• Часопісы
  • Усе бачылі нястачу віна... Аповесць пра Адама Станкевіча Леанід Дранько-Майсюк

    Усе бачылі нястачу віна...

    Аповесць пра Адама Станкевіча
    Леанід Дранько-Майсюк

    12+
    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 168с.
    Мінск 2019
    30.71 МБ
    У тыя свае пасольскія гады, трэба думаць, спрычыніўся таксама і да заснавання Беларускага кааператыўнага банка, бо вось якую невыпадковую акалічнасць удакладняў падпракурор Роберт Раўзэ ў сведкі Вячаслава Багдановіча3 на «Працэсе пяцідзесяці шасці» ў сакавіку 1928 года:
    «...Раўзэ. Вы паказалі, што банк заснавалі Ярэміч4 і кс. Станкевіч. Чаму яны адышлі ўбок?
    1 Браніслаў Тарашкевіч (1892-1938) — беларускі грамадскапалітычны дзеяч, перакладчык, аўтар «Беларускай граматыкі для школ» (1918), пасол Сейма Полыпчы, першы старшыня БПК, акадэмік АН Беларусі (1928); з 1933 г. жыў у Маскве, асуджаны сталіністамі на смерць.
    2Аляксандра Бергман (1906-2005) — беларускі і польскі гісторык, уваходзіла ў структуры КПЗБ, аўтар шматлікіх грунтоўных артыкулаў пра беларускіх дзеячаў; напісала кнігу «Sprawy bialoruskie w II Rzeczypospolitej» (1984).
    3ВячаслаўБагдановіч (1878-1941?)— беларускі палітык, рэлігійны праваслаўны дзеяч, сенатар польскага парламента.
    4 Фабіян Ярэміч (1891-1958) — беларускі палітык, дэпутат польскага Сейма, віцэ-старшыня БПК, кіраўнік Беларускага сялянскага саюза (БСС); у другім Сейме кіраваў Беларускім нацыянальным клубам.
    Багдановіч. Узніклі спрэчкі. Як самы энергічны, застаўся Астроўскі1...»2
    Заўсёды Адам Станкевіч знаходзіўся ў палітычным полі: абіраўся ў ЦК БХД, стаў таксама віцэ-старшынёй прэзідыума гэтай партыі; ва ўсе гады цесна кантактаваў з Беларускім нацыянальным камітэтам (БНК).
    Тут, праўда, варта нагадаць: у 1927 годзе пэўныя палітыкі (у тым ліку і хадэкі) выйшлі з БНК і стварылі сваю арганізацыю, на іх думку, далёкую ад грамадоўскіх уплываў, але пасля таго, як прайшоў суд над «Грамадой», у чэрвені 1928 года адбылося вяртанне то-бок аб’яднанне БНК.
    Хадэкі лічылі: «Грамада» разбівае адраджэнскі рух, яна небяспечная і шкодная для Беларусі: «...бо кірунак яе вядзе да балыпавізму. “Грамада” замест ідэі беларускае, падсовуе <...> народу ідэю яму чужую й шкодную нацыянальна й соцыяльна. Гэткім парадкам “Грамада” да значнай меры ліквідуе беларускаю сьвядомасьць, а гэтым і беларускі рух...»3
    Замах на беларускую свядомасць, а тым болей рух, «Грамада», вядома ж, не рабіла, наадварот яна сама была гэтым рухам, але не з’яўлялася самастойнай.
    Гісторыкі слушна адзначаюць: Чырвоны Усход кіраваў ёю, вызначаў стратэгію, нават улазіў у драбніцы скажам, хацеў змяніць назву «Беларуская Сялянска-Работніцкая Грамада» на «Сялянска-рабочая Грамада Заходняй Беларусі», а ў 1926 годзе лідар «Грамады» Браніслаў Тарашкевіч стаў камуністам, падначаліўся чырвоным дырэктывам...
    Пазбегнуць уплыву Чырвонага Усходу такі быў палітычны напрамак Адама Станкевіча, і гэты напрамак яскрава адлюстроўвае характар ягонай палітычнай дзейнасці.
    1 Радаслаў Астроўскі (1887-1976) — дырэктар Беларускага кааператыўнага банка ў Вільні ў 1925-1926 гт., у «Грамадзе» меў пасведчанне за нумарам 50; старшыня беларускага ўрада ў час нямецкай акупацыі ў 1943-1944 гг.
    2 Рэпартаж «9 дзень працэсу над «Грамадой», падпісаны крыптанімам (ir): «Kurjer Wilenski», № 61 (1108), Вільня, чацвер, 15 сакавіка 1928 г.; с. 3.
    3 Артыкул без подпісу «Адказ грамадаўскай рэдакцыі»: «Сялянская ніва» № 33, Вільня, чацвер 14 кастрычніка 1926 г.; с. 1.
    I тут звярнуся і да рукапіснага фонду нашай гісторыі...
    Неаднойчы працуючы ў архівах, я часта лавіў сябе на тым, што, на жаль, шмат неабходнага пайшло ў глум, але як жа добра, што захаваліся, скажам, гэтыя патрэбныя менавіта табе каштоўныя рукапісныя старонкі!
    Падам колькі фактаў.
    4 снежня 1919 года Адам Станкевіч атрымаў ад Цэнтральнай Беларускай Рады Віленшчыны і Гродзеншчыны (ЦБРВГ) пасведчанне дэлегата на Раду БНР, на якой прадстаўляў БНК1.
    Праз дзевяць дзён, 13 снежня, яго, ужо як дэлегата, у Менску кааптавалі ў Раду БНР, а назаўтра, 14-га чысла, у менскай капліцы Дабрачыннасці ён адслужыў імшу і казаў па-беларуску казанне.
    У апошнія дні ліпеня (а верагодней у жніўні) 1920 ro­fla разам з Міхалам Кахановічам2 і Ф. Ярэмічам ездзіў у Коўна на перамовы «...з літоўскім урадам па палітычных пытаннях...»3
    Прыкладна ў той жа час касцельная ўлада хацела адправіць яго на новае месца службы, але кіраўніцтва ЦБРВГ звярнулася да біскупа Ю. Матулевіча4 з просьбай пакінуць ксяндза ў Вільні5.
    Біскуп згадзіўся.
    Абставіны хутка змяняліся, і трэ было ўсё рабіць, каб паспяваць за імі, і Адам Станкевіч паспяваў у верасні 1920 года ад імя ЦБРВГ разам з М. Кахановічам вёў ужо новыя пера-
    1 LCVA, £ 281, ар. 2, Ь. 37 (кніга выбываючых папераў ЦБРВГ; запіс № 957).
    2 Міхал Кахановіч (1882-1934) — беларускі палітычны дзеяч, публіцыст; скончыў Харкаўскі ўніверсітэт (1910), першы дырэктар ВБГ (1919-1920), кіраўнік школьнага аддзела ЦБРВГ (1919), дэпутат польскага Сейма (1922-1925). Выехаў у БССР і ў 1934 г. знішчаны савецкай уладай.
    3 LCVA, £ 281, ар. 2, Ь. 37 (кніга выбываючых папераў ЦБРВГ; запіс № 161).
    4Юры Маіулевіч, Юргіс Матулайціс (1871-1927) — рыма-каталіцкі царкоўны дзеяч; заўсёды падтрымліваў беларускіх ксяндзоў.
    5LCVA, £ 281, ар. 2, Ь. 37 (кнігавыбываючых папераў ЦБРВГ; запіс № 164 ад 31 жніўня 1920 г.)
    мовы са старшынёй літоўскага ўрада1; на парадку дня стаялі ўсё тыя ж палітычныя пытанні.
    Дарэчы, сярод іншых функцый ЦБРВГ выконвала яшчэ і натарыяльныя абавязкі так 11 кастрычніка 1920 года супрацоўнік Рады засведчыў сапраўднасць подпісу Адама Станкевіча2.
    А што да рэальнай палітыкі, то менавіта ў той час якраз і ўзышла палітычная зорка нашага святара.
    Праўда, на адным з допытаў у ліпені 1949 года пераконваў крамлёўскага следчага: не, ён тады не палітыкай займаўся (гэтак спрабаваў ратавацца ад небяспекі!)3, а проста прасіў у прэзідэнта Аляксандраса Стульгінскіса4 грошы для віленскіх беларускіх школ, аднак жа не атрымаў ніякай дапамогі, бо (даў такое тлумачэнне) тая літоўская дзяржава была вельмі бедная...
    Скажу крыху шырэй пра сеймавую дзейнасць.
    У жніўні 1922 года Варшава абвясціла выбары ў Сейм (на 5 лістапада) і Сенат (на 12 лістапада), разгарнула кампанію на тры месяцы, і ў Вільні ўзнік Беларускі цэнтральны выбарчы камітэт (БЦВК).
    Выбары давалі пэўныя шансы, таму нашы палітыкі пастанавілі скарыстаць легальную трыбуну народнага прадстаўніцтва, з якой можна было б заявіць усёй Польшчы, a то і ўсяму свету, што ёсць такі народ беларускі, а таксама ўжо на новым (вышэйшым!) узроўні выступіць супраць паланізацыі і асадніцтва, а яшчэ заклікаць Варшаву даць дзяржаўную дапамогу ўцекачам, якія ў гэты час якраз вярталіся з далёкай Расіі ў родную Заходнюю Беларусь.
    1LCVA, f 281, ар. 2, Ь. 37 (кніга выбываючых папераў ЦБРВГ; запіс № 256 ад 27 верасня 1920 г.).
    2Тамсама (запіс № 281).
    3 LYA, f. К 1, ар. 58, b. Р 12505, b.b., 1. 105; пратакол допыту ад 2 ліпеня 1949 г., допыт вёў маёр Пырыкаў.
    4А. Стульгінскіс (1885-1969)— другі прэзідэнт Літоўскай рэспублікі (чэрвень-снежань 1920 г. і з 21 снежня 1922 г. па 7 чэрвеня 1926 г.). 16 лютага 1918 г. А. Стульгінскіс у ліку іншых палітыкаў падпісаў акт незалежнасці Літоўскай дзяржавы.
    Адам Станкевіч увайшоў у БЦВК у якасці скарбніка такую ж пасаду займаў у БНТ1 і ў БНК; дарэчы, у чэрвені 1926 года стаў скарбнікам і Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры (БІГК), з’яўляючыся старшынёй Віленскага аддзела гэтай установы.
    А восенню 1922 года ў выніку пэўнага раскладу і неабходных камбінацый2 святарова імя з’явілася ў спісе кандыдатаў у дэпутаты ад хаўрусу нацыянальных меншасцяў за нумарам 10 па Лідскай і за нумарам 1 па Свянцянскай акругах.
    I вось менавіта па гэтай, Свянцянскай, акрузе і быў абраны ў Сейм, так для айца А. Станкевіча пачалося новае жыццё, якое на іншым узроўні яшчэ ярчэй выявіла даўно засвоенае правіла: думкі апанента амаль заўжды не такія, як твае думкі, а чалавек наогул даволі смешны, бо зазвычай імкнецца паказаць сябе не такім, якім ён ёсць...
    У парламенце лічыў сябе прадстаўніком вясковага люду і дэпутатам быў неспакойным, не адседжваўся, не ўмеў злавацца моўчкі, па важных пытаннях выступаў, не хаваўся.
    Кажучы па-сялянску, калі зжынаў жыта, браўся і за авёс!
    Напрыклад, у снежні 1925 года востра крытыкаваў закон, паводле якога сяляне маглі сплочваць падаткі натурай, недасканалы закон рабіў людзям крыўду.
    А праз паўгода, у ліпені, папярэджваў: змены ў канстытуцыі прывядуць да благіх вынікаў (да панавання адной асобы!) і ўдакладніў: маршалак Пілсудскі3 са сваім урадам паволі пераймае вопыт Мусаліні4 то-бок фашызм.
    ‘LCVA, f. 281, ар. 2, Ь. 9,1. 13. Пратаколы Беларускага навуковага таварыства.
    2Пра палітычны і фінансавы змест гэтых камбінацый можна больш падрабязна даведацца з грунтоўнага нарыса гісторыка Аляксандра Пашкевіча «Як немцы з яўрэямі аб’ядноўвалі славян»: часопіс «Наша Гісторыя» № 1-2018 г.; сс. 26-29.
    3Я. Пілсудскі (1867-1935) — польскі дзяржаўны муж; у 1919— 1922 гг. — начальнік дзяржавы; пасля траўня 1926 г. — фактычны кіраўнік краіны, прэм’ер Рады міністраў.
    4Беніта Мусаліні (1883-1945) — кіраўнік італьянскай фашысцкай партыі, старшыня Рады міністраў Італіі ў 1922-1943 гг.
    Тут, відавочна, святар паўтарыў думку Б. Тарашкевіча, які перад гэтым заявіў у Сейме пра неаспрэчную падобнасць Пілсудскага і Мусаліні.
    Дарэчы, тады ж, у ліпені 1926 года, завяршаючы выступленне, Адам Станкевіч падаў рашучы голас у абарону ксяндза Вінцэнта Гадлеўскага1, засуджанага на два гады турмы за беларускую дзейнасць.
    Нашы дэпутаты ў той час асабліва не думалі пра абачлівасць, не дбаў пра яе і айцец Адам, таму інпіы раз браў на смех увесь парламент так у верасні 1926 года прамовіў, што залежны (!) ад урада Сейм вельмі баязлівы, бо добра памятае, як Пілсудскі пагражаў яму, Сейму, бізуном...
    Але найбольш святар бараніў правы беларускай школы і царквы, а таксама ж заступаўся і за суседзяў калі палякі закрылі ў Свянцянах літоўскую гімназію, ён (літвафіл і знаўца літоўскай мовы) шчыра выступіў у лютым 1924 года ў абарону гэтай гімназіі.
    Наогул жа, змаганне за сваю школу, за адукацыю на роднай мове, за ўвядзенне самакіравання, за допуск у органы самакіравання мясцовых жыхароў, за справядлівае рашэнне балючага зямельнага пытання, за аўтаномію было асноўным клопатам для беларускіх дэпутатаў, ці, як тады іх называлі, паслоў...
    Палітыкі ж самага высокага рангу цанілі аўтарытэт пасла Адама Станкевіча.