• Часопісы
  • Усе бачылі нястачу віна... Аповесць пра Адама Станкевіча Леанід Дранько-Майсюк

    Усе бачылі нястачу віна...

    Аповесць пра Адама Станкевіча
    Леанід Дранько-Майсюк

    12+
    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 168с.
    Мінск 2019
    30.71 МБ
    3	даху ад франтона, абдымаючы і балкон, і арку, спускаліся да ходніка дзве пагнутыя бляшаныя вадасцёкавыя трубы.
    На нейкім сайце (шкада, не запомніў на якім) коратка бліснула інфармацыя: каб трапіць у кватэру айца А. Станкевіча, у арцы трэ павярнуць налева і націснуць на агульных дзявярах кнопку з лічбаю чатыры.
    Гэты адрас (Полацкая, 9-4) неаднойчы згадваецца ў архіўным крэмзанні чэкістаў: скажам, у тым жа пратаколе допыту kvotos protokolas, пісаным на літоўскім бланку 9 снежня 1944 года2.
    А вось у ордары на арышт ад 11 красавіка 1949 года адрас удакладнены: Полацкая, А9, кв. 43.
    1 «Сучасная беларуская прысутнасць у Вільні = Gudai ir ju gyvenimas dabarties Vilniuje», Вільня, 2009 г.; с. 48.
    2LYA,f. К1,ар. 58, b. Р12505, b.b, I. 169.
    3Тамсама, 1. 4.
    Удакладненне «А9» з’явілася, здаецца, толькі ў гэтым дакуменце прынамсі, у іншых паперах я ніякага «А» ля дзявяткі не бачыў...
    Спачатку падумалася, што гэта ўсё ж не літара «А», дарэчы, вельмі выразна ўчарніленая, а значок №, які зазвычай ставяць заместа слова «нумар», аднак Зоф’я (гаворка пра гэту жанчыну ў наступным раздзеле) пацвердзіла: была і нумарацыя з літарай «А»...
    Дык вось, на Полацкую, 9-4 завітвалі самыя розныя госці, часам і рызыканты, за якімі сачыла паліцыя (тыя ж дзеячы КПЗБ1, напрыклад), і тады гаспадар Адам хваляўся, ці не прывялі яны за сабою агентаў дэфензівы?!
    Тут бывалі Рыгор Шырма2 і Валянцін Таўлай3, а восенню 1939-га (пасля 17 верасня!) забягаў Алесь Кучар4.
    Заходзіў і Максім Танк5...
    1 жніўня 1944 года ён пісаў у дзённіку:
    «Наведаў6 ксяндза Адама Станкевіча. Кіра7 расказвала, што ён уратаваў ад расправы групу камсамольцаў і памог вызваліць з нямецкіх лап В. Таўлая. У айца Станкевіча застаў Янку
    1КПЗБ — Камуністычная партыя Заходняй Беларусі.
    2Рыгор Шырма (1892—1978) — беларускі харавы дырыжор, фалькларыст, публіцыст; заснаваў нацыянальны хор, у Вільні дапамагаў беларускім паэтам, пад псеўданімам Р. Баравы напісаў прадмову да зборніка вершаў Максіма Танка «На этапах» (1936).
    ’Валянцін Таўлай (1914-1947) — беларускі паэт, дзеяч КПЗБ, доўгія гады правёў у польскіх турмах, аднак не згубіў творчай дужасці: «Адчыняе камеру стражнік / і збанок падае вады, — / бліскавіца-спакуса дражніць: / вырваць ключ, а яго — сюды...»
    4 Алесь Кучар (1910-1996) — беларускі крытык і кінадраматург. Сярод мноства напісанага А. Кучарам — сцэнарый да мастацкага фільма «Гадзіннік спыніўся апоўначы» і артыкул «Пра адну рэакцыйную аповесць» (Кузьма Чорны «Лявон Бушмар»),
    ’Максім Танк (1912-1995) — народны паэт Беларусі, першыя свае кнігі выдаў у Вільні і там жа, у Вільні, тройчы трапляў у Лукішкі. Мой самы любімы твор ансамбля «Песняры» — песня У. Мулявіна на верш Максіма Танка «Завушніцы».
    6Сустрэча адбылася 27 ліпеня 1944 г. (А. Станкевіч. 3 Богам да Беларусі. Збор твораў. 2008 г.; с. 848).
    7 Кіра — жонка Валянціна Таўлая.
    Шутовіча1. Вельмі цёпла яны мяне сустрэлі, хоць і адчувалася ў іх нейкая трывога, разгубленасць: што будзе з імі? I не дзіва, бо за кватэрай сачылі. Калі я чытаў ім сваю паэму “Янук Сяліба”, у пакой уварваўся нейкі тып, каб праверыць у прысутных дакументы, але маё пасведчанне змусіла яго рэціравацца. Развітаўшыся з А. Станкевічам і Я. Шутовічам, я і сам падумаў, што сітуацыя складаная і невядома, што іх чакае...»
    Максім Танк меў пасведчанне, падпісанае П. Панамарэнкам2, і як толькі мог, дапамагаў, каму пагражала небяспека.
    Але сілы і магчымасці паэта, на жаль, былі абмежаваныя праз некалькі месяцаў, у лістападзе, тайная паліцыя саветаў забрала і А. Станкевіча, і Я. Шутовіча.
    Пра астрожны лёс айца А. Станкевіча падрабязнае апавяданне чакае наперадзе, а Янка Шутовіч, пасаджаны за калючы дрот на дзесяць гадоў, вярнуўся з Караганды ў родную Вільню толькі ў 1956 годзе...
    Мусіць жа, каб хоць крыху развеяць трывогу, яны папрасілі што-небудзь прачытаць, і паэт разгарнуў «Янука Сялібу»:
    На скрыжаванні палявых дарог
    Здаўна стаіць сяло Чырвоны Лог.
    На ўсход падковай векавечны бор, На захад край імшараў і балот, Дзе ў тоні таямнічыя азёр Глядзяцца толькі неба ды чарот...
    Пра першую паэму Максіма Танка «Нарач» Адам Станкевіч напісаў артыкул, той самы «У аспекце сацыяльнай справядлівасці», у якім назваў аўтара «Нарачы» найвыдатнейшым стыхійна беларускім паэтам3.
    1 Янка Шутовіч (1904-1973) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, рэдактар-вьідавец часопіса «Калосьсе»; скончыў Віленскі ўніверсітэт з дыпломам магістра права, з’яўляўся апошнім дырэктарам Беларускага музея ў Вільні. Жонкай Янкі Шутовіча была літоўская паэтка Она Міцютэ.
    2 П. Панамарэнка (1902-1984)—першы сакратар ЦК Каму ністычнай партыі Беларусі ў 1938-1947 гг.
    3 А. Станкевіч. Выбранае. 2008 г.; сс. 324, 333.
    На допытах y студзені 1945 года айцец А. Станкевіч згадваў Максіма Танка, і не толькі яго гаварыў пра свае сустрэчы з Кучарам, Шырмам, Таўлаем, вядома ж, спадзеючыся, што ягоныя адносіны з камуністамі яму дапамогуць1.
    Ратаваўся, як той казаў, на гвалт...
    ’LYA, f. К1,ар. 58, b. Р12505, b.b., II. 183, 184.
    5.	ЗОФ’Я
    Адрас места Вільня, вуліца Полацкая, дом 9, кватэра 4 часам я прамаўляў самому сабе, як вершаваны радок, і пры гэтым, без ніякага пафасу ўжываючы высокія словы, уздыхаў: «Адам Станкевіч служыў народу, будаваў родную прастору, аднак жа народ, вечна заняты сваімі неадольнымі клопатамі, амаль не заўважаў ні ягонага служэння, ні ягонага будавання...»
    Утаймоўваючы ў душы такую горкую выснову, мяккім надвячоркам 6 жніўня 2015 года я зайшоў у цесную запаветную арку, міжволі адзначыўшы: «I праўда, сюды можа праціснуцца толькі легкавушка...»
    I яна («форд»), нібы для доказу гэтага, услед за мной і праціснулася.
    Я саступіў убок.
    Бліснуўшы літоўскім нумарам FHC 174, «форд» марудна праехаў у двор, а я з трывожнай радасцю ў сэрцы націснуў на выслізганую металічную кнопку «4».
    Адказу не было, я пачакаў крыху, абцягнуў на сабе сваю вандроўную камізэльку, націснуў на халодную кнопку яшчэ раз і зноў займеў тое ж ні гуку.
    Я не траціў надзеі, падбадзёрыўся, нават па-птушынаму прысвіснуў, пэўна ж, натхнёны гэтым празрыстым надвячоркам, аднак і на трэці мой званок ніхто не адгукнуўся.
    3 аркі яшчэ не выветрыўся аўтамабільны дымок...
    Настроены злёгку на філасофскі лад (адчыняць будзе добра, не адчыняць таксама ж нічога благога не здарыцца) словам, ніякай прыкрасці не адчуў, але ж нечым хоць на хвіліну якую трэ было сябе заняць, і я ўспомніў, як перад гэтым, удзень, спускаўся з Вялікай Пагулянкі1 на
    1 Цяперашняя вуліца Яна Басановіча.
    Завальную1 і ад рускага (у мінулым польскага) тэатра паўглядаўся ў бачную далячынь; ад франтона францысканскага касцёла вачыма павёў да вежаў касцёла місіянераў і спыніў позірк на кароне Казіміра2.
    3 месца, з якога глядзеў, закінутыя і ўчарнелыя ад часу вежы касцёла місіянераў выглядалі ссунутымі адна да адной, нібыта і гэтым сведчылі: каталіцкая царква неаддзельная ад вернікаў.
    I вось, стоячы ў арцы і, здаецца, марна чакаючы, што з кватэры № 4 пададуць голас, я, як і ўдзень, паўглядаўся гэтым разам у блізкую глыбіню двара, туды, дзе спыніўся «форд».
    Бліжэй да аркі двор быў пакрыты асфальтам, далей вымашчаны (ці не мікашэвіцкай!) пліткай, якая даходзіла да прысадзістага неатынкаванага двухпавярховага дома з macpro дахавымі вокнамі і з уваходам пад аблезлым бляшаным брылём, падобным на ўваход у старасвецкую мукамольню.
    Дом быў складзены з цэглы ядавіта-жоўтага колеру, з якой у самым пачатку XX стагоддзя ўзвялі і славутую Лукішскую турму, і гэта значыла: дому сама меней гадоў сто, але дахавыя вокны на ім надбудавалі ўжо ў наш сайдзінгавы час.
    Зусім блізка шумела рачулка Вільня, яна ж Вялейка і яна ж Вілейка...
    I вось адтуль, з-за дома, ад рачулкі раптам з’явіліся дзве жанчыны маладзейшая і старэйшая; размаўляючы па-руску, яны падступілі да ўвахода.
    Я тут жа прайшоў у двор, прывітаўся і, махнуўшы рукой на маўклівыя дзверы ў арцы, звярнуўся да маладзейшай:
    Ці жывуць у чацвёртай кватэры?
    А вы спытайцеся ў цёткі Зоф’і, яна ведае ўсё! прыязна адказала маладзейшая, паказала на сваю старэйшую кампаньёнку, развіталася з ёю і знікла ў пад’ездзе.
    Цётка Зоф’я (жыццёвага выгляду жанчына) мякка ўсміхнулася мне яна была ў свабодным хатнім халаце і, здавалася,
    1 Цяперашняя вуліца Піліма.
    2 Маецца на ўвазе касцёл Святога Казіміра.
    пахла агародам; ёй (няцяжка было заўважыць!) вельмі спадабалася, што маладзейшая сяброўка сказала пра яе: «Цётка Зоф’я ведае ўсё!»
    Я назваўся, паясніўся, што хачу, і жанчына ахвотна завяла са мной гаворку, папрасіўшы звяртацца да яе проста Зоф’я...
    Мяне чакаў поспех, Зоф’я чула пра ксяндза Адама Станкевіча, і не толькі чула, а з сынам жыве ў ягонай кватэры!
    Я ўзрадаваўся, не мог не ўзрадавацца, і тут жа даведаўся, што патрэбная мне кватэра знаходзіцца не ў тым доме, які фасадам выходзіць на Полацкую і ў які я так і не патрапіў, a ў гэтым, у двары, ля якога стаім.
    Вось мая кватэра... Маё жыллё! Зоф’я паказала на чатыры акны з сучаснымі шклопакетамі на першым паверсе справа ад мукамольнага ўвахода.
    Першыя два акны ад ганка кухонныя, паміж імі са сцяны на двор выходзіла продуха-трубка.
    Я спытаў пра нумар будынка.
    Дзявяты...
    I той дзявяты, і гэты?!
    Некалі яны належалі аднаму гаспадару, таму й маюць аднолькавы нумар.
    А быў жа яшчэ будынак А9?! — мне ўспомніўся ордар на арышт.
    Быў! пацвердзіла Зоф’я. Ён стаяў у тым вось кутку і выходзіў на Полацкую. У ім жылі дзве манашкі. Таго дамка даўно ўжо няма.
    Я паглядзеў на «той вось куток», на які паказала жанчына, і падумаў: «Выходзіць, тады, у красавіку 1949-га, сталінскія злачынцы спачатку прыйшлі да манашак і толькі там і ўцямілі, што ў ордары пазначаны не той дом, таму ў іншых сваіх паперах ужо ніякага А перад лічбаю 9 не ставілі...»
    А нумар вашай кватэры чацвёрты?
    He, не чацвёрты, а восьмы...
    Восьмы?!
    Так, восьмы... Нумарацыю змянілі пры Хруіпчове...
    «Таксама цікава!» здзівіўся моўчкі і, зусім не саромеючыся, напрасіўся ў госці.
    Быў ужо ўпэўнены: Зоф’я не адмовіць.
    Мне спадабалася яна невысокая, чарнявая і, здаецца, дружалюбная, а галоўнае па-добраму гаваркая; за свой немалы век (бачна было!) жанчына спазнала, што такое жыццё, і нялёгкае шчасце сваё ляпіла не з чужой, а са сваёй гліны.