Усе бачылі нястачу віна...
Аповесць пра Адама Станкевіча
Леанід Дранько-Майсюк
12+
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 168с.
Мінск 2019
ДРАНЬКО-МАЙСЮК
Аповесць пра Адома Станкевіча
КНІГАРНЯ ПІСЬМЕННІКА
ВЫПУСК 123
Леанід Дранько-Майсюк
...Усе
бачылі
нястачу віна...»
Аповесць пра Адама Станкевіча
Мінск,«Кнігазбор», 2020
УДК 821.161.1-3
ББК 84(4Бен)-44
Д72
Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Выпуск 123. Заснаваная ў 2009 годзе.
Выданне за кошт аўтара
ISBN 978-985-7227-26-6 © Дранько-Майсюк Л„ 2020
© ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», 2020
© Афармленне. ПУП «Кнігазбор», 2020
Шчыра прысвячаю свой твор цудоўнаму віленскаму сябру Сігітасу Саладжынскасу
АДАМ СТАНКЕВІЧ У ВІЛЬНІ 12 КРАСАВІКА 1949 ГОДА
Па Полацкай ісці і па Зарэчнай1, Здзіўляцца прыгажосці кожны раз Яна таму заўжды здаецца вечнай, Што боль не выстаўляе напаказ!
Філёры скрозь. He знаючы спачыну, Сваю работу ведаюць на яць, Аднак яшчэ пакінута магчымасць У Вільні па-над Вільняй2 пастаяць.
А краявід навокал дасканалы -
Храм Багародзіцы, як візантыйскі госць...
Абрыс Міхала3 ясны і трывалы...
I лёгкасць Ганны4 лініі наскрозь...
Каб лёгкасць меў, то б узляцеў над хмарай I праз хвіліну нейкую ці дзве Знайшоў бы там паветраны фальварак, Каб думаць зноў аб родным харастве.
I станецца праява дарагая, Пашле мне Бог дарунак з вышыні Касцёл Святога ўбачыць Мікалая Упершыню, і скажа так: «Зірні
Яшчэ і на касцёл Святой Тэрэзы... Ты іх не бачыў з неба, дык убач Перад пакутай, што байкальскім лесам Завершыцца пад мат, і енк, і плач...»
1 Полацкая, Зарэчная — віленскія вуліцы.
2 Вільня — назва віленскай рачулкі.
3 Маецца на ўвазе касцёл Святога Міхала.
4Гаворка пра касцёл Святой Ганны.
Убачыць зверху роднае і досыць Святыні, дзе служыў я і служу, I Вільню ўсю ў чырвоным адгалоссі, I ў чырвань гвалтам гнаную душу.
У Бога і ў людзей адна дарога,
I той дарозе моліцца душа,
Калі душы патрэбна дапамога,
Дык пэўна што апошняя імша...
3 ёй не задоўжыцца, таму спакойны...
Ёй абаронены, таму жыву...
I Вільню стратай, ранай незагойнай
I ў дні апошнія не назаву.
Сябры літоўскія, жывіце з Вільняй, Вам і за тое дадзена яна,
Каб ад імя Літвы шалёны вір нёс
У нашу кроў усходні сатана.
I забіраць мяне, сябры, скажу я, На форме строгай робячы акцэнт, Бадзёры прыйдзе лейтэнант Бушуеў1 Літоўскай дзяржбяспекі афіцэр.
I пісаны нібыта нейкай сажай, Цяжкі, нібы каменны фаліянт, 121-ы ордар мне пакажа Літоўскай дзяржбяспекі лейтэнант.
У глыбіні ягонага планшэта Галгофы цень увесь, як і святло, I лёд, і дрот, і пот, і кроў Тайшэта, Дзе ў мёртвы чэрап уваб’юць кайло.
26 жніўня 2015 г., серада, 19 г. 36 хв.; Менск.
1 Оперупаўнаважаны аддзела «О» Міністэрства дзяржаўнай бяспекі Літоўскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (МДБ ЛССР).
1. ПРЫМІРЫЦЬ ВІЗАНТЫЮ 3 РЫМАМ
Пясняр Янка Купала1 ў вершы «Жняя» параўнаў працавітую дзяўчыну з сонцам, а святар Адам Станкевіч у манаграфіі «Хрысціянства і беларускі народ»2 з сонцам параўнаў Хрыстову навуку.
I тут святар выступіў як пясняр пясняр хрысціянства, якое, на яго думку, дапамагло нам стаць беларусамі, стварыла нашу інтэлігенцыю, дало нацыянальнаму пачуццю сілу, родную мову зрабіла мовай рэлігіі і наогул «...запаліла небасяжныя зоры ідэалу разьвіцьця над беларускім народам...»3.
Прадстаўнік лацінскага каталіцтва ксёндз Адам Станкевіч быў прыхільнікам аб’яднання каталікоў і праваслаўных тобок стаяў за Унію царкоўную, без якое (так цвёрда лічыў!) наш народ не выжыў бы.
Дарэчы кажучы, у 1930-х гадах польскамоўныя віленскія публіцысты іншы раз падкрэслівалі: хрысціянства само па сабе больш важнае, чым падзел на каталікоў і праваслаўных4.
З’яўляючыся адэптам рэлігійнага адзінства, Адам Станкевіч, вядома, згаджаўся з такой пазіцыяй віленскіх публіцыстаў, аднак марыў пра самастойную беларускую царкву, якая была б, як ён сам пісаў, незалежнай ад «расейскага Рыма» і «Рыма польскага» і прызнавала б духоўную ўладу адной толькі Апостальскай сталіцы то-бок сапраўднага Рыма.
‘Янка Купала (1882-1942) — народны пясняр, стварыў нібыта асабіста для мяне ўзорны твор «Алеся» (1935).
2 Кніга выдадзена Беларускім каталіцкім выдавецтвам у Вільні ў 1940 г.
3 Вынятка з артыкула А. Станкевіча «Alma mater...»(1944).
4 Нарыс пад крыптанімам J «Drogowskaz wsrod puszczy» («Дарожны ўказальнік сярод нетраў»): газета «Slowo» («Слова»), № 261 (4467), Вільня, серада, 23 верасня 1936 г.; с. 3.
Тут лёгка ўбачыць ягоную еўрапейскую (заходнюю) накіраванасць, але трэба ведаць: славянскія малітвы ўсё ж расчульвалі яго болып, чым лацінскія.
«Рускую» веру і «польскую» веру трактаваў як падман хрысціянства і сцвярджаў: расійскі імперыялізм з папамі-русіфікатарамі і польскі нацыяналізм з ксяндзамі-паланізатарамі робяць Беларусі вялікую шкоду; усходні цэнтралізм і заходні месіянізм вядуць да згубы...
Ці шукаў з гэтае пасткі выйсце?
Шукаў, бачыў ратунак у аб’яднанні рэлігійных і нацыянальных асноў і ў адстойванні свайго ўласнага хрысціянства.
Дарэчы, шмат хто з нашых дзеячаў марыў пра нацыянальную царкву!
Антон Луцкевіч1 высноўваў:
«...ідэя стварэньня беларускае нацыянальнае царквы ў пастаці Уніі... лунала ў галовах беларускіх адраджэнцаў...»2
Пра сваю родную рэлігійную арганізацыю дбаў і паэт Казімір Сваяк3 ён жа ксёндз Кастусь Стаповіч.
У аднаўленні Уніі, да якой з Варшавы чулася абыякавая хітрасць, а з Масквы дзейсная нянавісць, Казімір Сваяк бачыў аднаўленне нашай нацыянальнай сутнасці, аб’яднанне ж усходняга крыжа з крыжом заходнім называў Беларускім Уніянізмам.
I, безумоўна, зусім невыпадкова тое, што грэчаскае слова сінтэз (аб’яднанне, злучэнне) любімае паняцце ў творчай практыцы сяброў Адама Станкевіча і Казіміра Сваяка; паплеч-
1 Антон Луцкевіч (1884—1942) — беларускі палітык, ініцыятар і тварэц Акта 25 сакавіка 1918 г., старшыня Рады народных міністраў БНР, дырэктар Беларускага музея ў Вільні, аўтар самага дакладнага артыкула пра Сталіна «Цень Азэфа» (1930); як літаратурны крытык, выдаў кнігу «Адбітае жыцьцё» (1929).
2 Вынятка з выдання: Антон Луцкевіч. Барацьба за вызваленьне. Укладаньне, навуковая рэдактура, пераклады, камэнтары і прадмова: Анатоль Сідарэвіч. Вільня, Інстытут беларусістыкі; Беласток, Беларускае гістарычнае таварыства, 2009 г.; с. 371. Далей: А. Луцкевіч. Барацьба за вызваленьне. 2009 г.
3 Казімір Сваяк (1890-1926) — белару скі паэт і духоўны дзеяч, аўтар заўсёды надзённага нарыса «Алкаголь» (1913).
нікі па адной працы, яны йшлі па адной дарозе, маючы адну мэту, але розныя страхі над Адамам Станкевічам навісаў страх то польскай, то савецкай дзяржавы (апошняя загнала ў магілу), а над Казімірам Сваяком страх невылечнай хваробы...
У траўні 1926 года паэт памёр (так рана спачыў!), і, праводзячы па ім у віленскім касцёле Святога Мікалая хаўтурнае набажэнства, Адам Станкевіч прысвяціў дарагому сябру прачулую малітву-клятву, галоўная думка якой трэба й далей працаваць над рэлігійным аб’яднаннем вернікаў.
Ад гэтага святога клопату не адмовіўся і ў апошні свой дзень.
Займаючыся пастырскай дзейнасцю, даючы людзям спакой і аддаляючы іх ад спакусы, усё жыццё імкнуўся ў душах парафіян прымірыць Візантыю з Рымам.
Думаю, для яго гэтыя вобразы мелі не толькі рэлігійны, але і палітычны сэнс, гэтак жа, як, скажам, для адваката Казіміра Петрусевіча1.
Абараняючы «Грамаду»2 на «Працэсе пяцідзесяці шасці», К. Петрусевіч гаварыў пра Візантыю і Рым як пра сілы Усходу і Захаду, якія змагаюцца за Беларусь3.
Жорстка змагаюцца, і ў іхнім змаганні, каб жа ўцалелі нашы мяккія душы, якія, кажучы па-сялянску, ні клямкай, ні зашчапкай не бразнуць!
Адам Станкевіч, цкаваны воўк, усведамляў: рэчаіснасць заўсёды мацнейшая за мару, аднак жа песціў надзею на прымірэнне і вельмі хацеў, каб уніяты, праваслаўныя і каталікі адчувалі сябе перш за ўсё хрысціянамі, а не раскіданымі па канфесіях сіратлівымі вернікамі.
1 Казімір Петрусевіч (1872-1949) — беларускі грамадскі дзеяч, прафесар Віленскага ўніверсітэта.
2Беларуская сялянска-работніцкая грамада—легальная палітычная партыя, заснаваная 24 чэрвеня 1925 г.
3«Slowo», № 107 (1718), Вільня, пятніца, 11 траўня 1928 г.; с. 3; газета «Kurjer Wilenski» («Кур’ер Віленскі»), № 107 (1154), Вільня, субота, 12 траўня 1928 г.; с. 3.
Трэба думаць, за такую лагодную філасофію яго шанавалі памяркоўныя парафіяне, а ў непамяркоўных, вядома, была іншая пазіцыя...
Рэлігійныя пытанні хвалявалі не самі па сабе, а ў звязку з нацыянальнымі клопатамі, і Адам Станкевіч прагнуў адасобіць закаснелы касцёл ад дзяржавы, бо такі касцёл існаваў, як застыглы маналіт, і ў ім, акрамя польскай мовы для прамаўлення павучанняў, іншай мове не было месца...
Касцёл незалежны ад дзяржавы?!
Польскамоўным віленскім публіцыстам гэта не падабалася; яны лічылі: беларускі нацыяналізм спрыяе камунізму, каталікі з партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД; хадэкі), да якой належаў Адам Станкевіч людзі даволі дзіўныя, бо імкнуцца аддзяліць святое ад святога, а менавіта: касцёл ад дзяржавы’.
Дарэчы, да таго ж імкнулася і «Грамада».
У наступным раздзеле адзначана: і хадэкі, і сам Адам Станкевіч непрыхільна ставіліся да «Грамады», аднак іншы раз іхнія пазіцыі супадалі, і яны станавіліся амаль саюзнікамі.
I варта памятаць: мара Адама Станкевіча пра Беларусь была блізкай імкненню грамадоўцаў, але кожны йшоў да агульнай мары сваёй дарогай.
Айцец А. Станкевіч бачыў Беларусь у саюзе з Коўнам; компас жа «Грамады», як вядома, паказваў на Менск, дзе панавала шалёная дактрына класавай барацьбы.
Такога нялюдскага вучэння прыняць не мог, бо лічыў: наш народ не мае класавых супярэчнасцяў, і не проста лічыў, моўчкі разважаючы, гаварыў пра гэта!
Магчыма, дажыў бы да старасці, каб шанаваў правіла: «Мой голас маўчанне...», аднак жа не дажыў, бо не маўчаў...
«...Дух мой рвецца і ляціць...» прамаўляў Якуб Колас2, і ўслед за любым творцам гэтак жа прамаўляў і Адам Станкевіч, бо і ягоны дух таксама ляцеў і рваўся...
1 Нататка «Злоўжыванне хрысціянскімі лозунгамі»: «Slowo», № 279 (1890), Вільня, аўторак, 4 снежня 1928 г.; с. 3.
2Якуб Колас (1882-1956) — народны пясняр, аўтар маёй любімай арфічнай паэмы «Сымон-музыка» (1925).
Святар пісаў малітоўнікі і сустракаўся з камуністамі, мог рызыкаваць і прымаць небяспечныя для сябе прапановы; быў рашучы, не млеў перад вышэйшым клірам, таму царкоўная іерархія сваёй велічнай незгаворлівасцю не адбірала ў яго волю і жадання змагацца.