• Часопісы
  • Усе бачылі нястачу віна... Аповесць пра Адама Станкевіча Леанід Дранько-Майсюк

    Усе бачылі нястачу віна...

    Аповесць пра Адама Станкевіча
    Леанід Дранько-Майсюк

    12+
    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 168с.
    Мінск 2019
    30.71 МБ
    24 чэрвеня 1941 года яны маладыя, саракагадовыя мужчыны! не кінуліся з гранатамі насустрач нямецкім танкам, а, нічога не сказаўшы простым людзям, па-зладзейску нішкам пакінулі Мінск уцяклі са сваімі сем’ямі і слугамі ў бяспечны глыбокі тыл.
    Калі ж такіх засцігала бяда лілі слёзы, і мозг у іхнім чэрапе ўмомант ператвараўся ў суцэльны страх, і тут плач Цанавы ў Бутырскім астрозе ці не самы дакладны адлюстровак таго страху.
    Ці хоць пакаяўся хто?
    Здаецца, ніхто, нават на пісьме...
    А калі хто і пакінуў мемуары, то дарма ў тым чытве шукаць аўтарскага пакаяння!
    Той жа А. Арлоў2, напрыклад, які ў 1938 годзе ўцёк у ЗША, на мностве старонак сваіх успамінаў даводзіў, што нікога не
    1Л. Цанава (1900-1955) — наркам унутраных спраў БССР (19381941), наркам дзяржаўнай бяспекі БССР (люты-ліпень 1941), міністр дзяржбяспекі БССР (з красавіка 1946).
    2 А. Арлоў (сапр. Лейба Лазаравіч Фельдбін; 1895-1973) — старшы маёр дзяржбяспекі НКУС, што адпавядала армейскаму чыну генерал-
    мардаваў, не катаваў і не знішчаў; ва ўсім вінаваты яны, Сталін, Ягода, Яжоў ды іхнія памочнікі, а ён, Арлоў, узышоў на самы верх лубянскай гары і не запляміў крывёю бязвінных людзей свой чэкісцкі фрэнч, і, вядома, гэткім жа чыстым анёлам адплыў хавацца ў Амерыку.
    Мусіць жа, толькі ў мастацкай літаратуры чалавек на люднай вуліцы можа стаць на калені і прызнацца: я вінаваты...
    Як Раскольнікаў1, напрыклад.
    А вось аўтары мемуарнай літаратуры не Раскольнікавы, яны, пішучы пра сябе, ніколі не прызнаюцца ў сваёй крывавай віне (у некрывавай таксама), таму зазвычай асноўны змест іхніх пісанняў адкрытае ці прыхаванае самаапраўданне; словам, такія ўспамінальнікі Богу душою невінаватыя!
    I прыкладаў тут можна прывесці мноства: маршал Ж. у сваіх успамінах амаль святы, генерал-фельдмаршал М. таксама; тое ж і асы люфтвафэ ніводзін з іх не напісаў пра сябе: «Гэта я скідваў авіябомбы на дзяцей...» справа ясная, ягоныя бомбы заўсёды ляцелі толькі на варожыя ўмацаванні...
    Зрэшты, чалавеку (не дзеючай асобе мастацкага твора!) уласціва хаваць сваю і вялікую, і малую віну.
    маёра; аўтар кніжкі «Сапраўдны Сталін. Успаміны генерала НКУС» (1953).
    1 Галоўны герой рамана Хведара Дастаеўскага «Злачынства і пакаранне» (1865-1866).
    13.	ЛЁГКА СКАЗАЦЬ
    Прадчуваючы бяду і нават прадчуваючы нешта большае за бяду, Адам Станкевіч рыхтаваўся да самага горшага; трывога ў тыя дні моцна забрала ягоныя думкі, таму 7 ліпеня 1944 года (немцы яшчэ знаходзіліся ў Вільні) склаў тастамент «Мая апошняя воля», у якім, нягледзячы на неспакой, па-сялянску дбайна распарадзіўся сваёй маёмасцю адпісаў яе блізкім людзям.
    Першы радок «апошняй волі»: «На выпадак прымусовага майго выезду із Вільні, або на выпадак сьмерці маей...»1 выяўна сведчыць: радзіму пакідаць не збіраўся.
    А шкада, трэ было дзеля ўласнага жыцця і далейшай працы сабрацца ў трывожную дарогу і рушыць у эміграцыю...
    За кароткі час мінула некалькі наездаў-акупацый, і ўсе яны выбівалі беларускае жыта!
    Польскі наезд у 1939-м рассыпаўся канчаткова.
    3 Варшавы часам чулася: «Полыпча для палякаў!»
    Так, палякі зневажалі, трымалі ў турмах, забіралі здароўе, але давалі дыхаць, пакідалі жывымі дзякуй за такую мяккасць!
    А тыя і гэтыя не проста гнаілі за кратамі адбіралі жыццё, кідалі мільёны жыццяў у лёд Магадана і агонь Асвенціма; тыя і гэтыя забівалі хрысціянства, якое вучыла і такой мудрасці: «Не рабі сабе куміра...»
    «Куміры мы!» так прымушалі думаць пра сябе правадыры тых і гэтых...
    1У апошніх радках айцец А. Станкевіч адзначыў, што дакумент складзены ў Вільні «...у дзень Апосталаў Славян святых братоў Кірылы і Мяфодзія».
    Трэ было хавацца, бо шмат ведаў пра каменнае дзікунства абсалютных бязверцаў, чый жалезны прынцып: «Знішчай усіх чужых і сваіх!» наводзіў на зямлю жах; адчуваў: насоўваецца тая цемра, пры якой небяспечна нават думаць, а не тое што гаварыць пра нейкія там свае правы.
    Восенню 1939-га сутыкнуўся з «таварышамі» ў Слоніме, але тады абышлося, а з ліпеня 1940-га і па чэрвень 1941 -га, жывучы ў савецкай Літве, пралетарскую ўладу ў асобе Мікулаенкава спазнаў зблізку.
    Няўжо не дыхнула смяротным холадам?!
    Урэшце, чытаў жа ў Ф. Аляхновіча пра страшнага грузіна, і сам Аляхновічаў лёс, апалены салавецкім пеклам, вельмі акрэслена гаварыў, ад каго трэба ратавацца!
    Але, мусіць жа, князь каталіцкай царквы, ці, больш дакладна, князь веры, не можа пакінуць алтар свой...
    9 сакавіка 2018 года паэт Сяргей Панізнік1 змясціў у фэйсбуку фота Ф. Аляхновіча з Уладзіславам Галубком2 і даў такое паясненне:
    «Здымак 1918 г., знойдзены ў львоўскіх архівах у 1966 г., я перадаў у рукі вучонага сакратара Літаратурнага музея Янкі Купалы. Алесь Есакоў3 адразу ж папярэдзіў, каб копію я нікому больш не паказваў, бо могуць быць непрыемнасці. Пасля службы ў дзеючай арміі А. Есакоў трапіў у партызанскі атрад, байцы якога выконвалі спецзаданні; у Вільні, напрыклад, шукаючы кампрамат на Ф. Аляхновіча, нічога асаблівага не здабылі, але ў расстрэльных спісах ён значыўся, і прыйшлося выконваць загад на парозе яго дома...»
    Цікава, і навошта было шукаць нейкі там кампрамат, калі драматургу ўжо быў вынесены самы страшны прысуд?!
    1 Сяргей Панізнік (н. 1942 г.) — беларускі паэт, публіцыст; аўтар дакументальнай аповесці «Браніслава» (1985).
    2Уладзіслаў Галубок (1882-1937) — беларускі драматург, адзін з заснавальнікаў нашага тэатра, першы народны артыст БССР, аўтар шматлікіх твораў, у ліку якіх і камедыя ў трох актах «Пісаравы імяніны» (1917). У. Галубок забіты сталіністамі.
    3Алесь Есакоў (1911-1985) — беларускі крытык, вучоны сакратар Літаратурнага музея Янкі Купалы; аўтар кнігі «Зерне да зерня: Абразкі з жыцця Янкі Купалы» (1977).
    Дарэчы, Томас Венцлава1 ў сваёй кнізе «Віленскія імёны»2 назваў забойцу Ф. Аляхновіча гэта савецкі тэрарыст Ёзас Сіманавічус, які нарадзіўся ў 1905-м, а памёр у 1984 годзе.
    А яшчэ ў кніжцы Т. Венцлавы можна прачытаць, што Ф. Аляхновіч баяўся прыходу саветаў і моцна піў і што для маладой Беларусі ягоная творчасць дапамагала выхоўваць нацыянальныя пачуцці...
    Вось пішу і не магу не думаць: Сіманавічус і Есакоў, магчыма, служылі разам і ў Вільні, на Полацкай ці на якой іншай вуліцы, маглі бачыць Адама Станкевіча, які не схацеў пакінуць сваіх парафіян і тым самым не падбаў пра ўласную бяспеку.
    Застаўшыся дома, дачакаўся моманту, калі чырвоная лапа, моцна сціснуўшы, тузанула на сябе жалезны прэнт ручнога званка...
    Так, трэ было рушыць у эміграцыю, трэба, аднак жа лёгка сказаць, ды цяжка зрабіць.
    ‘Т. Венцлава(н. 1937 г.) — літоўскі паэт, праваабаронца.
    2Т. Venclova. Vilniaus Vardai. R. Paknioleidykla. 2006 m.; p. 219.
    14.	ПЕРШЫ АРЫШТ.
    УДАКЛАДНЕННЕ ДАТЫ
    13 ліпеня 1944 года ў Вільню ўвайшла Чырвоная армія, a праз два тыдні (памятаем!), 27 ліпеня, Адама Станкевіча наведаў Максім Танк...
    Мінула лета, мінала восень...
    У тыя дні, поўныя неспакойных думак, ксёндз Адам служыў у касцёле Святога Міхала...
    Час непазбыўнай трывогі, час няпэўнага настрою і вось вынік: «...7 снежня 1944 года... органы савецкага НКУС арыштавалі А. Станкевіча...»1
    Аднак ці ў гэты дзень быў зняволены?
    Варта ўдакладніць.
    2 снежня 1944 года ваенны пракурор даў дазвол на пазбаўленне святара волі2, а праз два дні, 4-га чысла, выпісалі ордар на арышт за нумарам 4103.
    Заместа народнага камісара дзяржбяспекі Гузявічуса ордар падпісаў (амаль па-сталінску чырвоным алоўкам!) яго намеснік палкоўнік Рудакоў; ніжэй бачны подпіс блакітным атрамантам афіцэра Шуцьева4.
    Кідаецца таксама ў вочы і двухмоўная па-літоўску і па-руску сіняга колеру круглая пячатка з гербам савецкай Літвы ўсярэдзіне; лацінскія літары пячаткі большыя за кірылічныя.
    1А. Станкевіч. Выбранае. 2008 г.; с. 19.
    2Паводле LYA, F. К 1, ар. 58, b. Р 12505, s.b. (196), 1. 23, арышт санкцыяніраваў памочнік ваеннага пракурора Дубровін.
    3LYA, К. F 1, ар. 58, b. Р 12505, b.b., I. 147.
    4 Капітан дзяржбяспекі, начальнік 3-га аддзялення 2-га аддзела НКДБ Літоўскай ССР.
    3 такім пісьмовым указаннем і заявіўся на Полацкую лейтэнант Пяткявічус1, не адзін з ім былі памочнікі з дзяржбяспекі Заварын і Васільева.
    Ордар прад’явілі Марыі Шутовіч на адваротным баку дакумента захаваўся даволі выразны алоўкавы надпіс лацінкай: Order dytala. М. SutowiC. 7.XII.1944»2.
    Але чаму гэту страшную паперку (запрашэнне ў пекла!) не паказалі самому Адаму Станкевічу?
    Ды таму, што ён ужо быў арыштаваны і знаходзіўся ва ўнутранай турме НКДБ Літвы.
    Мяркуючы па ўсім, яго забралі дзесяць дзён таму назад, захаваўся рукапісны пратакол допыту ад 27 лістапада 1944 года3; допыт правёў старшы лейтэнант дзяржбяспекі Яратаў4.
    Склалася не зусім зразумелая карціна чалавека забралі без ніякіх прадпісанняў!
    Зноў паклікалі на «сяброўскую» гутарку?!
    Магчыма.
    Але гэтым разам не выпусцілі і толькі недзе праз тыдзень «спахапіліся», што «парушылі» працэдуру (напэўна ж, так яно й было?!), і запусцілі сваю канцылярыю, але не сталі, калі так можна сказаць, лістапад цягнуць у снежань у выніку дата ўручэння ордара (7 снежня 1944 года) і зрабілася «рэальнай» датай арышту, на якую і спасылаюцца даследчыкі.
    Цікавая, здаецца, і такая акалічнасць: чэкісты «...людзі поўныя крыві, сытасці і сілы...»5 прыбылі на Полацкую не сярод ночы, як зазвычай рабілі, а сярод белага дня.
    Але ў гэтым не аператыўным (арышт), а «канцылярскім» (уручэнне ордара) выпадку можна было заявіцца і ўдзень!
    1 Намеснік начальніка 4-га аддзялення 2-га аддзела НКДБ Літоўскай ССР.
    2LYA, К. F 1, ар. 58, b. Р 12505, b.b., 1. 147 ар.
    ’Тамсама, 1. 162. 27 лістапада 1944 г., як дзень свайго першага арышту, А. Станкевіч пазначыў і ў «Каляндарных нататках»: 3 Богам да Беларусі. 2008 г.; с. 849.
    4 Старшы оперупаўнаважаны 2-га аддзела НКДБ ЛССР.
    5 Так трапна пра сталінскую брацію напісаў Вінцук Адважны (ксёндз Язэп Германовіч) у кнізе «Кітай, Сібір, Масква».
    Вядома, ордар маглі прад’явіць і самому арыштаванаму, скажам, у камеры ці ў кабінеце следчага, але чамусьці гэтак не зрабілі...
    Тады ж, 7 снежня, Пяткявічус, Заварын і Васільева правялі вобыск, на якім прысутнічала прадстаўніца домакіраўніцтва нейкая Валадзько Ніна Мацвееўна; яна распісалася ў пратаколе, вывеўшы сваё прозвішча таксама лацінскімі літарамі1.