• Часопісы
  • Усе бачылі нястачу віна... Аповесць пра Адама Станкевіча Леанід Дранько-Майсюк

    Усе бачылі нястачу віна...

    Аповесць пра Адама Станкевіча
    Леанід Дранько-Майсюк

    12+
    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 168с.
    Мінск 2019
    30.71 МБ
    Так яно й сталася, на сустрэчу й выпала кароткая хвіліна спатканне адбылося ў ліфце!
    У ліфце?! я ажно вочы вялікія зрабіў.
    А па-іншаму й нельга было, бо за панам Міхалам пільна глядзелі!
    А ў якім ліфце? У якім будынку? хацеў я даведацца.
    А ўжо й не памятаю дзе... У гатэлі, мусіць... Пакуль той ліфт ехаў, мы ўтраіх у ім так і прастаялі...
    Хоць слова якое сказалі?!
    Хіба што слова...
    I такімі спатканні бываюць...
    На мой адыход Зоф’я зноў правяла мяне па кватэры і расказала, што кнігі, якія ляжалі ў адрыне, паехалі ў Мінск (гэта яе слова: «паехалі»), іх забралі нашы навукоўцы.
    Пачутае праясню: у свой час Адам Мальдзіс2 параіў кіраўніцтву бібліятэкі нашай Акадэміі навук набыць у Марыі Шутовіч уцалелыя кнігі і рукапісы, кіраўніцтва добрай
    1 Ларыса Геніюш (1910-1983) — беларуская паэтэса, аўтар вершаваных зборнікаў «Ад родных ніў (1942), «Невадам з Нёмана» (1967), «На чабары настоена» (1982). Асаблівую цікавасць у чытачоў набыла кнігаўспамінаў паэтэсы «Споведзь» (1993). Л. Геніюш жылаў Празе, у 1947 г. па загаду з СССР была арыштавана, доўгія гады знаходзілася ў лагерах Комі і Мардовіі.
    2 Адам Мальдзіс (1932 г. н.) — беларускі гісторык і пісьменнік, аўтар мноства змястоўных твораў, у ліку якіх прываблівае чытачоў і цікавае даследаванне «На скрыжаванні славянскіх традыцый» (1980).
    рады паслухалася, кнігі і рукапісы набыло і заснавала фонд А. Станкевіча.
    Зоф’я ўспомніла таксама Сержука Вітушку1, які некалькі разоў наведваў яе, і падказала, як дзейнічаць мне далей завітаць у блізкі адсюль касцёл Святога Барталамея, бо ксёндз, які служыць там, можа расказаць пра айца Адама значна больш, чым расказала яна.
    Праўда, сёння позна ўжо, касцёл на замку, і, мусіць, таму, што храм замкнуты, а такому дапытліваму госцю, як я, хочацца ўслужыць, хочацца яшчэ нешта памыснае прапанаваць, Зоф’я раптам зусім па-свойску кранула мяне за локаць:
    Калі жадаеце, то можаце забраць гэта!
    I паказала на ўсё той жа гарнітур мэблі на стол з точанымі ножкамі і белай стальніцай авальнай формы і на два лёгкія венскія крэслы побач.
    Шчыра дзякую... толькі й адказаў я, не збіраючыся тлумачыць, што забраць гэтыя памятныя рэчы пакуль не маю ніякай магчымасці...
    Моўчкі ацэньваючы маю разгубленасць, Зоф’я, пэўна, зразумела, што паспяшалася крыху са сваёй шырокай прапановай.
    Я ж тым часам думаў ужо пра іншае...
    Згадка пра М. Забэйду-Суміцкага кранула мяне; айцец А. Станкевіч любіў слухаць спевака, высока цаніў яго, называў Праметэем2 гэта значыць, выдатнейшым дзеячам, натхнёна пісаў пра ягоную творчасць, а на допытах у снежні 1944-га мусіў быў прызнацца, што і ў «Беларускім голасе»3 змясціў дзве рэцэнзіі на канцэрты артыста4...
    1 Сяржук Вітушка (1965-2012) — беларускі грамадскі дзеяч, гісторык, кіраўнік таварыства «Талака».
    2А. Станкевіч. 3 Богам даБеларусі. 2008 г.; с. 319.
    3 «Bielaruski holas» — штотыднёвая газета, выходзіла ў Вільні лацінскімі літарамі ў 1942-1944 гг. пад кіраўніцтвам Францішка Аляхновіча.
    4LYA, f. К 1, ар. 58, b. Р 12505, b. b., 1. 175 ар.; пратакол допыту ад 9 снежня 1944 г.; допыт вялі — начальнік аддзялення 2-га аддзела НКДБ ЛССР капітан дзяржбяспекі Голасаў і старшы оперупаўнаважаны 2-га аддзела НКДБ ЛССР старшы лейтэнант дзяржбяспекі (прозвішча нечытэльнае).
    Аднак мы выйшлі з кватэры ў пад’езд, і я яшчэ раз агледзеў ручны званок такія званкі бачыў толькі ў кіно! і зноў жа палюбаваўся падстаўкай для газавай лямпы...
    А ў двары плыло ўжо лёгкае змярканне...
    Нейкі мужчына ў фетравым капелюшы, стоячы плячыма да «форда» і выцягнуўшы перад сабою правую руку, фатаграфаваў самога сябе.
    Мой добры сусед, шапнула Зоф’я, любіць здымацца...
    Паздароўкалася з ім па-літоўску, а мне зноў шапнула: «Усякі выглядае хлапчуком, калі фатаграфуе сябе...»
    Я ўсміхнуўся: а Зоф’я пайшла не толькі па маці, пераняўшы яе практычнасць, а ўзяла яшчэ і філасофскага таленту ад бацькі і дзеда!
    Умее трапна сказаць!
    Бо гэта ж праўда: той, хто здымае сябе, вельмі часта выглядае смешным, але... выглядае самавітым, калі яго фатаграфуюць гвалтам...
    I я не мог не ўспомніць турэмныя фотаздымкі Адама Станкевіча...
    А што там, за домам? на астачу разабрала мяне і такая цікавасць.
    А там ляжыць мой гарод...
    Задаволеная гаспадыня павяла мяне, паслухмянага і цікаўнага, паказаць свае грады.
    Па даволі стромым беразе Вілейкі агарод, лежачы, спускаўся да самай вады, а з таго боку рачулкі, якая па-дзявочы сакатала, прыкметна ўзвышаўся цьмяны, нібыта пакрыты сасновай карой, купал закінутага касцёла візітак.
    Максім Багдановіч1 у апавяданні «Марына» сказаў пра жвавую Вілейку, што яе зеленаватая вада падмывала гарыстыя берагі.
    Як мала цяпер вады (вераб’ю па калена!), а некалі гэтая плыткая рэчка сапраўды мела неспакойны хвосткі нораў.
    1 Максім Багдановіч (1891-1917) — беларускі пясняр, прысвяціў Вільні шэраг твораў; увёў нашу паэзію ў сусветную літаратурную прастору.
    Вясною 1931 года газеты паведамлялі пра «...нябывалае разводзьдзе ў нашым краі...»:
    «...малая, але бурная Вялейка нарабіла больш шкодаў, чым вялікая, але павальнейшая Вільля. Падмыўшы пяшчаныя горы, яна зруйнавала цэлы рад дамоў драўляных і каменных, сярод якіх і адну камяніцу ў 3 паверхі на вуліц[ах] Зарэчнай, Бекешовай, Піярскай, Сафіянавай...»1
    Гэты ж будынак, у якім знаходзілася кватэра ксяндза (трывалая мукамольня!), устояў, страшнай вадой у 1931 годзе яго не змыла, і наогул пра вуліцу Полацкую ў тым газетным допісе не згадалі.
    Заклаўшы падмурак дома на крутым рачным схіле, архітэктар здабыў пэўны эфект, таму камяніца мела адсюль, з агарода, не два, а тры паверхі...
    А змялелая Вілейка тым часам не змаўкала, і я ўспомніў радкі Якуба Коласа:
    ...У берагах сваіх высокіх, Па камянях, бы тая змейка, Вілася шумная Вілейка I, закруціўшыся дугою, Знікала зараз за гарою...2
    Уніз да яе вечаровай вады можна было сысці і па старых каменных сходах.
    Гэта сходы Адама Станкевіча, Зоф’ін голас прагучаў надзвычай прыгожа, а тут, дзе мае соткі, у вайну хадзілі козы...
    -	Козы?
    -	Пры немцах Адам Станкевіч трымаў коз...
    ‘«Беларускі звон», Вільня, 30 красавіка 1931 г., № 10; с. 1.
    2Радкі з паэмы «Новая зямля» (раздзел XXIX «НаЗамкавай гары»).
    8.	ПРЫ НЕМЦАХ
    Ніхто са старэйшых людзей і ў маім Давыд-Гарадку пра акупацыю 1941 1944 гадоў не казаў: жылі пры Германіі ці пры Нямеччыне; заўсёды гаварылі так, як сказала Зоф’я: пры немцах.
    Пра польскае панаванне, заўважу, казалі: жылі пры Полыпчы, ці за Польшчай, а не пры паляках.
    Што да расійскай улады, то існаваў гэткі выраз: жылі за царом, а не за Расіяй, пры Сталіну, а не пры СССР, аднак жа во моўнае дзівацтва! не пры Пілсудскім, а пры Польшчы і не пры Гітлеры, а пры немцах...
    Дык вось, пры немцах Адам Станкевіч увайшоў у Беларускі камітэт, на кароткі час узначалены доктарам медыцыны Станіславам Грынкевічам1.
    Чым займаўся згаданы камітэт?
    Абараняў інтарэсы беларусаў, клапаціўся пра іхні быт, выдаваў усялякія рэкамендацыі і пасведчанні, праводзіў перапіс насельніцтва; думалі ў камітэце і пра дзяцей школьнага ўзросту гэта значыць, думалі пра нацыянальную школу, таму пераглядалі старыя падручнікі, рыхтавалі да друку рукапісныя вучэбныя дапаможнікі, але, паводле ксяндза Адама, так нічога і не выпусцілі; у 1943 годзе выйшла «Беларуская граматыка для школ» Б. Тарашкевіча, але аб выданні гэтай кнігі паклапацілася, здаецца, іншая арганізацыя, і з’явілася граматыка не ў Вільні, а ў Мінску...
    1 Станіслаў Грынкевіч (1902-1945) — беларускі пісьменнік, перакладчык, навуковец, грамадскі дзеяч; скончыў медыцынскі факультэт Пазнанскага ўніверсітэта; 30 ліпеня 1944 г. арыштаваны савецкай спецслужбай. Кузьма Чорны і Максім Танк прасілі за С. Грынкевіча, але ўсё марна — праз год беларускага патрыёта расстралялі.
    Падкрэслена грамадскі (не палітычны) характар дзейнасці доўжыўся месяцы тры, у лістападзе 1941 года С. Грынкевіч перадаў кіраванне камітэтам Вацлаву Іваноўскаму1 і Баляславу Грабінскаму2 работа з уладай стала болып цеснай, і Адам Станкевіч выйшаў з арганізацыі, бо ў яго «...какой-лнбо снмпатнн к немцам, какнх-лнбо надежд на немцев не было...»3
    Да партрэта ж Б. Грабінскага дадам неабходную рысу ён быў шчодрым чалавекам.
    «...Слухалі... 2. Даклад А. Луцкевіча аб атрыманьні ад доктара Грабінскага цэннага дэпазіту: арнату, пашытага са слуцкага пояса	Пастанавілі... 2. Дэпазіт прыняць з падзякай...»4
    Неўзабаве В. Іваноўскі заступіў у Мінску на пасаду бургамістра, і Б. Грабінскі, застаўшыся ў кіраўніцтве адзін, дзейнічаў паводле таго, што прыносілі абставіны.
    А па-іншаму ж і нельга было, таму Б. Грабінскі, не забываючы пра цывільны люд і школы, рабіў яшчэ і нешта іншае скажам, сфарміраваў будаўнічы батальён, адкрыў вярбовачны пункт, прызначаў сваіх людзей на розныя пасады, заступаўся за арыштаваных, даваў паведамленні ў «Беларускі голас»...
    А што ксёндз Адам?
    Акупацыйныя парадкі хоць у малой ступені, але давалі магчымасць весці неабходную работу, і ён карыстаўся такой магчымасцю, пісаў і друкаваў артыкулы, працуючы ў беларускай гімназіі, займаўся выхаваннем моладзі, выкладаў беларускую мову ў каталіцкай семінарыі, служыў у касцёле Святога Міхала, клапаціўся пра захаванасць музея імя Івана Луцкевіча...
    1 Вацлаў Іваноўскі (1880-1943) — беларускі палітычны дзеяч, доктар тэхналагічных навук; скончыў Санкт-Пецярбургскі тэхналагічны інстытут, заснаваў Беларускую рэвалюцыйную партыю, міністр асветы ва ўрадзе БНР, прафесар Варшаўскага політэхнічнага інстытута; з 1942 г. — бургамістр Мінска.
    2Баляслаў Грабінскі (1899-1991) — беларускі грамадскі дзеяч, скончыў медыцынскі факультэтВіленскагаўніверсітэта, пасля вайны жыў у ЗША.
    3LYA, f. К1, ар. 58, Ь Р12505, b. b., 1. 184.
    4LCVA, f. 281, ар. 2, b. 20, 1. 12. Пратакол № 13, 23 кастрычніка 1938 г. Пратаколы Беларускага навуковага таварыства за 1938 год.
    У лістападзе 1942 года немцы параілі не ўжываць у касцёле польскую мову.
    У храм прыходзяць не толькі беларусы, палякі таксама! адказаў святар.
    У траўні 1943 года зноў паклікалі на гаворку, цікавіліся, дзеля блізіру, ягоным жыццём і ягоным кнігазборам (магчыма, заходзіла мова і пра тое нямецкае выданне, якое падараваў маёр Ружанцоў!), і раптам папракнулі, што ён ухіляецца ад нацыянальнай работы.