Вільня, субота 26 сакавіка 1927 г.; с. 3.
    4 Допіс без подпісу «Арышт беларускага дзеяча»: газета «Наша ніва» № 3, Вільня, панядзелак 12 лістапада 1920 г.; с. 2.
    5 Ваенная адміністрацыя «Сярэдняе Літвы».
    6«Польская акупацыя ў Беларусі» (Вільня, 1920 г.)
    7 Допіс без подпісу «Цень ворагаў»: «Сялянская ніва» № 17 (68), Вільня, субота 19 лютага 1927 г.; с. 2.
    Гэтак бэсцілі чалавека, які перад любой уладай (царскай, кайзераўскай, бальшавіцкай, сярэднелітоўскай, бельведэрскай) стаяў на сваім, аднак жа мусіў слухаць пра сябе яшчэ і большую абразу і лаянку.
    Даходзіла й да такога: А. Луцкевіча дакаралі, што ў студзені 1927 года ён не быў арыштаваны па справе «Грамады», a калі ў кастрычніку таго ж года ён усё-ткі апынуўся ў астрозе на Лукішках, то зрабілі акцэнт: арыштаваныя грамадоўцы «...прасядзелі шмат больш у вастрозе за Луцкевіча...»1
    Але ў змроку непрымірымай варожасці артыкул В. Рагулі «Раскрытыя карты», здаецца, перасягнуў немагчымае сярод іншага прагучала абвінавачанне і ў фінансавых злоўжываннях!
    У апавяданні «Не знаць перад карай страху»2 я пісаў, як сціпла жыў А. Луцкевіч; калі ў верасні 1939-га яго забіралі сталінскія малойчыкі, ён меў на руках толькі 24 злотыя, як і ягоны брат Іван3, не паклаў у сваю кішэню з грамадскіх грошай ніводнай капейкі.
    Арыстакратам беларускае думкі назваў А. Луцкевіча пастар Ян Пятроўскі4, але што нейкія там арыстакраты «беларусу новай фармацыі» мужыку В. Рагулю, калі ў сэрцы мужыка не чулася павагі...
    У маладым заходнебеларускім лагеры сварка і разлад прайшлі праз усе адведзеныя гісторыяй скупыя гады; удзельнікі руху дзялілі не грошы, маёмасць і славу, а перш за ўсё мелі розныя светапогляды.
    1 Артыкул без подпісу «Нашыя апякуны»: «Сялянская ніва» № 84 (135), Вільня, серада 16 лістапада 1927 г.; с. 1.
    2Газета «Народная воля» № 10 (3853), пятніца 7 лютага2014 г., с. 3; часопіс «Тэрмапілы», Беласток, № 18, 2014 г.; сс. 102-114.
    3 Іван Луцкевіч (1881-1919) — беларускі палітык, археолаг, калекцыянер; вучыўся ва ўніверсітэтах Пецярбурга і Вены; заснаваў у Вільні газету «Наша ніва» і беларускую гімназію. Заклаў падмурак Беларускага музея ў Вільні.
    4Ян Пятроўскі (1905-2002) — пратэстанцкі рэлігійны дзеяч, прапаведнік метадысцкай царквы, перакладчык; складальнік грэцкабеларускага, англа-беларускага і беларуска-англійскага слоўнікаў.
    Шырокі ў сваім кругаглядзе А. Луцкевіч, скажам, хваліў Леніна і цаніў Кальвіна1, які сваімі навучаннямі, па сутнасці, стварыў падмурак для капіталізму; Адам жа Станкевіч вышэй за Кальвіна, капіталізм і Леніна ставіў Ісуса Хрыста.
    Айцец А. Станкевіч лічыў: палітыка, якую праводзіў А. Луцкевіч і, напрыклад, падпольны камуніст Б. Тарашкевіч, мяжуе з небяспечным летуценнем, з авантурызмам; нацыянальная работа не павінна адыходзіць ад хрысціянства.
    Зрэшты, біліся нават не за ідэі, бо ідэя была адна Беларусь; кожны біўся за свой партыйны гурт; нястомна, бясконца змагаліся за лідарства, хацелі пад свой уплыў узяць нацыянальны рух словам, амаль кожны прагнуў забраць у свае рукі справу.
    I тут, шчыра скажу, Адам Станкевіч мог бы адысці ўбок, таму што і па ўзросту, і па вопыту грамадскай дзейнасці, і па зробленаму, і па дзяржаўных здольнасцях, і па вядомасці ў Еўропе Антон Луцкевіч лідар беларускага Рэнесансу2 меў большае права быць адзіным кіраўніком нашага руху ў міжваеннай Польшчы.
    Нават і дробныя факты на карысць маёй думкі: напрыклад, у 1922 годзе на агульным сходзе адбыліся перавыбары ва ўрад БНТ за Антона Луцкевіча было пададзена 19 картак, за Адама Станкевіча толькі 143...
    Аднак Юліяна Вітан-Дубейкаўская4 сведчыла, што Антон Луцкевіч «...не меў кіруючых уздальненняў і пачуцця ў палітыцы...»
    А Паўліна Мядзёлка5 ў сваіх успамінах наогул стварыла непрывабны партрэт:
    'Жан Кальвін (1509-1564) — французскі рацыяналіст, аскет; рэфарматар каталіцкай царквы.
    2 Атэстацыя пастара Я. Пятроўскага.
    3LCVA, f. 281, ар. 2, b. 9,1. 12. Пратаколы Беларускага навуковага таварыства.
    4Юліяна Вітан-Дубейкаўская (1886-1970) — беларуская мемуарыстка, аўтар кнігі «Мае ўспаміны» (напісана ў 1953 г., надрукавана ў 1994 г.).
    5 Паўліна Мядзёлка (1893-1974)—дзяячка беларускай культуры, артыстка, настаўніца; аўтар мемуараў «Сцежкамі жыцця» (1974 г., частка
    «...спецыяльнасцю Антона Луцкевіча было распраўляцца з “ннакомысляіцнмн” метадам аблівання чалавека граззю...»1
    Зрэшты, не толькі мужчынам і яркім жанчынам уласціва аднабокасць ацэнак...
    У 1937 годзе ў артыкуле «У аспекце сацыяльнай справядлівасці» Адам Станкевіч вызначаў:
    «...агулам няможна згадзіцца з усякім аднабокім кірункам чалавечай думкі...»2
    Правільна вызначаў, аднак жа (вольны ад прагнасці!) часта згаджаўся з такім кірункам.
    другая надрукавана ў 1993 г.; апошняе выданне: Мінск, «Лімарыус», 2018 г.).
    ‘Вынятка з выдання: Паўліна Мядзёлка. Сцежкамі жыцця. Укладанне, прадмова, каментары: Ганна Запартыка. Мінск, «Лімарыус», 2018 г.; с. 114. Далей: П. Мядзёлка. Сцежкамі жыцця. 2018 г.
    2А. Станкевіч. Выбранае. 2008 г.; с. 324.
    4.	АДРАС: МЕСТА ВІЛЬНЯ, ВУЛІЦА ПОЛАЦКАЯ, ДОМ 9, КВАТЭРА 4
    He ведаю, ці жыла рэдакцыя «Сялянскай нівы» паводле засцярогі: дзейнічаць трэба так, каб не нарабіць сабе ніякай шкоды!
    Аднак жа рэдакцыя думала, здаецца, пра сваё імя, дбала аб рэпутацыі, таму, не пакідаючы ваяваць з «Грамадой», іншы раз лічыла патрэбным удакладніць (то-бок звярнуць увагу простага люду, а найперш, мяркую, улады), што «...ў ніводным сваім нумары не пісала, што “Грамада” ёсьць фактычна камуністычнай арганізацыяй...»1.
    Так абачліва рэдакцыя адказвала польскамоўным віленскім публіцыстам, якія сцвярджалі: маўляў, такія выданні, як «Сялянская ніва» («Крыніца» таксама!), ці не ў кожным сваім нумары гавораць пра «Грамаду» менавіта як пра арганізацыю камуністычную.
    Намёкі пра гэта на старонках «Сялянскай нівы» трапляліся, але паколькі паняцце «камунізм» было на падазрэнні ў Варшавы, то рэдакцыя па-дзіцячы капрызіла: адчапіцеся, панове, не лічыце нас даказчыкамі, нагаворшчыкамі, мы ні на што не намякалі...
    Камуністы вадзілі за сабою небяспеку.
    3	даследаванняў пра Заходнюю Беларусь можна даведацца аб тым, што камуністы заклікалі да байкоту ўрадавых устаноў, польскамоўных школ, вайсковай службы, а таксама заклікалі не плаціць падаткі.
    1 Допіс без подпісу «Аб “Грамадзе”: «Сялянская ніва» № 47, Вільня, серада 22 снежня 1926 г.; с. 4.
    Яны высмейвалі і хадэкаў: «Вы толькі марыце пра дадатнае развязанне нацыянальнага пытання, а ў БССР гэтае пытанне ўжо вырашаецца!»
    Пад іхнім уплывам частка насельніцтва паволі схілялася да левых поглядаў, і хадэкі лічылі гэта прывядзе да бяды...
    Адам Станкевіч добра ведаў, чаго вартыя апантаныя паслядоўнікі ЛенінаСталіна, аднак жа не пазбягаў іх, нават прымаў у сваім доме.
    Дарэчы, пра ягоны дом...
    У прыгожа выдадзеным альбоме-даведніку1 я прачытаў: ксёндз Адам Станкевіч жыў на вуліцы Полацкай у доме 9.
    На фота ўбачыў жоўты атынкаваны будынак, першы паверх якога падзелены цеснай (толькі легкавушцы ўехаць) аркай; злева ад аркі дзверы і два акны, і справа дзверы з двума вокнамі.
    Над аркаю, на другім паверсе, квадратны вялікі балкон, застаўлены вазонамі і аздоблены фігурнай агароджаю травяністага колеру.
    Па абодва бакі ад балконных дзвярэй значылася па тры акны, а завяршаўся будынак даволі адметным у форме лука франтонам з датаю ў крузе 1938...