• Часопісы
  • Усе бачылі нястачу віна... Аповесць пра Адама Станкевіча Леанід Дранько-Майсюк

    Усе бачылі нястачу віна...

    Аповесць пра Адама Станкевіча
    Леанід Дранько-Майсюк

    12+
    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 168с.
    Мінск 2019
    30.71 МБ
    Пасля верасня 2009 года, калі я пахаваў маці, такія сталага веку жанчыны ўсё часцей пачалі нагадваць мне (голасам, рухавасцю, спакоем, вачыма, нават маўклівай прысутнасцю!) тую незваротную пару, якая імянуецца шчаслівым нязмоўчным дзяцінствам.
    Я не памыліўся: мне не адмовілі.
    Калі ласка, заходзьце, я не баюся гасцей! Зоф’я паказала на ганак.
    У мяне пацяплелі грудзі, на хвіліну па-юнацку здалося нават, што зараз пашанцуе зазірнуць у нешта вельмі блізкае да таямніцы.
    6.	У КВАТЭРЫ АДАМА СТАНКЕВІЧА
    Мы ўвайшлі ў пад’езд, адначасова асветлены электрыкай і надвячоркавым бляскам.
    3	левага боку на другі паверх вяла колішняя жалезная лесвіца з высокімі парэнчамі і адламанымі паміж прыступкамі фрагментамі ўзорнага ліцця, а проста перад намі з правага боку віднеліся старадаўняй работы дзверы.
    Па цэментавых сходах пад’езда мы падышлі да іх масіўных, маркоўнага, ці, праўдзівей, буравата-цаглянага, колеру, з лічбай 8 на правай дзверыне, на чатырох надзейных завесах і двума электрычнымі званкамі.
    На пабеленай сцяне, бліжэй да лічбы 8, чарнеў званок з чырвонай кнопкай для выкліку Зоф’і, а на левым вушаку, амаль у самым кутку, бялеў званок з чорнай кнопкай для выкліку Зоф’інага сына.
    Пра гэтыя званкі (няхай сабе й асобныя для родных людзей у адно жытло) можна было б і не згадваць, не такое ўжо гэта й дзіва, сыны ж і дочкі не заўсёды любяць матчыных ці бацькавых гасцей і наадварот, але як тут не згадаеш пра іх, калі пад Зоф’іным званком было яіпчэ адно гукавое прыстасаванне (цудоўны працяг тэмы!) ручны званок, які застаўся ад дзён Адама Станкевіча, і ён сусед электрычных дзейнічаў!
    Трэба думаць, на яго Зоф’ін сын не адгукаўся, таму з дазволу гаспадыні я далікатна пацягнуў за пафарбаваны ў белы колер гузік жалезнага стрыжня, які навылёт праходзіў праз усю сцяну, і там, за дзвярыма, адразу ж паслужліва здрыгануўся падвешаны на ланцугу звонік, і па кватэры пабегла чутнае званенне.
    Ці не гэтак званілі айцу А. Станкевічу ў тыя трывожныя часы і свае, і чужыя...
    Захавалася і яшчэ адна колішняя прылада кавальскай работы падстаўка для газавай лямпы.
    Прыўзнятая над падлогай недзе на метр і прымацаваная ў левым кутку ад дзвярэй паміж вушаком і бляшанымі блакітнага колеру паштовымі скрынкамі, падстаўка гэтая святлела, як сапраўдная музейная рэч!
    Менавіта музейная!
    На нейкае імгненне пад’езд уявіўся мне жывой істотай, якая валодала гандлярскай хітрасцю, таму ўмела паказаць свой тавар лепшым бокам, як і ўмела сказаць у вочы праўду...
    Зоф’я тым часам адчыніла дзверы, за якімі цямнелі яшчэ адныя дзверы, паміж сабой надзейна злучаныя доўгай трывалай зноў жа кавальскай работы зашчапкай.
    Жытло складалася з трох прасторных пакояў і мела высокую столю; у кожны пакой вялі такія ж, як і ўваходныя, старыя і моцныя, толькі пакрытыя белай фарбаю, дзверы.
    Іх, дзякуй Богу, за доўгія дзесяцігоддзі не памянялі, яны засталіся ад айца А. Станкевіча.
    3 таго часу таксама засталася і выдатная (дошкі-пяцёркі!) роўная, без ніякіх шчылін падлога (яна пад нагамі і не думала рыпець!); захаваліся й дзве белыя кафляныя грубы з адмысловым шакаладным дэкорам пад самай столлю, і цагляная пліта на кухні з арнаментнымі каласамі на ўзорыстых верхніх большых і ніжніх меншых дзверцах тры буйнейшыя злакі аздаблялі верхнія, а драбнейшы каласок ажыўляў ніжнія дзверцы.
    А завяршаў гэту кухонную печ кафляны комін-выцяжка ў форме куба...
    3	таго часу дайшлі і дзве адзежныя васковыя па афарбоўцы шафы, адна з іх як быццам выхвалялася вялікім, амаль да самай падлогі, люстэркам.
    Агледзеў я і ссунутыя дзве кніжныя шафы колеру цемнаватага жолуда; Зоф’я паказала на бліжэйшую і паясніла: падарунак Янкі Шутовіча сваёй сястры Марыі, якая служыла ахмістрыняй у Адама Станкевіча.
    Вось як сястра Янкі Шутовіча вяла тут хатнюю гаспадарку!
    I я ўспомніў словы Кузьмы Чорнага1:
    «...Гэтая жанчына вельмі прыемная асоба, тыповая яшчэ нашаніўка...»2
    Далей напішу пра той трывожны клопат, які прывёў Марыю Шутовіч да Кузьмы Чорнага, а пакуль вярнуся да свайго агляду.
    Архіўна падрыхтаваны, я згадаў, што ўсяго было пяць кніжных шаф.
    Існуе вопіс арыштаванай маёмасці, складзены на літоўскім бланку 13 красавіка 1949 года; над вопісам з чорным алоўкам гарбелі падпалкоўнік Масленікаў і два старшыя лейтэнанты Казлоўскі і Сакалоў.
    У 25-м пункце адзначана: «...кшіжные шкафы, опечатанные с кннгамн под стеклом 5 (пять штук)...»3
    Трох шаф не хапала, і на маё пытанне: «Дзе яны могуць быць?» Зоф’я адказала: «Іх забралі пляменнікі Марыі Шутовіч у Павільнюс...»
    Я не ўдакладніў, калі забралі трэба думаць, пасля спачыну спадарыні Марыі, то-бок пасля 1975 года.
    Дарэчы, згаданы 25-ы пункт абведзены чырвоным кружком, іншыя пункты (а іх усяго трыццаць пяць) не абведзены; вядома, гэты выразны чырвоны кружок трэба ўспрымаць як знак таго, што на кнігі (найболып на беларускія!) звярталася асаблівая ўвага.
    Калымскі вязень Масей Сяднёў4 у сваім творы «Раман Корзюк» невыпадкова заўважыў:
    1 Кузьма Чорны (1900-1944) — беларускі празаік, аўтар майго любімага рамана «Сястра» (1927-1928); з 14 кастрычніка 1938 г. па 8 чэрвеня 1939 г. знаходзіўся ў чырвонай катоўні.
    2 Дзённік. Запіс ад 11 кастрычніка 1944 г. Кузьма Чорны. Збор твораў у шасці тамах. Том пяты. Мінск, «Мастацкая літаратура», 1990 г.; с. 381. Далей: Кузьма Чорны. Збор твораў. 1990 г.
    3LYA, f. К1,ар. 58, b. Р 12505, t. b„ 1. 1 ар.
    4Масей Сяднёў (1913-2001) — беларускі паэт, празаік; аўтар яркай аповесці пра даваеннае жыццё ў БССР «Раман Корзюк» (1985) і адметнага рамана пра Другую сусветную вайну «I той дзень надышоў» (1987); у 1936 г. М. Сяднёва арыштавалі і этапіравалі на Калыму, перад
    «...кнігі на беларускай мове забіралі, не гартаючы, усе, колькі было...»1
    Але пазней, пасля вайны, забіралі, здаецца, толькі тую літаратуру, якую лічылі антысавецкай і якую маглі з карысцю для свайго следства «падшыць» у справу.
    Цікава й тое, што працавітыя аўтары вопісу даволі старанна вызначалі колькасць і якасць арыштаванай маёмасці; у адпаведнай графе адзначалі, скажам: «...1. Костюм (тройка) черный шевнот однн старый2... 16. Туфлн мужскне черные хромовые одна пара новые3...»; часцей жа крэслілі скарочанае «б/у»4.
    I 25-ы пункт завяршылі гэтым сухім «б/у» тым самым паказалі, што шафы не новыя, не ўчора зробленыя.
    Дарэчы, толькі ў двух радках вопісу не было ацэнкі рэчаў: «32. Картіін разных в рамах разных размеров 15 (пятнадцать).
    33.	Пояс кожаный с пряжкой желтого металла однн5...»
    Пра карціны, што яны «б/у», зразумела, не скажаш усётакі творы мастацтва, а што да скуранога пояса, то, вывучаючы яго, мусіць жа, разышліся ў ацэнцы стары ён ці новы...
    Разабраўшыся з шафамі, Зоф’я ўсё адно як пахвалілася, паказаўшы на стол з точанымі ножкамі і белай стальніцай авальнай формы, а таксама на два лёгкія венскія крэслы побач маўляў, і стол, і крэслы памятаюць свайго гаспадара.
    У гэтым жа пакоі ля акна знаходзілася засланае адамашкавым абрусам бюро; гаспадыня адкінула доўгі абрус, і я ўбачыў файны арэхавы столік, зноў жа колеру цемнаватага жолуда, з адной тумбай на дзве шуфлядкі.
    самай вайной вярнулі ў Менск на перагляд справы; з 1944 г. паэт на эміграцыі.
    ‘М. Сяднёў. Раман Корзюк. 1985 г.; с. 173.
    2LYA,f. К1, ар. 58, b. Р12505, t. b.. 1. 1.
    3Тамсама, 1. 1 ар.
    4«Б/у»(скарачэннеадрус. — бывшее в употребленнн)—ужыванае.
    5LYA, f. К1, ар. 58, b. Р12505, t. b„ 1. 2.
    Гэта бюрко1! Зоф’я ўспомніла, як Марыя Шутовіч расказвала, што Адам Станкевіч любіў за гэтым «бюрком» пісаць свае творы.
    Трэба думаць, не толькі пісаў ад рукі, але й друкаваў (ці яму друкавалі!), бо меў жа і дзве машынкі фірмы «Рэмінгтон».
    Як сказана ў вопісе (пункты 23, 24)2: першая машынка партатыўная з футаралам серыі В № 376746, а другая з металічнай накрыўкай серыі 3 № 202743...
    Памяць рэчаў моцная...
    Ручны званок, падстаўка для газавай лямпы, дзверы, падлога, кухонная пліта, грубы, шафы, стол, крэслы, бюро я верыў: памяць рэчаў мацнейшая за чалавечую памяць!
    А быў жа яіпчэ і дубовы стол з пяццю прыстолкамі, і мармуровы чарнільны прыбор на ім, і зялёная плюшавая канапа, і кніжная сасновая этажэрка3!
    Магчыма, таксама пляменнікі забралі...
    А тыя пятнаццаць карцін?!
    Што гэта за творы і дзе яны цяпер?
    Мо здадзены ў музей?!
    Музейных квітанцый у справе няма, але, што цікава, ёсць іншыя квітанцыі...
    Тады, 13 красавіка 1949 года, Масленікаў і ягоныя лейтэнанты, пішучы ўжо блакітным атрамантам (чорны аловак, напэўна, спісаўся), склалі яшчэ і пратакол вобыску на сямнаццаць пунктаў, дзе пералічылі тыя прадметы, якія з кватэры Адама Станкевіча перавезлі ў МДБ ЛССР; між іншых рэчаў там былі і такія:
    «...12. Золотая монета достоннством 15 (пятнадцать) рублей дореволюцнонной чеканкн одна.
    13.	Кольцо нз желтого металла с гравлровкой: 1908 год одно...»4
    Бясспрэчна, «кольцо нз желтого металла» залаты пярсцёнак.
    1 Biurko (пол.) — пісьмовы стол.
    2LYA, f. К,1, ар. 58, b. Р 12505, t. b„ 1. 1 ар.
    3Тамсама, 1. 1 ар.
    4Тамсама, 1. 5.
    14	красавіка 1949 года капітан Трубачыстаў1 на адвароце згаданага пратакола цьмяным алоўкам чыркнуў: пашпарт А. Станкевіча, ягонае пасведчанне, асабістае ліставанне, фотаздымкі, рукапісы, газеты, брашуры, нататнікі, часопісы, кнігі, газетныя выразкі і г.д. ён, Трубачыстаў, атрымаў за выняткам пярсцёнка і залатой манеты2.
    He, названыя капітанам каштоўнасці не згубіліся, і іх не ўкралі, як укралі Луцкевічавы 24 злотыя (аб чым я расказаў у тым жа сваім апавяданні «Не знаць перад карай страху»), пярсцёнак і залатую манету здалі ў банк ці ў нейкі фінансавы аддзел дзяржбяспекі, аб чым і сведчыць квітанцыя № 00879: «...кольцо желтого металла, внутрн цнфра 1908...» прыняў скарбнік Каўбаеў3.
    У другой квітанцыі, нумар якой 00878, можна прачытаць: «...золотая монета царской чеканкн достоннством 15 рублей...» прынята тым жа Каўбаевым4.
    Адам Станкевіч меў бібліятэку на 2000 тамоў, і багата цікавага было ў ягоным шматмоўным кніжным зборы ад працы Сталіна «Марксізм і нацыянальнае пытанне» на польскай мове і да нейкага (на жаль, у пратаколе вобыску не сказана, што гэта за томік!) асобнага выдання па-нямецку, якое 1 снежня 1919 года падараваў маёр Ружанцоў5.
    Па той ці іншы навуковы матэрыял да айца А. Станкевіча звярталіся этнографы, музыказнаўцы, гісторыкі.